Алесь Шпакоўскі
Выходзь зь Пячор
1.
Выходзь зь пячор, народ, -
Выходзь па неба
Няма важней клапот, чым Бог казаў
Няхай свабоду
Не заменяць хлебам
Няхай заўсёды
Вочы вабіць даль
Я разумею, як усё няпроста
І што праз сэрца
Той праходзіць фронт
Дык гэта ж ёсьць
Рэальнасьці наш востраў
Няхай жа ён
Пашырыць гарызонт
Часу не губляй
Будуй і аднаўляй
Думай і шукай
Рвіся і чакай...
2.
Хай непасрэднасьць
Створыць атмасфэру
І хай свабода
Вытанчае дух
Нацыянальнасьць
Хай дае нам меру
А Бог ёсьць там
Дзе аб ім гавораць ўдвух
Душы няма зімы –
Ёсьць толькі лета
Стыхіяй мы напоўнены жывой
Душы няма граніц
І за планетай
Вось і гадай:
Хто нас сюды прывёў?
Часу не губляй…
Выходзь зь Пячор
1.
Выходзь зь пячор, народ, -
Выходзь па неба
Няма важней клапот, чым Бог казаў
Няхай свабоду
Не заменяць хлебам
Няхай заўсёды
Вочы вабіць даль
Я разумею, як усё няпроста
І што праз сэрца
Той праходзіць фронт
Дык гэта ж ёсьць
Рэальнасьці наш востраў
Няхай жа ён
Пашырыць гарызонт
Часу не губляй
Будуй і аднаўляй
Думай і шукай
Рвіся і чакай...
2.
Хай непасрэднасьць
Створыць атмасфэру
І хай свабода
Вытанчае дух
Нацыянальнасьць
Хай дае нам меру
А Бог ёсьць там
Дзе аб ім гавораць ўдвух
Душы няма зімы –
Ёсьць толькі лета
Стыхіяй мы напоўнены жывой
Душы няма граніц
І за планетай
Вось і гадай:
Хто нас сюды прывёў?
Часу не губляй…