Aлесь Шпакоўскі
БЯЛЯВЫ, або СПРАВА СКАРЫНЫ ды КАЛІНЫ
Прысьвячаецца Анатолю Аляксандравічу, настаўніку Гісторыі "Чарніцкай Сярэдняй Школы", Смалявіцкі, 1960х -70х гадоў.
(Апавяданьне).
Усё танула ў яго спакойнай “паўночнай” усьмешцы; сплывала як з вадой: горыч, штодзённыя праблемы, слабасьць.., нібыта, “спрадвечная нацыянальная безвыходнасьць”. Для нас, дванаццацігадовых падлеткаў, ён быў простым настаўнікам, вядучым факультатыў Беларускай гісторыі. Але што асабліва вабіла, - ён даваў больш чым іншыя настаўнікі. Калі мы прыходзілі на яго факультатыў - усё мянялася: людзі станавіліся героямі, мы былі ўдзельнікамі паходаў вялікіх Беларускіх князёў, з намі размаўляў сьвяты бацька Франьцішак Скарына, мы зьбіралі зброю для Кастуся Каліноўскага і, нават, па-за фактам гісторыі, уцякалі з сібірскай ссылкі ў Амэрыку… Тое што мы выносілі з гэтых урокаў можна назваць таінствам, прычашчэньнем да нечага важнага.
Самае загадкавае, што дома мы амаль нічога з гэтага не знаходзілі. Нашы бацькі толькі казалі, што вучыцца - гэта добра і патрэбна. Але каб нешта ўзгадаць такое, пра што нам расказваў Бялявы (настаўнік Анатоль Смалявіцкі), то такое не здаралася.
Зараз зразумела, што нашы бацькі, - электрыкі, будаўнікі, інжэнеры, медсёстры, - сапраўдная “залатая сярэдзінка грамадзтва”, былі так маральна сьціснуты савецкім рэжымам і тым ладам жыцьця ды мысьленьня, - што ім, народжаным і вырасшым у гэтым усеабдымным пекле, - было цяжка нават сумленна ды проста, лагічна Думаць(!) як гаспадар свайго жыцьця. Пэўня, пагэтаму яны не адкрывалі перад намі і свайго рэлігійнага досьведу-вопыту. Нашы бацькі баяліся што, прылюдна праявіўшы цікавасьць да Бога, дзеці стануць чужымі, дзяцьмі-згоямі у савецкай школе, што тады часам і здаралася зь дзецьмі веруючых у Бога людзей.
У гэтым псіхічна-пустым плодзе эпохі Асьветы, у гэтай фантасмагорыі думкі адарванай ад таінства, ад любові, веры і надзеі, у гэтай Давільні, названай “камунізмам”, часам ім здавалася што нават і іхныя дзеці не зусім іхныя; …бо было што ў цэлай, - трыманай нейкай містычнай сілай “класавай Злосьці”, - краіне, на гэтай згаданай тэрыторыі Зямлі, як у турэмным лагеры, - усё “не маё”, толькі калектыўнае, не “канкрэтна гаспадарова” і, у выніку, папросту, - нічыё.
…Бялявы, як яго фамільярна называлі паміж сабой нашы бацькі, а за імі й мы, дзеці, неяк вылучаўся нават з асяродзьдзя настаўнікаў. Яго можна было ўбачыць у даспехах рыцара на школьнай навагодняй Ёлцы. Ён мог выступацьзь вершам або нават зь песняй пад гітару ў канцэрце мастацкай самадзейнасьці. Калі мы, дванаццацігадовыя, пыталіся ў яго ці ёсьць на сьвеце Бог, ён высока ўздымаў галаву, павольна ўдыхаў, узіраўся ў нас, як быццам узважваў - ці можна нам даверыць тайну, потым каротка казаў:
“Падрасьцеце - зразумееце…”
Бацькі часам намякалі, што ён такі - бо самотны, адзінец, не мае сям’і. І гэта ўносіла нам здрадны элемент, што Бялявы не абцяжараны “сапраўднымі жыцьцёвымі клопатамі”, што ён летуценьнік, крыху адцягнуты ад жыцьця.
Ішлі гады, мы падрасталі і ўсё менш гулялі з самаробнымі драўлянымі шаблямі ды зброяй. Толькі не зьмяняўся наш Фантазёр - Бялявы. Ён, можа, толькі крыху сівеў. Яго культурны ўплыў на жыцьцё нашае школы быў падобны роўнаму сьвету спакойнай зоркі з Поўначы. Яго рыцарскія касьцюмы былі кожны раз розныя, яго гумор-настрой быў пастаянны як нязьменныя і самі героі Беларускай гісторыі.
Пасьля доўгіх летніх канікулаў нам часам здавалася што шмат чаго засталося ў мінулым, мы сталі на год большымі, сур’ёзьнейшымі а нашы настаўнікі “паменшалі” і мы іх у нечым крыху, як быццам, “дагналі”.
Але інакш было зь Бялявым. Ён заўжды быў новы і сьвежы як і мы.
“Анатоль Аляксандравіч, а ці маглі б Вы адкрыць факультатыў для нашых бацькоў?” - аднойчы, напачатку новага навучальнага года, праставата спытаў яго Колька, высакамерна намякаючы што мы ўжо падрастаем і, маўляў, “Вашыя факультатывы гісторыі і для нас, як для дарослых, усё больш не патрэбныя і самі становяцца часткай “гісторыі”…
“…Каб добра ехаць, Мікола,
трэба й розум,
а не толькі - надутае кола…" -
парыраваў “мяч” Бялявы, - у бацькоў сваё жыцьцё, а ў вас сваё. Вашы бацькі зараз занятыя выхаваньнем вас, перажылі вайну, былі пад фашысцкай акупацыяй, многія самі ваявалі. Гэта - вялікая “школа”. Вам такое, спадзяемся, не прадбачыцца адольваць.
Вам трэба вучыцца, каб пасьпяхова жыць у - мірных умовах. А гэта не меншая навука чым вайна… і тут - дадатковая гадзінка факультатыву Беларускай гісторыі зусім не лішняя. Гісторыя правільна настройвае вашы глыбокія чалавечыя інстынкты…
А значыць павышае здольнасьці добра вырашаць любыя, нават будзённыя праблемы, вучыцца.
…Вось так, даражэнькі!”
“…Я зноў у гэтым годзе запішуся на Ваш факультатыў, Анатоль Аляксандравіч!” - “прасьпяваў” у адказ Колька, што азначала, што ён ацаніў важнасьць таго, што мае на ўвазе настаўнік.
“Добра, Міколка, давай!” - Бялявы азірнуў усіх нас, групку аднакласьнікаў, і павандраваў кудысьці ў бок свайго “Кабінета Гісторыі”, які быў на другім паверсе школы, у куце прасторнага школьнага калідора.
Аднойчы, калі мы былі ўжо старшакласьнікамі, у школе здарыўся пажар і, ратуючы каштоўныя рэчы ды важныя паперы, Бялявы апаліўся, што папаў у шпіталь (бальніцу). І тут, наведваючы яго, мы ўбачылі ягоных сяброў, якія, здаецца, з усёй Беларусі прыязджалі ў адведкі да Бялявага.
У асноўным гэта былі яго былыя аднакурсьнікі і сябры па Нацыянальным факультэце Універсітэтa.
Бялявы, відавочна, быў ім вельмі рады.
Нам жа - заставалася менш добрай настаўніцкай увагі. Гэта было неяк незвычйна; мы пачыналі размовы, якіх, здаецца, раней за сабой не заўважалі.
“…Алесь, а якая ў цябе апошняя адзнака па гісторыі Беларусі?” - пытаўся Ясь Красоўскі ў Алеся Тышкевіча, калі мы сядзелі на прыступках ля ўваходу ў шпіталь.
“Пяцёрка” - бадзёра адказваў Алесь.
“А ў цябе, Скачок?” - павярнуўся Ясь да мяне.
“Чатыры” - вагаючыся адказаў я, крыху зьбянтэжаны камандным тонам Яся.
“Значыць і за чвэрць у цябе будзе “Пяць”, а ў цябе - “Чатыры”! - падвёў рысу Ясь, - бо Бялявы тут праляжыць мусіць доўга і адзнакі будуць выстаўляць па…”
“А ў цябе самога - што апошняе?” - перабіў Мікола Лашкевіч “мудрасьці” Яся.
“А… а мяне яшчэ ні разу не выклікалі…”
“Значыць і за чвэрць у цябе будзе “Ноль”, калі не прыйдзе Бялявы!” - адрэзаў Мікола і мы ўсе зарагаталі.
Праз нейкую хвілю я запытаў: “А куды ты будзеш паступаць пасьля школы, Алесь?”
“Бацькі яшчэ не вырашылі.
…Я хацеў бы на Беларускую Гісторыю, як Бялявы…” - здумеўшыся ад свайго нечаканага адкрывеньня, апусьціў галаву Алесь.
“І я хацеў бы, як Бялявы, - ведаць усё!” - быццам, падымаючыся духам усклікнуў Ясь.
“І я!” - вырвалася зь мяне ў нейкім магнетычным парыве.
“І я!” - падхапіў Мікола і мы ізноў усе ўчатырох дружна зарагаталі.
Калі мы былі ў апошніх класах Сярэдняй школы факультатывы Бялявага сталі больш шумнымі і дыскусійнымі. Яны адбываліся раз на тыдзень і мы, чалавек пятнадцаць старшакласьнікаў (з трохсот вучняў усёй школы) стараліся тут-жа прасьвятліць не толькі эпізоды нашай нацыянальнае гісторыі, але, здавалася, і пытаньні жыцьця, якія ужо прыходзілі нам у галаву.
І тады Бялявы аднойчы аб’явіў: “Я бачу - вы падрасьлі і настаў час расказаць вам, дзеці, пра адну важную справу - Справу “Скарыны ды Каліны”.
Мы з вамі ў асноўным ужо разабралі найважнейшыя падзеі гісторыі нашай Радзімы. Цяпер давайце паспрабуем адкрыць бліжэй некаторых нашых нацыянальных герояў.
Сёньня я выбраў дваіх: гэта Францыск Скарына, або па народнаму, сьвяты бацька Франьцішак, і Кастусь Каліноўскі, а па народнаму Каліна і Справядлівы…
“Справа Скарыны ды Каліны” пачалася зь дзейнасьці бацькі Франьцішка і, у новай форме, моцна прадоўжылася Кастусём Каліноўскім (Калінам, як яго клікалі некаторыя).
Зараз, апавядаючы тут, я магу ўпэўнена сказаць што сёньня яна, сама Справа, кліча вас і шукае сабе магчымасьці разьвіць вас у новых прыгожых асобаў ды людзей высокага густу.
Хачу адразу заўважыць што гэта не простая справа “вайны і міру”. Гэта справа цэлай эвалюцыі, пераўтварэньня нашага штодзённага існаваньня, жыцьця да лепшага, каб, як трапна кажуць, - “людзьмі звацца..!”
Калі вы ўловіце, як гэта Справа Скарыны ды Каліны ўзрастае сёньня; калі, урэшце, вы зразумееце бацьку Франьцішка ды Кастуся Справядлівага як сваіх сяброў, (а любячы ваш край і паклаўшы свае жыцьці за вас яны, дзяды, - менавіта гэтага б хацелі) - то іх асьвяжаючая Справа ўбярэ ў сябе Ўсе пытаньні вашага маладога жыцьця і вы знойдзеце не толькі Ўсе адказы на іх, але і Нешта нашмат большае, накшталт дасканалай майстроўні вашага Жыцьця.
…І так, пачынаем з галоўнага ў Справе Скарыны ды Каліны - кім бы вы хацелі быць у будучым дарослым жыцьці?”…
“Касманаўтам!” - крыкнуў Колька, як заўжды, не задумваючыся ды апераджаючы іншых.
“Так, Мікола, вельмі добра. А якія ў цябе адзнакі па фізіцы? …Не трэба адказваць, даражэнькі; мы маем адкрыць тут правіла - а, менавіта, як кожны з нас можа не тое што адзнакі, але палепшыць самога сябе, і пераадолець любыя перашкоды на шляху да сваёй асобай прыгожай мары, стаць роўнымі свайму жаданьню, папросту - рабіць-ладзіць сваю асобную Казку на Зямлі.
