Алесь Шпакоўскі
Сусьветная Бясьпека
2a. АДНАЗНАЧНАСЬЦЬ МЕРКАВАНЬНЯ АД ВЫШНЯГА
МАРАЛЬНАГА ЗАКОНУ.
Тэза: меркаваньне на глебе Вышняга Маральнага Закону знімае праблему шматаблічнасьці аднаго і таго ж прадмету, праблемы.
...Як бачыцца па сусьветнай дасьледчыцкай літаратуры – першая праблема жыцьця-спазнаньня гэта шматаблічнасьць аднаго і таго ж прадмету. Гэтымі часамі, найпершая бяда гэта, часта, – барацьба “навуковага мэтаду” супраць сумленнага, нораўна-маральнага вымярэньня жыцьця, а ўвыніку, папросту, - кашчунная “шэрая” дваіснасьць, шмат-асабовасьць (hypocrisy, двумыснасьць), абман і супрацьмоўе паміж асабовым інтарэсам і грамадзкім, - што тады прысутнічае амаль ў КОЖНАЙ жывой душы насельніка Зямлі. Гэта труціць і яе-душу, і Вялікае жыцьцё, і нішчыць палітычнае, культурнае, эканамічнае вымярэньне планеты. Нават сучасная вайна тэрору супраць цывілізацыі, па-сутнасьці, гэта вайна адчаю абвостранага сумленьня (мусульман) супраць скрайнасьці (капіталістычнага) матэр’ялізму, дзе абсалютуецца тавар і тым вымяшчаецца, вымарожваецца сам СЭНС ЖЫЦЬЦЯ. Якасна злачынны і крыважэрны Фундамэнталізм цяпернай Азыі гэта, ў новай форме, тая ж - артадаксальна-праваслаўная камуна-фашызацыя Эўропы пачатку 20-га стагоддзя, што з усімі парадоксамі ўнутранай нянавісці (камунізм супраць фашызму) паўставала як рэакцыя, вынік маральнаснага (хрысьціянскага) непаразуменьня паміж Захадам (ЗША) і Усходам (уся таталітарная Эўропа ад Масквы да ...Лондану) Паўночнай цывілізацыі.
Значыць, такая прырода чалавека, што спакуса, растучая са згаданай шэрай дваіснасьці, - гэты сьмертаносны вірус - заўсёды гнезьдзіцца недзе ў асобе КОЖНАГА чалавека; паміж сумленьнем (-душой-) і розумам. Адукацыя ж у сёньняшнім выглядзе, нажаль, нічога не дадае да таго, каб зьнімаць вынікаючую хваравітую і драмацечную напружанасьць. Таму, часам толькі (а)дно нас ратуе, што гэтаму вірусу мы можам не даць шансу расьці.
Патлумачым., кожны, нават самы сьвяты чалавек, у пэўныя моманты адчувае спакусу адной або ўсіх “сямі жарсьцей”. І поле самакантролю, (як “мапа”) дзе адбываецца гэта барацьба за ўласную свабоду - знаходзіцца ўнутры нас саміх. Якое б ні было вялікім кашчунства (напрыклад, дыктату) – мы мусім не паддавацца на правакацыі і берагчы мудрую адлегласьць паміж намі і навакольнымі, часта неразборлівымі, людцамі. “Збочвае ўжо той хто мроіць-думае грэшна...” (па Бібліі). Вядома, самой маральнай хваробе-вірусу дваіснасьці, розныя людцы паддатныя ў розныя ступені - адны хварэюць аж да крыміналу, іншыя, наадварот, як гожыя арыстакраты духу, інтэлігэнты, - маюць яго як некаторую лёгкую “прывіўку”, быццам для разуменьня-рады, настаўніцтва і выпраўленьня паводзінаў тых першых, грэшнікаў.
