Алесь Шпакоўскі
Сусьветная Бясьпека
МАРАЛЬНАЯ АРЫЕНТАЦЫЯ.
(Да-арыентацыя)
Абсалютна нечакана, нават, парадаксальна, але з разьвіцьцём тэхнікі памяці інфармацыі, стаў паглыбляцца інтэлектуальны, маральнасны, нораўны разрыў паміж рознымі пакаленьнямі, як і аддзельнымі групамі людцаў ўнутры пакаленьняў. Сёньня, карыстаючыся простымі рознымі крыніцамі, суседзі могуць жыць у самых розных, часам, нават, варагуючых сацыяльных вымярэньнях, часах, гісторыях, эпохах. Зважаючы на гэта і, разам, на вышэйзгаданыя, хваравітыя рысы, - як агрэсыўная амаральнасьць, крымінал, канфліктнасьць, - цёмнай спадчынай закладзеныя ў прыродзе чалавецтва, можна прызнаць, што зло цяпер яшчэ болей ўзмацняецца тэхнолёгіяй і, натуральна, у выніку стала ўзрастаць і глабальная пагроза і нават, не-бясьпека самазьнішчэньня чалавецтва тэрорам ці сатанізмам.
Але, безумоўна, жыцьцё нас вучыць, што прырода Чалавека не мяняецца і калі ў дадатак, напрыклад, па ТБ мы глядзім нескладаную, але ясна пастаўленую праграму псыхолёгічнай дапамогі, як напрыклад, такая ад доктара Філа (ЗША, Dr. Phil), - то складаецца бессумнеўнае разуменьне і фармуецца пабытовая вера, што чалавек камфортна жыве толькі ў Маральным вымярэньні. Любая амаральнасьць, кім б яна ні была “ўзаконеная”, - як сэксуалізм у Галяндыі ці прастытуцыя ў Гэрманіі - урэшце толькі бурыць асобу, разрывае грамадзтва, разбурае цывілізацыю. І калі патолёгіі фізычнага здароўя могуць даць рады лекары, то патолёгіі сусьветнай амаральнасьці можа быць супрацьпастаўлена толькі Дзяржава. Базавы інстынкт выжываньня (чалавецтва) падказвае і сумленьне даносіць - чаму сёньня патрэбна такая дзяржаўнасьць, якая не-нэўтральная да маральнасьці ўласнага грамадзтва, а наадварот, нораўна-пазытыўная і займае дакладную, актыўную пазыцыю ў пытаньні цнатлівага выхаваньня грамадзян; для прагрэсу патрэбна, менавіта, Маральная дэмакратыя, што зьнішчае самі карані застою зла і рэ-грэсу.
Нажаль, час для сапраўднай, (а значыць - сьвядома Маральнай) дэмакратыі толькі настае. Але, урэшце, гэта і змушаны эвалюцыйны віток, і невычэрпнае шчасьце, - што такім чынам, праз нескладаную дадатковую дзяржаўную працу (інстытуты супраць амаральнасьці) сучаснай дэмакратыі, магчымы сусьветны маральны подзьвіг, эвалюцыя, якая абяцае увабраць у сябе ўсе найлепшыя Мары чалавецтва, што доўгі час былі толькі “ўтопіямі”.
Цяпер жа пакуль сьвет так уцягнуты ў фальш публічна ўзаконенай амаральнасьці, паўсталай з матэр’ялізму (дарвінізму, марксызму, ...мадэрнізму,) што патрабуецца цэлая асьвяжальная хваля інфармацыі, каб абвергнуць гэты прымітывізм аднабокай “асьветы” - сьмертаносны, самазабойчы для Зямлі, глыбока ўсмактаны гіпноз сусьветнай культурай. Як бачна, Тэхналягічнаму чалавеку-матэр’ялісту для міру з Праўдай (жыцьцядайным ідэалам) цяпер патрабуецца наноў-усьвядомленая воля да свабоды і, празь яе, сапраўдная НОРАЎНАЯ (маральнасная, ідэальная, ідэйная) да-асьвета.
Асноўнай характарыстыкай праблемы ёсьць супрацьстаяньне плоскасьці ўражаньняў чалавека-самца з аднаго боку - абстрактным абсалютным, Біблейскім ўражаньням чалавека-грамадзяніна, зь іншага; чалавека разумнага – чалавеку сэксуалісту.
