А.Шпакоўскі
ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ МОСТ НАД ПЕКЛАМ ДЫКТАТУ.
(Даклад на зьезьдзе эміграцыі ў Антвэрпене).
Шаноўныя спадары!
Я хачу прысьвяціць свой выступ асьвятленьню нашай нацыянальнай сытуацыі на фоне цякучых падзей у блізкім і далёкім сьвеце. Мэта гэтага дакладу – як мага прасьцейшыя адказы на пытаньні павялічэньня:
Дазвольце пачаць з мудрага публічнага верша Янкі Купалы аб параўнаньні падзеяў пачатку 20-га стагоддзя на Захадзе – з тагачаснымі нашымі, беларускімі. Вы спытаеце: чаму сёньня, …ды стогадовай даўнасьці верш? – Як бачна па ім, Гісторыя сваімі падзеямі на Бацькаўшчыне сёньня, як бы спэцыяльна паўтараеца перад намі, быццам бы хочучы, каб мы, беларусы, яе перажылі, менавіта, - ў сьвядомым змаганьні за Лепшае, за Свабоду, такім чынам абудзіўшыся ад цяжкога сну, у які некалі нашых дзядоў і бацькоў апусьцілі маскалі варварствам, гэнацыдам і зьнішчэньнем квецені нашага грамадзтва, якім была Беларуская Нацыянальная Дэмакратыя.
Да таго як прачытаць твор, дазвольце маленькае тлумачэньне. Янка напісаў гэты верш на пачатку мінулага стагоддзя, у 1912годзе, якраз калі пачыналася памякчэньне капіталізму ў Амэрыцы і Заходняй Эўропе і, наадварот, прарастаньне праз яго пустазельля чырвонай чумы камунізму ў Расеі. Наяўныя вынікі тагачаснай дэмакратызацыі капіталізму мы можам сёньня назіраць, аналізаваць і абмяркоўваць, бачучы ўсё сваімі вачамі, адчуваючы сваёй вольнай душой і народ, і сытуацыю на Захадзе, як мы бачым пасьля-камуністычную разруху на усходзе Эўропы і дыктатуру ў нас.
Вось, напрыклад, тое, што я асабіста знаходжу на Захадзе: людцы тут жывуць працавітыя; у паўнейшым харчовым дастатку; камфортна разьмешчаныя; цывілізавана і горда глядзячыя ў будучыню ды шукаючыя ў сваім жыцьці ўсялякай даступнай чалавеку ДАСКАНАЛАСЬЦІ, …у той час як малакультурныя народы Другога і Трэцяга сьвету, па-большасьці, з-за дрэннай сам-арганізацыі і сябе-усьведамленьня – яшчэ сама-ўдушаюцца уласным непаразуменьнем са сваёй жа ўласнай далікатнай чалавечай прыродай, зь Векам, з момантам гісторыі; затаптваюцца зграямі непісьменных, але, як і заўжды любое ЗЛО, - добра арганізаваных намэнклятур, машын дыктатур…
І так, наш Янка, 1912год, верш называецца:
На вялікім свеце...
На вялікім свеце б'е жыццё крыніцай,
Барацьба за волю і за долю ДЗЕЕ (-а.ш.) /рдзее/,
Маюць панаванне вера і надзея,
Асвяціць народы лепшы быт маніцца.
На вялікім свеце НЕБА СЬЛЁЗ НЕ СЕЕ,
Ёрмаў не майструе крыўда-чараўніца,
(…) Ды не тлуміць думак цемра-асляпніца
І не водзіць душаў пагібення РЭЙ (…).
На вялікім свеце б'юць званы ПРАСЛАВУ, (…)
Людзі з плеч скідаюць ланцуговы скруты,
К сонцу йдуць браточна з рабскае пакуты.
На вялікім свеце ўсё ідзе да ПРАВА (…),
Па законе Божым, з яснатой яскравай...
А у нас, у нас што?.. Толькі звоняць путы...
1912
...Я удзячны Богу і лёсу, што мне дадзена дастаткова разумець сэнс такога жыцьцёвага і важнага, майго нацыянальнага верша. Можа быць для гэтага разуменьня і трэба было папасьці менавіта на Захад, а не ў Чэхію, дзе ТАКОЕ! СЁНЬНЯ НЕ РАЗУМЕЮЦЬ НАВАТ НЕКАТОРЫЯ ВЯДОМЫЯ апазыцыйныя ЖУРНАЛІСТЫ радыё «СВАБОДА» ды іншыя, абсалютна недарэчныя, часам, маральнасна зблукаўшыя, а па высокай сутнасьці - проста непісьменныя крытыканы Янкі Купалы!!!
Мяркуйце самі: што меў на ўвазе заслугоўваючы званьня прарока, паэт, апавядаючы у 1912 годзе аб Вялікім Сьвеце? Вялікі Сьвет для беларуса - гэта, натуральна, не Азія і Афрыка, а Заходняя цывілізацыя, куды, дарэчы, - хоць нам у школе і маўчалі, - уваходзім і мы, і уся Ўсходняя Эўропа (і нават Расея, як некаторая «частка»).
Янка, прамой да гэніяльнасьці, мовай дакладвае, паўторым:
На вялікім свеце б'е жыццё крыніцай,
Барацьба за волю і за долю ДЗЕЕ
Маюць панаванне вера і надзея,
Асвяціць народы лепшы быт маніцца...
Дык сёньня, ці не плён, плод, увасабленьне і матэр’ялізацыю панаваньня нябачнай вокам, але сьвядома ўзгаданай прарокам, веры і надзеі мы можам, дзякуючы Богу і лёсу тут назіраць …і ці ня гэта сумленна і адрозьнівае ў сьвеце, так званыя, «шчасьлівыя нацыі» ад не-шчасьлівых?
І яшчэ, дазвольце запытацца, шаноўныя суайчыньнікі – знаходзячыся сёньня тут, ў Заходняй Эўропе, ці не зьяўляемся мы, з вамі, простымі СВЕДКАМІ, абавязанымі даводзіць і сабе і нашаму народу на Бацькаўшчыне – УЖО АБ ВЫНІКАХ той, гістарычна не так і даўняй, «барацьбы за волю і за долю…» мясцовых заходнеэўрапейскіх народаў. Дык якія ж тыя вынікі?
А іх можна пабачыць прама тут, за вакном; гэта можна адчуць – непасрэдна папаўшы ў гушчу тутэйшых заходніх людцаў.
Пасьля, можна плённа спрачацца паміж сабой аб адценьнях палітыкі тут на Захадзе, але любы справядлівы староньні назіральнік безумоўна пагадзіцца і сьцьвердзіць, што, паўторым: народ у Заходняй Эўропе сёньня жыве ў дастатку, камфортна разьмешчаны, мае прыгожую унутраную (разумовую) пэрспектыву і магутнейшую ў сьвеце САМ-АРГАНІЗАЦЫЮ! Такая сам-арганізацыя, як сацыяльная страхоўка, (а для некаторых людцаў іншага складу – «мэнтальная, маральнасная апора для росту») – служыць тут кожнаму грамадзяніну і непахісна стаіць на варце ягонага камфорту, натхняючы да штодзённага добрага настрою і, што дзіўна, - абсалютна пераважваючага калектыўнага аптымізму тутэйшага чалавека у параўнаньні з нашым.
Мясцовыя інтэлігэнты прызнаюць, раней («сто год таму») на Захадзе, таксама, як і ў нас было скрайне драматочнае сацыяльнае раздваеньне, калі сяліліся «кастамі», калі пыхлівы сьвятар мог ісьці па вуліцы і на паказ – «чытаць» Біблію., у той час як, вядома, што - народны гэній не абманеш!
2.
Але ж, сёньня, мяркуючы аб маралі чалавека Захаду, які жыве, напрыклад у капіталістычнай Бэльгіі 21 стагоддзя, - можна без аніякага эйфорычнага захапленьня або патасу заявіць, што тут па-чалавечы проста, пабытова і, галоўнае, сьвядома, прадумана – матэр'ялізуецца стары прынцып Рымскай імпэрыі, аб якім абвяшчаецца ў Бібліі: «Аддай Богу Богава, а дзяржаве (каралю) – дзяржаўнае…». Каб даказаць гэта, каб паказаць якія ідэі валодаюць галовамі тутэйшых людцаў, дастаткова ўбачыць, што найвышэйшыя грамадзянскія прынцыпы, як Свабода, Калектыўны дабрабыт, Талерантнасьць-Спагада адзін аднаму, тут выспавядаюцца не толькі Дзяржавай, …але, нават, у царкве-касьцёле (разам з пакланеньнем Бацьку, Сыну, і Сьвятому духу).
Возьмем да прыкладу узор тэксту штонядзельнай імшы тутэйшых каталікоў, як найвялікшай часткі, а можна сказаць, Маральнай большасьці, бэльгійскага грамадзтва. (Дарэчы, да Бога флямандцы зьвяртаюцца на «Вы»).
Такім чынам, ідэі са штонядзельнага зьвяртаньня да Бога:
Зь іншага месца:
- «І (маральнае наша людзкое –А.Ш.) неба становіцца Вашай, Божа, сапраўднай «зямлёй» (дзе Вы прысутны і натхняючы), калі мы, людцы, любім адзін аднаго, даруем узаемныя памылкі і недахопы, усьведамляем (і прымаем) адзін аднаго такімі, якімі мы ёсьць».
- «Божа, Бацька, такім чынам, можа зямля кавалачкам Неба стаць, там дзе мы дабро ўносім, дзе мы радасьць сеем, дзе мы можам услужыць іншым. Так можам мы супрацоўнічаць у Вашым Каралеўстве, Божа, у тым Каралеўстве шчасьця і міру, ШТО Ён (Ісус) для ўсіх людцаў адкрыў-акрэсьліў. У даверы гэтай надзеі накіраўваем мы сябе да Вас са словамі, якімі Ісус вучыў маліцца: («Бацька наш…».
…Апроч наладжваньня адносінаў з Богам, мясцовыя каталікі, падкрэсьлім, як Маральная большасьць нацыі, тут жа, у Царкве, узвышаюць і абсалютна непасрэдныя, практычныя, пабытовыя прынцыпы і пэрсанальнага і агульна-грамадзкага працьвітаньня, годныя ды абсалютна «малітоўна патрэбныя» для любой цывілізаванай нацыі.
Такім чынам, разам са словамі: «Я веру ў Бога, Сына і Сьвятога Духа…» – матэр'ялізуецца і ачышчаецца, ідучы да ІДЭАЛЬНАЙ, вера пабытовая, непасрэдна міжчалавечая, наладжваюцца тыя інтэлектуальныя масты паміж ГРАМАДЗЯНАМІ на якіх і стаіць усё вольнае грамадзтва (эканамічнага капіталізму) так званых, «шчасьлівых нацый». Зазначым, што гэта выратавальныя «масты» над знаёмай нам па СССР дрымучай духовай безданьню псыхікі, у якой любая дыктатура, як і беларуская, - у пастаянна-цякучым падсьвядомым стрэсе і шоку (а па-народнаму: «ні дна ні пакрышкі»), - мэтанакіравана трымае паланёны народ.