Cправа Скарыны ды Каліны гэта дзівосная навука, каб любы чалавек знайшоў лад паміж сваімі думкамі, марамі і - рэальным акаляючым жыцьцём. Каб ён ніколі-ніколі, сколькі жыве, не губляў здольнасьці і гумору жыць па сваім сумленьні, выявы ды законы якога нябачныя воку.
…І так, напрыклад, у Міколы не вельмі добрыя адзнакі каб здаць экзамены ў авія-школу. Напрыклад, гэта нават і не наш Мікола, а нехта іншы. Ён хоча “БЫЦЬ”, як казаў Гамлет, але не ведае: “ЯК” - што яму, гарэзу, рабіць каб стаць касманаўтам. Хлопчык, чамусьці, любіць гэту справу і шмат пра яе думае. Напрыклад, ягоныя бацькі - простыя людзі: бацька - электрык, маці - домагаспадыня. Бацькі сумняваюцца і кажуць каб ён пакінуў сваю зацею, ды ішоў-стаў, хаця б тым жа электрыкам, як ягоны бацька… Але хлопчыку гэта нецікава. Яму цікавым нешта іншае, сваё.
І вось тады ён будзе зьбірацца з сіламі, шукаць, засяроджвацца, чытаць, раяцца з іншымі, займацца спортам і самаадукацыяй… Такім чынам, цяжка думаючы, выпрабоўваючы свой характар ды волю, ідучы проста за сваёю нябачнаю ідэяю-цікавасьцю, за сваім прыгажэнным інтарэсам, ён абавязкова знойдзе тое, чаго яму не хапала каб здаць экзамены.
Справа Скарыны ды Каліны - гэта навука і для яго бацькоў, як яму, сыну спрыяць у душэўным росьце і самім, бацькам, кожны дзень Станавіцца, - кожны дзень знаходзіць сябе па-новаму, не адводзіць вачэй ад свайго дарослага жыцьця, а добрай воляй кіравацца на лепшае.
Я хачу заўважыць, што гэта якраз не адцягнутая ад жыцьця фантазія, а прыклад зь біяграфіі сапраўдных касманаўтаў.
…Але, калі хлопчык чамусьці пакіне гэту ідэю і стане “простым” электрыкам, як ягоны бацька, - гэта не страшна. Галоўнае тое што хлопчык думае, выпрабоўвае свае здольнасьці. Бо праз некаторы час ён знойдзе самае галоўнае: РАЎНАВАГУ сваёй (думкавай) мары і (ручной) здольнасьці. Каротка гэты шлях называецца “Сацыялізацыя асобы”.
Шчасьлівы не той хто большы начальнік або багацейшы. Шчасьлівы той, хто знайшоў гэту раўнавагу, хто спакойна, пакрысе, або болей крута і хутчэй, - “сацыялізуецца”, ідзе за сваім сумленьнем, цікавасьцю; урэшце, за сваёй Марай, а не капіруе паводзіны іншых, (бо тады, капіруючы, - ён можа страціць арыеньцір дабра - сваё таемнае Сумленьне). Шчасьлівы той, хто не робіць зло, а робіць па прынцыпе: “Лепш - меней, ды з найбольшай якасьцю!”
…Далей, мара сучаснага Міколы - гэта, заўважце, нябачная ідэя бачнага жыцьця. І тут вельмі важны плаўны, прадуманы пераход Ад нябачнага думаньня - Да бачнага дзеяньня, або як помніце: “Сем разоў адмерай - адзін адрэж!”
Відавочна кожнаму, што ўчора, для сучасьніка Скарыны магчымасьць падняцца ў космас - гэта матэрыя казкі, ідэі, сну. Сёньня для беларускага Міколкі гэта матэрыя нябачнай ідэі, але ўжо не казкі а - рэальнасьці.
Такім чынам, ідэя, мара, нябачная гармонія старажытнай, дзядоўскай казкі прыйшла ў рэальнасьць, склала сваю праўду-логіку, чалавек адкрыў яе як новы акіян думкі і работы, як калісьці новую цьвердзь пад нагамі - невядомую, недасьледаваную Зямлю Амэрыкі. І бацька Франьцішак для нас тут - першаадкрывальнік, наш Калумб або Юры Гагарын. (Дарэчы, успомнім беларускі акцэнт гаворкі Юрыя, Першага касманаўта Сьвету…)
Бацька Скарына жыў у часе, калі людзі яшчэ пакланяліся больш Страху чым Дабру ды баяліся зьнешняй, навакольнай, дакладнай дапасаванасьці або гармоніі Прыроды. Людзі баяліся і бачнай бясконцай Сілы прыгажосьці. Не дзіўна, што нашы дзяды тады, тым болей, яшчэ нічога добрага не маглі зрабіць са сваёй Нябачнай прыгажосьцю, з унутранай, унетранай у чалавека, Прыродай: з духам, зь цяжкімі снамі, са зьвярынымі інстынктамі, якія, як маральная хвароба, дарэчы, праяўляюцца ў чалавецтве да сёньня праз крымінал то там то сям.
Ці маглі яны нават падумаць пра нешта такое, пра што сёньня гадае наша маладая надзея - наш Міколка? Натуральна - не! Яны, нават, баяліся так Думаць. А вось бацька Франьцішак перастаў баяцца. Разам з сяброўскай павагай да сонца, да гэтай Бачнай прыгажосьці, якая нас з вамі заўжды акаляе, ён Адкрыў, у прысутнасьці сваіх беларускіх землякоў, законы яшчэ больш глыбокія і моцныя, чымся спавядалася тады ў нашай шаноўнай грамадзе.
Скарына настаўнічаў аб добрай Нябачнай прыгажосьці, яе думкавай Радасьці або гармоніі, якая як лепшая мара, - ад нараджэньня аднолькава даступная кожнаму чалавеку, (а не толькі князю, як хацелася б некаторым зламысьнікам.) Уявіце, як яму, Скарыну, Першаму сярод цэлага “няверуючага” грамадзтва, было цяжка! Гэта процьма работы, цяжкасьць - таго ж роду, што стаіць сёньня перад яго, Франьцішкавым праўнукам, Міколкам на шляху ў шырокі космас, або проста - ў бясконцыя шчасьлівыя дні жыцьця.
…Да бацькі Франьцішка наш чалавек не меў даверу да прыроды свайго цудоўнага паходжаньня, да сваёй прыхаванай, асаблівай крынічкі чысьціні і дасканаласьці. Пагэтаму ў яго не складалася патрэбная каляя-лёгіка паводзінаў; ён як трэба не разумеў усе магчымасці, самога сябе, а тым болей - суседа. Таму людзі былі адчужаныя адзін ад аднаго, па-сутнасьці чужыя, можна сказаць, накшталт “сьляпых”. Чалавек звычайна не верыў у магчымасьць свайго прыгожага збаўленьня ад зьвярынай злосьці, (якая сёньня ўжо свабодна жыве толькі ў турмах), ад жарсьцей па грашах, ад зайздрасьці, ад крыміналу. Чалавек, што называецца, - не мог даць рады Граху. Дарэчы так бывае і сёньня з тымі вакол нас, хто не ведае аб Справе Скарыны ды Каліны.
Замест таго, каб сярод дзікіх стыхій духу - шукаць сабе добры гумор, шырокі шлях дабрабыту, падтрымліваць добры настрой у суседа, арганізоўвацца ды ўтвараць лагодную, гуманную Дзяржаўнасьць, - чалавек шукаў - як маральна, праз боязь, - узяць у палон таго ж суседа. Ён зьвязваў свой добры настрой з сівымі, мёртвымі камянямі, а не з апорай на нябачную добрую веру, надзею ды любоў паміж людцамі. Замест таго, каб шукаць тлумачэньне моманту ды аздараўленьне ў добрым настроі, у самадысцыпліне ды чысьціні - ён проста ўсяго баяўся: Гром, Холад, Сонца, Мора, Лес былі падаўляючымі багамі для яго. А сваё Лепшае, - прыгажосьць, нявіннасьць, вечнасьць - чалавек аддаваў у крывавую "ахвяру" мёртвым ідалам.
…Сёньня, праз гады мы бачым, што чалавек усё больш усьведамляе сваю Бясьпеку ды свабоду ад гэтых стыхіяў: гром - гэта электрычнасьць; паміж холадам ды гарачынёй чалавек знайшоў норму, “залатую сярэдзінку” - 18 градусаў цяпла (напалову менш як у здаровага цела 36,6 градусаў). Мора ,паветра, лес сталі дружалюбным нам жыцьцёвым асяродкам, які сам сёньня патрабуе аховы чалавека.
Такім чынам, язычніцтва - гэта рэлігія заснаваная на бачных сымболях (сімвалах), каменных і драўляных выявах дзікіх стыхій прыроды, якія чалавек сустракае праз свае пяць пачуцьцяў: вочы, нос, рукі, вушы і язык. Сёньня гэта дзівоснае пачуцьцё нашага добрага продка - усё больш замяшчаецца пачуцьцём камфорту. Можна сказаць, сёньня гэта пачуцьцё камфорту - ўсё больш “рэлігія” сучасных дызайнераў-зацейнікаў побыту чалавека. Але ж бацька Франьцішак і яго сябры хацелі ведаць пра чалавека Ўсё: …Яны паверылі: Вызваленьне, прасьвятленьне, аздараўленьне ад дзікіх сноў ды звычак - магчыма!
…З часу бацькі Франьцішка Скарыны ў нашым краі пачалося Абуджэньне далікатнасьці, дабраты, вытанчанасьці ад язычніцкай грубаватасьці, княжай двумыснасьці, наменклатурнасьці.
Так здарылася, што бацька Франьцішак быў сярод нас першы, хто ўзяў на сябе гэту адказнасьць. За ім было шмат пасьлядоўнікаў, але да гэтага часу ёсьць і шмат ворагаў. Пагэтаму лагоднасьць, спагада, паразуменьне паміж людзямі ўсё яшчэ патрабуюць нашага адраджэньня, Абуджэньня, разуменьня, працы паміж людцамі і над сабой. Гэта і ёсьць Справа Скарыны ды Каліны і, магчыма, ваша, дзеці!”
“А кім хацелі б Вы быць, Анатоль Аляксандравіч?” - загукаў Колька са свайго кута ў класе, дзе ён звычайна сядзеў, - як быццам крыху пакрыўджаны дотыкам да яго посьпехаў і замышляючы нейкі “рэванш” адкрывеньняў, бо, ўпрынцыпе, ён яўна не дацягваў у навучальні, каб стаць не тое што касманаўтам, але нават простым інжынерам, і ўсе адчувалі нейкую слабінку ў адносінах да ягонага школьніцтва.
“Я, Мікола, ёсьць той кім і хацеў быць - настаўнік Беларускай гісторыі. …Канешне, у мяне ёсьць прага быць як мага лепшым. І на справе гэта болей складана чымся зараз вы можаце ўявіць. …Але гэта складанасьць і ёсьціка мая частка Справы Скарыны ды Каліны”.
“Раскажыце, раскажыце!” - панеслася з розных куткоў класа.
“Добра, мае харошыя, паспрабую.
…Перш за ўсё, каб правільна будаваць стасункі, нават даросламу чалавеку і нават з вышэйшай адукацыяй - вельмі цяжка зразумець такога самага дарослага чалавека, свайго суседа, сябра, таварыша і, нават, брата ды сястру. Памятаеце прыказкі: “Чужая душа - пацёмкі”; “Стары друг - лепей за новых двух…” Тым болей мне, жывучаму сёньня цяжка да канца зразумець Скарыну ды Каліноўскага, нашых першаадкрывальнікаў-бацькоў, каб мы, іхныя дзеці, сталі лепшымі сябрамі свайго жыцьця і ўсяго Чалавецтва.
Напрыклад, наш зямляк з Палесься, пісьменьнік Дастаеўскі, так і не адолеў напісаць пра гэта, хаця і адчайна марыў.”
“Але ж ён пісаў па-расейску” - заўважыў Алесь Тышкевіч.
“Можа гэта і было адной з прычын, бо пра Справу Скарыны ды Каліны ён, пэўна, не ведаў. Ды па-беларуску тады і пісаць было шчэ й немагчыма пад ціскам імперскай “культуры” бескультур’я.