...Калі зірнуць гістарычна, - са старажытных, яшчэ да-хрысьціянскіх часоў аб шчасьлівым прасьвятленьні і выратаваньні (сябе і суседа) марылі і простыя людцы і вялікія настаўнікі. Напрыклад, вядомы Сакрат у духу свайго часу гадаў - “...ці можна іншага чалавека, суседа навучыць дабра-ладзі МАРАЛЬНАСЬЦІ,” што простаю моваю азначае – таму нораву свабоды, які па-прыродзе заўсёды недваісны, “не-рваны”, адназначны, нават - харызматычны. Гэта спрэчка адбываецца да Сёньня і выліваецца ў два асноўныя тыпы палітычнай барацьбы: Правыя і Левыя (плюс скрайнасьці з дзьвух бакоў). Але, як паказвае агульны вынік зямной цывілізацыі, - нораўна шараговы “...чалавек не можа жыць у свабодзе без Настаўніка”. Таму нам патрэбна сваеасаблівая прыватная меркавальная лабараторыя: Школа Сэрца, адукацыя (сілы волі) і калектыўная мэдытацыя, як служба ў храме (Царква).
Гэта стыль жыцьця, калі чалавек уласным тэмпам і рухам душы можа сапраўды Далучацца да чароўнага, жыватворчага, але далікатна схаванага Сьвяшчэннага вымярэньня/перажываньня жыцьця. Так некалі ён становіцца прасьветленым і здольным яшчэ пры жыцьці пера(на)радзіцца, перарасьці сябе, далучыўшыся да аднароднай, але – Большай стыхіі (Безумоўная Любоў), чым ёсьць сам. Тады пераадольваецца дваіснасьць і згубны “стандартызаваны біялягічны”, мясцовы нораў “жыхара” расплаўляецца маральна ідэальным, а чалавек, здаўшыся ва Ўладу “Вялікай Карцінкі”, вышняга ладу рэчаў на Зямлі, становіцца здольным берагчыся таго Ладу, становіцца грамадзянінам. На сузіральнай, усьвядомленай хвалі меркаваньня гэта азначае сапраўднае пераўтварэньне - чалавек мае ўтварыць з сябе новую пэрсону., словамі Бібліі - “нарадзіцца Згары...”
Зазначым, гэта - нарадзіцца згары, ад Вышніх - магчыма толькі выходжаньнем “з сябе” непрасьветленага праз нерукатворную яўную, ладуючую Радасьць, праз сьветлыя сьлёзы каяньня (катарсыс), але ніколі не праз рукатворны галаваломны (наркотычны) экстаз. Розніцу паміж Радасьцю існаваньня з аднаго боку - і экстазам зь іншага, чалавецтва востра адчула разам з (Першым) прышэсьцем Ісуса Хрыста., што дакладна прасьледжваецца па Кнізе. Нават сучасныя чарадзеі ды містыкі-нехрысьціяне прызнаюць, што “Ісус зьмяніў астральнае (маральнае –А.Ш.) поле ўсёй Зямлі”. Такім чынам, раней, да Ісуса Хрыста:
“Ачышчэньне ў да-хрысьціянскіх містэрыях было зьвязана з экстазам, гэта значыць, з кароткачасовым “выхадам” душы зь цела. Гэты стан называўся Сьвяшчэннае вар’яцтва (hieromania) і ўяўляў сабою стан непасрэднага “яднаньня” з Богам (entheos – ўмяшчальны бога)”. (Сеціва)
“У экстазе чалавек выходзіць са сваёй агранічанасьці, для яго не існуе часу і прасторы; ён сузірае будучыню”. (Сеціва)
Як вядома, любыя паганскія містэрыі, ўрэшце, безвыходна завяршаюцца (вянчаюцца), па-сутнасьці, паразытычнай магіяй – “прасьветленых” (ілюмінаці, illuminati) над астатнімі, “несьвядомымі”. Чалавек там яднаецца з богам Разьдзяленьня і чорнай Нянавісьці.
