Алесь Шпакоўскі
ЯКІ НАМ ТРЭБА ПРЭЗЫДЭНТ ВОЛЬНАЙ ЛІТВЫ (БЕЛАРУСІ).
(11. Ідэал Беларускай Дзяржавы.)
Прапазыцыя:
У любым выпадку любога часу і любой краіны, калі размова пойдзе аб ідэале асобы прэзыдэнта – тое будзе ўключаць у сябе разгляд і сутнасьці Харызмы лідэрства, якая заўжды прарастае з клясычнага, унівэрсальнага, агульначалавечага матыву паводзінаў. На ўзор добра вядомых чалавеку зь дзяцінства лідэраў зла і Дабра (чорта і Анёла), як вядома, ёсьць два супрацьлеглыя тыпы палітычнай харызмы: Сталіна (кравапіўцы) і Рэйгана (“поў-бога”). Па сутнасьці “харызматык” – гэта маральнасны “сын” сям’і свайго народа. Якая сям’я – у рабстве, у жарсьцях, пад маскалём... – такі яе і чорны анёл-сын, пра-сядзент, як і, наадварот, той іншы сын, які мусіць стацца сьветлым Анёлам, Вызваліцелем, Прэзыдэнтам. Напрыклад, тыповы расейскамоўны варвар-разбуральнік (як сп.Лукашэнка, просты прадаўжальнік лініі Сталіна,) сваю чорную справу заўсёды творыць пад відам дабрадзею., на справе мінаючы законнасьць і воляй падганяючы дзяржаўную сыстэму пад свае нясьпелыя грамадзкія, а ўрэшце – амаральныя паняткі. Але, натуральна, любая дэмакратыя маральнасна імкнецца да Законнасьці, калектыўнай харызмы Дабрадзею, ‘супольнасьці анёлаў’, што заўсёды падсьвядома, пэрсаналіямі і потым сыстэмна супрацьстаіць ўсялякай дыктатуры ад манархіі да паталёгічнага бальшавіцкага алкашызму (чарцей; сяньня – тэрарызму і яго паслугачам, тыпу вертыкалі сп. Лукашэнкі).
...Як мы можам ясна бачыць па непасрэдным прыкладзе сучаснага ярка харызматычнага прэзідэнта, кім быў і застаецца украінец сп.Юшчанка, - апроч асабістых якасьцяў асобы чалавека-лідэра, ягоная харызма абавязкова ўключае ў сябе вельмі своеасаблівы энтузыязм масаў народа, чым ёсьць і сам украінскі калектыўны народны Прасьвет ва усходне-славянскай цемры. Ведаючы і беручы пад увагу пэўныя геапалітычныя акалічнасьці, можна прызнаць, што ва Ўкраіне мы бачылі сёньня новага і знакавага прэзыдэнта для ўсёй культуры Усходняй Эўропы, ад (ГДР), Польшчы аж да Чукоткі, а сама Аранжавая рэвалюцыя і украінскі прыгожы вольны энтузыязм маюць сапраўды усясьветнае значэньне, бо проста скідаюць ‘прэч-сплеч’ чорціка крыважэрнай своеасаблівасьці “расейскай” цывілізацыі і ацаляюць даўні ўсебаковы раскол як Усходняй і Заходняй Эўропы, так і ўсёй Хрысьціянскай цывілізацыі. Нажаль тут некаторыя дасьледчыкі заўжды легкаверна і ‘слабанервна схіляюцца да пераацэнкі ролі асобы ў гісторыі, няхай сабе і харызматычнай: маўляў, толькі “...ленін свершіл революцію!” Гэта зразумелая слабасьць недастакова гуманітарна адукаваных мадэрністаў, бо вядома, так ствараецца той, амаль ужо перажыты намі Культ асобы. Іншыя ж скажуць, што па вялікім рахунку, кожны народ сам вяршыць свой лёс, сваю драму. Пагадзімся, але ягоная сытуацыя, эпічна глыбокі народны гэній і патрыётызм сьвядомых адзінак разам заўжды утрымліваюць і цудатворныя інтуіцыі справядлівасьці, народнай сям’і, дэмакратыі, код вечнага самабудаўніцтва і самаўдасканаленьня. І, калі вядома, што “...кожны народ варты свайго добрага лідэра, ці наадварот, “прасядзента”-разбуральніка нацыі”., то вельмі натуральна, што некалі народная харызма, народны гэній нарэшце нараджае і ўласнага сына (харызматыка): не вузкага сухога палітыка, але і не таннага душаеда-папуліста, а, менавіта, глыбока-нацыяльнага маральнаснага прадстаўніка нацыі, зразумелага і ўсяму вонкаваму цывілізаванаму сусьвету.