…Вось гэта пераўтварэньне да лепшага, маральнае перанараджэньне і ёсьць маё “дарослае” перасячэньне імгненьня жыцьця, ёсьць маё існаваньне ды шлях думак…”
“Бацька Франьцішак Скарына - гэта вядучы па самай цяжкой для навучаньня, па Нябачнай праўдзе рэальнасьці, а што тут дадае паўстанец Кастусь Каліноўскі Справядлівы?” засяроджана спытаў Янка Сяргей (не-“Сяргееў”, як яго спрабавала “перахрысьціць” настаўніца расейскай мовы-літаратуры).
“Кастусь Каліноўскі дадае ў нашу нацыянальную Справу - Канкрэтную Волю Інтэлігента да Справядлівасьці, якая пераўтварае іскрынку лагоды бацькі Франьцішка ў агеньчык, у агульную, грамадзкую, нацыянальную Палітыку свабоды ад сну Сумленьня, што потым і пачуецца-назавецца - Дэмакратыя…
Воля да авалоданьня “зоркалётам” агульначалавечых каштоўнасьцей жыцьця - вось Задача кожнай аддзельнай нацыі, мовы, прыватнага чалавека; каб разумна “прызямляцца-працаваць і ўзьлятаць-марыць” - жыць пры ўнівэрсальным, Агульначалавечым, або, як яшчэ называюць: астральна-касьмічным маральным груньце, у Вышнім Маральным Законе.
Заўважце, Кастуся Каліноўскага сябры фамільярна ды шаноўна называлі “Справядлівы”, значыць Костусь быў здольны дасканала, з “халоднай” галавой, дэмакратычна зразумець і сябра і ворага. Аднойчы сказаўшы: “Няхай я павісну…” (за Беларусь!) ён нават прадугадаў як сам загіне за Справу і, заўважце, за нас з вамі. Прыватная, асабістая дэмакратычнасьць, справядлівасьць у тым, каб па-братэрску бачыць вартасьць самаго чалавека, а не глядзець спачатку хто ён па прафесіі, ці багаты, ці князі ягоныя бацькі. Пачытайце палымяныя Прамовы Кастуся і вы… Хаця для гэтага трэба ехаць аж у сталічную бібліятэку…”
З тых часоў і пачаліся нашы “дасьледаваньні” адрозьненьняў паміж бачным і нябачным, паміж дабром і злом, прыгожым і непрыгожым… Гэта, сапраўды, як і папярэджваў Бялявы, захапляла. Толькі, нажаль, як і раней, дома мы нічога настолькі ўзьнёслага не сустракалі. Нашы бацькі “прыходзілі з работы і ішлі на работу” у (як магчыма - вялікай) прыватнай гаспадарцы па вырошчваньню сьвіней, курэй, садавіны і гародніны… Нашы бацькі на самай справе працавалі па шаснаццаць гадзін у суткі каб проста існаваць, харчаваць дзяцей, нават не загадваючы пра нейкія дастойныя вакацыі з сям’ёй, пра такіх жа як яны суседзяў з Заходняй Эўропы.
А наша падрастковая напорыстасьць аднойчы нават прывяла да скандалу ў школе, калі ў цягу ўрока Мікола спытаў у той жа настаўніцы расейскай мовы-літаратуры, маўляў, “…а ці ёсьць у расейцаў агульначалавечая іскра Франьцішка Скарыны і паходня Кастуся Каліноўскага..?” Настаўніца спачатку нічога не зразумела: “Нет, Скарына і Калінофскій эта героі беларускай історыі. У нас есьць Пушкін і цэлая пляяда вялікіх дзеяцелей культуры і йскуства…”
“А ці ёсьць у рускіх адкрывальнікі Нябачнага Сьвету?” - дамагаўся разьняволены Мікола.
“Какога невідзімага сьвета? …Нет, в рускай культуры і історыі фсё толька відзімая, выявленнае в камне і красках, в кніге і песьне…”
“…Але ж гэтага мала. Такія людзі могуць баяцца камянёў, бачыць страшныя сны і шмат піць гарэлкі. Як кажа Анатоль Аляксандравіч, сапраўдны дабрабыт пачынаецца з нябачнай веры, надзеі, любові…”
Настаўніца была бясхітрасная і, напэўна, яна лічыла такімі ж усіх навакольных людцаў, а тым болей - нас, вучняў, і ўжо канешне ж - троечніка Міколку. Яна неяк “знутры” пачырванела, падняла руку да ілба і, крыху па-дзіцячы, скарагаворкай нервова спытала: “Аткуда ты этава набрался, Лашкевіч? Ты хоць панімаяш, што ты толька что паставіл сябя вышай вялікава Пушкіна і фф-всяя рускай культуры..?”
“…А можа Міколка такі і ёсьць!” - згодна таго, заўжды асьляпляючага, Парадоксу мільганула ў маёй “халоднай” галаве. Потым яна, мусіць убачыла зьбянтэжанасьць небаракі Міколы, сьціхла і, відавочна, стрымліваючы сябе, выскачыла з класа.
Пасьля гэтага да нас у школу сталі прыязджаць нейкія камісіі, важныя дзядзькі. Бялявага сталі выклікаць у Менск і тады яго ўрокі мы ці прапускалі ці іх вялі іншыя настаўнікі. У той час мы не асабліва то і разумелі - што адбывалася. Проста мы страчвалі настаўніка, яго факультатывы і гэта нас прымушала больш думаць ды гадаць самастойна. Толькі праз месяцы, пад Новы год, у нас зноў стала аднавіліся факультатывы Бялявага. Хадзілі чуткі што ён, урэшце, зьбіраецца жаніцца і што ягоная жонка вельмі прыгожая; што яны разам вучыліся, але гэтыя гады яна была за нешта пакрыўджаная на Бялявага і толькі зараз згадзілася ўзяць зь ім шлюб.
Цікава, што дома нашы бацькі, як нам здавалася, то пасьмейваліся над Бялявым, то спачувалі, то, як нібыта, зайздросьцілі яму, - але ніколі не лічылі яго “сваім”, як тое адбывалася з намі, дзецьмі ў адносінах да настаўніка. Для нашых бацькоў, савецкіх людзей, - Бялявы быў як бы прадстаўніком “вышэйшае расы-клясы”, як аднойчы сказаў пра настаўнікаў дзядзька Валодзя, - выхаванец турмаў, вялікі п’яніца, але справядлівы на голас.
Мы скончылі школу і разьляцеліся хто куды, у розныя вёскі ды гарады. Я паступіў у політэхнікум на электрыка, стаў займацца спортам, музыкай, ды цікавіцца дзяўчатамі. Але нечага, натуральнага як паветра, - не хапала. Усе хлопцы ў тэхнікуме чамусьці дзяліліся на купкі: вось гэта вясковая “песьня”, гэта - гарадзкая, расейскамоўная, зь яўрэйскім акцэнтам. Мяне ніколі гэта не здавальняла і я, несьвядома, пастаянна шукаў страчанага камфорту майго маленькага гарадка, зь яго духам “злучаных штатаў Беларусі”, бо ён узьнік пад Менскам, калі сюды на торфараспрацоўкі зьехаліся людзі з усіх куткоў нашай Радзімы: зь Віцебскай, Мугулёўскай, Смаленскай абласьцей, з заходняга Палесься. Цяпер я разумею чаму нашы жыхары яго незадумліва называлі Вольны горад.
…Але, як тая малая рыбка, кінутая на лёд, я тады абсалютна не ўсьведамляў чаго мне не хапае.
І вось аднойчы летам, калі я натхнёна (і, напэўна, наіўна) граў ды сьпяваў на танцах, і калі нават потым адна паважаная дзяўчына, што вучылася ў Маладэчанскай музычнай вучэльні, казала мне за музыку кампліменты, - сярод танцуючых я ўбачыў Бялявага. Як заўсёды, ён быў “пры парадзе”, у сьветлым касьцюме, пры яго пышнай бялявай чупрыне. Ён танцаваў з жонкай, вельмі абаяльнай жанчынай, якая нагадвала часьцінку яго…
Я, па сваёй сьціпласьці, у такой сітуацыі не шукаў вачэй настаўніка каб павітацца. Але ў перапынку, неяк мімаходзь, мы павіталіся і разгаварыліся. Ён спытаў як справы і зь мяне, слова за словам, як бы само сабой “прарасло” што, маўляў, “не хапае ягоных факультатываў…” Пасьля гэтага мы размаўлялі дастаткова доўга, але размове нашай ўсё не было канца.
“…Добра, Міхась, заходзь як-небудзь да мяне ў школу” - тады на разьвітаньне сказаў Бялявы.
Калі я застаўся адзін, то першае што адчуў - гэта вялікую палёгку, быццам я пабываў зноў у бесклапотным школьным мінулым, сярод заўжды вясёлых аднакласьнікаў, на даўгачаканым факультатыве беларускай гісторыі.
Праз некаторы час, рэгулярна прыязджаючы на выходныя з горада дамоў, у наш “вольны горад” - я зразумеў: мне не хапае выхаванасьці, адукаванасьці Бялявага. …Але адкуль яе ўзяць, калі, як я назіраў, гэта не прыходзіць з вучобай у інстытуце. Гэта нешта іншае , як здольнасьць “эканомна дыхаць”; глыбейшае, быццам далікатнасьць, тое - мудрае, усьвядомленае, ня-бачнае “шостае” пачуцьцё; разуменьне і чуцьцё суседа. Адным словам, гэта нейкая тайна, або як ён казаў, Таінства…
У той час я стаў пісаць вершыкі. Але гэта было накшталт вершаваных дзёньнікаў, “не для друку”, як сказаў бы Колька, які так жа сама самасьцьвярджаўся, толькі яго вершы часьцей чым мае не мелі рыфмы… Я адважваўся паказваць толькі некаторыя свае песьні на танцах. Зграбныя дзяўчаты падыходзілі, перапісвалі словы, хвалілі, але мне ўсёроўна нечага не хапала. …Я дзівіўся - які вялікі сьвет і якія мізэрныя мы. Людзі з іншых моў пішуць такія прыгажэнныя песьні, музыку - што іх зачаравана слухае ўвесь Сьвет. Мы ж былі як “пад-зямлёй” супраць іхняга таленту. Песьні, якія нас “забіралі” і трымалі - былі, у асноўным, расейскамоўныя; як я потым зразумеў, - аднабокай, сентыментальнай, эмацыянальнай, суб’ектыўна-“славянскай”, “не-агульначалавечай” накіраванасьці. Многія былі паходжаньнем з турмы, плаксівыя, часам блатнаватыя.
“Левымі”, не-кансерватыўнымі, не-рокавымі, акадэмічнымі былі й “Песьняры”. Іх музыка, як потым мне адрозьнівалася, на фоне агульначалавечай была "фолк-рок", ды яшчэ і крыху раздражняльны для мяне. Я, таксама, ўжываў прызначаць колеры для кожнага музычнага стылю, паводле якога мелодыя Песьняроў была "чырванаватай" з нейкім, часам, барвовым, часам - "зьлёгку-крывавым" адценьнем. Пол Маккартні з "Біттлз" і яго калегі па брытанскім Радыё ВВС казалі, што Песьняры "сьпяваюць як багі", а граюць як дзеці..." З таго, безнадзейнага для савецкага чалавека, часу міжволі і несьвядома я стаў шукаць у маёй Беларускай рэальнасьці жывы, эмацыйны грунт для магічных песьняў, што без разуменьня слоў мог бы слухаць увесь Сьвет, пазнаваць беларускае…
Такім чынам, аднойчы, калі мае думкі былі зусім у “адлёце” і я быў амаль у адчаі, - такім звычайным для тадышніх юных душ, - я ўсё-такі пайшоў у школу да Бялявага. Цікава было тое, што ўлада адчаю сканчалася там, дзе быў настаўнік. Побач зь ім я ізноў, нейкім незразумелым мне чынам знаходзіў сябе. Нешта душэўнае, неўжытковае дома, нібыта “трэцяе”, вонкавае, - можа нейтральныя размовы, - як і раней, ацаляюча, пасьля сябе пакідалі. Толькі цяпер я адчуваў што Бялявы ўжо не па-настаўніцку, а ўважліва, па-братэрску выслухвае мяне, быццам дае выказаць абсалютна ўсё, што йдзе мне на язык.