Радасьць, вядома, таксама, выводзіць “душу чалавека зь цела”, але, наўспроць экстазу, - ў маральнае, цнатлівае поле Вышэйшага Маральнаснага Закону, які чалавеку “іскрыцца ў цемнаце” ды характарызуецца адкрывеньнямі Бога Любові або, радаснымі матэрыямі Сьвятога Духу. Радасьць ад прысутнасьці ля Бога вымяшчае бязмэтны экстаз, як непатрэбны. Таму, з Першым прышэсьцем Сына Божага, чалавецтва настолькі востра адчула розьніцу і ўзвысілася хрысьціянскай Радасьцю, што ўвыніку, Хрысьціянства, нават, зрабілася Дзяржаўнай рэлігіяй Рыму.
...Але ў маральным, этычным полі Вышняга Маральнага Закону (“не забі...”) ды пры пачуцьці, пры веры сьвету радасьці – дваіснасьць раствараецца як лёд, зьнікае; чалавек на парадкі вырастае ў салодкую прастору незямной, агульна-чалавечай эмоцыі (ірацыянальнае поле-вымярэньне), атрымліваючы нічым незаменную свабоду.
Такім чынам, карані гэнай, па-сутнасьці, Першай і асноўнай праблемы чалавека - дваіснасьці - хаваюцца ў яго ўласным, прыземленым нораве, у “чорнай крыві” і знаходзяць выхад у прыватна-інтымным маральным свавольлі і мутацыі (як гомасэксуалізм). Адметна, што на гэта паказвае і даўняе, нават, да-хрысьціянскае самаўсьведамленьне чалавецтва, старажытныя веды, да чаго мы падыходзім сродкамі простага Псыхааналізу. Напрыклад, псыхічныя Элементалі (аўтар Дыён Форчун, [Dion Fortune]: Псыхічная Самабарона, М.1993.), зьяўляюцца поўным адпаведнікам паганскім “багам” (у тым ліку эгіпецкім, індыйскім, кітайскім...). Гэтыя вызначы/тэрміны (элементалі) нясуць у сабе сутнасьць, якая патрэбна сучаснаму хрысьціяніну, каб вычэрпна разумець маральнае жыцьцё чалавека усіх часоў і народаў.
На шляху такога разуменьня і, такім чынам, - навязваньня ўнутранай сувязі часоў, - мы, напрыклад, знаходзім, што ў сучасных легэндах, якія дайшлі зь мінуўшчыны, апавядаецца “...вярхоўны бог Зеўс праглынуў сваю першую жонку Метыду, багіню мудрасьці”. На сучаснай мове тое азначае: калісьці, у незапамятныя часы, нейкім чынам воля-пачатак у чалавеку (“бог”; Зеўс) агранічыў сапраўдную Мудрасьць (“бог”; багіня Метыда) праз ‘валюнтарызм’ – пачатак паводзінаў (матывацыі), дзей на глебе поклічу Волі, абмінаючы Мудрасьць. Іншымі словамі, воля пачала рабіць тое “што захоча” і “як захоча” (недасканалы) чалавек, мінаючы заўсёды-сумленную падказку Мудрасьці; чалавек згубіў пошукі мудрасьці, а значыць – аб’ектыўнасьць Слова.
Але ж і Біблія ясна апавядае, што некалі “чалавек (Адам) стаў свавольнікам”.
Адным словам, прыходзіць выснова, - напаленая жарсьць заўсёды незваротна скрадае здаровы сэнс. Жарсныя людцы калісьці пераламалі ІДЭАЛ, адвярнулі ад мудрасьці (дабрачыну, цнатлівасьці) грамадзкае меркаваньне ды, вядомай да сёньня, няўтрымнай (часам-) наркатычнай апантанасьцю “выпалілі” салодкі корань мудрасьці. Таму цяпер, каб дасягці аздараўляльнай Прасьветленасьці (мудрасьці), чалавеку трэба мінаць магнетызм свавольля (зямной, чалавечай волі) праз малітоўнае “бязвольле”, якое дасканала адлюстравана ў духу і слове Навучаньня: “Надалей няхай кіруе у маім жыцьці не мая, але, Божа, Твая воля...” (паводле Ісуса Хрыста).
