Алесь Шпакоўскі
Бывай Назаўжды
1.
Бывай назаўжды
Дзяцінства куток
…І куды мы ідзем
Што назад не вярнуцца…
А ты праз гады
быццам казкі глыток
і вочы твае, (і вочы твае)
ўсьлед ласкава сьмяюцца
2.
Ты помніш мае
Ўсе размовы даслоўна
як кволы струменьчык
крынічнай вады
І ты праяўляеш
сонечным промнем
што я рабіў, (што я любіў,)
дзе ішоў і куды…
3.
Сабяру, сабяру
ўсе зямныя навіны
пранясу, пранясу
ўвесь адведзены час
…Тады кліч мяне даль
як калісьці дзяцінства
як калісьці вясна, што прыходзіла ў снах
як трывожыў Адчай
Бывай Назаўжды
1.
Бывай назаўжды
Дзяцінства куток
…І куды мы ідзем
Што назад не вярнуцца…
А ты праз гады
быццам казкі глыток
і вочы твае, (і вочы твае)
ўсьлед ласкава сьмяюцца
2.
Ты помніш мае
Ўсе размовы даслоўна
як кволы струменьчык
крынічнай вады
І ты праяўляеш
сонечным промнем
што я рабіў, (што я любіў,)
дзе ішоў і куды…
3.
Сабяру, сабяру
ўсе зямныя навіны
пранясу, пранясу
ўвесь адведзены час
…Тады кліч мяне даль
як калісьці дзяцінства
як калісьці вясна, што прыходзіла ў снах
як трывожыў Адчай