…Такім чынам на імшы гаворыцца:
«Я веру ў кожнага чалавека, які нясе мір і любоў, які паўстае за права кожнага іншага чалавека, … які, нават, ўчыненае яму самаму гора можа дараваць …»
Я сьвядома прыводжу вялікі ўрывак каб паказаць унікальны сэнтымент, прыняўшы які, Захаду змог настроіць своеасаблівы інтэлектуальны Мост паміж класамі, наладзіць дэмакратычны дыялёг паміж Залатой, працоўнай сярэдзінкай народа і адукоўцамі, упраўленцамі, дзяржавай, а галоўнае – пераадолець і зьнішчыць спрадвечны «княжскі» дыктат ля ўлады, пыху, намэнклятурную кланавасьць, стварыць волю для росту грамадзяніна і – грамадзянскую супольнасьць, забясьпечыць народ максымальна магчымым камфортам і выгодамі жыцьця…
Бо натуральна, усьлед за царквой, тут на Захадзе, людзямі усьведамляюцца і практыкуюцца такія норавы, як:
“…Дайце кожнаму таленту быць дасяжным (праявіцца);
…Дайце правільна выявіцца кожнай часьцінцы жыцьця: і моцнай, і слабой; і вялікай, і маленькай;
…Дайце кожнаму настаўніку быць слугой заклапочаным мірам (і дабрасуседзтвам); …Каб сталася, што ніхто ў такім (прадуманым) стане жыцьця, Адзінокі і самотны не павінен быць…”
Таксама:
“…Мы дзякуем (…лёсу) за ўсіх людцаў, якія ўносяць мір і спакой, якія маюць здольнасьць бачыць, здавалася б, непрыкметныя рэчы,
якія (бескарысьліва і шчыра) весяляцца вялікасьці іншых. …Мы дзякуем (…лёсу) за ўсіх людцаў, якія вялікадушныя ў судзе;
якія павагу маюць да тайны іншых; якія сваё сэрца адкрываюць для дараваньня і прымірэньня. “
Гэта цытаваньне нам трэба было каб зачапіць ідэалізм, гуманнасьць і дасьціпнасьць (граматнасьць) Захаду, што па-сутнасьці часта няўлоўныя ці проста незразумелыя для рэжымных краін чалавека, які жыве пакуль ў грубай, руйнуючай жыцьцё паняверцы.
З пабытовай псыхолёгіі вядома, што малітва – гэта сьродак самага глыбокага адраджэньня і настройкі чалавека і грамады. А бізнэсмен часта даходзіць не тое што да кніг, але да самаўнушэньня і, нават, да сапраўднага самагіпнозу, каб любымі шляхамі дастаць посьпех у грашах.
...Дык якімі ж тады, такімі “малітвамі-ўнушэньнямі” (замбіраваньнем) сілкуецца дыктатура?
Як бачна, дыктатура традыцыйна замяняе Законнасьць Самаўпраўствам. А зьнішчэньня здаровай асобы ў чалавеку, напрыклад, непасрэдна знаёмы нам дыктат маскаля, як прамы нашчадак вычварных нораваў арды Чынгіс-хана, дакладна дасягае так званай, (па-міжнароднаму) Прамыўкай мазгоў, калі праз намэнклятуру ды інфа-сьродкі – закрыты (амаль, турэмны) рэжым перакройвае далікатную чалавечую сутнасьць на любы манер. Вядома, што ізаляваны ў спэцыяльным, замбіруючым, інфармацыйным полі, чалавек становіцца псыхолёгічна няўпэўненым ў сабе і тады, разгублены-зьбянтэжаны без праўдзівай інфармацыі, ён эмацыйна ламаецца, перараджаецца ў любы бок, задуманы намэнклятурай, у выніку, знаходзячы сябе, напрыклад, нейкім “патрыётам” СССР, здольным ў імя гэтай сапраўднай імпэрыі Зла на любое злачынства! Намэнклятура падмінае пад сябе аддзельнага чалавека на фоне агульнага Страху сярэднага класа згубіць самае элементарнае: работу, вучобу, апошнюю (хоць і мізэрную) пэрспэктыву.
Такім чынам, дыктатура любымі шляхамі не дае ў аддзельным чалавеку праявіцца вольнаму грамадзяніну.
Асабліва дакладна гэта бачна з нашага з вамі эмігранцкага досьведу (вопыту) пераадоленьня усялякіх, у тым ліку і псыхолёгічных, “граніц” тут, у свабодным грамадзтве, пасьля ўсяго невымоўна цяжкога жыцьця на Радзіме.
…Мяркуючы па цякучай агульнабеларускай настроенасьці, можна сказаць, што юрыдычна ужо незалежная Беларусь, на справе яшчэ змагаецца за сапраўдную незалежнасьць і маральна яшчэ жыве ў Міжчасоўі, калі глыбокая нацыянальная сьвядомасьць, толькі выціскае прэч – і стары прымітыўны савецкі побыт, так, разам, і імпэрскі, халопскі сьветапогляд, што некалі, як хвароба, засеяны на нашай ліцьвінскай ніве маскалём.
І заўважце: НІКОЛІ АБ ГЭТЫМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ВЫЗДАРАЎЛЕНЬНІ НЕ ПАКЛАПОЦІЦЦА КІРУЮЧЫ НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ СЁНЬНЯ ВІД ЧАЛАВЕКА, НАКШТАЛТ сп.Лукашэнкі.
Нам жа многім, таму і цяжка, што пакуль прыходзіцца сам-на-сам, паасобку, змагацца з цэлым інтэрнацыянальна арганізаваным зговарам экстрэмістаў; з абсалютна недарэчным вобразам жыцьця на Радзіме, што усё разам узятае, было б проста не магчыма без прамой падтрымкі чужой нам, еўра-азыяцкай суседкі Расеі. І першы доказ прысутнасьці расейскай “рукі” на Беларусі бачны усяму сьвету, а менавіта: нават сам цяперашні законны Прэзідэнт Расеі, сп. Пуцін, па-сяброўску сустракаецца з незаконным, міжнародна не прызнаным “кіраўніком” Беларусі, сп. Лукашэнка, нават не задумваючыся, ‘ ШТО на самай справе адбываецца: што беларуская дыктатура, гэта шчырае, несусьветнае глупства ў Цэнтральнай Эўропе, і што гэта прамое маральнаснае (норавы) адлюстраваньне змрочнага Учорашняга, бальшавізму, пагражае і самой, і без таго хісткай дэмакратыі ў Маскве.
3.
…Але ёсьць непісАны ЗАКОН, шаноўныя беларусы: чым большая вызвольная задача – тым мацнейшыя людцы выклікаюцца народным гэніем да барацьбы!
Калі ўспомніць, што некалі усю Зах. Эўропу, як і сёньня невялічкі Афганістан, ад дыктатуры вызваліла зьнешняя сіла, Злучаныя Штаты Амэрыкі, а нам, беларусам, прыходзіцца вызваляцца самастойна, знутры, - то трэба яшчэ падумаць, ці ёсьць тут, у заходне-эўрапейскіх грамадзтвах, такое глыбокага паняцьце аб тых, далікатнейшых між-асабовых напружаньнях, знутры вядучых грамадзтва да вызваленьня, якое набываем мы, наўпрост Змагаючыся са Злом. Па маім меркаваньні: …плён нашага спрадвечнага жаданьня “Людзьмі Звацца” гэтымі часамі дасягае такога узроўню, што уласны Беларускі досьвед адзінокага і самастойнага змаганьня за Дэмакратыю і пэрсанальную Свабоду ў адкрывенна нечалавечых умовах паглынаючай асобу татара-маскоўскай арды, - можна сьмела сказаць, сёньня адзін з самых інтэлектуальна багатых ў ва ўсёй Маці-Эўропе, Усходняй і Заходняй разам узятых.
І калі аб гэтым, суб’ектыўным меркаваньні можна і трэба думаць і спрачацца то, шаноўныя суайчыньнікі, несумненна наступнае: непасрэдная барацьба грамадзяніна з дыктатурай у шырокім грамадзтве і, таксама, заадно ў самім сабе, вядзе да такога крынічна чыстага пачуцьця Свабоды і паняцьця Дэмакратыі, якое, толькі і магчыма ў ва ўсёй гожай (і, нават, Божай!) прыродзе Чалавека.
Таму, - і гэта трэба спэцыяльна падкрэсьліць і заўсёды мець на ўвазе, як нашу Сьветлую Нацыялальную Пэрспэктыву, - што: менавіта, пры далейшай настойлівай працы над сабой, а таксама, у выніку агульнай, Вызвольнай барацьбы за адзельную асобу суседа і беларускае грамадзтва ў цэлым Беларусь атрымае такі дарагі імпульс цывілізаванасьці, які можна параўнаць толькі з самым арыгінальным у сьвеце, і ў тым ліку, і з АМЭРЫКАНСКІМ, дзе ідэя свабоды і аформілася, як закончаны фэномен.
Несумненна: на гэта трэба стаяць, усьведамляючы, што як ні цяжка, а дэмакратыя – гэта неацэнны цывілізацыйны скачок і жыць па-людзку – гэта любой маяты варта!!!
Што трэба для максымальнага разьвіцьця Беларускага дэмакратычнага пераўтварэньня.
…Дыктатура традыцыйна займае месца паміж аддзельнай пэрсонай і Здаровым сэнсам астатняга грамадзтва, паміж простым жыхаром і сьвядомым грамадзянінам, сёньняшнім апазыцыянерам, робячы такім чынам замест спаянай гуманнасьцю грамады – натоўп, якім лёгка маніпуляваць; замест пэрсоны – статыстычную адзінку, “жітеля”, - якому на практыцы не даюць на ўсю сілу праявіцца ў жыцьцядайнай Свабодзе сумленьня і Выбару.У той час, як амэрыканскі прэзідэнт абвяшчае з высокай трыбуны, што наперш “і чалавека і грамадзтва – лечыць сама Свабода”, беларускі чужка, незаконна называючыся “прэзідэнтам” жыве пад прымітыўным лёзунгам расейскага братка-бандыта: “…Я сваю страну за цывілізованным мірам не павяду…”
Відавочна ж, справы ж і клопат дыктатуры сёньняшняга, ужо не законнага кіраўніцтва Беларусі, а асабліва сп.Лукашэнкі, – самыя прымітыўныя, гэта кансэрвацыя той грамадзянскай непісьменнасьці, якой, трэба прызнаць, зьяўляецца камунізм.
Калі дэмакратыя, праз Свабоду Сумленьня, выклікае і падтрымлівае да жыцьця ў чалавеку Вышэйшы Маральнасны Закон (трансцэндэнтны, або унівэрсальна-годны для космасу і усяго магчымага Ўнівэрсуму), то сп.Лукашэнка і ягоная па-чалавечы зусім непісьменная намэнклятура – ахутваюць чалавека Страхам выказацца поўна; меркаваць проста, пабытова, на ўзроўні і высокага Здаровага сэнсу і сваіх простых асабістых грашовых даходаў, кашалька (як першага “індыкатара” жыцьця). Размываючы рэальнасьць, дыктатура заўжды навязьліва “камэнтуе” чалавеку, што, маўляў, усё у вас “добра”, там, дзе на самай справе ўсё наадварот..; замбіруе, заігравае з неспрактыкаваным сумленьнем; усяляк закрывае чалавеку шляхі раскрывацца да жыцьця незалежна, не давярае як асобе; не падтрымлівае, а душыць ў ім крынічкі унікальнай персаналіі, пачуцьця самастойнасьці, не дае жыць з чыстым агульначалавечым сумленьнем грамадзяніна Сусьвету.
…Болей усьвядоміць аб чым ідзе гаворка пры гэтым эвалюцыйным пераўтварэньні да свабоднага і дэмакратычнага грамадзтва (але НЕ анархічнага, лібэральнага) можна, таксама, чытаючы сьвежым поглядам ўжо добравядомых нам са школы аўтараў. Напрыклад, каб спазнаць уласнае традыцыйнае жыцьцё беларуса і ягоныя спрадвечныя, дэмакратычныя імпульсы-мары аб справядлівасьці, можна перачытаць творы сапраўднай нацыянальнай клясыкі Франьцішка Скарыны, Кастуся Каліноўскага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, …іншых Фундатараў нашай нацыі, запісаныя думкі якіх практычна зьяўляюцца найдалікатнейшымі сповядзямі беларускага сумленьня, нашага пачэснага калектыўнага “МЫ”, сярод іншых нацыянальных адзінак планеты.
…Вяртаючыся да верша Янкі Купалы, бачым, як успрымаў беларускі інтэлігэнт Заходні побыт, наяўны нам сёньня:
На вялікім свеце неба слёз не сее,
Ёрмаў не майструе крыўда-чараўніца,
Ды не тлуміць думак цемра-асляпніца
І не водзіць душаў пагібення рэй
На вялікім свеце б'юць званы Праславу

На вялікім свеце ўсё ідзе да Права

Але, бядуючы аб Бацькаўшчыне, што менавіта меў на ўвазе народны паэт, сьцьвярджаючы, што ў нас «ТОЛЬКІ ЗВОНЯЦЬ ПУТЫ»?
