Алесь Шпакоўскі
АДКРЫЮ КРАМУ
1.
Адкрыю краму на вуглу
І буду мірна гандляваць –
Заходзь браток, усё для цябе…
Сваю душу я разьдзялю
На сто, на тысячу ў квадрат,
Каб разглядзець глыбей.
У век атамны, стомны, машынны
Па працы ты як ні згарай:
Інтымнай, сьвятой сэрцавінай
Ты прагнеш Казкі, Любові, Дабра…
2.
І можа цэлы дзіўны лес
Людзей убачу навакол:
Ён будзе мне за рай;
Ён будзе домам для мяне,
Ён будзе Божаю Рукой.
…Я ўсё аддам
…Я пастараюся…
Ці ведаеш большае шчасьце,
Ці жывеш не патураючы Злу –
У маю краму, браток, калі ласка,
Зазірні тады, яна на вуглу…
(Песьня на ўласны матыў)
(2000-01)
АДКРЫЮ КРАМУ
1.
Адкрыю краму на вуглу
І буду мірна гандляваць –
Заходзь браток, усё для цябе…
Сваю душу я разьдзялю
На сто, на тысячу ў квадрат,
Каб разглядзець глыбей.
У век атамны, стомны, машынны
Па працы ты як ні згарай:
Інтымнай, сьвятой сэрцавінай
Ты прагнеш Казкі, Любові, Дабра…
2.
І можа цэлы дзіўны лес
Людзей убачу навакол:
Ён будзе мне за рай;
Ён будзе домам для мяне,
Ён будзе Божаю Рукой.
…Я ўсё аддам
…Я пастараюся…
Ці ведаеш большае шчасьце,
Ці жывеш не патураючы Злу –
У маю краму, браток, калі ласка,
Зазірні тады, яна на вуглу…
(Песьня на ўласны матыў)
(2000-01)