Aлесь Шпакоўскі
Сусьветная Бясьпека
3.МЫСЬЛЕНЬНЕ
Каб пачувацца шчасьлівым-здаровым-багатым ды быць часткай цывілізацыі і яе Правільнай дзеі на Зямлі, безумоўна, трэба стаяць на цьвёрдым груньце адпаведнага мысьленьня. На гэтым шляху - дасканалага існаваньня – зь верай, мысьленьне чалавека здольнае знаходзіць адказы на любыя выклікі і самыя вялікія і цяжкія загадкі прыроды чалавека. Як вядома, часам, нават “невылечныя” фізычныя хваробы зьнікаюць пад сьветам жывога Слова, таго дасьціпнага псыхоаналізу, што аднаўляе здаровае мысьленьне. Людзі, бачучы сапраўдныя цуды ад перамены ўласнага настрою, а зь йім і мысьленьня, спрадвеку гадаюць аб гэтай дзіўнай якасьці – здольнасьці чалавека Думаць.
Мысьленьне ж, як быццам, вельмі простая рэч. Яно базуецца-жыве на (рэфлексыўным) народным Здаровым чуцьці-сэньсе усялякага чалавека, але, вядома, можа “скакаць” да непростага ўзроўню сапраўднай гэніяльнасьці. І калі ўспомніць, што “Бог ёсьць дух (любові)”, то можна зразумець, што мысьленьне нават любога “негэніяльнага”, але веручага, Далучанага чалавека (да вымярэньня жыцьця ЛЮБОЎЮ), карыстаецца сапраўды – Божай сілай. Таму, відавочна, яно непераможнае, калі напоўненае і натхнёнае духам Цнатлівай Любові. Такое мысьленьне гожым меркаваньнем ладуе нашы ўласныя і суседзяў лёсы, канструктуе саму тканку жыцьця і, ўрэшце, перамагае анты-мысьленьне, якім трымаецца ўсё зло ў гэтым сьвеце...
Да сёньня, - 21 век, - аб мысьленьні накапілася безьліч розных высноў, абгрунтаваньняў, слова-вызначэньняў (тэрмінаў), нават – “сыстэм мысьленьня”, - але усе яны, пры строгім разглядзе на справе азначаюць толькі адно: мысьленьне Чалавека Разумнага мае пэўны “прыцэл”:
- ўсяго тры гарызантальныя вымярэньні (Розум, Пачуцьцё і Воля) і
- тры вертыкальныя (Падсьвядомасьць (сон), Сьвядомасьць (побыт) і Надсьвядомасьць (творчасьць, гэняльнасьць).
Гарызантальная лінія, -
розум, пачуцьцё і воля, - па-вялікаму, адпавядаюць і самім тром асноўным сфэрам жыцьця – Эканоміка, Культура, Палітыка. У кожным аддзельным чалавеку адна з гэтых трох стыхій пераважае, дамінуе і, прафэсыйна, па-прыродзе сваёй, кожная удзельная асоба большасьцю свайго “Я” належыць не да ўсіх, але толькі да адной з гэтых стыхій. Большасьць людцаў зарабляюць на жыцьцё толькі ў адной са згаданых трох сфэр дзейнасьці. Такім чынам, можна заявіць, што мысьленьне, збазаванае
- на розуме, - утварае эканамічнае вымярэньне жыцьця;
- на пачуцьці – культурна-рэлігійнае;
- на волі – палітычнае.
Культура – паходзіць ад Слова (тэрмінаў, вызначэньняў) і нясе ў сабе абагульняльныя чалавецтва нораўныя паняткі адрозьненьня Дабра (ад зла);
Палітыка – па-сэньсе гэта валявое-мірнае суіснаваньне розных інтарэсаў, супярэчнасьцей і, нават, супрацьлегласьцей;
Эканоміка – разьвівае спраўнасьць чалавека, арганізуе агульную гаспадарку.
Асэнсоўваючы вышэй-сказанае, у літаратуры можна знайсьці пацьвярджальныя меркаваньні, калі псыхолёгі, называючы іншымі словамі тыя ж, азначаныя намі рэчы, таксама, налічваюць (толькі) Тры асноўныя віды мысьленьня – Вобразнае (ад пачуцьця), Наглядна-Дзейнае (воля) і Абстрактнае (розум). Як бачым, гэтыя вызначэньні маюць адно- іншую назву згаданага намі Гарызантальнага вымярэньня.