Адказ вельмі просты: увесь сэнс тагачаснай Беларускай нацыянальнай думкі можна ахарактарызаваць адным словам, добра знаёмым нам і сёньня: ПЕСЫМІЗМ. (Аб чым сьведчыць кожны сумленны тэкст таго часу, як і характэрныя псэўдонімы нашых тагачасных літаратараў: Гарун, Бядуля і іншыя.)
Чаму? Першае. – Волат беларускай культуры быў у сапраўдных путах па-азыяцку жорсткай расейшчыны. Таму, не было аніякай блізкай надзеі на дзяржаўную НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ад гэтай арды.
Другое. – З-за наіўнага і паверхневага расейскага калькаваньня цывілізаваных сістэм – жыцьцё ў турме народаў (як вызначаў Расею, нават, экстрэміст Ленін), заўжды, - і аж да сёньня, - пераўтваралася ў распусту, вэрхал, амаральнасьць і таму эканоміка не мела ніякага шансу на «заходні» элемент капіталістычнага сама-ўдасканаленьня. Адсюль і паходзіў усеагульны пэсімізм, дэпрэсія, расслабленасьць інтэлігэнцыі (прывёўшыя да ўлады чырвоных), чым заўжды сілкуюцца паразіты ля ўлады; чым да гэтага часу ў рознай ступені заражаныя ўсе беларусы, а ў тым ліку й мы з вамі…
Вось тут і знаходзіцца патрэбны нам сёньня, лепей позна чым ніколі, мэнтальны СКАЧОК да дэмакратыі ад дыктатуры: паверыўшы ў сапраўды існуючае ўласнае (да інтыму) Гуманнае, чалавек пазбаўляецца спрадвечнай дэпрэсіі і саманяўпэненасьці.
На тагачасным Захадзе таксама было прадчуваньне катастрофы, чым пазьней і стаўся фашызм. …Але ж, малады капіталізм ужо часу Янкі Купалы, вельмі жвава і хутка адкрываў «чалавечы фактар». Станавілася ўсё больш відавочным, што для незвычайнага роськвіту, які стаў магчымым з розьвіткам тэхналёгій, грамадзяніна і можна і трэба усяляк улагоджваць і шанаваць; для найлепшых вынікаў прамысловасьці працоўнаму «…на рабочае месца трэба нават кавы паднесьці» і гэтак далей. Тутэйшая дзяржава, у вялікай ступені пасьля зьнешняга вызваленьня Амэрыкай краін ад фашызму, хутка пераняла і прыняла, і шырока зразумела, што найвыгоднейшыя ўкладаньні грошай – гэта ўкладаньні ў чалавека Залатой сярэдзінкі: яго адукацыя, здароўе, побыт, культура; у фармаваньне Грамадзянскага узаемапаразуменьня, а не каставага дыктаваньня адных другім, вядучага да пастаянна цякучай, «халоднай вайны», спусташаючай любую краіну.
4.
Асабісты уклад у Вызвольную справу.
Таксама, мы павінны спазнаваць жыцьцё; вывучаць, выпрабоўваць і прыкладаць да яго і свой уласны досьвед і вопыт.
Некаторыя знаёмыя хрысьціяне могуць заявіць, маўляў, “сьвет становіцца горшым…” – на што хочацца адказаць: “Гэта вы становіцеся лепшымі..!”
Папаўшы зь Беларусі на Захад мы сутыкаемся з адрозным ад звычнага жыцьцём. Таму, хочацца пажадаць, каб сярод усемагчымых спакус намі кіравала пазытыўная, сьветлая зорка. Верыцца, што ўвыніку, нашаму кемліваму беларускаму чалавеку удасца пераймаць з сусьвету толькі самае найлепшае і адкрываць гэта Бацькаўшчыне.
Мы павінны мець на ўвазе, што сёньня апроч палітычнай ізаляцыі, наш зямляк дома пакутуе яшчэ пад дзьвумя іншымі – гэта Культурная ізаляцыя і Матэр’яльная, фінансавая, калі сярэдняму класу краіны няма ніякай грашовай магчымасьці не тое што “раз у год, на вакацыі на Канары”, як гэта робіць Сярэдні клас Захаду, але хоць раз у жыцьці зьездзіць у шырокі сьвет, на той (гэты) Захад…
Дазвольце прадпалажыць, што цяпер, ў сытуацыі такога, сапраўды – глябальнага рассяленьня беларусаў па зямным шары, ў нас мае сьвядома наладжвацца і некаторы нацыянальны Інтэлектуальны мост з Радзімай, над пеклам дыктатуры паміж свабодным сьветам і Беларуссю, яе жыхарамі… І тое, што маецца на ўвазе, знаходзіцца не недзе ў віртуале ці будучым, ці на старонках прэсы. Інтэлектуальны Мост да Бацькаўшчыны знаходзіцца тут, у крыві і розуме кожнага спадара, грамадзяніна і любога іншага нераўнадушнага да Беларусі.
Нажаль, некалі ў бязмэтным існаваньні-турме – у Савецкім Саюзе – нас вучылі замежным мовам, а таксама, чытаць гістарычныя рэчы абсалютна безадносна канкрэтнага жыцьця, у некаторай “прастрацыі”. Тады ніхто і не загадваў што можа ў бліжэйшыя гады апынуцца ў эміграцыі на Захадзе.
…Але, як кажуць, “Век жыві – век вучыся” і “…лепей позна, чым ніколі”. Таму, можна пажадаць, каб кожны з нас сёньня багацеў не толькі матэр’яльна, але і маральна, маральнасна (нравственно). Вельмі натхняе тое, што зараз перачытваючы, здавалася б праграмную бальшавіцкую (“расейскую “) клясыку, якой нас аўтарытарна і высакамерна пічкалі ў школе, - мы знаходзім там якраз смяротны прыгавор самамУ, гэтаму дзікаму духу бальшавізма і яго намэнклятуры на Беларусі; пазнаём часам супрацьлеглае таму, што ў ёй хоча каб мы бачылі тэндэнцыйны маскаль.
Напрыклад, Герцэн, аповяд “Хто вінаваты”. Апавядаецца як нямецкай мамы сынок глядзіць на расейскі побыт:
“…Странное дело: в доме (генэрала) ничего не было ни разительного ни особенного; но свежему человеку, юноше как-то неловко, трудно было дышать в нём. Пустота всесовершеннейшая, самая многосторонняя царила в почтенном семействе Алексея Абрамовича. (Расейскага генэрала).
Зачем эти люди вставали с постелей, зачем двигались, для чего жили – трудно было бы отвечать на эти вопросы. Впрочем, и нет нужды на них отвечать. Добрые люди эти жили потому, что родились, и продолжали жить по чувству самосохранения; какие тут цели да задние мысли… Это всё из немецкой философии! …”
Ці не з гэтым бессэнсоўем змагаецца зь дзяцінства кожны чалавек і ў нас? І ці не гэта пасьпяхова мы пераадольваем папаўшы сюды, на Захад?
…Супастаўленьне бачаньня Эўропы такім добра адукаваным спадаром як Герцэн, іншых, – з нашым уласным, непасрэдным, – выводзіць нас, эмігрантаў на НЕДАСЯЖНУЮ для земляка, які жыве там, дома, вышыню.
Можна сьмела сказаць, што гэта яшчэ адзін, новы непераадольны для маскаля імпульс беларускай Свабоды, культуры, БЕЛАРУШЧЫНЫ, яе, пабытовага і ўсялякага іншага Роськвіту.
5.
…Пасьля распаду Імпэрыі Зла (СССР) сытуацыя ў сьвеце зьмянілася ў лепшы бок: СЁНЬНЯ БОЛЬШ НЯМА АЛЬТЭРНАТЫВЫ КАПІТАЛІЗМУ.
Але, як і пасьля любое хваробы, на зямным шары застаюцца яшчэ балючыя язвы. Адна зь іх у выглядзе шчыра камуністычнага рэжыму сп.Лукашэнкі, знаходзіцца прама ў Цэнтры Эўропы і разьядае нашу Бацькаўшчыну, Радзіму, нашу краіну. Цяпер заходнія спэцслужбы вызначылі, што Менск не толькі супрацоўнічае з сусьветным тэрарызмам, але, нават, адмываў нафта-грошы Саддама Хусэйна. (Уявіце, сколькі пайшло ў прыватныя кішэні “кіраўніка”…)
Ды, пасьля ўступленьня суседзяў, Польшчы, Латвіі, Літвы ў Эўразьвяз – і на Беларусі адбываецца масавае абуджэньне ад застарэлага рэжыму, ад дзікага сну сумленьня. Зараз, мяркуючы па вольных Інтэрнэтных форумах, пераадольваецца інфармацыйны бар’ер паміж вольнай дэмакратычнай апазыцыяй і беларускім малаінфармаваным (у тым ліку і расейскамоўным) насельніцтвам. Некалі незадумлівы жыхар, інфармацыйны вязень Лукашэнкі – усё больш становіцца вольным, сьвядомым ГРАМАДЗЯНІНАМ Беларусі.
Сёньня усе, і афіцыёзныя, і нейтральныя замежныя, і нацынальна-дэмакратычныя сьродкі статыстыкі сьведчаць: беларус – параўнаўча высокаадукаваны чалавек.
У выніку усяго гэтага складаецца ўражаньне, што НАМ, БЕЛАРУСАМ, КАБ ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА, ЖЫЦЬ ЗАМОЖНА – НЕ ХАПАЕ ТОЛЬКІ НЕЙКАЙ ГУМАННАЙ САМААРГАНІЗАЦЫІ, ЛАДУ, ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ДЗЯРЖАВЫ!!!
Пэрсанальна ж, амаль кожнаму з нас, сьвядомых беларусаў, сёньня не хапае простай АМБІЦЫІ вольнага чалавека, або даверу да пачуцьця, што знутры, - калі распазнана, - сілкуе і зьвязвае любога чалавека з сэрцамі самых сьветлых пэрсонаў сучаснасььці і гісторыі. Гэта эвалюцыйны інтэлектуальны мост, які аб’ядноўвае Лепшае гэтага зямнога шара, гэта, таксама і
Інтэлектуальны мост над пеклам дыктатуры паміж свабодным сьветам і Літвой (Беларуссю).
Нам некалі казалі: “…Унутраная культура”, “Любоў да Радзімы”, “Маралььнасьць”, а рабілі за нашымі сьпінамі ўсё наадварот. Гэта пакінула злосны адбітак горкай пустаты на нашых жыцьцях.
Ды вось цяпер, знаходзячыся ў Заходняй Эўропе, каб пазбавіцца той дваіснасьці, кампенсаваць сваю індывідуальнасьць, каб дасканала разумець сытуацыю, нам беларусам вельмі дарэчы нагадаць словы аб сутнасьці эміграцыі такога ж колішняга эмігранта, уцекача з-пад гэтага маскалёва дыктату, узгаданага сп. Герцэна.
Сп. А.І.Герцэн, “Бывайце!” (“Прощайте!»): “…Я застаюся (на Захадзе –А.Ш.) тут не толькі таму, што мне брыдка, пераяжджаючы назад праз граніцу ізноў надзець калодкі (турмы ды цёмнага, прымітыўнага побыту пад дыктатурай –А.Ш.), але я застаюся тут дзеля таго, каб працаваць. Жыць склаўшы рукі можна ўсюды; тут жа (за граніцай –А.Ш.) мне няма іншай справы, апроч нашай агульнай справы.»
Далей эмігрант Герцэн піша да сяброў, што не забывае Радзіму, а «…зусім наадварот, тут я карысьней; тут я бесцэнзурная ваша прамова, ваш вольны трыбун, ваш выпадковы прадстаўнік…
Усё гэта (мая пазыцыя –А.Ш.) здаецца новым і нязвыклым, толькі нам у гэтым маім рашэньні, па сутнасьці, няма нічога новага, беспрыкладнага: у ва ўсіх краінах, пры пачатку перавароту, калі думка яшчэ слабая, а матэр'яльная улада дзікая і не зацугляная (як дыктатура –А.Ш.), - адданыя ды рахманыя дзеячы ад'яжджалі, іхная вольная думка гучала здаля і сама гэта адлегласьць надавала іх словам сілу і ўладу, …таму што за словамі бачыліся і справы, а таксама, і ахвярная асабістая пазыцыя.