Пакуль жа над чалавецтвам снуе дэман-закляцьце непрасьветленасьці: “Машыннасьць ёсьць падсьвядомы розум сьвету”, як кажа - Жэральд Стэнлі Лі (Gerald Stanley Lee), амэрыканскі прафэсар і пісьменьнік, (Machinery is the subconscious mind of the world). Давайце прааналізуем пэўны набор выказваньняў вядомых людцаў.
АНАЛІЗ МЕРКАВАНЬНЯЎ ВЯДОМЫХ АСОБ.
На глебе згаданага вышэй, можна заключыць, што спакваля, на глебе машыннасьці і непрасьветленасьці, у Сьвеце супраць Нармальнага чалавека (грамадзяніна) ідзе нявыкрытая, схаваная, але - сапраўдная вайна прагных карысьнікаў (‘пекланосаў’) і карпарацый.
“Вайна адбываецца за твой розум”; “Розум ёсьць поле бітвы” - некаторыя характэрныя назвы сучасных кніг і дасьледаваньняў. Так, разам са згаданым, адкрываецца псыхолёгічнае шво усіх асноўных праблем чалавецтва цяпернага часу – часу маральна Недаразьвітага капіталізму.
Напрыклад, датычна імпэту, які пераходзіць у шал і, нават, у апантанасьць грашыма, гаворыцца: “Раней, калі бязьмерныя прыбыткі рабіліся толькі ў вайне, - вайна была справа (бізнэс); але цяпер, калі бязьмерныя прыбыткі робяцца толькі справай (бізнэсам), справа (бізнэс) ёсьць вайна”. Хрысьціян Нэстэл Бові (Christian Nestell Bovee), аўтар і законьнік (юрыст). (Formerly when great fortunes were only made in war, war was a business; but now, when great fortunes are only made by business, business is war). Чорнае зьмяшалася зь белым, Вайна перакачавала ў паўсядзённае жыцьцё. Шэрасьць – вось асноўная розьніца нашага часу, (ад да-Адамавага, райскага часу); Шэрасьць характарызуе будзёнасць і побыт адарваных ад ідэалаў (ЦАРКВЫ) ‘масаў’, народаў цякучага сьвету.
Сучасны капіталістычны матэр’ялізм і, разам, ягоны спраўны, эканамічны шпіянаж мае напружанасьць халоднай вайны, якая, практычна, не мае маральных тармазоў (сумленьня): “Справа ёсьць камбінацыя вайны і спорту”, - Андрэ Моруа, (Andre Maurois) фрацузкі пісьменьнік. (Вusiness is a combination of war and sport).
Кожны паасобку; расьпіхваюцца плячыма нават родныя і блізкія: “Тая справа (бізнэс), якую ты бачыш ў шырокім ужытку, можа прынесьці грошы, але сяброўства – вельмі мала-верагодна”. Джэйн Осьцін (Jane Austen), пісьменьніца з Англіі (Business, you know, may bring money, but friendship hardly ever does).
Дзейнасьць карпарацый, альбо фірм, часта аб’яднаных у адно толькі прагай Нажывы, вядзе да трагедый і, нават, глабальных катастроф:
“Яны, (карпарацыі) не могуць ‘здрадзіць радзіме’, не могуць быць пастаўленыя ‘зьне закону’ ці ‘адлучаныя ад царквы’, бо яны не маюць душы”. Эдвард Кок (Lord Edward Coke), судьдзя і права-пісьменьнік. (Тhey (corporations) cannot commit treason, nor be outlawed, nor excommunicated, for they have no souls).