Наступным разам, калі я сустрэўся з Алесем Тышкевічам ды Ясем Красоўскім, высьветлілася што й яны па старой памяці заходзяць у школу наведаць нашага настаўніка гісторыі Беларусі. Неяк неўпрыкмет прапаў ды зьнік навязьлівы і “нерушімый Союз Республік”. Беларусь стала незалежнай, пачала сама-мабілізавацца ды накапліваць “спартыўную злосьць” сваёй нацыянальнасьці, вяртаць слаўную гісторыю і высакароднае, гордае самапачуваньне-Літву.
Першае што мяне моцна ўзразіла, калі я (пасьля тэхнікуму) ў 21 год прыйшоў з Арміі - гэта калі пры першай сустрэчы Бялявы спакойна сказаў:
“А ведаеш, Міхась, што ёсьць найважней у Справе Скарыны ды Каліны і што я тады, у савецкай школе, не мог вам сказаць?”
“Што?” - амаль раўнадушна спытаў я, разлічваючы што гэта проста чарговы “віток” нашых гуманітарных стасункаў, бо мы, здавалася, пра ўсё прынцыповае за гэтыя гады ўжо перагаварылі і мне зараз, пасьля мітусьлівай салдацкай службы, дзе я быў сержантам, заставалася толькі “рукой дацягнуцца” да сьпелага, сталага і “лянівага” існаваньня навакольных людзей. Адказ Бялявага, здаецца, “зьняў” мяне назаўсёды:
“Самае галоўнае ў Справе - гэта Бог і яго нябачнае каралеўства прыгажосьці, царства ды Воля на Зямлі…”
Нейкія імгненьні я вагаўся, што на такое можна адказаць. …Нешта няўтрымнае як бы несла і аддаляла мяне ад настаўніка пакуль, урэшце, я не ўбачыў яго нібыта за шкляной сьцяной, або за нейкай “жывой” празрыстай бурай-стыхіяй. За некалькі хвіляў майго разгубленага маўчаньня паміж намі пасялілася нейкая пругкая шырма, або напружанасьць жывой, населенай бездані. Я, быццам, убачыў яго на вершаліне адной гары, сябе на другой.
Напэўна гэта былі апошнія моманты майго юнацтва, калі я яшчэ маральна ад некага (ад настаўніка, аўтарытэта, “куміра”) залежыў. Я падняў галаву і зразумеў - я стаў дарослым…
“Але ж гэта не ўваходзіць у школьныя планы - гаварыць пра Бога” - пажартаваў я, яшчэ нібыта не давяраючы сваім “крылам” ды інтуітыўна шукаючы той нейтральны, “ніякі” - местачковы грунт размовы.
“…Так, так, даражэнькі Міхась, ты ўжо дарослы каб гэта ведаць, братка, - быццам у памяць, у мае вочы ўзіраўся настаўнік, - прашу прабачэньня што ў вашы школьныя гады, пры агрэсіўных камуністах-атэістах не мог вам усё адкрыць і адкрыцца сам. Любая сапраўдная справа, а тым болей, - Асьвяжаючая Справа Скарыны ды Калінны, для перамогі патрабуе бясконцага цярпеньня…” - са сваёй вечнай, манументальнай паўночнай усьмешкай быццам шаптаў мне ўжо як роўны роўнаму настаўнік. І тады зь мяне стала вырывацца глыбока стоенае хваляваньне:
“Вось і я думаў, Анатоль Аляксандравіч, як супаставіць мудрасьць кашчуннага грубіяна тыпу Козьмы Пруткова і мудрасьць сапраўднага інтэлігента: Скарыны, Каліноўскага, іншых. Козьма Пруткоў гаворыць вуснамі апошняга савецкага і першага беларускага прэзідэнта і людзі, як счараваныя, губляюць упэўненасьць у сабе, добры парыў, застылі, слухаюць разумеючы, што гэта сам Кашчуньнік, - але ня маюць што супрацьпаставіць і… стаяць, як стрыножаныя. А сьвятой, рэальна выратавальнай Справы Скарыны ды Каліны ніхто не ведае і не вядзе да народу. А гэта, аказваецца, магчыма - нешта важкае сказаць у адказ, калі ён, грубіян, табе “тыкне” нешта тыпу: “А ты сам сьвяты?” …Напрыклад у мяне такое бывала шмат разоў, калі я шукаў свой падыход да цьвёрдага маральнага грунту сярод дваровых дзяцей і дарослых. Звычайна я спрабаваў палагодзіцца, паразумецца, маўляў, “давайце жыць дружна”, не трэба крыўдзіць слабейшых і гэтак далей. Суразмоўца звычайна маўчаў і мне тады здавалася, што ён згаджаецца са мной, што ён у гэты момант становіцца лепшым. Потым я пачынаў узгадваць канкрэтныя прынцыпы тыпу: ня пі гарэлку, не абманьвай дзяўчат… І тут мой суразмоўца, быццам “прачынаўся” і, схамянуўшыся, заўжды “рэзаў”: “А ты сам сьвяты?” Я правальваўся ў свае ўспаміны, спрабаваў адстаяць ідэал сям’і… Але добрая напружанасьць, як на вашых факультатывах, - страчвалася; важная для мяне размова сканчалася нічым.”
Бялявы бліснуў вачыма:
“Калі ён кажа “…а ты сам сьвяты?” - трэба парыраваць: “…з тваёй дапамогай буду!” …А справа ў тым, даражэнькі, што Козьма Пруткоў - гэта зборны вобраз рускага і сусьветнага Распусьніка; гэта сапраўдны, скрыты гарладзёрствам, пустадомак-гультай, "іван-дурак", …хітры маральны паразіт, “абжора” і, таму, большы за іншых -“бальшавік”. Для Расеі гэта тысячагадовая наменклатура калектывізатараў-акультыстаў у вобразе папа; дражджа, гной і вірус славутага на ўвесь сьвет рускага Самаедства. Для Беларусі гэта фантом вайны, русіфікацыі. Козьма - “судзьдзя” (а Ісус кажа: “Не судзіце…”) і жывы дэман наступленьня на нас, хрысьціян-еўрапейцаў, нечага Чужога, як той жа калдун-зладзей Распуцін… Я, Міхаська, называю гэта: іерогліф на чалавеку, замест - Слова…
Козьма Пруткоў і ловіць і балваніць нас пад гэтым іерогліфам; праз вякі нясе абернуты ўнутраны сьвет наменклатуршчыка, скукселай, разьвянчанай Асобы, паўшага Анёла. Ён (ужо ў ва сьне!, да таго як сустрэць цябе раніцай) ставіць на табе свой штамп, і потым, пры сустрэчы, - натуральны як “дабрахот”-бальшавік (бо - “ба-альшоя горла”), кадзіруе цябе, бясьхітраснага; пакрысе становіцца шаманам антыхрыстам і, ўрэшце, - сталіністам (“гітлераўцам”) забойцам, а на самай справе - звычайным злосным злачынцам ды баронам-паразітам.
…Тое што ты назваў грубасьцю - ёсьць нашмат глыбей, чым думаюць яе несьвядомыя носьбіты-інтэрвенты дарослыя і, як бачна, нават некаторыя дзеці. Дзікі роў п’янога мужчыны гэта выхад у наша жыцьцё духу турмы, дзе панствуе нехта хітры адзін, Сьвядома трымаючы пры сабе астатніх паралізуючым духам Страху ды жаху. Такім чынам, барацьба бальшавікоў і злачыннасьці паміж сабой, на самай справе - “барацьба дзьвух зьвяроў за статак дойных кароў” - за неперадузяты, добры люд, геніяльны на здольнасьць да дэмакратыі і, пазьней, - да Сусьветнага Валадарства Ісуса…”
“…І што нам з гэтым сусьветным Хамам рабіць, Анатоль Аляксандравіч?”
“Ведаеш зь Бібліі: “Барацьба наша супраць злых начальстваў, уладаў ды супраць духаў здрады паднябёснай, а не супраць крыві і цела чалавека.” Якія гэта не страшныя чалавекі, а яны перш за ўсё - слабыя людзі. Бо ў кожным самым геніяльным Пушкіне, які, пры дапамозе тых жа красных прапагандыстаў, падаўляе савецкі (расейскі) народ уладай сваёй вялікасьці, жыве звычайны малы чалавек, “дзіця”, або “унетраны чалавек”, як гаворыцца ў Бібліі. Або, як у вершы:
“…У век атамны, стомны, машынны
па працы ты як не згарай -
інтымнай, сьвятой сэрцавінай
ты прагнеш казкі, любові, дабра…”
Наша задача старацца хаця б суперажываць такому грубіяну-чалавеку, калі не разумець; але, як да зьвярка, не дапускацца да яго блізка, дыстанцавацца, застаючыся верным ягонай недзе стоенай гуманнасьці, зморанаму ды,часам, забранаму, замардаванаму ўнетранаму (унутранаму) чалавечку-дзіцяці ў ім, яго “падсьвядомасьці” (бо чалавек тады нейкі Від “зомбі”). Гэта галоўны прынцып Ісуса, які ён пакінуў нам, вісючы на крыжы і молячыся за сваіх забойцаў. Правер яго. Ён зробіць цуды пераўтварэньня, сацыялізацыі з тваімі, здавалася б “вечнымі” злосьнікамі. Практычна, гэткім чынам, - у той момант, калі ён, злосьнік, у іку-піку “той” злосьці, а ты сьціпла не адклікаешся тым жа на ягоную істэрыю, на тэрарыстычны рэй паводзінаў, або, нават, знаходзіш у сабе сілы ў гэты момант шапнуць-падумаць да Бацькі: “…даруйце яму, бо не ведае што робіць…” - так ты кампенсуеш нешта недададзенае яму бацькамі, “эвалюцыяй”. Так перадаецца чалавеку таінства, сакрэтныя веды: ад-сэрца-да-сэрца.
…І тады эвалюцыйна, ўжо пры Новым пачуцьці, пры эмацыйным камфорце, свабодзе, якая прыходзіць за гэтымі ведамі і якую яны самі ўносяць у жыцьцё (калі імі набрыняе Маральная большасьць нацыі (Moral majority) - cтановіцца магчымым якасна новае палітычнае ўладкаваньне - Дэмакратыя. …Усё гэта і ёсьць расшыфроўка механізму таго “спрэчнага” запавету зь Бібліі: “Падстаў і правую шчаку, калі нехта Ўдэрыў цябе па левай…” Нажаль, ніводзін колісь сустрэты мной поп або ксёндз, так дакладна папросту не ўмее казаць… Як кажуць, даруйце Божачка і нам, і папам, і панам… Такім чынам мы, як інтэлігентныя людзі, павінны разумець любога суседа і як судзьдзя і як адвакат, …і як Брат! Толькі - дзейнічаць згодна з канкрэтнай сітуацыяй.
…Ты, як я гляджу, Міхасік, на гэтым шляху!”
“Як судзьдзя я, здаецца, магу яго, Козьму, бачыць. Ды як можна, прабачце, такому быдле быць адвакатам, Анатоль Аляксандравіч?”
“Вельмі зразумела што ты адчуваеш, зямляк, - …судзьдзяў больш сярод нас, - бо кажуць, ніколі на прасьлядзіш шлях Зла, калі ты не дастаткова “круты”, каб думкава прайсьці ягонымі сьцежкамі, ва ўвабразеньні суперажыць яму, наблізіцца да яго вобраза. …Звычайнаму, “нармальнаму” чалавеку гэта праціўна, яго тут вярэдзіць. Гэта могуць толькі падрыхтаваныя, сапраўдныя юрысты, сьвятары, а, таксама, фантазёры-прафесіяналы, якімі зьяўляюцца пісьменьнікі, мастакі ды …інтэлігенты. Як кажа дзядзька Саламон у Бібліі: “Подум (мроі, фантазіі) у сэрцы чалавека - глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх.” Або, памятаеш сухаваты расейскамоўны “код” (песеньку): “…Атланты небо держат на каменных руках.” І яшчэ, Пушкін: “Я чувство математікой п(р)оверіл.”
