Алесь Шпакоўскі
РЫЦАР-ПАЭТ
(Літоўскаму Рыцарству (беларусам) прысьвячаецца)
Рыцар-паэт, у жыцьцёвым паходзе
Нёс дасканаласьць для чалавецтва
Ён растапляў бязроднасьці лёд
Слоўным шматквецьця летам
Непрадказальна ды водле ідэі -
Бог адкрываў яму больш, чым чакана -
Дама сэрца, адна між людзей
Палонам муз яму наканавана
У рыцарскім сэрцы свая лірычнасьць
І, як душа, што не слухае цела,
Каханьне яго было платанічным
Па-рыцарску дзёрзкім, публічным, сьпелым.
Выклік зямному парадку рэчаў
Дама Сэрца ў ім спараджала
Слодыч нябёсная, радасьці вечнасьць
Зь ёю зямлю агортвалі хваляй
Надыходзіў нязвычны, новы сусьвет, дзе мара сілкуецца, млее, жыве
тайнай, адной душой на дваіх, пры чароўнай замове ад ліха
Мастацтва, нават, найвысшага густу, не асягне, не явіць хваравітую пустку
адлегласьці чалавека з анёлам, ...як толькі любоў, каханьне здольна, з божае волі
Так летуценны мацуецца сьвет, і рыцар наш быў ад Бога паэт
як і дама сэрца яго, багіня – натхнёнай Містэрыі дзьве палавіны
Паміж імі космас зямлі і народаў
Дзе ў невымоўным правіле Вышніх –
Іх каханьня крынічная высакароднасьць
Непатрэбства, прыніжанасьць крышыць
...Гэта нялёгкая праца абраных
Па зорках шлях церабіць да волі
Падтрымкай маючы толькі каханьне
Што ў няўлоўнай душы, а не ў целе свавольным
Адзінота там чэпіцца за геніяльнасьць
Бо ўнікальны кожны наш накірунак
І толькі сумленнасьць універсальная
У яе паэзіі паратунак
Наш рыцар увабраў усё не адразу
І, як звычайны, зямны чалавек
Ён шмат ад жыцьця атрымаў паразаў
На шляху праз броды жыцьцёвых рэк
...Пры прыгажосьці ж усё зьмянілася
І, як у песьні, “...не бачу, не веру
Але адчуваю дакладна і пільна
Жанчыну, каханьня яе матэрыю”
Адно чалавеку найболей неўцямна,
Цяжка прыняць, заглыбока схавана –
Што, згодна містэрыі, у якую мы ўцягнуты
Рыцар асобна жыць мае ад Дамы
Каханьне – рэальна, яны ж – паасобку
Толькі прыгожая белая магія
Дзьвух палавінак сардэчнага зроку
Дадаецца жывому, здымаючы плягі
Эрас цнатлівы, які ўсе забыліся
Уначы браў іх целы ў чараў палон
З каханьня здуваючы грэшнасьці пыл
І дорачы ім дасканалы сон
Іх целы далёка, а душы іх побач
І мала хто ведае ў сьвеце белым
Адкуль, як агортвала іх слодыч
Ад якой уся сутнасьць дваіх трымцела
Містэрыя ўдзень ішла зь імі ценем,
Іх анёлы ўпотай настрайвалі школай,
Асалоджваючы летуценні
Незямной, касьмічнай свабодай волі
Незгасальная зорка, ярчэй чым Венера
Асьвятляла шлях рыцара й яго дамы сэрца
І жыцьцё выяўляла ў незвычайнай манеры
І праменіла ўсім, хто жыў у паняверцы
Каб штурхала ў бездань, распусту і грэх
Дык, наадварот, несла сьвятасьці рэха
Абуджаўся натоўп – паўставаў грамадой
Далікатнай, прачыстай і маладой
...Несканчоная гэта аповесьць павек, пакуль быў, ёсьць і будзе жывы чалавек
будзе рыцар ахвярны ў гожым паходзе, будзе Дама, багіня ў кожным божым народзе
...Хай у гаданьні мы аб нашым “Пасьля”
Дзе душа распранаецца да волі Бога
Адно пэўна, што спраўдзіцца рыцарства слава
А любоў безумоўная стане Дарогай
07.2015
(Натхнёна публічнай лірычнай вершаванай перапіскай дзьвух незнаёмых беларусаў, яго і яе, на Фэйсбук).