Моц іхных прамоваў расла з адлегласьцю, як сіла …расьце ў камяні пушчаным з высокай вежы. Эміграцыя – гэта першая прыкмета набліжэньня палітычнага пераварота. Для нас за граніцай ёсьць яшчэ іншая справа. Пара сапраўды знаёміць Эўропу з нашай краінай. Эўропа нас ня ведае; яна ведае наш урад, форму і больш нічога. Цяпер для гэтага знаёмства абставіны дасканалыя – Эўропе цяпер не да гонару, каб у пыхлівай велічы хавацца ў мантыю няведаньня, грэбуючага іншымі суседзямі…
Да гэтага часу мы былі недаравальна сьціплыя бо, усьведамляючы ўласнае цяжкое становішча бяспраўя, мы забываліся на ўсё добрае, поўнае надзеяў і разьвіцьця, што ўяўляе сабой наша сапраўднае народнае жыцьцё. Мы дачакаліся …(цяпер дыктатуры –А.Ш.) для таго, каб прадстаць перад Эўропай. – Ці не сорама?»
Таксама, дазвольце працытаваць болей позьняе маральнаснае вымярэньне Беларускай нацыянальнай сытуацыі паэтам Кастусём Акулам.
ЗА ВОЛЮ!
Беларуска-Амэрыканскім Вэтэранам
Пазьмятаў час сьляды гулкіх бітваў,
Толькі сэрца крывавіць, баліць, -
Гаспадарыць маскаль ненасытны
На пакутнай, забранай зямлі.
Зьдзекі й глум, і забойствы, праклёны,
І лютуе з ГУЛАГу бандыт,
Ярмо цягне каслгасны прыгоньнік,
І сыцее партыйны найміт.
Шумяць сумна лясы Налібокаў,
Песьціць Нёман свае берагі,
А выгнанцу ў чужыне далёкай
Сьніцца страчаны край дарагі.
1983 год.
(Пісаў у эміграцыі Кастусь Акула)
6.
Сёньняшні дзень Беларусі.
Газэта “Голас Радзімы”, 15ліпеня2004., апавядае аб штогадовым дакумэнце афіцыйнага Беларускага бюро, дасьледуючага нацыянальнае жыцьцё; дакумэнт называецца:
“Патэнцыял Чалавечага Разьвіцьця”.
У дакумэньце пішацца:
“…Працэс агульнага разьвіцьця грамадзяніна – гэта ФАКТАР пашырэньня магчымасьцей чалавечага выбару, разьвіцьця прынцыпаў свабоды і павага да правоў чалавека. Згодна з гэтым тэрмінам, Чалавечага Разьвіцьця, сапраўдны прагрэс можа быць усталяваны не толькі на падставе аналізу ўнутранага валавога прадукту, узроўню падатковага дэфіцыту ці плацежнага балансу, але перш за ўсё і галоўным чынам тады, калі мы маем наяўныя паляпшэньні ў жыцьці людцаў: ва ўзроўні аховы здароўя, адукацыі і бясьпекі. У сучасным грамадзтве усё больш у ролі галоўнага багацьця выступае не эканоміка, а менавіта чалавечы патэнцыял – інтэлект і ўзровень культуры нацыі становяцца рэальнымі рухавікамі і вызначальнымі фактарамі прагрэсу. … Можна канстатаваць, што ўкладаньні ў чалавека – гэта самыя эфектыўныя інвестыцыі. Асабліва ў краінах зь недахопам прыродных рэсурсаў, да якіх належыць Беларусь.
… На думку стваральнікаў дакумэнта Чалавечае Разьвіцьцё на Беларусі (за 2003 год) – Чалавечы Патэнцыял гэта ГАЛОЎНАЯ КАНКУРЭНТНАЯ ВАРТАСЬЦЬ НАШАЙ КРАІНЫ, ЯЕ АСНОЎНАЕ БАГАЦЬЦЕ.
Як выглядае Беларусь у люстэрку справаздачы?
…Шаноўныя спадары, калі ўсе бакі, нават афіцыёзны, адназначна зыходзяцца на такіх аптымістычных высновах (вывадах), то відавочна, што не хапае нейкага Цывілізацыйнага, Арганізацыйнага “зьвяна”, каб спраўдзіць лепшыя магчымасьці нацыі і выйсьці з міжчасоўя дыктатуры. І паўстае вельмі просты адказ на гэты выклік жыцьця: нам трэба пачаць Па-Дэмакратычнаму сябе чуць і вучыцца менавіта так, дэмакратычна, будавацца, навязваючы і адстойваючы найвышэйшыя чалавечыя ПРАЎДЫ і там дзе жывём, і сярод нікому не патрэбных на Беларусі, афіцыёзных, маніпулятыўных і заскарузлых калхозных (на вёсцы) і КГБісцкіх (у горадзе) нораваў.
Моцнае месца рэжыму: неабазнанасьць беларускага жыхара ў дэмакратыі, часовае эвалюцыйнае неразуменьне яе сэрцам, грамадзкая неарганізаванасьць, якую сьвядома навязвае рэжым і, таксама, часовае непаразуменьне паміж класам людцаў Залатой сярэдзінкі і адукаваным класам, грубасьць паміж грамадзянінам і дзяржавай, - што, ў выніку, прыводзіць да сапраўднай маральнай хваробы грамадзтва, п’янства і выраджэньня. Іншымі словамі, дыктатар шчыра верыць, што гэта “беларускі народ сам выбірае дыктатуру”; што такі, па-эўрапейску варварскі!, вобраз жыцьця называецца “славянскі…” Менавіта гэта ягоная мэнтальная сіла (думкі), а на справе – Навязьлівая ідэя, - узмоцненая да недапушчальнага максымуму машынай грамадзкіх турэмшчыкаў (так званай “вертыкалі”) і накіраваная на сэрца, чалавека Залатой сярэдзінкі, на яго меркавальнае месца і паралізуе сёньня усё жыцьцё нашай Бацькаўшчыны, ссушае той маральны грунт, дзе ў нармальных краінах красуе прынцыповы, строгі, але свабодны, публічны грамадзкі дыялёг, квітнеюць най-вышэйшыя і неадрыўныя вынікі той цывілізаванасьці, як: матэр’яльны дастатак, мір і прагрэс. Трэба мець на ўвазе, хоць і няправільная, але ідэя, вера – гэта сіла любой дрэннай кампаніі, крыміналу, мафіі, і тым болей Рэжыму…
Слабое месца рэжыму: …Тыповая усходняя недалёкасьць і паверхневасьць: рэжым гэтага маскоўскага “братка” наіўна верыць, што гэта не часовы, турэмны, а “сапраўдны твар народа”, што нейкі народ такім саўковым можа быць “вечна”, болей таго, яны мыляцца, што нецывілізаванасьць – гэта маральнасная (нравственная) “прыкмета славянскасьці”.
Але, некалі, пры першым зьяўленьні Персанальнага камутара, пра Саветы было сказана, што пры разьвіцьці капіравальнай тэхнікі і, такім чынам, самаарганізацыі і ўзаемапаразуменьня непасрэдна паміж жыхарамі Саюза, яны з бальшавіцкіх рабоў стануць грамадзянамі і тады СССР разваліцца… У прынцыпе, так і адбылося, бо да зьяўленьня гэтай памнажальнай тэхнікі у нас нават было забаронена мець у хаце не зарэгістраваную простую мэханічную друкавальную машынку. Не хацелася б каб нехта рабіў ілюзыі наконт і сёньняшняга стану дыктатуры. Яе творчую “лябараторыю” трымае кола людцаў, якія, гледзячы з Эўропы: па-чалавечы проста бессардэчныя і па-цывілізаванаму – абсалютна не адукаваныя, за што і называюцца
Намэнклятура. Трэба падкрэсьліць, што намэнклятура, як машына дыктатуры – гэта, практычна, кругавая парука зла і грубасьці. Вобразна, - перад намі стаіць “жаба” камунізму.
Раней гэты савецкі рэжым проста маральна і фізычна нішчыў, забіваў сумленных людцаў, цяпер ён сваёй тактыкай сьвядомага і жудаснага бязладдзя (“сацыалістічаскай аканомікі”) – масава “выціскае” і выцясьняе з краіны прэч у чужы белы сьвет – нацыянальны Бізнэс; рахманых, самастойных людцаў культуры, вольных спадароў палітыкаў, - можна сказаць “мазгі” нацыі. Але ж няма сумневу, канец гэтай кашчуннай здрадзе пад нашым небам не за гарамі. Як толькі слаўны народ нашай Бацькаўшчыны адчуе, што недзе не далёка ёсьць добрыя людцы, патрыёты, якія яго шчыра любяць; як толькі наш зямляк адкрые некаторую ўнутраную радасьць свабоды – ён пацягнецца да яе, разам адкрываючы тую творчую сыстэму, якая трымае лад тут, на Захадзе. Несусмненна, тады рэжым здуе ветрам і нам, прылюдна, з усёй Беларуссю, трэба будзе будавацца далей, якасна і колькасна!
…Пакуль што, па некаторых зразумелых прычынах, нашым агульным слабым месцам, як і іншага усходнеэўрапейца у параўнаньні з заходнеэўрпейцам, - можа быць адсутнасьць глыбокай творчай амбіцыі (“Быць!”); разьяднанасьць; няўпэўненасьць у сабе і анархія замест мэтанакіраванага культурнага наступленьня…
Натуральна, самаарганізацыя, як аб’ект работы цывілізаванага чалавека, патрабуе не толькі зьнешняй, але і асабістай, інтымнай, душэўнай ломкі і пераарыентацыі на шляху пастаяннага павышэньня ўнутранай культуры, набыцьця гожых і правільных каштоўнасьцяў жыцьця. І тут трэба ўзгадаць, яркі прыклад унутранай барацьбы за інтымную свабоду (ад дэпрэсіі, набытай простым жыцьцём сярод расейскіх людцаў), нашага земляка, літаратара Аляксандра ХОДЗЬКІ, сябра паэта Адама Міцкевіча.
Трагедыю свайго тагачаснага жыцьця Аляксандр пераказвае ў адным з лістоў Адаму Міцкевічу: “Праз (усе) адзінаццць гадоў побыту на Ўсходзе думка гэта (аб спусташальным уплыве расейскага асяродку –А.Ш.) паўставала перад вачыма, пазбаўляла ад сну, грызла сумленьне.
(Маскоўскія ўлады) мне былі рады, бо служыў я сумленна. Узнагароды і пахвалы мяне не цешылі, сярод калегаў (рускіх -А.Ш.) я быў чужы, іншы ад іх думкамі, пакутаваў. Пакуль быў з Вамі ў Вільні, унутранае жыцьцё маё было гэткім ясным і рухомым, ды пачало ўжо канаць яшчэ ў Пецярбургу (дзе вучыўся -А. Ш.), змеркла ў Пэрсіі і, бадай, ці не назаўсёды згасла. Адчуваючы сябе на службе не ў сваёй стыхіі, зьвярнуўся да ўсходняе паэзіі (…). Неабходнасьць маральнага адраджэньня, што ўзрастала ўва мне, заставалася непераадольнай…” (У 1841 годзе Аляксандр, у 37 год, звольніўся і паехаў жыць у Зах.Эўропу.) …На доўгія гады, аж да шлюбу Аляксандра зь зямлячкай Геленай Юндзіл, Адам Міцкевіч быў яму, малодшаму сябру, за старэйшага брата, якому той адкрываў усё не тоячы ні добрага, ні дрэннага. Разгублены, бясконца адзінокі, сп. Ходзька пісаў тады сябру з Лёндана: ”…Зь ліста майго можаш бачыць, Адаме, як пуста ў маёй душы. Апатыя, вынесеная з Пэрсіі, дагэтуль у ва мне. Малюся, і ласка не прыходзіць, чытаю, заўважаю і забываю, заўважанае хутка выветрываецца з памяці. Жахлівая пустэча, ні веры ні надзеі”.