…Хай не большасьці, але некаторым гэта трэба дасьледаваць. Пагэтаму яны потым і становяцца Скарынам, Каліноўскім, Дастаеўскімі; “супермэнамі”, носьбітамі Амэрыканскай мары - “Людзьмі Звацца”, эпічнай, “галівудзкай”, казачнай свабоды, на якую як на сваю, дзівіцца ўвесь Сьвет, зачаравана “пазнае-прызнае” як уласную праўду жыцьця Маральная большасьць людзей цэлай Планеты…
А ўлюбёныя ў сябе, тыпу, -
“Я такі прыгожы…
Я - Антон зь Ціроля!” -
…і затануўшыя у “досьведзе-вопыце” цемрашалы, - заходне-еўрапейскія салонныя хітруны, - на гэта будуць казаць: “Так не бывае..!” А Козьма Пруткоў, як мядзьведзь, са свайго сібірскага кута, з бальшавісцкай, рытуальнай упэўненасьцю таёжнага шамана-антыхрыста будзе казаць: “Калі яны паэты, то і я паэт!”
Бо, насамрэч, жыцьццё Маральнай большасьці людцаў на Гэтай планеце ідзе не пад “турэцкім” сцягам СССР, не “па-вопыце” нейкіх “высокіх ды прыгожах” бессаромных фашыстаў-Нарцысаў, не па бязбожнай “мядзьвежай” логіцы амаральных гуманістаў-камуністаў з расейскай глыбінькі… Жыцьцё ідзе па Ідэі, па Казцы, па Сэрцы, па маральнасным Духу, абсалютна індывідуальна закладзеным у Натуры кожнага чалавека.
…Гэты ж “Пруткоў”, сваім злым геніем бачыць увесь фашысцкі, прыземлены разьлік, хітрасьць (па-навуковаму - рацыяналізм) ды страшную гімалайскую “гуманнасьць” дыктатараў, фізікаў-медыкаў (а не сьвятых), якія лезуць са скуры, каб стаць “над народам”, над Казкай. Ён, козьма, без ужыцьця сэрца, халодным розумам “вылічыў” аднабокасьць (рацыяналізм) гэтых заходніх эстэтаў і, як іх-жа арганічны працяг у Астатняй Эўропе, як Выканаўца, сам, рукамі сваіх “фанаў” - нашай наменклатуркі, - ажыцьцяўляе іх салонны прысуд над неспакушанымі, не-даадукаванымі людцамі, - у выглядзе камуністычнага - тут, (фашысцкага - там) эксперыменту.
Упэўнены ў сабе да сёньня, ён, нават кажа: “Мне такая дзермакрацічаская апазіцыя і нада!” (Для ўмацаваньня дыктатуры.) Але тут ён ўжо, на наша шчасьце, вельмі памыляецца. …Бо сёньня, нават праз Тысячагадовы тэрор Усходняе Эўропы містыкай, ўрэшце, прарастае ў нас прыкмета цывілізаванасьці: апірацца і служыць светлай Рэальнасьці, а значыць, - разумець ды правільна суперажываць любой жывой істоце, паважаць любую старасьць, прызнаваць, што “чужых” дзяцей не бывае…
Біблейская (Калінава) Справядлівасьць судзьдзі ды адваката, жалезныя нервы доктара, самадысцыпліна салдата, падцягнутасьць спарцмена; …і сьвятая (Скарынава) любоў Ісуса - гэта не міф, гэта комплексы вартасьці-паўнацэннасьці - канкрэтнай асобы, інтэлігента, які, “як старое добрае віно: чым старэй - тым дабрэй.” Я назваў бы гэта ўзроўнем дэмакратычнасьці персоны, рысай, якая даступна ўсім, жывучым па простых Запаветах: Не забі; Не украдзь… і якая дае дзівосную эмацыйную глебу для “Калінавай”, незямной справядлівасьці меркаваньня аб зьнешніх людцах.
Напрыклад, Ісусава прасьвятленьне ў дадатак да народных, “дваровых” звычак патрабуе ад нас толькі Адно: сябе-, самакантроль. …На такім (пабытовым) узроўні чалавек тады (наноў) Нараджаецца, так бы мовіць, “распачынае” Нечувана салодкае для душы і цела (ад цяжкое-але-незвычаейнае штодзённае Працы над саБой) ачышчэньне крыві, што потым натуральна перадаецца і яго нашчадкам (“…да чацьвертага калена”). Але, падумаўшы, - чаго ты, чалавек, варты, калі жывеш без Самакантролю? …І гэта ніколі не апраўданьне, што цябе гэтаму “не вучылі.”
…Мяркуйце самі, якая ж дзівосная, ні з чым іншым Проста непараўнальная, Непераможная нічым у сьвеце, радасьць штодзённага вызваленьня тады З намі..! (Або “сацыялізацыя чалавека”, як гэта “волюнтарна” называе псіхааналіз). Ды Псіхас(з)інтэз(!), чым зьяўляецца метад, якім Ісус праводзіць чалавека па жыцьці, - гэта найбольш кароткі ды просты шлях…”
“…Куды, Анатоль Аляксандравіч?”
“Да свабоды, братка, да Бога, або, груба кажучы, да іншапланецян, якія, праўда, адкрываюцца людзям не праз вочы ды вушы, а праз нябачную веру (у Лепшае), надзею (на Лепшае) ды сьвятую любоў паміж Бацькам нябёсным і чалавекам… Калі мы ходзім у гуморы, у Правільным духу,- мы незалежныя ад глупства людзей; мы “падключаныя” да Іх, “Добрых іншапланецян”. …І тут мы маем нашых вечных “адвакатаў” перад Богам, нашых нацыянальных інтэлігентаў і наш Гонар перад Сусьветам - Скарыну ды Каліноўскага; амерыканцы - Вашынгтона ды Джэферсана і гэтак кожная нацыя.”
“Вы маеце на ўвазе Дэмакратыю?”
“І нават - “Да таго”, барацьбу за яе. Дэмакратыя - гэта калі ўжо нейкая “крытычная”, (або простая) большасьць народу “дасталі” той таінства-комплекс Справядлівага, сталіся аб’ектыўнымі, свабоднымі персанальна людзямі, як Франьцішак. Я ж маю на ўвазе незамутнёнае Сумленьне паршаадкрывальнікаў, сьціплых інтэлігентаў, вечна нясучых паходню свайго сэрца для акаляючых людцаў. Гэтыя звычайныя людзі і ёсьціка грунт нябачнага Бога; урэшце яны і перамагаюць; …потым да іх прыходзіць Сам сын Божы і, зь ім, - іх праўдзівасьць выкрышталізоўвае навуковую магчымасьць Ісьціны: “І спазнаеце Ісьціну і Ісьціна (правільны настрой) зробіць вас свабоднымі… (або - шчасьлівымі, здаровымі ды багатымі!)”
З таго часу гэта гуманітарнае рэчышча ўсё больш павялічваецца да памераў суцэльнага акіяна, да часу свайго якаснага, “Рэнесансавага” пераўтварэньня і, потым, напісаньня на паперы Канстытуцыі першай на Зямлі сьвядомай Дэмакратыі ў Амэрыцы… Нажаль, паміж Тым часам і Сёньняшнім паўсталі гэтыя бязбожнікі: эпігоны, нарцысы, акультысты ды эстэты, - папросту шаманы і, - непрыкметна, сталі чараваць, загаворваць і адрываць неперадузятых людцаў ад малітоўнай Ісьціны, назваўшы гэты працэс эпохай “Асьветы”. Вынікам - масавыя псіхозы 20 стагодзьдзя - Фашызм ды Камунізм… Сёньня наша інтэлігентная задача ўсьведамляць і тлумачыць, “тэксьціраваць” вакуум Давер’я ў Эўропе, на гэту хвілю згубіўшай гуманны корань, сьвятую веру, надзею ды любоў; адкрывацца навакольным людцам праз тыя высновы-вывады, якія падказвае наша незьвязанае Сумленьне.
…Я маю на ўвазе, Міхась, цяперашні момант, калі мы з табою, мо, нязначныя нікому адзінкі зь беларусаў і эўрапейцаў, хто цярэбіць гэту гуманітарную размову, гэты не-фанатычна грашовы, а Нармальны шал жыцьця.
Эстэтызуючы кашчунства інтуітыўны акультыст (фашыст) з Заходняй Эўропы казаў: “Калі я чую слова “Культура” - мая рука цягнецца да пісталета”. Такі ж цемрашал ва Усходняй Эўропе, атраўляючы саму крынічку праўды ды Ісьціны, навязваў нам, - дзецям і дарослым: “Рэлігія - гэта род духоўнай сівухі”. …Вынікам - дурман фашызму ды масавая спусташаючая амаральнасьць, рабства ў нізкіх фантазіях і распусьце, якія, проста як “клінічныя” выпадкі разврату мы можам назіраць да сёньня ў Інтэрнэце. …Прытрымайце свае “эратычныя фантазіі,” спадары! Грэх іх не кантраляваць.
…Бо свабоды ад маралі і культуры, як свабоды ад чыстага паветра, проста не можа быць. Наадварот, толькі ў культуры, у маральнасьці, як рыба ў чыстай вадзе, - мы і здольныя быць свабоднымі. Гэта сама Натура чалавека. Тут магчыма нават Дасканаласьць, пра якую нам прама-проста сьведчыць сын Божы: “Будзьце дасканалыя, як дасканалы ёсьць ваш Бацька нябёсны…” (Ісус). Ён, Ісус, сам і пачынальнік гэтай свабоды. Ён Сам і адкрыў магчымасьць нашага аб’яднаньня, Сінтэзу з чыстым (сьвятым) духам Такога роду Ўвабразеньня, дзе знаходзіцца Ўсё і Ўсе мы… Гэта сам сэнс ягонага перажываньня і гарэньня за нас, сэнс яго ахвяры.
Цяпер гуманітарная наша апора, Ісус, на “тым” баку, - перад Богам, - (накшталт, як нябачная апора для дыханьня на Зямлі - ёсьць паветра), дае здольнасьць праз “код” яго імя, шчыра “ўбіраць”, удыхаць, “брыняць”, ды ўсьведамляць Сьвятасьць: “…усім целам, душою, разуменьнем і (фізічнай) моцаю, - (без астатку), - палюбеце Бога свайго”. “Перш за ўсё прасеце Сьвятасьці, а ўсё астатняе (грошы, удача, здароўе) завяжуцца, прыйдуць разам. …Бо Бацька ведае ўсемагчымыя вашы душэўныя ды фізічныя патрэбы”. (Ісус). …І калі ты нават проста назіраеш жанчыну з прагай, то ўжо ў сэрцы сваім ты саграшыў зь ёю”. (Ісус). Вось, дарэчы дзе ў бездапаможнасьці пры любым маральным дыскамфорце, спакусах і, нават, хваробах трэба ў такія моманты думаць, праяўляць сваю Волю: “У імя Бацькі, і Сына і Сьвятога духу, Нячыстая сіла, дзе б толькі ты не была, прэч - на Божы Суд!!! Аман.”
“Спасьцігнуць гэта - значыць стаць свабодным, Анатоль Аляксандравіч..!” - усклікнуў я.
“Ты падазраеш, - што я неяк па-асабліваму “прасьветлены”? …Яно то, можа, так і ёсьць, …але тады чалавек становіцца яшчэ больш зямным, простым, адказным ужо за суседзяў, за нацыю, за Парадак. Разумееш? Той, хто сапраўды Дайшоў да Вершаліны гары, потым абавязкова вяртаецца ў Даліну, каб даглядаць Сад...”
“…Але ж - ён Вольны!”
“Так! Вольны. …Але гэта не поўная воля, Міхаська, калі ён, асабіста вызваляючыся, тады знаходзіць сябе сярод Рабоў, якія зьяўляюцца яму роднымі людзямі.., бацькамі, дзядамі,сябрамі, (якім ён не можа звычным чынам дапамагчы!) …народам, чалавецтвам; калі ён бачыць сусьветную Наменклатурку маральна хворых, але аб-высокаадукаваных распусьнікаў, паядальнікаў гэтага народа, такога безабароннага перад імі…
І тады, пры разуменьні ўганаранасьці, нават, абранасьці, такое глыбокае разумець і неабсяжнасьці сваёй місыі, Задачы Вызваленьня, (“амерыканскай Мары” Скарыны ды Каліны), ля прыгожай бездапаможнасьці, - у яго застаецца …толькі адно: “Божа, даруйце ім, бо (робячы шкоду сабе або іншым) - не ведаюць што робяць…”
Гэтым шляхам, праз канкрэтных людзей, “з пазіцыі сілы-ў-пакланеньні Богу” - Дабро, у постаці цывілізацыі Вольных, Прасьветленых людзей (Дэмакратаў), наступае на цэлы Сусьвет.