Са сказанага вынікае, што ўпрынцыпе безаглядная, эпічная вера ў дабро, у сям’ю сваёй нацыі (дэмакратыя) мае свой закон, які, чым паўней увасоблены – тым выяўлена большая ХАРЫЗМА (Божы дар) народа ў кожны сучасны момант. Напрыклад, старажытны філёзаф Платон вучыў, што праз палітыку і калектыўнае дасканаленьне (дэмакратыю), чалавек набывае ўласную відавую гожасьць, вартасьць Чалавека Разумнага (відавое дастоінства). Нават галоўная праца Платона, гэтага клясычнага (харызматычнага) палітычнага філёзафа называецца ‘ДЗЯРЖАВА’. У ёй успамінаецца Усеагульны Закон Унівэрсуўмнай Гармоніі, што мы і маем на ўвазе пад маральнай глебай ўсёй нашай народнай сям’і ды магчымага самакіроўчага (палітычнага) таленту, нават харызмы яе сына-лідэра., які тады мае плян, праграму і сілу волі, каб лагодна (палітычна) увасабляць найлепшую мару народа. Іншы старажытны філёзаф Арыстотэль зазначаў, што палітыка – найвышэйшае мастацтва. Не існуе палітыкі вакол і дзеля аднаго суб’ектыўнага чалавека; гэта ўжо інтрыга. Палітыка, згодна Арыстотэля – гэта калектыўнае абагульняючае і ўмацоўваючае людцаў, якія “...ўжо не быдла (ўжо грамадзяне –А.Ш.), але яшчэ не багі”. Адзначым, Палітычнае – гэта не вылучна асабістае ці ‘толькі’ грамадзкае., а пэўная гармонія асабістага разам з грамадзкім, вечная супольная праз-фармацыя, трансфармацыя да Лепшага нашага грамадзкага сама-пачуцьця. “Тое, што па сэньсе не зьяўляецца татальным, лёсавызначальным – не зьяўляецца палітычным”. (Сеціва).
...Як бачна з сучаснай палітычнай навукі, прэзыдэнту прыходзіцца станавіцца паміж сямю агнямі:
- улада;
- мэта, праект грамадзтва або Нацыянальная Ідэя;
- ступені разьмежаваньня (іерархія), кіраваньне няроўнасьцю, разьмеркаваньне грамадзкіх функцый;
- прававая сыстэма;
- калектыўная самаідэнтыфікацыя ўласна народа;
- сыстэма каштоўнасьцей цнатлівасьці;
- гвалт, усьведамленьне (легітымізацыя) гвалту, абарона ад гвалту (калектыўная бясьпека).
Гэтыя ‘агні’ самі па сабе ёсьць самадастатковыя і самадасканалыя аксыёмы, а значыць выпрабоўваюць чалавека і могуць апякаць, калі справа ідзе аб інтрыганскіх карысьлівых дзеяньнях палітыка, ці, наадварот – ацаляць грамадзтва і, прасьвятляючы, весьці вольную твочасьць яго лідэра.
...Талент жа да прэзыдэнцтва – гэта “аб’яўленасьць” чалавека перад сваім народам, калі ён, нейкім чынам настолькі разьняволены ў шчырасьці і вольнай палітычнай творчасьці, што здольны проста (непасрэдна) служыць ладу квітненьня народнасьці, узьнёсласьці, разьвіваць Штодзённае, побыт на глебе вечнай Нацыянальнай Ідэі, утвараючы незвычайныя дабранораўныя завядзёнкі, як паліт-карэтна называюцца дэмакратычныя інстытуцыі. Нажаль, сучасныя ахвяры вар’яцкага выхаваньня мадэрнізьму, начытаўшыся дэманічных аўтараў, тыпу Ніцшэ (“Воля да ўлады”) ды ўвабраўшы ўсё сталінскае працэдурна-прыкладное варварства Расеі (СССР), як утрапёныя лезуць наверх улады, псуюць уражаньне народа ад палітыкі і, нарэшце, развальваюць само палітычнае вымярэньне Беларусі. На справе ж, сапраўдны палітык, Прэзыдэнт служыць Нязьменнаму, а не зьменнай (“...я радзілся на граніца Расеі і Беларусіі”) душэўнасьці, не асабовай каньюнктуры, не традыцыйнай дзікай палітычнай геаметрыі, як у Расеі, ці таннаму лукашоўскаму папулізму, як у Беларусі. Само слова “прэзыдэнт” прыналежыць толькі дэмакратыі, чаму, напрыклад, сп.Лукашэнка ніякім чынам не “Прэзідэнт”, - як ён смачна сябе ‘тусасловіць, - не прэзідэнт з таго часу, калі здрадзіў Беларушчыне і дэмакратыі.
...Ёсьць дакладная псыхолёгічная розьніца паміж лідэрам-дэмакратам, як напрыклад сп. Юшчанка і дыктатарам, як сп. Лукашэнка. Калі дэмакрат маральнасна мае унівэрсальныя арыеньціры, а ягонае сэрца – гэта цэлы неабмежаваны космас свабоды, то дыктатар – зьвязвае сваё увабразеньне толькі з зямлёй, яе кавалачкам, радзімай, якую трымае “у рукох” з дапамогай сваіх рэжымных служак:
"Если ты научишься поклоняться своей Родине, то и ей найдется место в твоем сердце. Величественные горы, чистые реки, просторы пустыни, родные города и села - всему этому найдется место в твоей душе. И тогда сердце твое вырастет до размеров Родины. Ты не будешь малым, ты будешь большим, ты будешь не частью, но целым. " С.А. Ниязов, - азыяцкі дыктатар; відавочна яшчэ большы “харызматык” чым нейкі падмаскоўны прасьцяк лукашэнка.