Адзінства гэтых трох сфэр гарызанталі ілюструецца проста: Вобраз –> Воля -> Рэч. Альбо, палумачым, - нябачнае каралеўства Вобразаў праз Волю ўтварае Бачнае (разумнае) каралеўства рэчаў. Разлад пачынаецца тады, калі гэты працэс ідзе негарманічна, як пры ўмяшальстве “камуністаў”. Калі ж жыцьце-будоўля ідзе дэмакратычна-усьвядомлена, пры мудрым баланьсе прыватных і грамадзкіх інтарэсаў, то сацыяльная сытуацыя тады найболей натуральная, вольная, часам, нават, “хаатычная” - што каму левамыснаму можа здацца – вэрхал, або “парадак з дакладнасьцю да наадварот”. Але, пры народным здаровым сэньсе, працэс цывільнай гарманізацыі грамадзтва і “падладкі” культуры на патрэбы эканомікі тады будзе нязьменна самадастатковым і плённым.
Вертыкальная лінія.
Адной з найцікавешых праўд мысьленьня ёсьць тое, што яно траістае і па вертыкалі. Як згадвалася, яно мае трансцэндэнтна (гранічна, якасна) разьдзеленыя слаі – апроч Сьвядомасьці, мае Падсьвядомасьць (“сон”) і, таксама, Над-Сьвядомасьць (“абуджанасьць”, прасьветленасьць, прадбачаньне, здольнасьць да гэніяльнасьці).
‘Падсьвядомасьць’ –
на справе біблейскі Унутраны чалавек, (роднаснымі словамі - ‘экзыстэнцыя’, ‘лібідо’..,) - характарызуецца здольнасьцю да малітоўнага дыялёгу з Богам, Яго ‘трансцэндэнтным Розумам’ праз цікаваньне, мэдытацыі. Зь іншага боку, тут магчымы псых-палон, кадыроўкі і глыбокае масавае мазгапрамываньне, што ярка праявілася у дзярж-прапагандзе дыктатур 20-га стагоддзя, а таксама, у сучаснай ім рэакцыі, чым сталася адчайная амэрыканская праграма Масавы-Кантроль ультра (МК-ультра).
‘Сьвядомасьць’
чалавека характарызуецца яго Душой, (псыхофізыялёгія; космас пяці пачуцьцяў).
‘Над-сьвядомасьць’
гэта просты кантакт з містычным вымярэньнем жыцьця, які матэр’ялізуецца выбітнымі здольнасьцямі (усемагчымымі талентамі ад паэзыі, мастацтва і г.д.)
...Такім чынам, грунтам альбо псыхічным швом:
- Розуму ёсьць здаровы сэнс;
- Пачуцьця - вера-надзея-любоў;
- Волі - фізычны рух; маторная памяць ‘ідэальнага цела’ спартыўна-здаровага чалавека.
ПРАБЛЕМЫ ДЛЯ МЫСЬЛЕНЬНЯ.
1. МЫСЬЛЕНЬНЕ І ЎНУТРАНЫ СЬВЕТ АСОБЫ.
Нажаль, “...калі маеш грошы – то і сам харошы” і кожны чалавек тут мае нейкую дольку, ступень недасканаласьці. Драматычна тое, што зь недасканаласьці аддзельных асоб складаецца своеасаблівае маральнае “балота” чалавецтва, што матэр’яльна да нас выступае арганізаванай амаральнасьцю. Напэўна, мы маглі б “зашмальцавацца, скуксіца” і, як некаторыя гарэзы-калекі да хваробы, прызвычаіцца да той “агульначалавечай” недасканаласьці ды й не думаць аб Ідэале чалавека разумнага, калі б тая дрэнь была аднаго роду ва ўсіх людцах. Аднак на справе ў грамадзе, там дзе адзін не мае таленту – іншы мае; у чым адзін недасканалы – іншы дасканалы. Усё разам, гэта ўтварае сытуацыю агульначалавечага АНЁЛА, маральнага, накіраванага адваротна амаральнасьці., калі іншыя людцы так глыбока кранутыя зразумелым і блізка-роднасным дарам суседа, Лепшым, - што пачынаюць самаўдасканаленьне, выпраўляюцца ў казачную краіну прасьвятленьня і духова-касьмічнага Далучэньня, каб адкрыць дар уласны.