Азірнуўшыся, вядома, чалавек пакаленьня сэкс-нарката-музыкі, - сяньня груба-сьлепа абсалютызуе рэжым полавага напружаньня; называе “каханьнем” тое, што зьяўляецца простым полавым інстынктам і “натуральна” пачынае жыць выключна па бія-мэханічных рэфлексах, замест жыцьця згодна Здаровага Сэнсу і гожых, унікальных і вартых поклічаў, закладзеных у чалавечай лагодзе, у прыродзе адносінаў паміж бацькамі-дзецьмі, паміж пакаленьнямі, паміж ідэяй анёльскай дасканаласьці чалавека і цякучай канкрэтнай сытуацыяй кожнай аддзельнай асобы. Сюды дадаецца і згубная псыхманіпуляцыя Падсьвядомамі (sub-liminal) чалавека. Такім чынам, прачынаецца пагроза цэлага грамадзтва-зомбі, бо мэханічнае “цывілізаваньне” (інфармаваньне розуму, але нарка-, мэдыя-паралюш пачуцьця) стварае прэцэдэнт і накладае на від (чалавека) нечаканую ды й нечуваную раней непасрэдную адказнасьць за пагрозу сама-зьнішчэньня.
Цяпер ужо безумоўна ясна: растучая энэрга-ёмістасьць цывілізацыі, бясконцае разьвіцьцё тэхнолёгіі – правільна можа быць усьвядомлена не згодна “патрэбаў эканомікі” ці ідэі “свабоды бізнэсу”, а толькі на маральнай глебе, калі эканоміка, палітыка і культура – адно безумоўныя служкі чалавеку, сьродак досягу шчасьця. Інакш, пры цякучай драматычнай маральнай разарванасьці грамадзтва, ды без нораўнага, гуманнага кіраваньня, - як і сама растучая Тэхніка, - “любэралізм” (любіць-усё = любіць-зло разам з “усім”) наважваецца некалі проста мэханічна знішчыць, спаліць Зямлю нейкай наступнай, “выпадковай” Чарнабыльскай, ці спланаванай тэрорнай катастрофай, накшталт вядомай “кузькінай маці” (мега А-бомба Хрушчова* 30.10.1961).
Для поўнага, Панарамнага бачаньня “вялікае карцінкі” чалавецтва і для даступнага (кожнаму) абгрунтаваньня не мэханічнай а, менавіта, рэальнай (Маральнай) Пэрспэктывы Зямлі.., для залатога трымценьня з патрэбы таго магічнага, цнатліва-інтымнага, сумленнага сама-наважваньня, - паўстае задача выявы:
- каранёў Сусьветнай Небясьпекі (праблемы);
- перспэктывы – дасьціпнай маральнай і навуковай карцінкі (лёгічнай, фармальнай плюс сэнсавай-ідэйнай);
- матэр’яльнага шляху дасканалага пераадоленьня Праблемы; канкрэтных крокаў да Лепшага сёньня, а тым, - да Добрай будучыні Зямлі.
...Тут самае нечаканае, што ў супрацьлегласьць матэр’ялістычнаму навуковаму светапогляду, які, нажаль, часта небясьпечна амаральны, - БІБЛЕЙНЫ фон выяўляе і свой уласны, Маральны Мэтад, які выгодна адрозьніваецца ад, так званага, Навуковага Мэтаду. Выцяжка-экстракт дыялектыкі з анталёгіі Слова (логасу) прывёў і прывіў чалавецтву мноства спэкулятыўных тэорый, злачынных на практыцы, якія рукамі фашызму і камунізму жорстка катавалі сьвет 20 стагоддзя. Заканамернай рэакцыяй на тое выглядае і цякучае ірацыянальнае паўстаньне тэрору, мусульманскага фундамэнталізму супраць “разумнай” цывілізацыі; зразумелымі становяцца і матэр’яльныя (індустрыя) посьпехі імпэрскіх, дыктатрурных сыстэм Кітаю і Расеі і, наадварот – глабальны фінансавы крызыс восені 2008.