Сэрца ж прэзыдэнта-дэмакрата – гэта сэрца грамадзяніна Сусвету і вобразна, ў рэчышчы згаданай Усходняй містыкі кажучы, яно мае такую ж адпаведна неабмежаваную вялічыню і касьмічную прастору як Сусьвет, у абшары якой тады неразьдзельна і бясьпечна пануе палкая вера-надзея-любоў, маючы (пакуль) тут, на Зямлі, на радзіме – пэўны “фронт” вайны са Злом.
...Як вядома, ВЯРХОЎНАЯ ЎЛАДА ДЭМАКРАТЫІ гэта гармонія трох уладаў:
Прэзыдэнта, Парлямэнту і Вярхоўнага Суду.
Нажаль супраць палітыкі траістай Гармоніі, гэтага абсалютна ўнікальнага залатога цэнтру дысцыплінаванага і дасьціпнага грамадзкага самакіраваньня заўсёды знаходзяцца варожа настроеныя. Як плыні гэта:
- лібэралы, падмяняючы палітыку эканомікай;
- анархісты і іншыя нігілісты – заніжаюць значэньне і фундамэнтальнасьць Палітычнага, спрычыны пэўнага насільля з боку грамадзкай дысцыпліны пры ўвасабленьні Законнасьці;
- аднабокаадукаваныя не-гуманітарыі, а “фізыкі” ад палітыкі, або прагматысты, што не прызнаюць ніякай грамадзкай Мэты, чалавечай сацыялізацыі і яе глебы, Нацыянальнае Ідэі.
Тады, пры магчымых ухілах у згаданыя бакі, улада становіцца аднабокай ці проста фіктыўнай, бо не здольная азначыць і дасягці палітычныя мэты, назначыць і выканаць пэўную палітычную праграму, накіраваную на – ў кожны момант ракавЫ, эпічны, а менавіта – Палітычны выклік часу.
Сапраўдны Прэзыдэнт, праз Сыстэму дэмакратыі адчыняючы унікальныя якасьці народнага таленту, гармоніі калектыўнага з асабовым, як рэжысэр-пастаноўшчык сьвяшчэннай, вызвольнай народнай драмы, тады знаходзіць незвычайную, навукова не-спраграмаваную, асабістую і калектыўную падтрымку, натхненьне, праз што і ў меру чаго ён тады практычна атрымлівае пэўную волю палітычнай творчасьці, шанс выявіць лепшыя бакі народа праз, так званае, Нестандартнае мысьленьне. Пры вераадданасьці не ўласным пражэктам, а сьвету справядлівасьці над народам (“нестандартнае” мысьленьне палітыка), высокаадукаванаму народнаму абраньніку будуць відаць тыя нацыянальныя рысы, фундамэнты палітыкі, бізнэсу і культуры, якія іншым лідэрам і “прасядзентам” да сёньня па розных прычынах проста нябачныя.
Толькі зноў жа, як мы бачым, талент, харызма дастаткова выпрабавальная штука для асобы. Напрыклад, зрабіўшы каласальную працу па гуртаваньні палякаў, Лех Валэнса “дацягнуў” толькі да (аднаго) прэзыдэнцтва. ...А бясспрэчны, гожы нацыянальны талент Зянон Пазьняк – пакуль(!) не дацягнуў нават да першага, - каб паўстаць вышэй “сябе”, што неабходна для перад-сямейнага (перад-дэмакратычнага) згуртаваньня беларускага народа. Як вядома, талент, харызму, Божы дар чалавека заўсёды “падточвае” самадзіваваньне, нарцысізм, які з ўладай заўсёды маячыць перад адоранай асобай пры адчужэньні яе, аддаленьні як індывіда ад жарсьцей, ад ‘натоўпу’. Калі ж спрабавальнік мінае гэта ўдала і здольны прадаўжаць піць з крыніцы вонкавай народнай веры-харызмы, а не з ганарлівай ўласнай вялікасьці, - то мы атрымліваем сапраўдную устойлівую сытуацыю харызматыка, як той жа, да гэтага часу вельмі папулярны ў Зах. Эўропе, Вацлаў Гавэл, або Рональд Рэйган, якога цяпер аб’яўляюць найбольш уплывовай асобай 20 стагоддзя; брытанскі Тоні Блээр, пра якога загадваюць як пра, магчыма, найбольш харызматычнага Прэм’ер-Міністра за ўсю гісторыю Брытаніі (нават большага чым Чэрчыль?) ці Паўла МакКартні, сапраўдны харызматычны музыка, які, як бачна, так і застаўся інтэлігэнтным хлопцам правінцыйнага (як Гомель) горада, трымаючым у сваіх руках тое сьвятое, мастацтва, што ў іншых на гэтай Зямлі толькі ў галаве; хлопцам, які на справе прадаўжае Справу ды, як бачна, проста не зьвяртае ўвагі на тое, што ён мульты-міліянэр...