...Але ў нейкія сталыя гады чалавек пачынае разумець, што ўсё лепшае, што ён сам адкрыў – НЕ ягонае; што праз сваё мысьленьне чалавек на працягу жыцьця толькі карыстаецца энэргіяй любові-каханьня; на справе, – вонкавых, вечных ідэй, думак; што яны агульначалавечыя, зададзеныя яшчэ “да жыцьця”; што ўдача жыцьця ёсьць рэч непастаянная і яна “...магла б быць і большай”, калі б ён правільна, зь дзяцінства і больш ўжываў пэўныя грунтоўныя і наймацнейшыя прынцыпы гуманітарнага космасу.
І тады, ва ўзросьце Мудрасьці, да яго прыходзіць новая спакуса-выпрабаваньне ў вобразе дзьвух настаўнікаў: адны кажуць, што дух, у якім жыве чалавецтва – не святы, што “...ім можна кіраваць” (маніпуляцыя); іншыя – што дух чалавецтва Сьвяты і што Ім кіраваць няможна, а наадварот, яму трэба здацца, бо што чалавеку трэба “Ён, горні, ведае лепш...”
Першыя тэхналягічна назавуць тое Прана, Квантавае поле, Эфір... Другія – Цнатлівая Любоў, вера і надзея... Першыя будуць “развучваць лёгічна мысьліць” і весьці мысьленьне ў “шчасьлівае Нішто” (нірвана); або, бясконца аналізаваць ці, па-навуковаму, ўмешвацца ў чалавечы інтым прыборамі (“для камфорту ў квантавым полі”). Другія – проста прапануюць Пакаяцца і Прымірыцца ды пайсьці па жыцьці дасканалай сьцежкай Сумленьня, што адкрывае Праўду і, яе вынік - Свабоду (ад фальшы). Першыя прывядуць сваю прыказку, ‘прыповесьць’, другія – сваю. Такім чынам, - але толькі да нейкага новага ўзроўню меркаваньня, - супрацьпаставяцца адзін аднаму два вымярэньні жыцьця: навукова-cузіральнае (аналіз; бясконцае разьдзяляньне) і сумленна-маральнаснае (сынтэз; пажыцьцёвае паяднаньне, інтэграцыя).
... Давайце выслухаем абодва бакі, а потым і трэці, “шэры” (вобразна, ад зьмесу чорнага і белага), што таксама існуе і спрадвеку спрабуе першыя два “прымірыць”.
Такім чынам, Першы бок (азначым яго – ‘А’) тут са сваёй прыповесьцю:
“Нейкі эўрапейскі студэнт зьявіўся да будыскага настаўніка і сказаў:
- Я прыйшоў здалёку, каб чаму-небудзь навучыцца ў цябе.
Настаўнік усьміхнуўся:
- Тады ты прыйшоў не туды. Табе трэба ў які-небудзь унівэсытэт, да якога навукоўца, дасьведчанага; там ты зможаш навучыцца. А калі ты прыйшоў да мяне, то май на ўвазе, тут вучыцца няма чаму, мы толькі адвучваем. Я магу, адно, наўчыць цябе як развучыцца, як пазбавіцца ад слоў, каб у табе нарадзілася пустата. Гэта пустата – божная; гэта пустата і ёсьць бог...”
