Алесь Шпакоўскі
А ў мяне песьня Адна...
1.
А ў мяне песьня адна: Беларусь!
А ў мяне радасьць адна: Беларусь!
…Хварэю зь юных гадоў і пайду
І час схавае мяне
Я данясу да нябёс – Беларусь
І хай у дзіўны мой лёс, Беларусь
Немала я за цябе адгарую, -
Хай шчасьце не абміне
2.
Твой далікатны народ, Беларусь
Твой эўрапейскі народ, Беларусь
…А ён шукае героя дабру
шукае меру ў віне
Пачуйся вольным цэнтрам Эўропы
Пасьля распусты, ды войн, ды утопій
…Любоў нябёс разьліецца-затопіць
Хай тваё сэрца кране
3.
І можа цэлы сусьвет, Беларусь
Быць рады табе, Беларусь
…Няхай фантазіі веру бяруць
З крынічкі Зорнага чыну
Няхай жыве, - Беларусь!
І аднаўляецца сьвет, - Беларусь!
...А я ў кожны дзень дагару
Як у апошні-адзіны…
А ў мяне песьня Адна...
1.
А ў мяне песьня адна: Беларусь!
А ў мяне радасьць адна: Беларусь!
…Хварэю зь юных гадоў і пайду
І час схавае мяне
Я данясу да нябёс – Беларусь
І хай у дзіўны мой лёс, Беларусь
Немала я за цябе адгарую, -
Хай шчасьце не абміне
2.
Твой далікатны народ, Беларусь
Твой эўрапейскі народ, Беларусь
…А ён шукае героя дабру
шукае меру ў віне
Пачуйся вольным цэнтрам Эўропы
Пасьля распусты, ды войн, ды утопій
…Любоў нябёс разьліецца-затопіць
Хай тваё сэрца кране
3.
І можа цэлы сусьвет, Беларусь
Быць рады табе, Беларусь
…Няхай фантазіі веру бяруць
З крынічкі Зорнага чыну
Няхай жыве, - Беларусь!
І аднаўляецца сьвет, - Беларусь!
...А я ў кожны дзень дагару
Як у апошні-адзіны…