…Але пасьля такой высокай ноткі перажываньня гэты, Сьвядомы ўжо, чалавек знаходзіць: - гэта называецца “Інтэлігентнасьць”; што “…ён -просты сьціплы інтэлігент і мусіць, нават, - строга абавязаны, - нешта канкрэтнае рабіць на тым, Незвычайным яму, шляху, - “…Служыць!”
“Каму, Анатоль Аляксандравіч?”
“Богу! Гэта і ёсьць Ягоны Дух - настаўніцтва ды школьніцтва, (“век жыві - век вучыся…”), прарошчваньне кветкі душы, бескарыснае “нясеньне-насеньня” прасвятленьня ды тлумачэньня сабе кожнага моманту жыцьця і, заадно, суседзям, - каб быць не простымі жыхарамі, - каб “Людзьмі Звацца!”. Нажаль, да Першага прыходу Ісуса, гэта эмацыйная свабода чалавека не была зразумела і даступна для людзей, так званай, “залатой сярэдзінкі” грамады. Да Ісуса панавала разумовая, “падспудная” залежнасьць ад “чорнай крыві” па грашах, ад спусташаючых страсьцей, жарсьцей, ад цёмных мрояў і сноў, якія нават да сёньня разносяць наменклатуршчыкі: беларуская дыктатура, “новыя” беларусы, распусьнікі ды ўсялякія “меншасьці”, якіх у біблейскія часы Старога Запавету, - і неафіцыйна і афіцыйна-па-суду, - проста забівалі камянямі.(Левіт 20.)
…Дарэчы, Праведны гнеў тут маецца і ў Ісуса: Ён пракляў дрэва, якое доўгі час не давала плоду; таксама, памёр на вачах у людзей чалавек, які хацеў у Духу абманіць… (Ён казаў: “…Даруецца людцам, калі яны будуць абражаць Мяне (Ісуса), але не даруецца, калі яны Сьвятое назавуць не-сьвятым…”) Сёньня я гэта разумею так: у Духу, па-вялікаму - я ненавіджу тое, што вы свавольна робіце з Беларусяй і з самімі сабой, але ў Душы, паміж намі, я не Судзьдзя вам, я вам Брат. Пакуль вы не парушылі крымінальны закон, я буду цярпімым да вас…
Памятаеш знакамітае: “Пся кроў!”, - гэты пыхлівы, наменклатурны праклён-закляцьце, (іерогліф) на чалавека залатой сярэдзінкі. Гэты местачковы, нарцысаў “вірус” і сёньня “местачкоўствам”, кашчуннасьцю-нахальнасьцю, нахабнасьцю ды агранічанасьцю запросаў да жыцьця зьядае еўрапейскі і сусьветны “горад”, зьядае калі не вусны, дык думкі, - тую свабоду многіх людзей далучаных да польскай і нямецкай культуры. І, заўваж, потым, урэшце, прыйшлося амерыканцам бараніць Эўропу ад, вырасшага на гэтай “кісьлі-дражджыне”, - фашысцкага самаразбурэньня, ад гітлераўскага антыхрысьціянства, ідэалогіі Фашызму, дарэчы, маючага прамыя (“распуцін-карані”) ў акультызме славянкі спадарыні Блавацкай. Таксама, амэрыканцы найбольш за ўсіх затрацілі грошай і на Халодную вайну з камунізмам.
…Такім чынам, калісьці ў людзей была, у асноўным, амаральная анархія большасьці, здрадны дух якой сёньня застаўся толькі ў безнадзейнай меншасьці…”
“Але ж, Анатоль Аляксандравіч, гэта высокая задача - Справа Скарыны ды Каліны!”
“…Гэта, даражэнькі, настолькі ж і цяжкая задача, бо тут, можна сказаць, усё сваім прыкладам. Тут - зразумець, гэта палова. Другая палова - нешта зрабіць на выснове, на глебе зразуметага. Тое, што атрымаецца і называецца - “ахвяра” для тваёй веры, надзеі і любові. З гадамі, - гэта нешта казачна Гожае, (непарочнае як любоў дзіцяці,) зыходзячае ад цябе Богу - вось вынік гэтага шляху. Папросту, як той казаў, - "рабі сваё лепшае, а астатняе - што Бог дасьць..." Свабода і вызваленьне, як ты бачыш, - гэта перараджэньне дарослай асобы; цэлы асьвяжаючы узор-вобраз жыцьця..!”
“Я б сказаў, адзіна цікавы вобраз жыцьця; нажаль гэтаму не вучаць у школе. …Але, Анатоль Аляксандравіч, што рабіць з пустатой, з вакуумам; куды падзець рой мрояў, якія часам, як хмара, налятаюць? …Іх “рукамі” не разгоніш.”
“Ты, Міхась, глыбока капаеш. …Дык вось тут мы і знаходзім вайну сімвалаў-сымболяў, на якой Нячыстая Сіла, як агню, баіцца Чыстай Сілы, - аднаго Імя “Ісус”, успомненага з пашанай; …баіцца знака сьвятога Крыжа. Менавіта ТУТ найпершая задача - наладзіць просты, шчыры, заўжды - наіўны Кантакт… Пры адным толькі най-меншым душэўным дыскамфорце, або грахоўным Зудзе - чалавек, які хоча скарыстаць свой Шанс жыцьця, быць па праўдзе-Ісьціне Свабодным, - будзе думкава паўтараць або шаптаць нешта сваё, “наіўнае”, накшталт: “…Ісус, Божачка, будзьце Тут…” Будыст, самааналітык назаве гэта - шаптаць “мантра”. Наш славянскі Наменклатуршчык тут “піша Цялегу” на суседа, стварае ў сабе прычынна-залежны самахвалебны ланцужок (“..чаму я - шэф(!), маю права дазволіць сабе.., а ён сусед, “бліжні” (а мне, начальніку - дальні) не можа… Чым я лепшы; чаму мяне і выбіраюць людзі: “...какая-та ж сіла вынесла міня да этай власьці…”
…Але на Самай справе, “сінтэзуючы” сябе да.., аб’ядноўваючыся з Правільным Духам, просячы ў жыцьця Міру з Богам, чалавек павінен адкрыцца поўнасьцю, а значыць і ў прываце, у асабовым наіве, які і ёсьць “дзіця”, Унутраны чалавек, (“вакно падсьвядомасьці”) ў чалавеку. Кажуць, - Бог адкрываецца нам, калі мы нешта Хочам, але Бясьсільныя самі… Дарэчы, уявіце, якія (Фантастычныя-да-бездапаможнасьці!) Просьбы нам магчыма “Матэр’ялізаваць” пры Правільных просьбах у Яго…)
…Наш жа Наіў - таксама Патрабуе ацаленьня… І тут, каб адкрыць Яму, Ацаляючаму, і наш Наіў, (“…прыняць Бога, як прымае Яго дзіця…”) і трэба наш скрыты Рытуал, нашы асабісты Храм духу і цела (“…цела ваша ёсьць Храм Бога..!”). Гэта, - тваё Персанальнае, Асабовае… - Яно будзе нешта накшталт таго, што робіцца пры калектыўным зьвяртаньні да Бога, ў царкве, якое у свой час, таксама патрэбна, як і гэта Тваё інтымнае…
На гэтым шляху мы і знаходзім нашага “першага” беларускага інтэлігента - Франьцішка Скарыну, а, таксама, вечна малады квецень Каліноўскага, яго моцную, незямную волю жыць Так, каб было лепей брату, чалавечнасьці; толькі перад Богам (праз сваё сумленьне) быць адказным за канкрэтную нацыю (беларусаў). Заўваж, насколькі прасьветлены ў свае маладыя гады быў наш Костусь Справядлівы: змагаючыся за фізычнае вызваленьне нацыі ад іншаземцаў, ён нават прадказаў як сам загіне.
…Але агульначалавечая Ідэя справядлівасьці, патрыятызму настолькі вялікая, што - яна вяла яго нават праз сьмерць. І яна перамагла! Заўваж, слаўны генерал Каліна перамог, мы незалежныя сёньня, а тая незямная Справядлівасьць, якую ён геройскі адстаяў у сваім асабістым месцы-жыцьці, зараз перамагае ў кожным, хто проста шчыра задумаецца пра сваё жыцьцё… Нажаль, у вулічнай размове так шмат я не магу распавесьці. Гэта сапраўды Таінства, як кажуць, - містэрыя гэтага моманту.., якім зьяўляецца і Само жыцьцё. …І дзе ты, Міхась, ўсё больш сябе знаходзіш ды выпрабоўваеш, як я бачу. Такім чынам, я сапраўды прапаную наладзіць усяўзростныя факультатывы Справы Скарыны ды Каліны, - бо, гляджу, твае сябры - Алесь, Ясь, - таксама, па-ранейшаму цікавяцца ды, скажам, - маральна ды фізычна здольныя “падняць” гэты чароўны пласт інфармацыі. ...Сапраўдная Дэмакратыя, нябачнай "разыначкай" мусіць несьці ў сабе прасьвятляльны і, канешне, зла-зьнішчальны, экзарцыстычны элемент," - мройна, па-філасофску ўсьміхнуўся Бялявы, быццам зірнуўшы кудысьці ў далеч, у космас, у вечнасьць, у Будучыню.
“…Давайце, Анатоль Аляксандравіч, я згодны! - усклікнуў я, адчуваючы невыспавядальнасьць перамогі і прыгод, магчымых на гэтым Шляху, - шчыра кажучы, нават у самых вялікіх гарадох, дзе я ўжо пабываў, такой Франьцішкавай “іскрынкі”, як у нашым вольным горадзе, не сустрэнеш запраста.”
“…За што я і люблю наш яго, - наш Вольны Горад! - зазначыў Бялявы, але што мяне асабліва натхняе, зямляк, - дык гэта сама твая Гуманітарная схільнасьць імкнуцца да паўнаты перажываньня і, такім чынам, да аб’ектыўнасьці вывадаў. Я дзякую за гэта Богу.”
ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА
Недзе праз месяц адбывалася наша першая сустрэча праз доўгія гады пасьля школы. Мне тады быў 21 год. На сустрэчу прыйшлі, таксама, Алесь Тышкевіч, Ясь Красоўскі і Мікола Лашкевіч. Бялявы, відавочна, быў рады нам. У нядзелю мы прыйшлі ў нашу добрую старую школу, дзе ў настаўніка было памяшканьне даступнае нават на выходныя.
…“Дарагія мае і харошыя! - пачаў ён “афіцыйную” частку сустрэчы, - шмат вады сьцякло з часу вашых школьных гадоў. І для любога настаўніка найвышэйшай узнагародаю - знайсьці назад сяброў у сваіх былых вучнях. Дазвольце павіншаваць вас зь Незалежнасьцю Беларусі і пажадаць вам адкрыць яе, сваю Радзіму, як новую, цяпер ужо роўную па магчымасьцях, напрыклад, той жа Германіі ды Амэрыцы. Няхай асабістае ж`ыцьце кожнага з вас стане сапраўдным (інтэлектуальным і) простым скарбам сваёй грамады, свайго народа…”
У гэты момант я зразумеў, праз Бялявага мы прыходзім не толькі да сваіх каранёў, паходжаньня, папярэдняй гісторыі. …Зь ім я маю шанс стаць такім жа інтэлігентным, раскаваным, пасьпяховым, як мне падказвае сумленьне і як хацела б мая мама, якую я вельмі шаную.
“Першае пра што я хачу вам расказаць і заявіць, спадары, - што я, Анатоль Смалявіцкі, верую ў Бога, якога праз Біблію прынёс беларусам сьвяты бацька Франьцішак Скарына.”
“…Не напружвайцеся, Анатоль Аляксандравіч, мы таксама верым!” - усклікнуў Мікалай у адказ.