Мараль тут, сапраўды, простая – бясконцы аналіз а, значыць, ніякага сынтэзу высноў, вывадаў. Мэта – не Ісьціна (праўда), а толькі “выратавальная” ПУСТАТА. ...Але ж, КАЛІ РУШЫЦЬ СЬЦЕНЫ (няспынна аналізаваць) – то, пэўня, застанешся без даху., пад адкрытым небам. Застанешся неабаронены і ад (дзікіх) стыхій, “зьвяроў” (дэманаў), дзе недалёка і да большага, - да “абгрунтаваньня” дарэчнасьці сусьветнай катастрофы., маўляў, каб выратавацца чалавеку, трэба увогуле, “...зьнішчыць цела”, альбо - “...каб выратаваць чалавецтва, яго трэба фізычна зьнішчыць”. Вядома, гэта поўная параза і катастрофа здаровага сэнсу, скрайне-індывідуальная, анты-калектыўная манера жыцьця, якую можна назваць Адмоўная, мінусавая, негатыўная., але якая да сёньня засланяе маральны пра-сьвет вядомай частцы чалавецтва. Трэба прызнаць, што гэткі тып меркаваньня (ў Азыі) перажыў ужо не меней пяці тысяч год, ...але, як бачым, так і не стварыў цывілізацыі, падобнай Паўночнай, Эўрапейскай. Наадварот і сёньня там снуе сапраўднае дагістарычнае рабства (касты), грамадзкая дзікасьць і няздольнасьць чалавека да простага самакантролю, з чаго часам, нават, не паўстае пытаньня аб цывільным грамадзяніне.
...Другі згаданы вышэй бок меркаваньня, (назавем яго ‘В’; -бэ), настаўнікі якога паказваюць вучню высокі СЭНС жыцьця і долуч да агульначалавечага гэнію, - аб мысьленьні скажуць адваротнае першым:
- Ідзіцеся за цнатлівым Дабрадзеем (любоўю-верай-надзеяй)! Поўніцеся Ім, ...бо
- любая ПУСТАТА (і тая, што ад ‘А’) - НА СПРАВЕ НАПОЎНЕНА ВОДАРАМІ ЦНАТЛІВАЙ ЛЮБОВІ, ВЕРЫ, НАДЗЕІ; ТОЛЬКІ АДНО - ДАБРАДЗЕЙ УТВАРАЕ І ‘магнітам’ ТРЫМАЕ САБОЮ УВЕСЬ СЬВЕТ (і матэр’яльны)...
Альбо: “Сапраўднае мысьленьне вобласьць не псыхолёгіі, а багаслоўскай багадаці і літасьці”, - кажа Томас Мэртон (Thomas Merton), знакаміты хрысьціянскі манах.
Тут мараль таксама нескладаная: чалавеку, як той рыбе вада, патрэбна Ісьціна, праўда яго існаваньня; трэба памяркоўнае увязьненьне ў дух веры-надзеі-любові; сьвядомы сынтэз, аб’яднаньне з тым, чаму, можна давяраць, ...БО ГЭТАК САМ БОГ ажывае ў кожным аддзельным з нас!!! Такім чынам, калі людцы “сустракаюцца” і камунікуюць між сабой у абшары цнатлівых ідэалаў Чалавека Разумнага, то раскоўваецца здаровы сэнс ды ўзьнікае найбольш бясьпечнае грамадзтва, дзе магчыма і поўная Свабода (ад жарсьцей, зла). Гэты від меркаваньня можна назваць Станоўчым, плюсавым і выхаваўчым.
...Трэба прызнаць, што ёсьць і Трэція (Х; ікс), якія абодва згаданыя шляхі спрабуюць ці-то зьмяшаць, ці, іншым разам - “памірыць”; а недзе на Ўсходзе і ўраўнаважыць, як “янь” і “інь”, - апраўдваючы патрэбу ў зле, якое, нібыта, трэба для “выявы-адцяненьня Дабра...” У Эўропе, на свой манер вынаходзячы “кампраміс” (з сумленьнем!), яны называюць першы шляхам А, другі шляхам В, затым высакамысна й безаглядна хваляць філёзофаў (Канта, Гегеля), крытыкуюць сьвятых і прарокаў ды йзноў, на манер матэр’ялістаў-сатаністаў (бальшавікоў), загадваюць і мараць аб новых экспэрыментах над людцамі, аб “рэвалюцыйным, гегельянскім, перавароце сусьветнага нораву” і будаўніцтве “бесканфліктнага грамадзтва” на Зямлі...