Канкрэтыка:
...На сёньняшні дзень мы на Беларусі збольшага маем не клясычнае, а толькі “расейскае” ці, максымум, - “эўрапейскае” маральнаснае ўяўленьне і ўражаньне ад палітычнай улады. “Улада – брудная рэч”, - скажуць вам многія і многія беларусы, наглядзеўшыся на пераўтварэньні асобы, што ‘вертыкальна дарвалася тут да ўлады. Палітычная ж матывацыя княжскай (каралеўскай) Заходняй Эўропы, таксама не заходзіць далей матэр’яльнага прагрэсу, інтарэсу “забесьпячэньня народа хатай, хлебам і відовішчамі”, што, не ўпрыклад ленінцам, - захаду Эўропы ўдаецца з дакладнасьцю да 100%. Тады мясцовы, заходнеэўрапейскі чалавек у выніку унутрана цяжка пакутуе ад вымяшчэньня яго сапраўднай (чалавецкай, калектывісцкай, цнатлівай) сутнасьці – плоцкім, таварным ці, навогул, - брудным-амаральным стылем жыцьця.
Задача беларускага прэзыдэнта, як і будучай сапраўднай сыстэмы-дэмакратыі:
ў ПЛЮС да зьберажэньня ужо спрадвечных інтэлігэнтных сацыяльных, калектывісцкіх (цяпер – ярка біблейскіх) рысаў беларускага народа, - сваёй арыентацыяй на разьвіцьцё Асабістай Свабоды Беларуса на тле (фоне) дэмакратычных (Сямейных, Касьмічных) каштоўнасьцей, - культурна і моўна нацыянальных, але ўжо якасна унівэрсуўмных (інтэрнацыянальных), - спрыяць выпрацоўцы ў нашага жыхара паводзін, сыстэмы жыцьця-матывацый Грамадзяніна Сусьвету. Тое будзе – каб нарэшце зламаць ды зьнішчыць гэту “мёртвую родавую расейска-эўрапэйскую пятлю” эўро-азыі, або Старой Эўропы (“зьлева”) і заўсёднай Азыя-Расеі (“справа”), якія моцна і адмоўна будуць ўплываць на Бацькаўшчыну да таго часу, пакуль не раскрытыя нашаму, у прынцыпе незацуглянаму беларускаму мысьленьню.
Гэта асабліва важна, калі над намі, беларусамі, пакуль бессаромна, шчыра-крымінальна, кашчунна-адкрыта, дэманічна і маніпулятыўна пануе ідал “Чалавека Ўлады” – палітычнай (сп. Лукашэнка), грашовай (як порна-бізнэс...), культурна-“праваслаўнай”. Беларускае жыцьцё выхалошчваецца жудаснымі высока-аднабока адукаванымі сэрцаедамі “выдзьвіджэнцамі” – ад пісьменьнічкаў-папарацы, хваравітых туалетных падглядальнікаў грамадзкага інтыму, прэтэндуючых на цэлы зямны абшар – ПРАЗ ашалелы грашовы лунатызм “новых беларусаў” – ДА маральнаснага “праваслаўнага” дыктату над іншымі нацыянальнымі цэрквамі з боку зграі маскаля, нейкага цьмянага “сьвятара”, але несумненнага ваўкалака, які царквой падпірае справы Сатаны-дыктатара.
УСЁ РАЗАМ УЗЯТАЕ ГЭТА ТОЕ, ЧАМУ БУДЗЕ АДКРЫТА І КАНСТЫТУЦЫЙНА СУПРАЦЬСТАЯЦЬ САПРАЎДНЫ БЕЛАРУСКІ ДЭМАКРАТЫЧНЫ ПРЭЗЫДЭНТ.
Наконт патрэбы пэўнай адлегласьці дзяржавы (сыстэма дэмакратыя) ад царквы (сыстэма аўтарытэтаў прарокаў) можна ўзгадаць выказваньне аднаго з заснавальнікаў сучаснай дэмакратыі на плянэце:
"In every country and in every age, the priest has been hostile to liberty. He is always in alliance with the despot, abetting his abuses in return for protection to his own." Thomas Jefferson, 1814. Пераклад:
“У кожнай краіне ў кожны час царкоўнік быў варожым да фэномену свабоды. Ен заўсёды ў альяньсе з дэспатам, апраўдваючы ягоны зьдзек, каб той у адказ падтрымаў ягоны ўласны”. Томас Джэферсан. (Прэзідэнт ЗША. Адзін з бацькоў-заснавальнікаў сучаснай дэмакратыі на Зямлі).
Зыходзячы яшчэ з аднаго выказваньня гэтага сусьветна паважанага спадара Томаса Джэферсана – “I do not find in orthodox Christianity one redeeming feature” (“Я не знаходжу ў праваслаўным Хрысьціянстве ніводнага элементу выкупленьня” (іншымі словамі - "прызнаньня і ўвасабленьня веры, што, маўляў, Ісус ужо выкупіў людцаў (Расеі) да радаснага, чытай – дэмакратычнага, жыцьця" -А.Ш.) – можна зрабіць выснову аб неабходнасьці пошуку сапраўдным прэзыдэнтам мудрай сустрэчнай гармоніі беларускай нацыянальнай Душы (дэмакратыя) з агульначалавечай сьвячай Духоўнасьцю, якую мы ў праве чакаць, што нам, беларусам некалі ўсё ж прынясе Царква і, нарэшце, праз сваіх служкаў-сьвятароў. Пакуль жа, несумненна, пабытовую непрасьветленасьць, жарсьці, утрапёнасьць, забіваючыя сёньня народны талент і дабрабыт, нам нясуць поў-адукаваныя нацыянальныя расейскамоўныя варвары не толькі ад палітыкі і эканомікі, але і ад рэлігіі. Іншымі словамі: "Які поп - такі й прыход!"