“Яны, (карпарацыі) не чуюць ні сораму, ні пакутаў сумленьня, ні ўдзячнасьці, як і ніякага дабрадзею”. Вільям Хазьліт (William Hazlitt), крытык і аўтар. (They [corporations] feel neither shame, remorse, gratitude, nor goodwill).
“Ці чакалі б вы, што нейкая карпарпацыя (група кампаній) мае сумленьне, калі яна не мае ні душы, якую можна праклясьці, ні цела, якое можа быць пнута (нагой)?” Эдвард Тарлоў (Edward Thurlow), юрыст і дзярждзяяч. (Did you ever expect a corporation to have a conscience, when it has no soul to be damned, and no body to be kicked?)
Адбываецца глыбокае выраджэньне сапраўднага гаспадараньня, справы праз “рэлігійны” фанатызм, псыхозную “гарачку-хімію” бізнэсмена; праз глыбокі мазгамый, аднабокасьць, скасабочанасьць прагавітасьцю і, часам, безчалавечную мутацыю асобы: “Справа, якая не робіць нічога апроч грошай ёсьць недаразьвітая справа”. Гэнры Форд. (Нenry Ford). Амэрыканскі перша-вытворца аўтамабіляў. (A business that makes nothing but money is a poor kind of business).
Адсутнасьць патрыятычнага самакантролю: “Гандляр не мае краіны” (“Радзіма Купца ўвесь сьвет!”) Томас Джэферсан (Thomas Jefferson). Амэрыканскі Трэці прэзыдэнт ЗША. (Тhe merchant has no country).
Сатанізм, хітрасьць замест мудрасьці справы: “Справа сёньня базуецца на перакананьні натоўпаў”. Іншымі словамі, “бізнэс сёньня базуецца на ўнушэньні, гіпнозе, замбаваньні натоўпу” -А.Ш. (Вusiness today consists in persuading crowds). Жэральд Стэнлі Лі (Gerald Stanley Lee), амэрыканскі прафэсар і пісьменьнік.
Прычыны многіх глабальных праблем не ў тэхнолёгіях як зьяве, але ў маральна не падрыхтаваных людцах, што іх (зямное, тэхнолёгіі) абсалютызуюць: “Ніколі не машыны – “мёртвыя”. Гэта толькі мэханічна-мысныя (мэханічна-мысьлячыя) людцы мёртвыя”. Жэральд Стэнлі Лі (Gerald Stanley Lee), амэрыканскі прафэсар і пісьменьнік. (It is never the machines that are dead. It is only the mechanically-minded men that are dead).
Ёсьць сорт маральна-няўстойлівых людцаў, якія губляюца ў глыбінях тэхнолёгічных (бізнэс) ідэй: “Гэта вельмі непрыстойна чалавеку рабіцца служкам рэчы; помпавым (насосным) ціскам празьмернай справы уся чалавечнасьць выпіраецца зь яго прэч. Мне не павінна падабацца быць проста “вялікім доктарам”, “вялікім праўнікам (юрыстам)”, “вялікім міністрам”, “вялікім палітыкам” – разам, мне павінна падабацца быць чымсьці ад чалавека”. Тэадор Паркер (Theodore Parker). Тэолёг, пастар, настаўнік. (Іt is very, sad for a man to make himself servant to a thing, his manhood all taken out of him by the hydraulic pressure of excessive business. I should not like to be merely a great doctor, a great lawyer, a great minister, a great politician--I should like to be also something of a man).
Неўтаймоўная прага нажывы не праходзіць дарма для дому, сям’і: “Поўная адданасьць таму, што чалавек называе “яго справа”, можа быць сапраўднай толькі праз поўны недагляд многіх іншых рэчаў”. Робэрт Луіс Стывенсан (Robert Louis Stevenson). Паэт і пісьменьнік. (Perpetual devotion to what a man calls his business, is only to be sustained by perpetual neglect of many other things).