Сюды ж дадаецца і рэй безумоўных маральна хворых, але аўтарытэтных “настаўнікаў” з Парыжу, як Ж.Батай, якія ў прафэсарскіх мантыях, з за-сур’ёзным выглядам усім-спакушанага ўсяведа (навукоўца) будуць казаць: “Публічны дом мая ісьцінная царква, толькі ён дастаткова беспакойны для гэтага”. Альбо: “Трэба прыняць вычварэнства і злачынства не ў якасьці выключаных (эксклюзыўных) каштоўнасьцей, а наадварот, ўзаконіць гэта ў якасьці неад’емных складаных прыроды чалавека”.
Жорж Батай (Georges Bataille) 1897-1962, французкі пісьменьнік, філёзоф і аўтар кніг па філёзофіі, рэлігіі, эканоміцы. (4 апреля, 1936 г., Oeuvres, 11, стp. 273). Пры тым, яго называе “самым сьветлым розумам Францыі” Мартын Хайдэггер, адзін найбольшых нямецкіх філёзофаў 20 стагоддзя. Чытаючы такое сьвежым поглядам, пасьля маральнага вызваленьня ад замбіраванасьці прапагандай СССР, паўстае лёгічнае пытаньне: гэта ТАК зьбяднела некалі пахвалёная Францыя??? (-А.Ш.) Альбо яшчэ адзін французкі “дыямент”: “Адным з багацьцяў, якое набудзе вызваленае ад капіталу чалавецтва, стане працьвітаньне безгранічных форм сэксуальнасьці і па-чуцьцёвасьці, вычварных і зьменных (паліморфных)”. - Жыль Дове, (Gilles Dauvé) нар.1947), сучасны французкі “мысляр”.
Далей - няма сэнсу прыводзіць вытрымкі іншых сатаністаў, вар’ятаў, вечна, а цяпер – прылюдна, - маніякальна прагнучых людзкой крыві ды усё-зьнішчэньня - поўнага, крымінальнага ці гітлерска-сталінскага. Дзіўна, што такія ёсьць, што, канешне, менавіта яны зьяўляюцца стрыжнем разгалінаваньня, ствалом дрэва пладоў граху і зла на Зямлі.
Тут ужо паталёгія відавочная: пад відам “прымірыць”, - пошукі СВАБОДЫ (маральнасьці) грамадзкім мысьленьнем, практычна, нішчацца праз легалізацыю а-маральнасьці. Толькі, вядомая старая прыказка - што, маўляў, “...кубёлак мёду псуе лыжка смуроду” (бочку мёду – лыжкай дзёгцю) – ёсьць гэтаму дасканалым адказам. Біблейскія прыповесьці, як “распуснік - мярзота перад Богам”, “нават, у сэрцы сваім не пажадай прыгажосьці амаральнай жанчыны” – ёсьць сьвяшчэнным праклёнам такому кашчуннаму шляху ненавісьнікаў чалавецтва і Праўды. Такога роду авантурнасьць прывіваецца там, дзе чалавек (як у “парыжы”) хварэе на недахоп уласна-чалавечага пачуцьця і, увыніку, - параўноўвае сябе з жывёлай, з быдлам; сумленнасьць вымяшчаецца сэксуальнасьцю. Тады яму здаецца, што “блізкія усе праявы чалавечнасьці” (К.Маркс), у тым ліку – амаральныя, ...але гэта заўжды, як праз “шкляныя вочы”, груба і апасрэдавана сузіральнасьцю.
2. МЫСЬЛЕНЬНЕ І ВОНКАВЫ СЬВЕТ АСОБЫ.
У вонкавым сьвеце чалавек знаходзіць сябе часткай чагосьці большага, сям’і, грамады, грамадзтва. ...Разам ў калектыве - людцы становяцца “калёсікамі” магутнейшай машыны грамадзтва, нацыі, цывілізацыі і тады ўжо пачынаецца гаворка аб Групавым мысьленьні, грамадзкім меркаваньні, дзе абавязкова, - ўтвараюцца своеасаблівыя адлюстраваньні (іміджы) і ролі асобнага чалавека. У народаўладдзі, дэмакратыі тыя адлюстраваньні, іміджы асобы болей правільныя; у дыктатуры, вядома – скасабочаныя. Безумоўным ідэалам чалавецтва сёньня выяўляецца тое, што толькі ў грамадзе культурна-адкрытых магчыма сваеасаблівае Паразуменьне, - калі чалавек, па-суседзку, пачынае знаходзіць розныя характары іншых, норавы., адкрываць цэлыя маральныя законы і тады, на той плённай глебе адрозьнівае дабро ад зла, маральнасьць ад амаралу. Так кожны асобны чалавек мае шанс стаць болей адукаваным, настаўнікам і, нават, так званым, прасьветленым аўтарам, Прарокам.