“Так, Мікола, але тое што я маю на ўвазе - можа многае дадаць да, традыцыйна, залішне містычнага, ненатуральнага вераваньня ў нас; да не-ўліку ў нашай веры - іскрынкі непарочнай прыгажосьці, якая існуе ў кожным чалавечку, у нашай жа ўласнай гуманітарнай прыродзе, як бакавы зрок, як жыватворчая ілюзія або “флюід”. Тады паразуменьне з жыцьцём, што прыцягнецца да вас, як калісьці знайшлося да майго, - павінна быць матар’яльным, даступным, але ўсеабдымным і правільным. Раніца мудрага чалавека, хрысьціяніна пачынаецца зь веры, надзеі і любові Ісуса, з малітвы. І тут - простай чалавечай воляй да Яго, выратаваўцы, або мастом паміж гэтым Нябачным акіянам (міжпланетнага) сьвятла і - бачным сьвятлом, на Беларусі і зьяўляецца Справа Скарыны ды Каліны, якая вядзе Вызваленьне. …А гэта: маральнае, эмацыйнае, вызваленьне - Скарына; і вызваленьне грамадоўскае, нацыянальнае, фізычнае, - Каліноўскі.
Аказваецца, на практыцы, не так проста рушыць у Шлях, - бо чалавек тады дастае жыцьцёвую, пачуцьцёвую свабоду, якую раней проста не меў шансу адчуваць і якую ў яго скрадалі іншыя людзі, нацыі. Значыць - “Нюх”, “нітку арыядны” - вось што, як “лябараторыю Густу”, цяжка адкапаць у сабе, каб Будаваць праз гэта свой Новы, унікальны на Зямлі, у гісторыі, - Гумор… Свабоду скрадаюць у нас і чужыя культуры, як сістэмы, часам шкодных, шаманскіх, “кама-сутра” - сноў, вобразаў, сымболяў-сімвалаў (чужога) жыцьця. Пасьля доўгіх вякоў аднабокага, нерэальнага ўспрыяцьця Бога і сябе, мы, - яго Стварэньне і прадстаўнікі на Зямлі, - маем усьвядоміць усё па-сапраўднаму, непасрэдна, праз сваё сумленьне, як патрабуе строгая, суровая Рэальнасьць міжасабовага жыцьця і, тым болей, - наша нацыянальная сітуацыя ідэйнай, гуманітарнай пустыні пасьля доўгага цемрашальства тысячагадовай княж-наменклатуркі ды камуністаў.
Я хачу ўзяць на сябе Адказнасьць заявіць, што нават нармальнай добрагуманнай навукі, палітыкі, культуры не можа быць без Божага Адкрывеньня, як неадрыўнай (але інтымнай) часткі творчага працэсу. Сёньня, дзеля ўсяго “незвычайна” Правільнага, мы маем прызнавацца сабе, прыадчыняцца адзін аднаму, - каб спавядаць і тлумачыць усе ўзроўні побыту і дзяржаўнага жыцьця; каб дзяржавай падтрымліваць “корань жыцьця” - свабоду сумленьня інтэлігента ды працоўнага чалавека. …Як кажуць, “перамога пачынаецца ў галаве”. Пасьля таго, як парахнёй разваліўся “нерушімый” вораг Беларусі нумар 1, а мы не верылі што такое магчыма і пра гэта нават падумаць не маглі, - канешне, нам нічога не застаецца, як урэшце паверыць у гэты добры Вызвольны Скарынаў ды Калінаў Шлях, паверыць у сябе, болей таго - давайце прымем адказнасьць не губляць больш свабоду сумленьня Ніколі!
“Сіла слабых” - гэта непераможная сіла чыстага чалавечага сумленьня, калі яно жыве ў веры, што “ўсё Яно - магчыма…” У супрацьлегласьць дыктатурам, эмацыйны пачатак дэмакратыі - гэта калі чалавек у адказ на “падзеньне”, злосьць суседа, на агрэсіўнасьць - паводзіць сябе проста - па-біблейску!
…Мы ўжо некалі гаварылі пра гэта: нават, калі ў нейкі момант усё так, што чалавек не можа ветліва паправіць хама, - але ён усё роўна, “па-просту”, не адказвае яму “злом-на-зло”, а спакойна адводзіць вочы: “Божа, даруйце яму, бо не ведае што робіць…” (пачынаючы нядобры, тэрарыстычны рэй, лінію словаў). Потым, пры сустрэчы, толькі “прывітаньне-бывай” і больш ніякіх стасункаў, маўляў, няхай сам у ва ўсім разьбярэцца або, калі не разьбярэцца, не раскаецца, то - проста: “Бог яго накажа”… Гэта і ёсьць тая непераможная сіла “слабых”, (не праклінаць “вісючы-на-крыжы”), якая разваліла наменклатурны дурман камуністаў, “Турму народаў” - СССР, цяпер “працуе” з мусульманскім сьветам. Менавіта такім чынам на цэлы Сьвет наступае Дэмакратыя! Напрыклад, што сёньня, - пасьля кравасмактаньня ды застрашваньня асобы тым лагерным рэжымам камуністаў, - найболей “коле” вочы ў нашай беларускай грамадзе?
…Першае што прыходзіць да слова, гэта “новыя” беларусы, або новае нам на галаву ліха фанатыкаў, накшталт камуністаў. Толькі зараз - са сьляпой жарсьцю, з “чорнай крывёю” па сіле-грашах, а ўжо не па “сіле-калектыва”, як бальшавікі. А гэта ўсё тое, што павінна быць Правільна, самім чалавекам, дзяржавай, жыцьцядайным-жыцьцёвым асяродкам - накіравана да Ісусавага Духу (“…цару-царова, Богу-Богава”), тады і грошы і сіла калектыва прыдадуцца, дадуць плён і прынясуць шчасьце…
Калісьці, з прыходам веку электрычнасьці, машын ды адкрыцьцём цуду Прыватнай ініцыятывы, з-за “перапаленых” жарсьцей новых гаспадарнікаў-эгаістаў, “капіталістаў” (тоечасных “новых рускіх”) у царскай (чытай: абы-якой) Расеі, народ спакусіўся ды паддаўся камуністам. Сёньня, калі мы амаль “перахварэлі” на Расею, калі капіталізм прыйшоў да нас як нешта праверанае, правільнае па-ідэі, - працаю душы, законнасьцю - мы павінны старанна накіроўваць сітуацыю, будавацца на прыкладзе, патрыятызме, бескарыснасьці, душэўнай свабодзе вечных спаткаемцаў: інтэлігента і працоўнага чалавека… Капіталізм, па-сутнасьці, гэта лабараторыя самарэалізацыі, для іх, падрыхтоўкі, калі можна так сказаць, да Другога прышэсьця Сына чалавечага і Божага, да Яго Тысячагадовага ўладарства…
Такім чынам, “новым”, натуральна, пасьля камунізацыі, галодным па грашах прастакам ды звычайным, заўсёдным жыцьця-блудам адкажам старымі словамі дзядзькі Саламона зь Бібліі: “Спадчына (грошы) адпачатку мітусьліва, несумленна, з прагай захопленыя, не ўкараняцца (пазьней).” Ды яны ўжо і самі паміж сабой ўсё больш адкрываюць гэты Закон чалавечай прыроды, заўважаючы, што грошы “як прыйшлі так і пайшлі…” (Па ангельску: “Easy come - easy go…”) Цяпер трэба цярпліва навязваць ды адстойваць культуру паміж намі і гэтымі нашымі землякамі, бяручы пад увагу, што часам мы, часам - яны, маем слабінку на розныя страсьці-жарсьці… Але нехта маецца лідзіраваць, ініцыяваць, гаварыць, біцца за Сутнасьць, - і усё! кампенсуецца; …спавяданьнем, прыадкрыцьцём сябе адзін аднаму. (Калі гэта павінны пачынаць мы, - няхай так і будзе!)
Такім чынам, “новыя” беларусы - на самай справе гэта старая, але забытая “пена” ад сапраўднага бізнэсу, які (сапраўдны бізнэс!) пакуль што тут, на Беларусі, нават не цікава і рабіць ды і няма зь кім.., - Бялявы сумеўся, быццам, нешта прыватнае ўспомніў, - Сёньня, у час росту ў гуманітарны бок, якім зьяўляецца дэмакратыя, пасьля эканамічнага, - таксама і ў дзьвух астатніх разьдзелах жыцьця - у палітычным ды культурным мы, канешне і натуральна, можам назіраць “згаладнелых” па свабодзе волі верхаглядаў, нявопытных у новым жыцьцёвым вымярэньні людзей, якім любым коштам, нават падманам, амаральна, - хочацца Ўлады, Грошы, Сілы. Яны - то са славяна-фашысцкім акцэнтам, то з эратычным, то з містычным… на што толькі не перахварэе грэшны чалавек у свабодзе, пакуль зноў навернецца да простых (геніяльных) дзядоўскіх каштоўнасьцей сям’і, грамадоўскага доўгу, вераваньня.
Яны часам нават кашчунна супрацьпастаўляюць славянскія каштоўнасьці жыцьця - агульначалавечым! Але, вось тут то і трэба нам тое Братэрскае “бясконцае” цярпеньне Справы, бо мы “не супраць іхняй плоці і крыві, а супраць духаў, начальстваў ды сілаў злобы паднябёснай”, якія, калі мы падыйдзем бліжэй, то ўбачым - што проста “за-браўшы” пад свой кантроль гэтых нашых суседзяў, а па-сутнасьці, унікальных, як і мы самі, людзей. Справа Скарыны ды Каліны - гэта “…каб цяпер сталася ведамаю праз царкву Ісуса - уладам (на Зямлі) ды сілам (на нябёсах, здрадным анёлам) разнастайная мудрасьць Божая”, каб яны На-вярнуліся… каб вы болей не хадзілі ў марнасьці, бясплённасьці розуму, як іншыя пагане (бязбожнікі) ходзяць…”
А як вы думаеце? Што вы скажаце на гэты конт?”
Рэшта (rest) (канец) Нейкай Часткі…
ЧАСТКА 2
ДРУГАЯ СУСТРЭЧА.
“Прывітаньне, сябры! Жыве Беларусь! - вітаў нас Бялявы распачынаючы новую сустрэчу, - мінулы раз мы з вамі спыніліся на тым, што часам насоўваецца побыт, “засыпаюць”, як пясок, праблемы… Што ж тады згодна са справай Вызваленьня, са Справай Скарыны ды Каліны чалавек мае рабіць…”
“…Дзеўкі не любяць.” - уставіў Мікалай.
“…І гэта праблема, - згадзіўся Бялявы, -
…Давайце я вам раскажу адзін вершык” - панізіў тон настаўнік.
“Так..! Раскажыце..!” - амаль у адзін голас выдыхнулі мы ў адказ.
“Гэты верш якраз пра тую цяжкую, “разрываючую” наша мысьленьне і, - стандартную па сіле супраць усіх чалавечых душ,- пар`у або “фазу” Месяца, калі адны, сваёй воляй, кіруюцца да лепшага, да Дабра, а некаторыя, па-слабасьці - здаюцца Ворагу, ідуць у ніз… Ну, слухайце:
"…Адзначыць месяц свой уплыў на мне
То счараваны ім, то п’ю яго, то гасну…
То вершы прачынаюцца зьвінець
Званочкам праўды ці сапраўднай казкай.
…Дык абтрасу расінку з падарожніка,
Пайду шукаць прыгожае збавеньне
У лесе, на прыродзе нетрывожанай,
Дзе нам шуміць жывое адкрывеньне…
Зсабой вазьму бяду блакітнавокую:
“Суцішся, ты народжана на волі,
Яднай мяне з далёкімі вытокамі,
Яднай мяне з Ісуса сьветлым болем…”
Я раскажу бядзе прыгожымі малітвамі
Пра Царства не спазнанае і ў сне…
Суцішыцца бяда, не зможа вытрымаць,
Абернецца набыткам для мяне…
Абернецца рэальнасьцю суроваю
Ды панарамай заблудзіўшых душ…
Не вытрымаю і сваімі словамі
За ўсіх я Бога папрашу…
За ўсіх, хто Ймгненьне дадзенай Свабоды
З прычыны нейкае не карыстае,
Не патрапляе радаснае згоды
Зямнога і Завоблачнага краю…”
Бялявы скончыў верш з, амаль, акторскі паднятым позіркам і “птушкай” на пальцах. Мы, міжволі - гучна, заапладзіравалі…
“Я хацеў бы гэты верш, Анатоль Аляксандравіч!” - апярэдзіў усіх Мікола.
“Добра, Міколка, …а ты любіш вершы?”
