Алесь Шпакоўскі
Рыцар
1.
Мне адкрыты усе далягляды
Мне адкрыты усе граніцы
У любой краіне мне рады –
Я гонару вольны рацар
Мне цікавы любыя падзеі
Мне цікавы праявы жыцьця
Днём з агнём я шукаю людзей
Гатовых ісьці да канца…
Адкрый сваё сэрца
Водару ружы
Бясхітрасным дзецям
Шчодрае дружбе
...Ты маеш помніць
Ты маеш думаць:
Сьвет гэты нястомны
нязломны, разумны..!
2.
Я складаю сваю эпапею
Эмацыйна і афіцыйна
І змагаюся як умею
І веру ў кантакт са святымі
...І калі паслухаўшы гэта
Хоць маленькі заклік ты чуеш, -
Я, рыцар вольнага сьвету, -
За цябе душу ахвярую…
Адкрый сваё сэрца!
3.
Засыпае падзей чарада
І часам сохнуць крыніцы
Сьвет губляе зямная хада
…толькі зорка на небе іскрыцца..!
На разрыве я назаўжды
На разрыве я прарастаю
Я, рыцар чыстай вады, -
Думку табе чытаю:
Адкрый сваё сэрца..!
Рыцар
1.
Мне адкрыты усе далягляды
Мне адкрыты усе граніцы
У любой краіне мне рады –
Я гонару вольны рацар
Мне цікавы любыя падзеі
Мне цікавы праявы жыцьця
Днём з агнём я шукаю людзей
Гатовых ісьці да канца…
Адкрый сваё сэрца
Водару ружы
Бясхітрасным дзецям
Шчодрае дружбе
...Ты маеш помніць
Ты маеш думаць:
Сьвет гэты нястомны
нязломны, разумны..!
2.
Я складаю сваю эпапею
Эмацыйна і афіцыйна
І змагаюся як умею
І веру ў кантакт са святымі
...І калі паслухаўшы гэта
Хоць маленькі заклік ты чуеш, -
Я, рыцар вольнага сьвету, -
За цябе душу ахвярую…
Адкрый сваё сэрца!
3.
Засыпае падзей чарада
І часам сохнуць крыніцы
Сьвет губляе зямная хада
…толькі зорка на небе іскрыцца..!
На разрыве я назаўжды
На разрыве я прарастаю
Я, рыцар чыстай вады, -
Думку табе чытаю:
Адкрый сваё сэрца..!