...Для ілюстрацыі прывядзём доўгую, але дастаткова вычарпальную цытату, што выкрывае гэты сяньня распаўсюджаны ў “начальствах” від чалавека-віруса, “асобы-чарвяка”, гніласнай бактэрыі грамадзтва, якая хваравіта характэрная і ўсёй сучаснай Зямлі, але лукашыстамі нават пакуль ўзаконеная(!) ў нашай беларускай драме жыцьця:
“Паводзіны, мэтады і сапраўдны від чалавека Чалавека Улады ў першую чаргу вызначаюцца ягоным (апантаным, рэфлексным –А.Ш.) імкненьнем да ўлады. Для яго няма нічога прыемней улады ‘Пад Сябе’. Людзі улады маюць павек-неспатольнае мкненьне кіраваць сэрцамі і меркаваньнем іншых. Цэрквы перажываюць цяпер пэўны крызыс, бо не рэдка, а зазвычай аказваюцца тым абшарам, дзе яны, Людзі Ўлады, могуць бесперашкодна задавальняць сваю патрэбу вантробы.
...Людзі ўлады звычайна ёсьць інтэлектуальнымі і выніковымі; пры сваёй барацьбе за ўладу яны выкарыстоўваюць усю ўласную энэргію ды ўсялякі ўплыў. З золку і да позьняга вечара яны занятыя пошукам новых мэтадаў ды аргумэнтаў, што неабходныя ім для ўмацаваньня сваіх асабістых пазыцый. (Нават сям’і ў звычайным, цнатлівым сэньсе ў іх няма, бо ўсё сэрца (“лібідо”) іх падпарадкавана эгаістычнай, авантурнай справе уладыкі. –А.Ш.)
Ці можна людцаў Ўлады лічыць здаровымі людзямі..? На гэтае пытаньне няма адназначнага адказу.
Толькі дакладна вядома, што здараецца так, калі чалавек (улады) так доўга аддаецца наркатычнасьці свайго пароку, што гэты парок пачынае займаць асноўную ролю ў фармаваньні яго асобы. Тады небясьпека яго поўнай духоўнай сьмерці (паталёгіі) становіцца рэальнай.
Чалавек улады... яго найпершае памкненьне утрымліваецца ў тым, каб яму служылі і каб ягоныя словы выконваліся таксама, як наканаваньне Бога. Дзеля падтрыманьня ўвагі людцаў да сябе, да сваёй асобы і дасягненьня ўсё болей уплывовага становішча людзі ўлады знаходзяцца ў пастаянным баявым гарце. Але гэта іх не стамляе. Гэта іхны шал (шалёны вобраз) жыцьця”. (Па матэр’ялах Інтэрнт-Сеціва).
Такім чынам, адпіхваючыся ад такога скрушнага Дадзенага, ад Сёньня, мы, беларусы, і маем шукаць уласны ідэал простага, непасрэднага Будучага, а да яго падстасоўваць і пошукі адпаведнай Асобы лідэра, прэзыдэнта. Натуральна, дзеля досягу максымальнага нацыянальнага пагадненьня і удачы могуць і павінны быць палітычныя, разумовыя кампрамісы. Але ніяк не можа быць кампрамісу з уласным сумленьнем, з сэрцам – дзе снуе, узрабляючы і соладка натхняючы нас, наш усяляцкі ідэал.
...Вядома, агульная задача новага беларускага прэзыдэнта будзе праз-фармацыя (трансфармацыя) ад крымінальнай дыктатуры з боку лукашыскай кучкі – да жывой мясцовай дэмакратыі, агульна-нацыянальнай унівэрсальнай свабоды, квітненьня правоў кожнага чалавека.
ЯКАСЬЦІ НАРОДНАГА ЛІДЭРА.