Таму, каб адпаведна і тоесна бясьпечыць цякучае жыцьцё ды мець найлепшае сёньня (і будучае), цывілізацыя менавіта цяпер, у пераломны момант (“Х”) глабалізацыі, мае выкарыстаць усе - УСЕ - сьродкі дасяжныя і розуму, і душы, - каб набрацца (сьвятога) духу агульна-чалавечай культуры і годна выйсьці на ужо глабальны, новы, агульна-плянэтарны ўзровень гаспадаркі. Але зрабіць тое патрэбна не ў форме былой матэр’ялістычнай “тэхнічнай рэвалюцыі”, а мудра і абдымна (аб’ёмна) інтэграваўшы тэхніку на службу чалавецтву, (каб не здаралася наадварот, што “чалавецтва служыць тэхніцы”). Дзеля такой высокай і гожай мэты мае якасна зьмяніцца ня толькі Дзяржава але, наперш, думкавае вымярэньне ўдзельнага чалавека, так званыя, грамадзкія меркаваньні; каб кожнаму, нарэшце, маячыў шчасьлівы шанец пачуць сябе вольным, Грамадзянінам Сусьвету (сьвету). Для таго людцы павінны зьмяніцца, культурна пераўтварыцца, а папросту, - рэальна, ПРАВІЛЬНА З’АРЫЕНТАВАЦЦА ў вялікім, аб’эктыўным жыцьці.
Вядома, час ўнутранага пераўтварэньня чалавека і усяго чалавецтва бывае найболей кароткім, - каб не шокавым, - тады, калі мы ясна бачым, якімі матэр’яльнымі сіламі мы ўжо валодаем (тэхнічны-прагрэс, псых-тэхнолёгійны прагрэс...) і, разам, калі зразумеем і прызнаем наколькі небясьпечна нашая неабачлівасьць для усяго жывога ў выпадку, калі пэўныя (злыя, няясныя, шэрыя; мёртвыя, як кампутарны “інтэлект”) сілы, як агні-стыхіі вырываюцца з-пад кантролю ды пачынаюць, наадварот, апантана, “маркотна-наркотна” валодаць намі самімі. У такім разе, адпаведна праінфармаваны, ўсялякі нармальны чалавек не пашкадуе сілы для выратаваўчай самамабілізацыі на перамогу і адкід пагрозы.
Падкрэсьлім, - увесь роздум ніжэй, будзе базавацца на адбітку панарамы, сусьветнай Сытуацыі ў безумоўна-дасканалым люстэрку Вышэйшага Маральнага Закону (ВМЗакону).
Звышзадача тэксту – выява і пастаноўка пытаньняў, што вядуць Зямлю да традыцыйнай Бясьпекі і жыцьця-камфорту.
Разам будзе зроблена спроба знаходу адказаў на ўсе пастаўленыя пытаньні. Аўтар ставіць сабе задачай доказ, што ў гуманітарнай прыродзе (думкі) існуе дасканалы ўгамон любых праблем як аддзельнага чалавека, так і ўсяго чалавецтва. Галоўнае – абудзіць веру чытача ў глабальны пазытыў, на глебе якой на месцах знойдзецца і творчае вырашэньне неадкладных задач Зямлі - малых і вялікіх; прыватных, нацыянальных ды інтэрнацыянальных.
*Найбольшая ў гісторыі атамная бомба, “Кузькіна Мать”, якая адна зьмясьціла ў сабе магутнасьць, што ў 10 разоў перавышала усе ўзрывы Другой Сусьветнай вайны. Хрушчоў пагражаў Вольнаму сьвету ёй, усклікаючы: “...мы ім покажем “Кузькіну мать...” Узарвана на востраве Новая Зямля, на вышыні 4км, ў 11:32 часу, 30 кастрычніка 1961. Грыб-воблака было 67км у выш і 40км у шыр. Гарачыня складала 1,4% ад гарачыні сонца. Радыўс вогненнага шара быў 8км і ледзь не дасяг вышы самаго самалёта-носьбіта (скінута з 10км вышыні). Ударная хваля абагнула зямны шар тры разы. Ўзрыўной хваляй выбіла вокны на адлегласьці 800км. Калі б бомба была ўзарвана на зямлі, то была небясьпека, што сама планета Зямля сыйдзе з сонечнай восі і паляціць у адкрыты космас. За злачынства перад чалавецтвам яшчэ ніхто не адказаў. Відэа ўзрыву тут і тут .