Алесь Шпакоўскі
Я Не Намераны
1.
Я не намераны
Часу губляць ў цеснаце,
Пачуцьце паверана,
Вычышчана ад жарсьцей…
А вы, мае дальнія, вы - няўлоўныя,
Невыспавядальныя і не шматслоўныя,
Вы, мае хітрыкі, інтрыгі і выдумкі, -
Дай Бог вам вытрымкі ўдыхнутае выдыхнуць…
А я столькі часу каб вам дагадзіць пацеў,
У бездань, няшчасны, за вамі ў ніз ляцеў…
Мне вычарпальна "правільным" быць карцела,
Я, як вы, распазнаваў толькі чорнае зь белым…
2.
На востраў свой
Я забяру вас моўчкі,
Я ўжо засвоіў
Нораў ваш трохі воўчы…
Вы будзеце біцца
Супраціўляцца
І мацярыцца, і выскаляцца,
У голас клясьці, у скрайнасьць кідацца,
І нават, за зброю можа быць брацца…
А я буду гладзіць па поўсьці вас і дзівавацца:
Мы ўсё-такі з вамі па плоці родныя брацьця,
І мы сколькі трэба заплоцім за згоду у хаце,
Далі Бог, не бездапаможныя мы ў гэта працы…