Прэзыдэнт – Нацыянальны Дэмакрат:
Як бачыцца, у кожнай цывілізаванай дзяржавы наперш існуе не эканамічны, а - усё ж - маральнасны, сыстэмны кірунак, вэктар жыцьця, як дэмакратыя. Першы дэмакратычны лідэр, а значыць – Першы Прэзыдэнт Беларусі павінен прыналежыць да сусьветнай сыстэмы каштоўнасьцей, дзе не існуе аддзельных “цывілізацый”, тыпу надуманай пад апраўданьне уласнай крыважэрнасьці расейскай. Нашы, часам малаадукаваныя, бацькі і іхныя добрыя і сьвятыя сябры-суседзі не павінны адкрывеньнічаць паміж сабой, - а мы зь дзяцінства гэта чуць, - маўляў, “...а, нарадзіліся яны (мы дзеткі) на пакуту...”, як тое вялося пры камунізьме. Вечная, як Біблія, - жыцьцядайная Сямейная, дэмакратычная Ілюзыя, (якую па-ранейшаму так па-хамску інфармацыйна скрадае і “жарэ” гэты невыносны мутанцкі рэжым сп. Лукашэнкі), пабытовая добрая вера, прыкладаная да матываў і крыніц штодзённых паводзінаў, высока-маральнасны выбар, а менавіта, нацыянальна-сямейны (нацыянальна-дэмакратычны) паратунак з любых праблемаў – у Прэзыдэнта павінен ужо сёньня стаяць вышэй “сябе”. Папросту будучы прэзыдэнт павінен ужо сёньня жыць так, каб маральнасна, экзыстанцыйна пераважваць ‘прасядзента’. Але трэба зважаць, калі на сытуацыі такой унутрана мабілізуючай інфармацыйнай хвалі перакананасьці чалавек выходзіць да ўзроўню шчырага і прамога публічнага служэньня, ахвяраваньню сябе ідэалу ды жыцьцядзейнасьці – ўжо дзеля высокай ідэі – ён не толькі ў Адказ, у заслугу атрымлівае згаданыя трансцэндэнтныя, касьмічныя сілы ў сваё валоданьне (Божае далучэньне; блаславеньне), але, нажаль і разуменьне, што ў яго, як узьлётнага поля для самалёта, - больш няма сыстэмы падтрымкі, партыі, а засталіся спадзяваньні толькі проста на народны водгук (“сьвячы дух”!) , на індывіды, што прыйдуць часам з іншых “не-родных” партый. Пажаданая харызма і творчы палёт не цемрашала ці прыблуды-конюха-мафіёзі пад турэмнай мянушкай ”прэзыдэнт”, а сапраўднага беларускага Прэзыдэнта – сьветлая мара любога ўганараванага мужчыны (жанчыны). Гэта тое жыцьцё, што урэшце заўсёды вянчаецца прылюднай Вольнай (палітычнай) Творчасьцю у чыстым гэніяльным выглядзе, чым ёсьць гуманная перакройка масавай нацыянальнай жыцьцёвай арыентацыі з “ты” на “Вы”; згодна космасу дэмакратыі, такой карэнна новай сыстэмы сымболяў жыцьця у параўнаньні з усімі магчымымі папярэднімі.
...Каб тое агульнае праз-фармаваньне (транс-фармаваньне) было натуральным як абуджэньне і найбольш слабодным., наперш, канешне, трэба дасканалая кваліфікаваная, тлумачальная праца сярод выканаўцаў і зь йімі, з чыноўнікамі – у народзе. Але перад усім трэба прызнаць, максымальны посьпех магчымы толькі ўвыпадку, калі сама асоба прэзыдэнта жыве, дыхае і кіруецца ДУХАМ (трымценьнем, энтузыязмам) уласнай свабоды:
- Свабоды эмацыйнай (ад жарсьцей-страсьцей пабытовых);
- Свабоды інтэлектуальнай (ад сытуацыі, яе палітычнай ды іншай мітусьні, каньюнктуры-канкурэнцыі);
- Свабоды матэр’яльнай, упэўненасьць у сваім пабыце, у сваім грашовым будучым; абазнанасьць з уласным народам, чуцьцё яго добрай прагі, або ўнікальнага харызматычнага кантакту ідэі свабоды з народам.
Чацьвертая Улада, чым ёсьць Медыя, павінны таксама паказаць і даказаць свой высокі густ у разуменьні дэмакратыі каб творча, адпаведна таленту лідэра, адлюстроўваць дзеі прэзыдэнта. Гэта мае адбывацца не ўнацяжку прапагандыскі, як цяпер пры лукашызме і, зь іншага боку, не “да крыві”, як сяньня прынята ў самаедчай Расеі. Калі ёсьць правільнае пачуцьцё дэмакратыі, то зьяўляецца і гуманнітарнае рэчышча, фарватэр, дзе медыя не залішне, а дасціпна, адпаведна, дакладна адлюстроўвае магчымыя пад’ёмы і спады, удачы і няўдачы прэзыдэнцтва, заўсёды пакідаючы нам на вольную гульню водар суперажываньня, “фору”, быццам шанс ці глебу для манеўра і аднаўленьня высокіх пазыцый і самаму палітыку. Гэта становіцца магчымым, калі ёсьць прапазыцыя, што задача медыя, каб лёс прэзыдэнцтва ўрэшце вырашаў народ, яго Большасьць, а не змова нейкіх інтэлектуалаў ці, нават, партый.
...Асабісты высока-маральнасны лад жыцьця прэзыдэнта (а не прапагандны медыя-абман), уласны фокус лідэра – гэта першая перадумова адлюстраваньня і абуджэньня духу харызматычнага энтузыязму народа, накшталт таго, які мы назіралі пад час Аранжавай рэвалюцыі ў суседзяў украінцаў. Абуджэньне такое, яснасьць думак сярэдняга жыхара ў той час – гэта якасны паказьнік сьпеласьці нораву нацыі, які надалей можа пападаць пад небясьпеку ад змоўшчыкаў, але ўжо ніколі не губляецца, як паказвае яркі досьвед той жа амэрыканскай дэмакратыі ды, разам за ёй і сучасная гісторыя Заходняй і Усходняй Эўропы, ужо далучанай да ЭЗ.