А вось што яму адказаў, падбадзёрваючы, Міцкевіч: “Аднойчы, калі мы з Адынцом (паэт родам з Ашмяншчыны) вандравалі (каля Везувія), перад намі паўстала дзіўная карціна: сарваўшыся бык трапіў у пясчаны схіл гары. Ён упарта імкнуўся ўгару, пясок жа, асыпаючыся, цягнуў яго долу. Праз дзьве гадзіны бык перамог і вылез зь пяску. Адынец убачыў у гэтым спэктакль, я – веліч духу, што выяўляецца ў барацьбе (…). Зразумей, што ўсё нізкае: апатыя, лянота, нежаданьне жыць зьяўляецца нашай спакусай (зыходзячай. -А.Ш.) ад Злога. Не шкадуй сіл, каб узьняцца над ім…”
Хацелася б каб гэтыя залатыя словы нашага вялікага земляка Адама Міцкевіча сёньня пачула і прыняла ўся наша Радзіма, каб надалей нараджалася грамадзтва, дзе б і дарослы чалавек не пераставаў якасна расьці праз усё жыцьцё і браць ад яго столькі дабра, сколькі зможа.
Метады ўплыву і актыўнага ўздзеяньня на сытуацыю:
- Наперш, як да блізкіх кажуць: “Вашымі Малітвамі…” жывём. Засёды мець на ўвазе значэньне нашага простага: цывілізаванай спагады, суперажываньня і падтрымкі адзін аднаму, што натуральна, знутры вядзе любую грамаду да уладкаваньня і заможнасьці.
Жыве Беларусь!

- як агульнай моцы вызвольнага змаганьня за Свабоду Беларусі,
- так, разам, і посьпеху ў нашых асабістых жыцьцях.

- «Божа, Пашліце тут жа Ягоны (Ісусаў) дух паміж нас, у наша асяроддзе (чым зьяўляецца): вераваньне ў будучае, вера ў чалавека, - Дух, які не разьдзяляе, але аб'ядноўвае…»
- «Так, што мы можам, з усімі людцамі разам, каралеўства міру рабіць, дзе добра жывецца, дзе радасьць і будучае існуюць для ўсіх дзетак, дзе ёсьць дапамога для зламаных, суцяшэньне для расчараваных, спачын для старых…»
Зь іншага месца:
- «І (маральнае наша людзкое –А.Ш.) неба становіцца Вашай, Божа, сапраўднай «зямлёй» (дзе Вы прысутны і натхняючы), калі мы, людцы, любім адзін аднаго, даруем узаемныя памылкі і недахопы, усьведамляем (і прымаем) адзін аднаго такімі, якімі мы ёсьць».
- «Божа, Бацька, такім чынам, можа зямля кавалачкам Неба стаць, там дзе мы дабро ўносім, дзе мы радасьць сеем, дзе мы можам услужыць іншым. Так можам мы супрацоўнічаць у Вашым Каралеўстве, Божа, у тым Каралеўстве шчасьця і міру, ШТО Ён (Ісус) для ўсіх людцаў адкрыў-акрэсьліў. У даверы гэтай надзеі накіраўваем мы сябе да Вас са словамі, якімі Ісус вучыў маліцца: («Бацька наш…».
…Апроч наладжваньня адносінаў з Богам, мясцовыя каталікі, падкрэсьлім, як Маральная большасьць нацыі, тут жа, у Царкве, узвышаюць і абсалютна непасрэдныя, практычныя, пабытовыя прынцыпы і пэрсанальнага і агульна-грамадзкага працьвітаньня, годныя ды абсалютна «малітоўна патрэбныя» для любой цывілізаванай нацыі.
Такім чынам, разам са словамі: «Я веру ў Бога, Сына і Сьвятога Духа…» – матэр'ялізуецца і ачышчаецца, ідучы да ІДЭАЛЬНАЙ, вера пабытовая, непасрэдна міжчалавечая, наладжваюцца тыя інтэлектуальныя масты паміж ГРАМАДЗЯНАМІ на якіх і стаіць усё вольнае грамадзтва (эканамічнага капіталізму) так званых, «шчасьлівых нацый». Зазначым, што гэта выратавальныя «масты» над знаёмай нам па СССР дрымучай духовай безданьню псыхікі, у якой любая дыктатура, як і беларуская, - у пастаянна-цякучым падсьвядомым стрэсе і шоку (а па-народнаму: «ні дна ні пакрышкі»), - мэтанакіравана трымае паланёны народ.
…Такім чынам на імшы гаворыцца:
«Я веру ў кожнага чалавека, які нясе мір і любоў, які паўстае за права кожнага іншага чалавека, … які, нават, ўчыненае яму самаму гора можа дараваць …»
- «Я веру ў дзяцей, якія хочуць збудаваць (разьвіць) сваё жыцьцё ў нешта прыгожае».
- «Я веру ў сёньняшніх юных, у іхную прагу дабра, у іхнае змаганьне (і рэўнасьць) за справядлівасьць».
- «Я веру ў мужнасьць, дабрароднасьць і вялікадушнасьць дарослых, якія разам зь дзецьмі на шляху ў такое будучае, якое любой маяты вартае».
- «Я веру ў добрую навіну, якую ніколі не нясуць газэты: а гэта менавіта – тысяча маленькіх дабрадзействаў кожнага дня, якія ніхто не можа зьнішчыць».
- «Я веру ў будучае; я веру ў надзею».
- «Я веру ў Дух, які кліча нас да любові. Ён дорыць нас адзін аднаму як падбадзёрваньне ў патоку добрага сьвету; як хлеб і мір для чалавека, як удзячнасьць і дараваньне вінаватасьці».
Я сьвядома прыводжу вялікі ўрывак каб паказаць унікальны сэнтымент, прыняўшы які, Захаду змог настроіць своеасаблівы інтэлектуальны Мост паміж класамі, наладзіць дэмакратычны дыялёг паміж Залатой, працоўнай сярэдзінкай народа і адукоўцамі, упраўленцамі, дзяржавай, а галоўнае – пераадолець і зьнішчыць спрадвечны «княжскі» дыктат ля ўлады, пыху, намэнклятурную кланавасьць, стварыць волю для росту грамадзяніна і – грамадзянскую супольнасьць, забясьпечыць народ максымальна магчымым камфортам і выгодамі жыцьця…
Бо натуральна, усьлед за царквой, тут на Захадзе, людзямі усьведамляюцца і практыкуюцца такія норавы, як:
“…Дайце кожнаму таленту быць дасяжным (праявіцца);
…Дайце правільна выявіцца кожнай часьцінцы жыцьця: і моцнай, і слабой; і вялікай, і маленькай;
…Дайце кожнаму настаўніку быць слугой заклапочаным мірам (і дабрасуседзтвам); …Каб сталася, што ніхто ў такім (прадуманым) стане жыцьця, Адзінокі і самотны не павінен быць…”
Таксама:
“…Мы дзякуем (…лёсу) за ўсіх людцаў, якія ўносяць мір і спакой, якія маюць здольнасьць бачыць, здавалася б, непрыкметныя рэчы,
якія (бескарысьліва і шчыра) весяляцца вялікасьці іншых. …Мы дзякуем (…лёсу) за ўсіх людцаў, якія вялікадушныя ў судзе;
якія павагу маюць да тайны іншых; якія сваё сэрца адкрываюць для дараваньня і прымірэньня. “
Гэта цытаваньне нам трэба было каб зачапіць ідэалізм, гуманнасьць і дасьціпнасьць (граматнасьць) Захаду, што па-сутнасьці часта няўлоўныя ці проста незразумелыя для рэжымных краін чалавека, які жыве пакуль ў грубай, руйнуючай жыцьцё паняверцы.
З пабытовай псыхолёгіі вядома, што малітва – гэта сьродак самага глыбокага адраджэньня і настройкі чалавека і грамады. А бізнэсмен часта даходзіць не тое што да кніг, але да самаўнушэньня і, нават, да сапраўднага самагіпнозу, каб любымі шляхамі дастаць посьпех у грашах.
...Дык якімі ж тады, такімі “малітвамі-ўнушэньнямі” (замбіраваньнем) сілкуецца дыктатура?
Як бачна, дыктатура традыцыйна замяняе Законнасьць Самаўпраўствам. А зьнішчэньня здаровай асобы ў чалавеку, напрыклад, непасрэдна знаёмы нам дыктат маскаля, як прамы нашчадак вычварных нораваў арды Чынгіс-хана, дакладна дасягае так званай, (па-міжнароднаму) Прамыўкай мазгоў, калі праз намэнклятуру ды інфа-сьродкі – закрыты (амаль, турэмны) рэжым перакройвае далікатную чалавечую сутнасьць на любы манер. Вядома, што ізаляваны ў спэцыяльным, замбіруючым, інфармацыйным полі, чалавек становіцца псыхолёгічна няўпэўненым ў сабе і тады, разгублены-зьбянтэжаны без праўдзівай інфармацыі, ён эмацыйна ламаецца, перараджаецца ў любы бок, задуманы намэнклятурай, у выніку, знаходзячы сябе, напрыклад, нейкім “патрыётам” СССР, здольным ў імя гэтай сапраўднай імпэрыі Зла на любое злачынства! Намэнклятура падмінае пад сябе аддзельнага чалавека на фоне агульнага Страху сярэднага класа згубіць самае элементарнае: работу, вучобу, апошнюю (хоць і мізэрную) пэрспэктыву.
Такім чынам, дыктатура любымі шляхамі не дае ў аддзельным чалавеку праявіцца вольнаму грамадзяніну.
Асабліва дакладна гэта бачна з нашага з вамі эмігранцкага досьведу (вопыту) пераадоленьня усялякіх, у тым ліку і псыхолёгічных, “граніц” тут, у свабодным грамадзтве, пасьля ўсяго невымоўна цяжкога жыцьця на Радзіме.
…Мяркуючы па цякучай агульнабеларускай настроенасьці, можна сказаць, што юрыдычна ужо незалежная Беларусь, на справе яшчэ змагаецца за сапраўдную незалежнасьць і маральна яшчэ жыве ў Міжчасоўі, калі глыбокая нацыянальная сьвядомасьць, толькі выціскае прэч – і стары прымітыўны савецкі побыт, так, разам, і імпэрскі, халопскі сьветапогляд, што некалі, як хвароба, засеяны на нашай ліцьвінскай ніве маскалём.
І заўважце: НІКОЛІ АБ ГЭТЫМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ВЫЗДАРАЎЛЕНЬНІ НЕ ПАКЛАПОЦІЦЦА КІРУЮЧЫ НА БАЦЬКАЎШЧЫНЕ СЁНЬНЯ ВІД ЧАЛАВЕКА, НАКШТАЛТ сп.Лукашэнкі.
Нам жа многім, таму і цяжка, што пакуль прыходзіцца сам-на-сам, паасобку, змагацца з цэлым інтэрнацыянальна арганізаваным зговарам экстрэмістаў; з абсалютна недарэчным вобразам жыцьця на Радзіме, што усё разам узятае, было б проста не магчыма без прамой падтрымкі чужой нам, еўра-азыяцкай суседкі Расеі. І першы доказ прысутнасьці расейскай “рукі” на Беларусі бачны усяму сьвету, а менавіта: нават сам цяперашні законны Прэзідэнт Расеі, сп. Пуцін, па-сяброўску сустракаецца з незаконным, міжнародна не прызнаным “кіраўніком” Беларусі, сп. Лукашэнка, нават не задумваючыся, ‘ ШТО на самай справе адбываецца: што беларуская дыктатура, гэта шчырае, несусьветнае глупства ў Цэнтральнай Эўропе, і што гэта прамое маральнаснае (норавы) адлюстраваньне змрочнага Учорашняга, бальшавізму, пагражае і самой, і без таго хісткай дэмакратыі ў Маскве.
3.
…Але ёсьць непісАны ЗАКОН, шаноўныя беларусы: чым большая вызвольная задача – тым мацнейшыя людцы выклікаюцца народным гэніем да барацьбы!
