Алесь Шпакоўскі
Адзіноце на Зямлі…
1.
Ў адзіноце на зямлі
мы пакінуты на выбар
Галавы не прытуліць
слабіны не даць-невыдаць
Мы ідзём як лістапад
і хаваемся у холад
Разьвітаньне не ўгадаць
і не вырвацца ад болю
Хто сказаў, хто прапеў
хто маўчаў, хто хрыпеў
...А няздольны гэты хор
не забудуцца нашы дзеці
І свой мяккі прыгавор
нам прашэпчуць ўсьлед іх сэрцы
2.
Поўня творыць ў нас прыліў
ці расьпінае горкім бытам
І хто добрым, а хто злым
хто сьвятым, а хто – бандытам
Драма гэта ў грамадзе
Ўвесь салодкі стрыжань бурыць
Дзе парадак, рэшта дзе..?
Як прывіць нам тую мудрасьць…
Хто сказаў...
Адзіноце на Зямлі…
1.
Ў адзіноце на зямлі
мы пакінуты на выбар
Галавы не прытуліць
слабіны не даць-невыдаць
Мы ідзём як лістапад
і хаваемся у холад
Разьвітаньне не ўгадаць
і не вырвацца ад болю
Хто сказаў, хто прапеў
хто маўчаў, хто хрыпеў
...А няздольны гэты хор
не забудуцца нашы дзеці
І свой мяккі прыгавор
нам прашэпчуць ўсьлед іх сэрцы
2.
Поўня творыць ў нас прыліў
ці расьпінае горкім бытам
І хто добрым, а хто злым
хто сьвятым, а хто – бандытам
Драма гэта ў грамадзе
Ўвесь салодкі стрыжань бурыць
Дзе парадак, рэшта дзе..?
Як прывіць нам тую мудрасьць…
Хто сказаў...