Прэзыдэнт матэр’яльна бескарысьлівы і прынцыповы гаспадар:
З увагі на цяжкія наступствы дыктатур ды цякучай схільнасьці нашай масавай сьвядомасьці да дэлегаваньня і перадачы адказнасьці за пэрсанальнае вызваленьне ўласны дабрабыт ды квітненьне – на “добрага дзядзю (“цара”), прывядзём яшчэ адну характэрную цытату:
“Людзі перакладаюць адказнасьць за сваё духовае прарастаньне, за вызваленьне і пошук свайго ўласнага шляху, вызначанага для кожнага зь іх Космасам (Самім Богам!) на куміраў ад палітыкі, культуры, рэлігіі. Як сказала адна зь лідэраў некаторай харызматычнай арганізацыі: “Мы жывем БАЧАНЬНЕМ НАШАГА ПАСТАРА. ЁН ЁСЬЦЬ НАШ ПАСЯРЭДНІК ПАМІЖ НАМІ І БОГАМ.” Як жа мы ўдзячныя самаму Богу за тое, што Ён па Сваёй вялікай Літасьці і Дабрачыну вывеў хаця б некаторых з нас з гэтай, такой рабскай сыстэмы, калі мы былі толькі віньцікамі і бальшавіцкай машыны, і, затым – рэлігійнай, якой толькі і трэба было ад нас, што выкарыстоўваць, выкарыстоўваць, выкарыстоўваць і ... смактаць нашу свабоду. Дзякуй Добраму Богу, што Ён адчыніў нам Сябе такім, які Ён ёсьць, паказаўшы розьніцу паміж тым, якім Яго прадстаўляе рэлігія і якім Ён насамрэч існуе”! (Сеціва).
Зважаючы на такія слабасьці цэлага чалавецтва, Першы беларускі прэзыдэнт мусіць быць падкрэсьлена ненавязьлівым, сьціплым, парадковым ды ўважлівым настаўнікам, а не “вяшчуном”, - каб не ціснуць сваёй асобай і на найменшыя кволыя парасткі асабовай, індывідуальнай, пэрсанальнай культуры ў полі народным. Дасьціпны народны галава, гаспадар мусіць спрыяць выдзяленьню ды росквіту лепшых якасьцяў характару Кожнага Чалавека пры лагодным агеньчыку дабразычлівай народнай сям’і, шукаць і падтрымліваць малады і стары талент ды падстасоўваць тое на карысьць агульнага дэмакратычнага ладу. Тут можна бязжарсна, але суб’ектыўна, без навязваньня зазначыць, што такая асоба прэзыдэнта найболей падобна можа зьявіцца сярод вячоркаўскага БНФ. Толькі пакуль і там, у вячоркаўцаў не хапае некаторай фундамэнтальнай самаперакананасьці, місыйнасьці, узятай дастаткова глыбока ў сэрца безумоўнай Палітычнай татальнасьці ды бясспрэчнасьці дэмакратычнай пазыцыі (сямейнай унівэрсальнасьці)., выключна вялікай адказнасьці за ўласную панятыйную касьмічнасьць нацыянальна-сьвядомага чалавека, - якасьцяў, якія разам плённа вядуць за сабой і сілу волі для любых зьдзяйсьненьняў, выкідаючы прэч ды выцясьняючы дэманічную харызму зла (лукашэнкаў) ужо на духУ (“...І перад Богам тады ідзе спапяляючы агонь, які ачышчае Яму дарогу...”)
Інтэрнацыянальнае.
Задача прэзыдэнта – цэментаваць бясконцую дарогу дэмакратыі і весьці яе за гарызонт., ладзіць адносіны са зьнешнім сьветам. Беларусь знаходзіцца ў добрым геаграфічным становішчы. Нам блізка ва ўсе бакі: захад – усход; поўдзень – поўнач. Прэзыдэнт мае роляю не столькі сам кіраваць “кожным цягніком”, сколькі даказаць народу ягоную ж, народную, дасканаласьць у самакіраваньні і стасунках з іншымі нацыямі, аднавіць пэўны комплекс Вартасьці беларуса на інтэрнацыянальным фоне; адчыніць лепшыя беларускія маршруты глабальнага меркаваньня і дасьледаваньня; гартаваць сапраўдны, цёплы чалавечы калектыў беларусаў у дачыненьні да народаў-суседзяў і астатняга сьвету.
Роля прэзыдэнта:
- маральная, унутраная факусіроўка нацыі на зьдзяйсьненьні (‘малітоўны настрой’);
- нораўнае, эмацыйнае вымярэньне сабой сыстэмы інстытуцый сямейнага (дэмакратычнага) самакіраваньня, адлюстраваньне пастаяннага творчага пераўтварэньня сваёй асобай, творчая, інтэлігэнтная, незалежнасьць ад сытуацыі;
- вонкавы ТВАР НАЦЫІ, прадстаўнік нацыянальнай культуры і самабытнасьці, палітычны ды маральнасны сымболь (сымвал) прысутнасьці нацыянальных эканамічных і культурных інтарэсаў, правоў і абавязкаў кожнага грамадзяніна-беларуса ў ва ўсім магчымым гэтым сьвеце.