РЫЦАР-ПАЭТ
(Літоўскаму Рыцарству (беларусам) прысьвячаецца)
Рыцар-паэт, у жыцьцёвым паходзе
Нёс дасканаласьць для чалавецтва
Ён растапляў бязроднасьці лёд
Слоўным шматквецьця летам
Непрадказальна ды водле ідэі -
Бог адкрываў яму больш, чым чакана -
Дама сэрца, адна між людзей
Палонам муз яму наканавана
У рыцарскім сэрцы свая лірычнасьць
І, як душа, што не слухае цела,
Каханьне яго было платанічным
Па-рыцарску дзёрзкім, публічным, сьпелым.
Выклік зямному парадку рэчаў
Дама Сэрца ў ім спараджала
Слодыч нябёсная, радасьці вечнасьць
Зь ёю зямлю агортвалі хваляй
Надыходзіў нязвычны, новы сусьвет, дзе мара сілкуецца, млее, жыве
тайнай, адной душой на дваіх, пры чароўнай замове ад ліха
Мастацтва, нават, найвысшага густу, не асягне, не явіць хваравітую пустку
адлегласьці чалавека з анёлам, ...як толькі любоў, каханьне здольна, з божае волі
Так летуценны мацуецца сьвет, і рыцар наш быў ад Бога паэт
як і дама сэрца яго, багіня – натхнёнай Містэрыі дзьве палавіны
Паміж імі космас зямлі і народаў
Дзе ў невымоўным правіле Вышніх –
Іх каханьня крынічная высакароднасьць
Непатрэбства, прыніжанасьць крышыць
...Гэта нялёгкая праца абраных
Па зорках шлях церабіць да волі
Падтрымкай маючы толькі каханьне
Што ў няўлоўнай душы, а не ў целе свавольным
Адзінота там чэпіцца за геніяльнасьць
Бо ўнікальны кожны наш накірунак
І толькі сумленнасьць універсальная
У яе паэзіі паратунак
Наш рыцар увабраў усё не адразу
І, як звычайны, зямны чалавек
Ён шмат ад жыцьця атрымаў паразаў
На шляху праз броды жыцьцёвых рэк
...Пры прыгажосьці ж усё зьмянілася
І, як у песьні, “...не бачу, не веру
Але адчуваю дакладна і пільна
Жанчыну, каханьня яе матэрыю”
Адно чалавеку найболей неўцямна,
Цяжка прыняць, заглыбока схавана –
Што, згодна містэрыі, у якую мы ўцягнуты
Рыцар асобна жыць мае ад Дамы
Каханьне – рэальна, яны ж – паасобку
Толькі прыгожая белая магія
Дзьвух палавінак сардэчнага зроку
Дадаецца жывому, здымаючы плягі
Эрас цнатлівы, які ўсе забыліся
Уначы браў іх целы ў чараў палон
З каханьня здуваючы грэшнасьці пыл
І дорачы ім дасканалы сон
Іх целы далёка, а душы іх побач
І мала хто ведае ў сьвеце белым
Адкуль, як агортвала іх слодыч
Ад якой уся сутнасьць дваіх трымцела
Містэрыя ўдзень ішла зь імі ценем,
Іх анёлы ўпотай настрайвалі школай,
Асалоджваючы летуценні
Незямной, касьмічнай свабодай волі
Незгасальная зорка, ярчэй чым Венера
Асьвятляла шлях рыцара й яго дамы сэрца
І жыцьцё выяўляла ў незвычайнай манеры
І праменіла ўсім, хто жыў у паняверцы
Каб штурхала ў бездань, распусту і грэх
Дык, наадварот, несла сьвятасьці рэха
Абуджаўся натоўп – паўставаў грамадой
Далікатнай, прачыстай і маладой
...Несканчоная гэта аповесьць павек, пакуль быў, ёсьць і будзе жывы чалавек
будзе рыцар ахвярны ў гожым паходзе, будзе Дама, багіня ў кожным божым народзе
...Хай у гаданьні мы аб нашым “Пасьля”
Дзе душа распранаецца да волі Бога
Адно пэўна, што спраўдзіцца рыцарства слава
А любоў безумоўная стане Дарогай
07.2015
(Натхнёна публічнай лірычнай вершаванай перапіскай дзьвух незнаёмых беларусаў, яго і яе, на Фэйсбук).