На шляху жыцьця чалавек сустракаецца з тым, што “амаль” усё ў прыродзе ўкладзена ў законы, як “энэргія ніколі не губляецца, але пераўтвараецца...” Таму, прасьветлены чалавек адкрывае, што і ў маралі існуе ВЫШНІ МАРАЛЬНЫ ЗАКОН (ВМЗакон), як “не забі.., не ўкрадзь.., не чужалож...” Што б хто ні думаў, як бы хто сябе не паводзіў, - а ўсе людцы жывуць і атрымліваюць вынік жыцьця ў Вышнім Маральным Законе: цнатлівая і сьвятая любоў-каханьне заўсёды карае падкоп, вераломства; вера-надзея-любоў – гэта сапраўдная прастора СВАБОДЫ істоты чалаваека, Вышнія. Сумленьне далікатна ўзважвае і, нават, судзіць і здаровы сэнс, і душу, і розум. Забруджанае да нейкага “крымінальнага” ўзроўню сумленьне, пачынае караць чалавека хваробамі і, спакваля, “выпадковым” (сама)зьнішчэньнем... Плоць, - а гэта чуцьці, пачуцьці і перажываньні цела, - мае куток памяці ўражаньняў, або “лібідо”, праз што чалавек прычасны да “сатанінскіх” тайнаў падсьвядомасьці, дзе, ураўнаважваючы, яму не дае патануць чыстае сумленьне і цнатлівая вера-надзея-любоў (і каханьне). Асабліва гэта востра адчуваецца чалавекам у загадкавыя, але прадказальныя моманты чысткі, “катарсысу”, калі Вышнія наўпрост наталяюць і сумленьне і плоць, мінаючы набытыя рэфлексы сама-цэнзуры асобы.
Вышняму маральнаму закону заўсёды спрабуюць супрацьстаяць крымінальныя законы, а зь йімі і законы “Пустаты” (нірвана), “шэрага сьвету”... Толькі, нашчасьце, вышні закон перамагае заўсёды і ўсё, што Яму супрацьстаіць – прывіваецца адно ў ценю, як хвароба, на мясцовым узроўні, пакуль не выкрыта сьветам вышнім.
...Думаючы ад Глабальнай Бясьпекі, а значыць аб растучай Дасканаласьці для Зямлі, мы ўсьведамляем, што сёньня жывем сярод сьвядомых пасьлядоўнікаў усіх гэтых трох шляхоў. Кожны дзень на вуліцы мы, напэўна, праходзім не толькі між добрых людцаў, але і сярод незнаёмых тых, хто трымае Зямлю пад амаральным тэрорам, пагрозай стрэсам ды інтрыгамі. Трэба падкрэсьліць - дзікая вера праваднікоў зла ў жыцьцё і выканаўцаў яго падкопу і тэрору, падтрымліваецца вядомага кшталту вычварнымі кампаніямі (пустадомкамі) - то гітлер-сталін, то Саддам, то Асама (бін-Ладэн), то згаданым эўрапейскім, французкім “прафэсарам”, вычварэнцам. Нажаль “Веды схаваныя ад Пачатку..,” але менавіта таму, што “Ісьціна ня згасне” – мы і выпраўляемся ў разумовыя падарожжы, накшталт укладаньня гэтай кніжкі. Калі ж сустракаемся сам на сам зь людзьмі - прамымі носьбітамі зла, то ўсьведамляем паўней важнасьць паўсюднай грамадзянскасьці, мэтанакіраванай вызвольнай дзейнасьці. Тое ж, што яны, - зланосы, - не правыя і бясконца недарэчныя, але маюць пасьлядоўнікаў і немалую слухацкую аўдыторыю – толькі падкрэсьлівае высакародны сэнс ды сьцьвярджае грунт нашай уласнай пазыцыі.