Гармонія справы і нармальнага асабістага жыцьця павінна пастаянна усьведамляцца: “Якое шчасьлівае жыцьцё, калі яно не ўзбаламучана клопатамі аб справе!” Публій Сырус (Publilius Syrus), паэт старажытнага Рыму. (How happy the life unembarrassed by the cares of business!)
Удзел дзяржавы ў кантролі парадку мае быць мудрым: “Шлях спыніць грашовыя “насалода-гонкі” (гонкі пацукоў –А.Ш.) – гэта арыштаваць шафёра, а не аўтамабіль”. Томас Вудро Вільсан (Thomas Woodrow Wilson), Амэрыканскі 28-мы прэзыдэнт ЗША, пісьменьнік і дзярждзяяч. (The way to stop financial "joy-riding" is to arrest the chauffeur, not the automobile).
Відавочна - спраўнік, бізнэсовец, хутчэй здраджвае нэўтральнаму сумленьню, чым ‘салодкаму’ грашу і гэта ЗДРАДА (сабе) трапна выяўляе стан сучаснага чалавецтва, дзе, толькі па-ідэі, прадугледжваецца гармонія матэр’яльнага і маральнага. Але пакуль гэта гармонія адно ‘дэклярацыя намераў’ чалавецтва, дзе пануе “біялягічны чалавек”, а не цнатлівы, маральны.
І якраз тут наперш дзяржава павінна стаць сумленнай, а гэта азначае – маральнай, не нэўтральнай. Успомнім нашы высновы тут напачатку, - калі гуманнасьць заснавана на сумленнасьці, - здымаецца праблема раздвоенасьці, “няўлоўнасьці”, асабовай шкоды і пачынаецца (бясконцае) самаўдасканаленьне. Гэта датычна і аддзельнай вольнай душы, і цэлага грамадзтва, і, натуральна, кіруючай праслойкі дзяржавы.
Дзяржава, замест ухіленьня ад працы і зьняцьця зь сябе праблем, замест легалізацыі амаральнасьці, - што раскалвае грамадзтва на фундамэнталістаў і амаральнікаў, - павінна ўзяць на сябе задачу вырашэньня праблемы пры нораўным ацаленьні і прасьвятленьні народа (пры Гуманным Ідэале, а не цякучай “псых-статыстыцы”). Напрыклад, злачынца карыстаецца прастатой неспакушанага чалавека, каб яго абкрасьці, забіць; кар‘ерыст штурхае на сьмерць міліёны людцаў, каб задаволіць патрэбы сваёй вантробы, дыктатара. ...Але чым болей вышкалена сумленьне (сям’я, царква і дзяржава), тым болей правільна настроена, нават, інтуіцыя (пачуцьцё жыцьця) і тады грамадзянін не толькі болей абаронены, але становіцца, па-просту, усё больш - “загавораны” ад любога ліхадзея, ад бяды...
Сучасная Дзяржава нарэшце мусіць стаць сьвядомай, адухоўленай Пэрсаналіяй, а не карпарацыяй тэхнікаў-псыхолёгаў. Як у клясыкаў (у Гётэ), - "зыходжаньнем да Матак" (ісьціны), - сучасны Фаўст*-дзяржаўнік мае да-вучыцца сэрцам, адхінуць уладу граху (зямных кодаў), дакрануцца да пра-мудрасьці; стаць маральна чыстым, а значыць, - карысным народу і ВОЛЬНЫМ!
*Фаўст (Фаўстус) - галоўны гэрой клясычнай Гэрманскай легэнды; ужываецца як вобраз для азначэньня пэрсоны, якая коштам свайго гонару (душы), набывае навуковыя веды (становіцца навуковым "вядзьмаком", што здрадзіў сумленьню). Апісаны многімі літаратарамі, у тым ліку Гётэ. Некаторыя лічаць нямецкага навукоўца-алхіміка Фаўста Ёгана Георга (Johan Georg Faust, ля 1480 - 1540.) правобразам легэндарнага гэроя-вычварэнца Фаўста.