Канкрэтна эканамічна
зразумела, каб на вышэйшым узроўні жыць – трэба ўмець рабіць вышэйшай якасьці рэчы. Залішняя эканамічная арыентацыя на недаразьвІтую Расею гэта відавочная прыкмета слабасьці. Задача прэзыдэнта – тварыць новую эканамічную накіраванасьць нацыі, што самаўдасканальваецца і становіцца магчымым тэхналёгічна раўнапраўнае супрацоўніцтва з разьвітым Захадам, але калі ў той жа час Беларусь знойдзе сваю сапраўдную ўнікальнасьць, “разыначку”, эканамічную соту, нішу на Зямлі. Тут дапамагае прынцып бескампраміснасьці ў вырабе рэчаў. Кажуць, немцы таму і маюць славуты кароль Зямных дарог Мерцэдэс, бо пры дызайне і камплектаваньні рэчаў не церпяць кампрамісу з мёртвай матэрыяй.
Зважайма, кампраміс, пагадненьне, а не конфрантацыя – гэта нават і не для асабовага сумленьня, а толькі для вонкавага між-асабовага сьвету жывой матэрыі, для палітыкі.
Прэзыдэнт мусіць быць цнатлівым і зразумелым публіцы ў сваім асабістым жыцьці.
На фоне сучаснай мадэрна (часовай тэхналёгічнай) распушчанасьці, якая як “моль ды іржа...”, актыўна зьядае поў-сьвету, прэзыдэнт павінен разумець простыя праўды, што разам з хлебам і відовішчамі народу трэба Песьня Каханьня.
ГАЛОЎНАЯ ЗАДАЧА прэзыдэнта, каб людцы з простых насельнікаў станавіліся грамадзянамі, сьвядомымі ліцьвінамі (беларусамі), здольнымі да гожага самакіраваньня, народаўладдзя пад уласным высокім густам. Для таго павінна быць спэцыяльная і своеасабістая праста-даступнасьць, дасяжнасьць палітычнай арэны, ля якой каб:
- абуджаўся інтарэс жыхара да рэальных палітычных падзей і працэсаў самапаляпшэньня і самакіраваньня;
- адбывалася прыняцьце сэрцам пладатворнай шматвобразнасьці, складанасьці праблем і супрацьмоўяў, разуменьне карціны усяго сучаснага сьвету, квітнела вера ў агульны пазытыўны лад жыцьця і надзея на зададзеную, прыродную вырашальнасьць любых жыцьцёвых праблем;
- разуменьне сутнасьці ўлады дэмакратычнай, яе адрозьненьня ад любога дыктату, або наадварот, ад распусты лібэралізьму;
Для вылучэньня дэмакратычных палітычных талентаў у нас павінны існаваць вельмі дакладны падыход да прафэсіі народнага дзеяча, чыноўніка. У адрозьненьне ад ірвача, хапугі, “гроша-лайнаеда” лукашэнкаўскай вертыкалі, гэтага тыпу палітычнага самазабойцы, - прафэсія дэмакратычнага дзеяча і чыноўніка ёсьць шаноўная, важная, патрабуючая пажыцьцёвай адукацыі і адпаведных асабістых здольнасьцяў. Прэзыдэнт мае ладзіць інстытуцыі дэмакратычнага самакіраваньня, якія будуць узносіць да народа менавіта гэткія прынцыповыя адрозьненьні дзяржаўнага служкі. Для маладых павінна быць накіраваная цэлая Праграма, вядучая школьнікаў да разуменьня сутнасьці прафэсыйнай палітычнай дзейнасьці і сутнасьці якасьцяў асобы, неабходных прафэсыі сапраўднага дабраўпарадкавальніка жыцьця, палітыка. Прэзыдэнту трэба спрыяць бясконцаму росту Палітычнай культуры, каб маладыя людцы вучыліся самастойнасьці, парадковасьці, набывалі імпульс (інтуіцыю) гожага суіснаваньня у народнай Сям’і, нейкім чынам дачыняліся да грамадоўскага самакіраваньня праз бескарысьлівую (але праз школу) дапамогу састарэлым, нямоглым, малым; праз добраарганізаваныя і прыгожыя агульнанацыянальныя кампаніі ўнутранай салідарнасьці (а не афіцыёзныя “суботнікі”)... Талент палітыка павінен мець свой шанс з раньняга ўзросту, таксама як і іншыя традыцыйныя.
Такім чынам Грамадзянская Супольнасьць ліцьвіноў (беларусаў) гэта тое, Сэрцам чаго зьяўляецца Прэзыдэнт, Парлямант, Канстытуцыйны Суд.
Сапраўдны будучы Першы Прэзыдэнт Літвы (Беларусі) мае тут вельмі простыя задачы аднаўленьня ў краіне дэмакратычнай формы іх уладных суадносінаў і, наадварот, вельмі цяжкія задачы – аднаўленьня, натхненьня братэрскага, Дэмакратычнага СЭНСУ паміж імі, як і ўсяго грамадзкага жыцьця Беларусі: маральнай прасторы плённай супольнасьці беларускага селяніна, інтэлігэнта і працоўнага.
...Зважайма, Землякі, гэта наш/мой/твой/ваш/Ваш унікальны момант жыцьця. Дык няхай жа ён будзе асьвечаны сапраўдным Момантам ІСЬЦІНЫ!