Калі ўспомніць, што некалі усю Зах. Эўропу, як і сёньня невялічкі Афганістан, ад дыктатуры вызваліла зьнешняя сіла, Злучаныя Штаты Амэрыкі, а нам, беларусам, прыходзіцца вызваляцца самастойна, знутры, - то трэба яшчэ падумаць, ці ёсьць тут, у заходне-эўрапейскіх грамадзтвах, такое глыбокага паняцьце аб тых, далікатнейшых між-асабовых напружаньнях, знутры вядучых грамадзтва да вызваленьня, якое набываем мы, наўпрост Змагаючыся са Злом. Па маім меркаваньні: …плён нашага спрадвечнага жаданьня “Людзьмі Звацца” гэтымі часамі дасягае такога узроўню, што уласны Беларускі досьвед адзінокага і самастойнага змаганьня за Дэмакратыю і пэрсанальную Свабоду ў адкрывенна нечалавечых умовах паглынаючай асобу татара-маскоўскай арды, - можна сьмела сказаць, сёньня адзін з самых інтэлектуальна багатых ў ва ўсёй Маці-Эўропе, Усходняй і Заходняй разам узятых.
І калі аб гэтым, суб’ектыўным меркаваньні можна і трэба думаць і спрачацца то, шаноўныя суайчыньнікі, несумненна наступнае: непасрэдная барацьба грамадзяніна з дыктатурай у шырокім грамадзтве і, таксама, заадно ў самім сабе, вядзе да такога крынічна чыстага пачуцьця Свабоды і паняцьця Дэмакратыі, якое, толькі і магчыма ў ва ўсёй гожай (і, нават, Божай!) прыродзе Чалавека.
Таму, - і гэта трэба спэцыяльна падкрэсьліць і заўсёды мець на ўвазе, як нашу Сьветлую Нацыялальную Пэрспэктыву, - што: менавіта, пры далейшай настойлівай працы над сабой, а таксама, у выніку агульнай, Вызвольнай барацьбы за адзельную асобу суседа і беларускае грамадзтва ў цэлым Беларусь атрымае такі дарагі імпульс цывілізаванасьці, які можна параўнаць толькі з самым арыгінальным у сьвеце, і ў тым ліку, і з АМЭРЫКАНСКІМ, дзе ідэя свабоды і аформілася, як закончаны фэномен.
Несумненна: на гэта трэба стаяць, усьведамляючы, што як ні цяжка, а дэмакратыя – гэта неацэнны цывілізацыйны скачок і жыць па-людзку – гэта любой маяты варта!!!
Што трэба для максымальнага разьвіцьця Беларускага дэмакратычнага пераўтварэньня.
…Дыктатура традыцыйна займае месца паміж аддзельнай пэрсонай і Здаровым сэнсам астатняга грамадзтва, паміж простым жыхаром і сьвядомым грамадзянінам, сёньняшнім апазыцыянерам, робячы такім чынам замест спаянай гуманнасьцю грамады – натоўп, якім лёгка маніпуляваць; замест пэрсоны – статыстычную адзінку, “жітеля”, - якому на практыцы не даюць на ўсю сілу праявіцца ў жыцьцядайнай Свабодзе сумленьня і Выбару.У той час, як амэрыканскі прэзідэнт абвяшчае з высокай трыбуны, што наперш “і чалавека і грамадзтва – лечыць сама Свабода”, беларускі чужка, незаконна называючыся “прэзідэнтам” жыве пад прымітыўным лёзунгам расейскага братка-бандыта: “…Я сваю страну за цывілізованным мірам не павяду…”
Відавочна ж, справы ж і клопат дыктатуры сёньняшняга, ужо не законнага кіраўніцтва Беларусі, а асабліва сп.Лукашэнкі, – самыя прымітыўныя, гэта кансэрвацыя той грамадзянскай непісьменнасьці, якой, трэба прызнаць, зьяўляецца камунізм.
Калі дэмакратыя, праз Свабоду Сумленьня, выклікае і падтрымлівае да жыцьця ў чалавеку Вышэйшы Маральнасны Закон (трансцэндэнтны, або унівэрсальна-годны для космасу і усяго магчымага Ўнівэрсуму), то сп.Лукашэнка і ягоная па-чалавечы зусім непісьменная намэнклятура – ахутваюць чалавека Страхам выказацца поўна; меркаваць проста, пабытова, на ўзроўні і высокага Здаровага сэнсу і сваіх простых асабістых грашовых даходаў, кашалька (як першага “індыкатара” жыцьця). Размываючы рэальнасьць, дыктатура заўжды навязьліва “камэнтуе” чалавеку, што, маўляў, усё у вас “добра”, там, дзе на самай справе ўсё наадварот..; замбіруе, заігравае з неспрактыкаваным сумленьнем; усяляк закрывае чалавеку шляхі раскрывацца да жыцьця незалежна, не давярае як асобе; не падтрымлівае, а душыць ў ім крынічкі унікальнай персаналіі, пачуцьця самастойнасьці, не дае жыць з чыстым агульначалавечым сумленьнем грамадзяніна Сусьвету.
…Болей усьвядоміць аб чым ідзе гаворка пры гэтым эвалюцыйным пераўтварэньні да свабоднага і дэмакратычнага грамадзтва (але НЕ анархічнага, лібэральнага) можна, таксама, чытаючы сьвежым поглядам ўжо добравядомых нам са школы аўтараў. Напрыклад, каб спазнаць уласнае традыцыйнае жыцьцё беларуса і ягоныя спрадвечныя, дэмакратычныя імпульсы-мары аб справядлівасьці, можна перачытаць творы сапраўднай нацыянальнай клясыкі Франьцішка Скарыны, Кастуся Каліноўскага, Янкі Купалы, Якуба Коласа, …іншых Фундатараў нашай нацыі, запісаныя думкі якіх практычна зьяўляюцца найдалікатнейшымі сповядзямі беларускага сумленьня, нашага пачэснага калектыўнага “МЫ”, сярод іншых нацыянальных адзінак планеты.
…Вяртаючыся да верша Янкі Купалы, бачым, як успрымаў беларускі інтэлігэнт Заходні побыт, наяўны нам сёньня:
На вялікім свеце неба слёз не сее,
Ёрмаў не майструе крыўда-чараўніца,
Ды не тлуміць думак цемра-асляпніца
І не водзіць душаў пагібення рэй
На вялікім свеце б'юць званы Праславу
Людзі з плеч скідаюць ланцуговы скруты,
К сонцу йдуць браточна з рабскае пакуты.
На вялікім свеце ўсё ідзе да Права
Па законе Божым, з яснатой яскравай...
А у нас, у нас што?.. Толькі звоняць путы...
Але, бядуючы аб Бацькаўшчыне, што менавіта меў на ўвазе народны паэт, сьцьвярджаючы, што ў нас «ТОЛЬКІ ЗВОНЯЦЬ ПУТЫ»?
Адказ вельмі просты: увесь сэнс тагачаснай Беларускай нацыянальнай думкі можна ахарактарызаваць адным словам, добра знаёмым нам і сёньня: ПЕСЫМІЗМ. (Аб чым сьведчыць кожны сумленны тэкст таго часу, як і характэрныя псэўдонімы нашых тагачасных літаратараў: Гарун, Бядуля і іншыя.)
Чаму? Першае. – Волат беларускай культуры быў у сапраўдных путах па-азыяцку жорсткай расейшчыны. Таму, не было аніякай блізкай надзеі на дзяржаўную НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ад гэтай арды.
Другое. – З-за наіўнага і паверхневага расейскага калькаваньня цывілізаваных сістэм – жыцьцё ў турме народаў (як вызначаў Расею, нават, экстрэміст Ленін), заўжды, - і аж да сёньня, - пераўтваралася ў распусту, вэрхал, амаральнасьць і таму эканоміка не мела ніякага шансу на «заходні» элемент капіталістычнага сама-ўдасканаленьня. Адсюль і паходзіў усеагульны пэсімізм, дэпрэсія, расслабленасьць інтэлігэнцыі (прывёўшыя да ўлады чырвоных), чым заўжды сілкуюцца паразіты ля ўлады; чым да гэтага часу ў рознай ступені заражаныя ўсе беларусы, а ў тым ліку й мы з вамі…
Вось тут і знаходзіцца патрэбны нам сёньня, лепей позна чым ніколі, мэнтальны СКАЧОК да дэмакратыі ад дыктатуры: паверыўшы ў сапраўды існуючае ўласнае (да інтыму) Гуманнае, чалавек пазбаўляецца спрадвечнай дэпрэсіі і саманяўпэненасьці.
На тагачасным Захадзе таксама было прадчуваньне катастрофы, чым пазьней і стаўся фашызм. …Але ж, малады капіталізм ужо часу Янкі Купалы, вельмі жвава і хутка адкрываў «чалавечы фактар». Станавілася ўсё больш відавочным, што для незвычайнага роськвіту, які стаў магчымым з розьвіткам тэхналёгій, грамадзяніна і можна і трэба усяляк улагоджваць і шанаваць; для найлепшых вынікаў прамысловасьці працоўнаму «…на рабочае месца трэба нават кавы паднесьці» і гэтак далей. Тутэйшая дзяржава, у вялікай ступені пасьля зьнешняга вызваленьня Амэрыкай краін ад фашызму, хутка пераняла і прыняла, і шырока зразумела, што найвыгоднейшыя ўкладаньні грошай – гэта ўкладаньні ў чалавека Залатой сярэдзінкі: яго адукацыя, здароўе, побыт, культура; у фармаваньне Грамадзянскага узаемапаразуменьня, а не каставага дыктаваньня адных другім, вядучага да пастаянна цякучай, «халоднай вайны», спусташаючай любую краіну.
4.
Асабісты уклад у Вызвольную справу.
Таксама, мы павінны спазнаваць жыцьцё; вывучаць, выпрабоўваць і прыкладаць да яго і свой уласны досьвед і вопыт.
Некаторыя знаёмыя хрысьціяне могуць заявіць, маўляў, “сьвет становіцца горшым…” – на што хочацца адказаць: “Гэта вы становіцеся лепшымі..!”
Папаўшы зь Беларусі на Захад мы сутыкаемся з адрозным ад звычнага жыцьцём. Таму, хочацца пажадаць, каб сярод усемагчымых спакус намі кіравала пазытыўная, сьветлая зорка. Верыцца, што ўвыніку, нашаму кемліваму беларускаму чалавеку удасца пераймаць з сусьвету толькі самае найлепшае і адкрываць гэта Бацькаўшчыне.
Мы павінны мець на ўвазе, што сёньня апроч палітычнай ізаляцыі, наш зямляк дома пакутуе яшчэ пад дзьвумя іншымі – гэта Культурная ізаляцыя і Матэр’яльная, фінансавая, калі сярэдняму класу краіны няма ніякай грашовай магчымасьці не тое што “раз у год, на вакацыі на Канары”, як гэта робіць Сярэдні клас Захаду, але хоць раз у жыцьці зьездзіць у шырокі сьвет, на той (гэты) Захад…
Дазвольце прадпалажыць, што цяпер, ў сытуацыі такога, сапраўды – глябальнага рассяленьня беларусаў па зямным шары, ў нас мае сьвядома наладжвацца і некаторы нацыянальны Інтэлектуальны мост з Радзімай, над пеклам дыктатуры паміж свабодным сьветам і Беларуссю, яе жыхарамі… І тое, што маецца на ўвазе, знаходзіцца не недзе ў віртуале ці будучым, ці на старонках прэсы. Інтэлектуальны Мост да Бацькаўшчыны знаходзіцца тут, у крыві і розуме кожнага спадара, грамадзяніна і любога іншага нераўнадушнага да Беларусі.
Нажаль, некалі ў бязмэтным існаваньні-турме – у Савецкім Саюзе – нас вучылі замежным мовам, а таксама, чытаць гістарычныя рэчы абсалютна безадносна канкрэтнага жыцьця, у некаторай “прастрацыі”. Тады ніхто і не загадваў што можа ў бліжэйшыя гады апынуцца ў эміграцыі на Захадзе.
