Алесь Шпакоўскі
Песьня Сьвятланы
1.
Адчыніце мне
Я вас прашу
Дайце візу мне
Ў дальнія далі
Я ў душы, на дне
Радасьць нашу
Што ўсё Зло на Зямлі
Некалі спаліць
І не адводзьце
Ясных сваіх вачэй
Бо рэчка жыцьця
Менавіта для іх цячэ
Разам мы узгадаем яе
Песенны код
А вы знойдзеце
Кожны свой
Парадак і ход… (На ёй параход…)
2.
Вы паверце
Гэта зярно
Ёсьць бяссьмерця
Будзённая праца
Гэта Богаў
Прыродзе вянок:
На дарогу
Песьню пакласьці
І вандраваць
У свабодзе
Сярод людзей
І распазнаваць
Як прыходзіць
Да іх добры дзень
І кветкай душы
Радавацца і расьці
І за усё
Золатам часу плаціць…
Песьня Сьвятланы
1.
Адчыніце мне
Я вас прашу
Дайце візу мне
Ў дальнія далі
Я ў душы, на дне
Радасьць нашу
Што ўсё Зло на Зямлі
Некалі спаліць
І не адводзьце
Ясных сваіх вачэй
Бо рэчка жыцьця
Менавіта для іх цячэ
Разам мы узгадаем яе
Песенны код
А вы знойдзеце
Кожны свой
Парадак і ход… (На ёй параход…)
2.
Вы паверце
Гэта зярно
Ёсьць бяссьмерця
Будзённая праца
Гэта Богаў
Прыродзе вянок:
На дарогу
Песьню пакласьці
І вандраваць
У свабодзе
Сярод людзей
І распазнаваць
Як прыходзіць
Да іх добры дзень
І кветкай душы
Радавацца і расьці
І за усё
Золатам часу плаціць…