…Але, як кажуць, “Век жыві – век вучыся” і “…лепей позна, чым ніколі”. Таму, можна пажадаць, каб кожны з нас сёньня багацеў не толькі матэр’яльна, але і маральна, маральнасна (нравственно). Вельмі натхняе тое, што зараз перачытваючы, здавалася б праграмную бальшавіцкую (“расейскую “) клясыку, якой нас аўтарытарна і высакамерна пічкалі ў школе, - мы знаходзім там якраз смяротны прыгавор самамУ, гэтаму дзікаму духу бальшавізма і яго намэнклятуры на Беларусі; пазнаём часам супрацьлеглае таму, што ў ёй хоча каб мы бачылі тэндэнцыйны маскаль.
Напрыклад, Герцэн, аповяд “Хто вінаваты”. Апавядаецца як нямецкай мамы сынок глядзіць на расейскі побыт:
“…Странное дело: в доме (генэрала) ничего не было ни разительного ни особенного; но свежему человеку, юноше как-то неловко, трудно было дышать в нём. Пустота всесовершеннейшая, самая многосторонняя царила в почтенном семействе Алексея Абрамовича. (Расейскага генэрала).
Зачем эти люди вставали с постелей, зачем двигались, для чего жили – трудно было бы отвечать на эти вопросы. Впрочем, и нет нужды на них отвечать. Добрые люди эти жили потому, что родились, и продолжали жить по чувству самосохранения; какие тут цели да задние мысли… Это всё из немецкой философии! …”
Ці не з гэтым бессэнсоўем змагаецца зь дзяцінства кожны чалавек і ў нас? І ці не гэта пасьпяхова мы пераадольваем папаўшы сюды, на Захад?
…Супастаўленьне бачаньня Эўропы такім добра адукаваным спадаром як Герцэн, іншых, – з нашым уласным, непасрэдным, – выводзіць нас, эмігрантаў на НЕДАСЯЖНУЮ для земляка, які жыве там, дома, вышыню.
Можна сьмела сказаць, што гэта яшчэ адзін, новы непераадольны для маскаля імпульс беларускай Свабоды, культуры, БЕЛАРУШЧЫНЫ, яе, пабытовага і ўсялякага іншага Роськвіту.
5.
…Пасьля распаду Імпэрыі Зла (СССР) сытуацыя ў сьвеце зьмянілася ў лепшы бок: СЁНЬНЯ БОЛЬШ НЯМА АЛЬТЭРНАТЫВЫ КАПІТАЛІЗМУ.
Але, як і пасьля любое хваробы, на зямным шары застаюцца яшчэ балючыя язвы. Адна зь іх у выглядзе шчыра камуністычнага рэжыму сп.Лукашэнкі, знаходзіцца прама ў Цэнтры Эўропы і разьядае нашу Бацькаўшчыну, Радзіму, нашу краіну. Цяпер заходнія спэцслужбы вызначылі, што Менск не толькі супрацоўнічае з сусьветным тэрарызмам, але, нават, адмываў нафта-грошы Саддама Хусэйна. (Уявіце, сколькі пайшло ў прыватныя кішэні “кіраўніка”…)
Ды, пасьля ўступленьня суседзяў, Польшчы, Латвіі, Літвы ў Эўразьвяз – і на Беларусі адбываецца масавае абуджэньне ад застарэлага рэжыму, ад дзікага сну сумленьня. Зараз, мяркуючы па вольных Інтэрнэтных форумах, пераадольваецца інфармацыйны бар’ер паміж вольнай дэмакратычнай апазыцыяй і беларускім малаінфармаваным (у тым ліку і расейскамоўным) насельніцтвам. Некалі незадумлівы жыхар, інфармацыйны вязень Лукашэнкі – усё больш становіцца вольным, сьвядомым ГРАМАДЗЯНІНАМ Беларусі.
Сёньня усе, і афіцыёзныя, і нейтральныя замежныя, і нацынальна-дэмакратычныя сьродкі статыстыкі сьведчаць: беларус – параўнаўча высокаадукаваны чалавек.
У выніку усяго гэтага складаецца ўражаньне, што НАМ, БЕЛАРУСАМ, КАБ ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА, ЖЫЦЬ ЗАМОЖНА – НЕ ХАПАЕ ТОЛЬКІ НЕЙКАЙ ГУМАННАЙ САМААРГАНІЗАЦЫІ, ЛАДУ, ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ДЗЯРЖАВЫ!!!
Пэрсанальна ж, амаль кожнаму з нас, сьвядомых беларусаў, сёньня не хапае простай АМБІЦЫІ вольнага чалавека, або даверу да пачуцьця, што знутры, - калі распазнана, - сілкуе і зьвязвае любога чалавека з сэрцамі самых сьветлых пэрсонаў сучаснасььці і гісторыі. Гэта эвалюцыйны інтэлектуальны мост, які аб’ядноўвае Лепшае гэтага зямнога шара, гэта, таксама і
Інтэлектуальны мост над пеклам дыктатуры паміж свабодным сьветам і Літвой (Беларуссю).
Нам некалі казалі: “…Унутраная культура”, “Любоў да Радзімы”, “Маралььнасьць”, а рабілі за нашымі сьпінамі ўсё наадварот. Гэта пакінула злосны адбітак горкай пустаты на нашых жыцьцях.
Ды вось цяпер, знаходзячыся ў Заходняй Эўропе, каб пазбавіцца той дваіснасьці, кампенсаваць сваю індывідуальнасьць, каб дасканала разумець сытуацыю, нам беларусам вельмі дарэчы нагадаць словы аб сутнасьці эміграцыі такога ж колішняга эмігранта, уцекача з-пад гэтага маскалёва дыктату, узгаданага сп. Герцэна.
Сп. А.І.Герцэн, “Бывайце!” (“Прощайте!»): “…Я застаюся (на Захадзе –А.Ш.) тут не толькі таму, што мне брыдка, пераяжджаючы назад праз граніцу ізноў надзець калодкі (турмы ды цёмнага, прымітыўнага побыту пад дыктатурай –А.Ш.), але я застаюся тут дзеля таго, каб працаваць. Жыць склаўшы рукі можна ўсюды; тут жа (за граніцай –А.Ш.) мне няма іншай справы, апроч нашай агульнай справы.»
Далей эмігрант Герцэн піша да сяброў, што не забывае Радзіму, а «…зусім наадварот, тут я карысьней; тут я бесцэнзурная ваша прамова, ваш вольны трыбун, ваш выпадковы прадстаўнік…
Усё гэта (мая пазыцыя –А.Ш.) здаецца новым і нязвыклым, толькі нам у гэтым маім рашэньні, па сутнасьці, няма нічога новага, беспрыкладнага: у ва ўсіх краінах, пры пачатку перавароту, калі думка яшчэ слабая, а матэр'яльная улада дзікая і не зацугляная (як дыктатура –А.Ш.), - адданыя ды рахманыя дзеячы ад'яжджалі, іхная вольная думка гучала здаля і сама гэта адлегласьць надавала іх словам сілу і ўладу, …таму што за словамі бачыліся і справы, а таксама, і ахвярная асабістая пазыцыя.
Моц іхных прамоваў расла з адлегласьцю, як сіла …расьце ў камяні пушчаным з высокай вежы. Эміграцыя – гэта першая прыкмета набліжэньня палітычнага пераварота. Для нас за граніцай ёсьць яшчэ іншая справа. Пара сапраўды знаёміць Эўропу з нашай краінай. Эўропа нас ня ведае; яна ведае наш урад, форму і больш нічога. Цяпер для гэтага знаёмства абставіны дасканалыя – Эўропе цяпер не да гонару, каб у пыхлівай велічы хавацца ў мантыю няведаньня, грэбуючага іншымі суседзямі…
Да гэтага часу мы былі недаравальна сьціплыя бо, усьведамляючы ўласнае цяжкое становішча бяспраўя, мы забываліся на ўсё добрае, поўнае надзеяў і разьвіцьця, што ўяўляе сабой наша сапраўднае народнае жыцьцё. Мы дачакаліся …(цяпер дыктатуры –А.Ш.) для таго, каб прадстаць перад Эўропай. – Ці не сорама?»
Таксама, дазвольце працытаваць болей позьняе маральнаснае вымярэньне Беларускай нацыянальнай сытуацыі паэтам Кастусём Акулам.
ЗА ВОЛЮ!
Беларуска-Амэрыканскім Вэтэранам
Пазьмятаў час сьляды гулкіх бітваў,
Толькі сэрца крывавіць, баліць, -
Гаспадарыць маскаль ненасытны
На пакутнай, забранай зямлі.
Зьдзекі й глум, і забойствы, праклёны,
І лютуе з ГУЛАГу бандыт,
Ярмо цягне каслгасны прыгоньнік,
І сыцее партыйны найміт.
Шумяць сумна лясы Налібокаў,
Песьціць Нёман свае берагі,
А выгнанцу ў чужыне далёкай
Сьніцца страчаны край дарагі.
1983 год.
(Пісаў у эміграцыі Кастусь Акула)
6.
Сёньняшні дзень Беларусі.
Газэта “Голас Радзімы”, 15ліпеня2004., апавядае аб штогадовым дакумэнце афіцыйнага Беларускага бюро, дасьледуючага нацыянальнае жыцьцё; дакумэнт называецца:
“Патэнцыял Чалавечага Разьвіцьця”.
У дакумэньце пішацца:
“…Працэс агульнага разьвіцьця грамадзяніна – гэта ФАКТАР пашырэньня магчымасьцей чалавечага выбару, разьвіцьця прынцыпаў свабоды і павага да правоў чалавека. Згодна з гэтым тэрмінам, Чалавечага Разьвіцьця, сапраўдны прагрэс можа быць усталяваны не толькі на падставе аналізу ўнутранага валавога прадукту, узроўню падатковага дэфіцыту ці плацежнага балансу, але перш за ўсё і галоўным чынам тады, калі мы маем наяўныя паляпшэньні ў жыцьці людцаў: ва ўзроўні аховы здароўя, адукацыі і бясьпекі. У сучасным грамадзтве усё больш у ролі галоўнага багацьця выступае не эканоміка, а менавіта чалавечы патэнцыял – інтэлект і ўзровень культуры нацыі становяцца рэальнымі рухавікамі і вызначальнымі фактарамі прагрэсу. … Можна канстатаваць, што ўкладаньні ў чалавека – гэта самыя эфектыўныя інвестыцыі. Асабліва ў краінах зь недахопам прыродных рэсурсаў, да якіх належыць Беларусь.
… На думку стваральнікаў дакумэнта Чалавечае Разьвіцьцё на Беларусі (за 2003 год) – Чалавечы Патэнцыял гэта ГАЛОЎНАЯ КАНКУРЭНТНАЯ ВАРТАСЬЦЬ НАШАЙ КРАІНЫ, ЯЕ АСНОЎНАЕ БАГАЦЬЦЕ.
Як выглядае Беларусь у люстэрку справаздачы?
- Аўтары імкнуліся паказаць як дасягненьні, так і праблемы, без вырашэньня якіх дасягнуць прагрэсу нашаму грамадзтву будзе вельмі цяжка. Маючы дастаткова высокі індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (мы займаем 53 месца ў сьвеце), Беларусь пакуль яшчэ дакладна не вызначыла свайго месца ў глабальнай сыстэме каардынат. Гэта датычыцца як палітыкі і эканомікі, так і культуры, і іншых галін сацыяльнай сфэры. Геапалітычнае становішча Беларусі адбілася і на культуры краіны, і на яе гісторыі, эканоміцы і мэнталітэце. І ў Сярэднявеччы і ў сучасны пэрыяд Беларусь – сувязное зьвяно паміж Усходам і Захадам Эўропы, паміж Расеяй і Аб’яднанай Эўропай.
- Аб вельмі нядрэнным узроўні, напрыклад, тэхналягічнага разьвіцьця нашай краіны сьведчаць наступныя дадзеныя справаздачы: доля Высока- і Сярэдне-тэхналягічных тавараў у агульным экспарце – 46,5%. Гэта вышэй чым у Аўстраліі (16,2%), Новай Зелядндыі (15,4%), Ізраілі (45,0%), Ганконгу (33,6%), Грэцыі (17,6%), Партугаліі (40,7%). Па гэтым паказчыку Беларусь пераўзыходзіць сем эўрапейскіх краін, як: Нарвегія, Польшча, Бельгія., інш.
- Па расходах на навукова-дасьледчыя і досьледна-канструктарскія работы (1,1% ад ВУП) Беларусь апярэджвае Іспанію, Расею, Польшчу, шэраг іншых краін.
- У справаздачы неаднаразова падкрэсьліваецца: інтэлект нацыі становіцца вызначальным фактарам і рэальным рухавіком прагрэсу. У сувязі з гэтым аўтары адзначаюць, што параўнальна нізкі ўзровень жыцьця ў Беларусі спалучаецца з высокай пісьменнасьцю і адукаванасьцю насельніцтва. (Значыць Беларусі аб’ектыўна не хапае САМААРГАНІЗАЦЫІ!!!) У гэтым парадоксе заключаеццца даволі істотны бар’ер для Чалавечага Разьвіцьця. Многае паказвае на тое, што ў міжнародным падзеле працы краіна (Беларусь) становіцца своеасаблівым пастаўшчыком кадраў для ўсяго астатняга сьвету. Адначасова справаздача нагадвае аб тым, што праблему якаснага выкарыстаньня такіх кадраў у межах краіны таксама трэба вырашаць належным чынам.
- Што датычыць беларусаў, то высокі ўзровень адукацыі адкрывае ім вялікі доступ да рэсурсаў, якія неабходныя для вартага ўзроўню жыцьця…”
…Шаноўныя спадары, калі ўсе бакі, нават афіцыёзны, адназначна зыходзяцца на такіх аптымістычных высновах (вывадах), то відавочна, што не хапае нейкага Цывілізацыйнага, Арганізацыйнага “зьвяна”, каб спраўдзіць лепшыя магчымасьці нацыі і выйсьці з міжчасоўя дыктатуры. І паўстае вельмі просты адказ на гэты выклік жыцьця: нам трэба пачаць Па-Дэмакратычнаму сябе чуць і вучыцца менавіта так, дэмакратычна, будавацца, навязваючы і адстойваючы найвышэйшыя чалавечыя ПРАЎДЫ і там дзе жывём, і сярод нікому не патрэбных на Беларусі, афіцыёзных, маніпулятыўных і заскарузлых калхозных (на вёсцы) і КГБісцкіх (у горадзе) нораваў.
Моцнае месца рэжыму: неабазнанасьць беларускага жыхара ў дэмакратыі, часовае эвалюцыйнае неразуменьне яе сэрцам, грамадзкая неарганізаванасьць, якую сьвядома навязвае рэжым і, таксама, часовае непаразуменьне паміж класам людцаў Залатой сярэдзінкі і адукаваным класам, грубасьць паміж грамадзянінам і дзяржавай, - што, ў выніку, прыводзіць да сапраўднай маральнай хваробы грамадзтва, п’янства і выраджэньня. Іншымі словамі, дыктатар шчыра верыць, што гэта “беларускі народ сам выбірае дыктатуру”; што такі, па-эўрапейску варварскі!, вобраз жыцьця называецца “славянскі…” Менавіта гэта ягоная мэнтальная сіла (думкі), а на справе – Навязьлівая ідэя, - узмоцненая да недапушчальнага максымуму машынай грамадзкіх турэмшчыкаў (так званай “вертыкалі”) і накіраваная на сэрца, чалавека Залатой сярэдзінкі, на яго меркавальнае месца і паралізуе сёньня усё жыцьцё нашай Бацькаўшчыны, ссушае той маральны грунт, дзе ў нармальных краінах красуе прынцыповы, строгі, але свабодны, публічны грамадзкі дыялёг, квітнеюць най-вышэйшыя і неадрыўныя вынікі той цывілізаванасьці, як: матэр’яльны дастатак, мір і прагрэс. Трэба мець на ўвазе, хоць і няправільная, але ідэя, вера – гэта сіла любой дрэннай кампаніі, крыміналу, мафіі, і тым болей Рэжыму…
Слабое месца рэжыму: …Тыповая усходняя недалёкасьць і паверхневасьць: рэжым гэтага маскоўскага “братка” наіўна верыць, што гэта не часовы, турэмны, а “сапраўдны твар народа”, што нейкі народ такім саўковым можа быць “вечна”, болей таго, яны мыляцца, што нецывілізаванасьць – гэта маральнасная (нравственная) “прыкмета славянскасьці”.
Але, некалі, пры першым зьяўленьні Персанальнага камутара, пра Саветы было сказана, што пры разьвіцьці капіравальнай тэхнікі і, такім чынам, самаарганізацыі і ўзаемапаразуменьня непасрэдна паміж жыхарамі Саюза, яны з бальшавіцкіх рабоў стануць грамадзянамі і тады СССР разваліцца… У прынцыпе, так і адбылося, бо да зьяўленьня гэтай памнажальнай тэхнікі у нас нават было забаронена мець у хаце не зарэгістраваную простую мэханічную друкавальную машынку. Не хацелася б каб нехта рабіў ілюзыі наконт і сёньняшняга стану дыктатуры. Яе творчую “лябараторыю” трымае кола людцаў, якія, гледзячы з Эўропы: па-чалавечы проста бессардэчныя і па-цывілізаванаму – абсалютна не адукаваныя, за што і называюцца
Намэнклятура. Трэба падкрэсьліць, што намэнклятура, як машына дыктатуры – гэта, практычна, кругавая парука зла і грубасьці. Вобразна, - перад намі стаіць “жаба” камунізму.
Раней гэты савецкі рэжым проста маральна і фізычна нішчыў, забіваў сумленных людцаў, цяпер ён сваёй тактыкай сьвядомага і жудаснага бязладдзя (“сацыалістічаскай аканомікі”) – масава “выціскае” і выцясьняе з краіны прэч у чужы белы сьвет – нацыянальны Бізнэс; рахманых, самастойных людцаў культуры, вольных спадароў палітыкаў, - можна сказаць “мазгі” нацыі. Але ж няма сумневу, канец гэтай кашчуннай здрадзе пад нашым небам не за гарамі. Як толькі слаўны народ нашай Бацькаўшчыны адчуе, што недзе не далёка ёсьць добрыя людцы, патрыёты, якія яго шчыра любяць; як толькі наш зямляк адкрые некаторую ўнутраную радасьць свабоды – ён пацягнецца да яе, разам адкрываючы тую творчую сыстэму, якая трымае лад тут, на Захадзе. Несусмненна, тады рэжым здуе ветрам і нам, прылюдна, з усёй Беларуссю, трэба будзе будавацца далей, якасна і колькасна!
…Пакуль што, па некаторых зразумелых прычынах, нашым агульным слабым месцам, як і іншага усходнеэўрапейца у параўнаньні з заходнеэўрпейцам, - можа быць адсутнасьць глыбокай творчай амбіцыі (“Быць!”); разьяднанасьць; няўпэўненасьць у сабе і анархія замест мэтанакіраванага культурнага наступленьня…
Натуральна, самаарганізацыя, як аб’ект работы цывілізаванага чалавека, патрабуе не толькі зьнешняй, але і асабістай, інтымнай, душэўнай ломкі і пераарыентацыі на шляху пастаяннага павышэньня ўнутранай культуры, набыцьця гожых і правільных каштоўнасьцяў жыцьця. І тут трэба ўзгадаць, яркі прыклад унутранай барацьбы за інтымную свабоду (ад дэпрэсіі, набытай простым жыцьцём сярод расейскіх людцаў), нашага земляка, літаратара Аляксандра ХОДЗЬКІ, сябра паэта Адама Міцкевіча.
Трагедыю свайго тагачаснага жыцьця Аляксандр пераказвае ў адным з лістоў Адаму Міцкевічу: “Праз (усе) адзінаццць гадоў побыту на Ўсходзе думка гэта (аб спусташальным уплыве расейскага асяродку –А.Ш.) паўставала перад вачыма, пазбаўляла ад сну, грызла сумленьне.
(Маскоўскія ўлады) мне былі рады, бо служыў я сумленна. Узнагароды і пахвалы мяне не цешылі, сярод калегаў (рускіх -А.Ш.) я быў чужы, іншы ад іх думкамі, пакутаваў. Пакуль быў з Вамі ў Вільні, унутранае жыцьцё маё было гэткім ясным і рухомым, ды пачало ўжо канаць яшчэ ў Пецярбургу (дзе вучыўся -А. Ш.), змеркла ў Пэрсіі і, бадай, ці не назаўсёды згасла. Адчуваючы сябе на службе не ў сваёй стыхіі, зьвярнуўся да ўсходняе паэзіі (…). Неабходнасьць маральнага адраджэньня, што ўзрастала ўва мне, заставалася непераадольнай…” (У 1841 годзе Аляксандр, у 37 год, звольніўся і паехаў жыць у Зах.Эўропу.) …На доўгія гады, аж да шлюбу Аляксандра зь зямлячкай Геленай Юндзіл, Адам Міцкевіч быў яму, малодшаму сябру, за старэйшага брата, якому той адкрываў усё не тоячы ні добрага, ні дрэннага. Разгублены, бясконца адзінокі, сп. Ходзька пісаў тады сябру з Лёндана: ”…Зь ліста майго можаш бачыць, Адаме, як пуста ў маёй душы. Апатыя, вынесеная з Пэрсіі, дагэтуль у ва мне. Малюся, і ласка не прыходзіць, чытаю, заўважаю і забываю, заўважанае хутка выветрываецца з памяці. Жахлівая пустэча, ні веры ні надзеі”.
А вось што яму адказаў, падбадзёрваючы, Міцкевіч: “Аднойчы, калі мы з Адынцом (паэт родам з Ашмяншчыны) вандравалі (каля Везувія), перад намі паўстала дзіўная карціна: сарваўшыся бык трапіў у пясчаны схіл гары. Ён упарта імкнуўся ўгару, пясок жа, асыпаючыся, цягнуў яго долу. Праз дзьве гадзіны бык перамог і вылез зь пяску. Адынец убачыў у гэтым спэктакль, я – веліч духу, што выяўляецца ў барацьбе (…). Зразумей, што ўсё нізкае: апатыя, лянота, нежаданьне жыць зьяўляецца нашай спакусай (зыходзячай. -А.Ш.) ад Злога. Не шкадуй сіл, каб узьняцца над ім…”
Хацелася б каб гэтыя залатыя словы нашага вялікага земляка Адама Міцкевіча сёньня пачула і прыняла ўся наша Радзіма, каб надалей нараджалася грамадзтва, дзе б і дарослы чалавек не пераставаў якасна расьці праз усё жыцьцё і браць ад яго столькі дабра, сколькі зможа.
Метады ўплыву і актыўнага ўздзеяньня на сытуацыю:
- Наперш, як да блізкіх кажуць: “Вашымі Малітвамі…” жывём. Засёды мець на ўвазе значэньне нашага простага: цывілізаванай спагады, суперажываньня і падтрымкі адзін аднаму, што натуральна, знутры вядзе любую грамаду да уладкаваньня і заможнасьці.
- Другое, Асабісты, уплыў праз сямейныя і сяброўскія стасункі. На Захадзе – тлумачыць аб БЕЛАРУСІ, і наадварот, на Беларусі – прадстаўляць і тлумачыць ЗАХАД.
- Трэцяе, Інтэрнэт: удзел у беларускіх форумах; артыкулы на беларускія сайты, газэты.
- І Апошняе, самае галоўнае – АРГАНІЗАВАНАЯ БАРАЦЬБА за Лепшае: удзел у суполках, палітычных партыях, акцыі на карысьць Свабоды Бацькаўшчыны,
Барацьба, дзе ёсьць прынцыповыя партыйныя пляны, дзеяньні, грашовыя ахвяраваньні; а, таксама, сяброўскія, прыяцельскія і рамантычныя адносіны. Лёс, дзе ёсьць своеасаблівы ВОБРАЗ ЖЫЦЬЦЯ вечных сьцяганосцаў нацыі, сьвядомых беларусаў…
Жыве Беларусь!