“Нажаль, толькі, некалькіх, як мне здаецца, “сапраўдных” паэтаў, тыпу Роберта Фроста, Роберта Льюіса Стывенсана, трошкі - з Купалы, з Коласа, з Багдановіча.., ну і трошкі з класічных песімістаў якімі я лічу расейскамоўныя таленты ўкраінкі Ганны Ахматавай (Ганны Гурбенка, здаецца), яўрэя Іосіфа Бродзкага, …беларуса па прозьвішчу і пачуцьцю Ўладзіміра Высоцкага.”
“А з сучасных беларускіх паэтаў?
“…Можа, Бартніцкі. А так, нажаль, нікога не ведаю.
…Маладыя таленты пакажуцца і тут жа сьпіваюцца, …бо медыя яшчэ ў руках у савецка-ўмоўных “натуралістаў”, якія маюць беларускі патрыятызм замест рэлігіі, губляючы паўнату і богаданнасьць самаго Патрыятызму…
…Бо, я думаю, “богаданасьць” Нацыянальнага, - патрыятызму, - ў тым, - для таго Бог і даў розныя мовы, - каб людзі не ладзілі Другі раз “да нябёс” Бабілёнскую вежу-гардыню культуры, маючы на Зямлі адну “мову-сталіцу”, - а спаборнічалі, “цёрліся” і праз гэта крышталізавалі Праўду, якая - ў культурным, пабытовым пакланеньні Богу; каб адчулі богаданнасьць не толькі Нябёснага, але і блізкага, свайго Зямнога, інтымнага існаваньня…
А яны ў нас пакуль што пішуць пра жыцьцё знаходзячыся ў Прастрацыі, у Істэрыі, у Боязі-Ўціску, у самаўціску свайго Я, - бо яшчэ не вераць у беларускі Лёс на Зямлі, не вядуць Справу па-вялікаму, не будуюцца асабіста.
…Малады чалавек у нас можа казаць: “Мне не падыходзіць быць сямейным, бо я хачу быць паэтам…” А пра што ж ты тады Скажаш, “паэце”?
Гэта расхожае глупства эпохі свавольнай Асьветы (фашызму-камунізму); “эпохі” расьпяцьця Маральнасьці, свайго Я, каб потым, ламаючы лёсы акружаючых, бурачы Справу Скарыны ды Каліны, як той Пруткоў, халодным розумам “тварыць пекла навокал сябе” і як Вядучы гэтага пекла, - вышчалачваць драматычныя, “разумныя” радкі верша…” - з глыбейшым хваляваньнем адрапартаваў на адным дыханьні і скончыў сваю прамову Мікола.
“...Міколка!, я з табой!” - крадком, з пад’ёмам тону “сьлізгануў” голасам Бялявы, - …значыць найпершы тэст на сталасьць - знайсьці, адкрыць сабе Ідэал; са свайго “ўнутры”, (свой “own” - як кажуць англічане) пайсьці за ім і толькі потым, у меру сваёй Сталасьці, …“навязваць ды адстайваць Культуру”. Або памятаеце савецкае “законаўкладаньне”: “Паэтам можаш ты ня быць, а Гражданінам быць абязан.”
…Значыцца, ідэал - гэта нешта такое, - як комплекс, колькасьць думак, пажаданьняў, ідэй, - якія вы любіце, якім верыце, якія вам - родныя. … “Дзяўчаты-не-любяць” - гэта знак што вы нешта з гэтага Ідэалу згубілі; зашмат засяродзіліся на дзяўчатах; яны паўсталі паміж вамі ды вашым Ідэалам… Бо па прыродзе - “хлопца дзяўчаты любяць!” …Бо, калі вы будзеце са сваім Ідэалам, са сваёй Справай на Зямлі, то дзяўчаты будуць заўсёды “пры вас”, “з вамі.”
…Тут то і трэба адзначыць, Ідэя, - каб яму, чалавеку Залатой сярэдзінкі “быць любімым”, мець добры гумор на кожны дзень, - гэта Ідэя граматна, не-містычна, прарасла ў нас у Беларусі толькі ў выніку дзейнасьці Фрацішка Скарыны ды Кастуся Каліноўскага, іх спадарожнікаў; а як прыкладн`ая, палітычная Справа інтэлігента і Дзяржавы, як надзённая справа Сучаснага звычайнага грамадзяніна гэта Ідэя усьведамляецца грамадзтвам нават да сёньня. І зараз гэта проста надзённае жыцьцё і клопат дэмакратыі - меркаваць аб персанальным Інтарэсе чалавека - спрыяць яму жыць, радаваца ды самаарганізоўвацца.
Трэба, таксама, сказаць што нават хваробы, - любыя хваробы, выздараўленьне ад іх - гэта Справа Скарыны ды Каліны!, якая канкрэтна бачыць у кожным чалавеку “ўнутранага чалавека” і яднае яго з Безумоўным Здароўем Бога - “знутры”, проста-лагічна вызваляе цела чалавека, фізічна надае яму нешта Новае., вызваляе пачуцьцё астральнае, касьмічнае незалежнасьці ды паўнаты…
Калі проста казаць, - у кожным дарослым чалавеку прадаўжае жыць “дзіця, якому (нарэшце) ўсё можна, але (па-ранейшаму) не ўсё карысна…” (У нас проста “прачнуўся” Дарослы ў-плюс да дзіця…) Дзіця застаецца ў нас, але ўжо як Унутраны Чалавек, - (гэта тэрмін, якім прасьвятляе нас Біблія…)
Унутраны Чалавек, гэта - “Падсьвядомасьць”, як кажа еўрапсіханаліз ды Буддызм; …”Звярок”, як скажа вам які акультыст-вядзьмак; або, - “Чарвячок цікавасьці”, - як “павядзе” вас пабытовы мудрэц, - ці “Мышка”, якой патрэбна пастаянна нешта (“фантастычнае”, як цуды Ісуса) “тачыць”, бо інакш яна будзе “тачыць-сама-сябе”, цела-дух памрэ, як ад “раку.”
Усе гэтыя вызначэньні-паняцьці маюць на ўвазе адзін і той-жа псіхалагічны корань-фенамен, які знаходзіцца ў кожным Чалавеку-Разумным (Хомо-Сапіенс) і ярка назіраецца ў так-званыя Моманты Ісьціны, хвіліны (часам) сьлёзнага ачышчэньня або “Катарсісу”. Гэта Тое, што па віду, якасьці ёсьць - момант безгранічнай, “незямное” адкрытасьці чалавека; або апошняе зьвяно паразуменьня з Сітуацыяй, ці - прыход Сьвятога моманту Адкрывеньня ад Бацькі Нябёснага (усе-баковага або “траснцэндэнтнага”, як кажуць хітрыя, але не заўжды мудрыя філосафы…) Дарэчы,Чалавек-Амаральны (не-Разумны), або Хомо-Сэксуаліст (Homo Sexual) тут не разглядаецца.
…Такім чынам, ідучы сваім “прасьцякоўскім”, несьвятым, нячыстым, толькі-лагічным, шляхам - псіхолаг скажа: “Яму, падсьвядомасьці, трэба “даваць Праграму”, кадзіравацца і тады можна нават “быўшы лянівым - стаць багатым.” Акультыст (або вядзьмак) скажа: “Увасабляючыся ў Зьвярка, у “Сьвядомым сьне вы можаце бачыць - што робяць людзі за сьценамі, нават лётаць на іншыя планеты.” Пабытовы мудрэц вынайдзе: “чарвячка цікавасьці” трэба правільнай “ежай” харчаваць і вы ніколі не будзеце хварэць, болей таго - сустрэнеце Прасьвятленьне…
Толькі, біблейскі Унутраны чалавек, мне найболей блізкі з усіх гэтых “паралельных”, уздоўж-шляхоў, дзе Ісусаў - усё ж ідзе “найжалей-найдалей”. А кожны з нас, мы як людзі, - немінуча мусім выбраць Адзін асноўны рэлігійны шал у гэтай штодзённай прыгожай Свяшчэннай вайне-жыцьці! …Унутраны чалавек у нас - гэта Тая апора, грунт, “удабраючы”, наталяючы, сьвядома умацоўваючы Які, - мы на самай справе, “па-крыві” становімся Здаравей, Лепей. І гэта Пасоўваньне па жыцьці ў той бок.., яно той якасьці, пра што Ісус успамінаў: “Вы (людзі) ёсьць багі!” - (на столькі Бацька дае астральнай Магчымасьці, рэсурс - для навуковай, творчай Свабоды вам…) “Калі ёсьць у вас вера з гарчычнае зерне вялічынёй - то вы гару можаце перамясьціць…”
Няма аніякага сумневу якую агромністую Псіхічную Сілу прыгожа жыць і рабіць (у Імя Ісуса; пры ім, натуральным Лідэры нашага духу, волі і цела чалавечага) мае даць адзіна-жыцьцядайны Бацька Нябёсны свайму дзіцяці-чалавеку, калі той не аналізам-разьдзяленьнем з ІМ, не “самаўнушэньнем” ці “мантрай”, а - “Пастом ды Малітвай”, сінтэзам-аб’яднаньем з Родным!, нябачным Сьвятым, ачышчаецца. Болей таго, толькі тады Творыцца справа Скарыны ды Каліны, а - перад Бацькам па Зямлі ідзе Агонь Духу і ачышчае Яму шлях. Я думаю, зараз болей Відочна, што Унутраны чалавек - не “зьвярок”, не нейкая “маса -падсьвядомасьць” і не “чарвячок”…
З Гэтым унутраным чалавекам можа сябраваць нават неадукаваны дзядок ды бабуля. Але яны, “не-прафесіяналы”, ніколі не адолеюць “наменклатурнага” бар’еру Псіхааналізу каб “мар`ыць чарвячка” (цікавай) інфармацыяй ці “пераўвасабляцца ў зьвярка” - гэта ім проста гідка.”
“Вы лічыце што ёсьць болей простыя і болей складаныя людзі, Анатоль Аляксандравіч?”
“Так, Мікола, якраз пра гэта ў Нагорнай прыповесьці й казаў Сын чалавечы, кажучы што “…адзін прынясе (дабром ў сваё жыцьцё) Богу прыбытку болей, другі - меней, трэцьці - проста нашкодзіць сабе ды нам усім… ” Сапраўды -
“нехта прагне трактар-машыну, нехта - лес ды раўніну…
…нехта ж - Слова ды мову, Праўды глебу-выснову…”
Што б хто ні “мудраваў” сёньня, а прастата ды даступнасьць, пэўня, адна з прычын, што нашы мудрыя продкі-Еўрапейцы тысячагодзьдзі таму прынялі Хрыста да сябе ў дух, і сэрца, і цела…”
“А чаму яны забыліся язычніцтва?” - засяроджана спытаў Алесь.
“Ведаеш, Алесь, баючыся і аддаючы ахвяры паганскім багам, (як зараз еўрапсіхааналітык скажа - “Элементалям” духу), людзі гублялі цэлы пласт інтэлекту, але ўсё ж прадчувалі нешта большае, складалася простая памяць, лёгіка сноў. …Як Ісьцінная і праўдзівая гісторыя (“анатомія”, эпас) вернага Каханьня; жыцьцёвы Аптымізм чалавека-Разумнага, маўляў: усё ў гэтым жыцьці - да лепшага… Людзі распазнавалі Казку на яве: “Зло заўжды ўрэшце прайграе…”
Паступова, пры Росьце насельнікаў Зямлі, сустрэчы розных культур у адной маральнай прасторы, напрыклад у Рымскай імперыі, - людзі бачылі Агульныя рысы розных расаў і, тады, натуральна, Пабытова а, таксама, - Прафесійна, мудра-любна ды філасофскі вызначаліся Агульначалавечыя каштоўнасьці. І тут - Асьвяжаючая, проста “вечная вясна” дзейнасьці Ісуса Хрыста, якая, заўважце, заўжды падмацоўвалася Справай…”
“…Справай Скарыны ды Каліны.” - шматзначна зазначыў Мікола.
“Так, Мікола, на Беларусі Справай Скарыны ды Каліны.
…А гэта Справа - на глебе веры. Яе не магчыма рабіць, - самаму не маючы далікатнага досьведу ды спробы-вопыту Прычашчэньня да Блізкай душы Бога, не маючы ў сабе душэўнай свабоды-слодычы Ісьціны.
І заўважце, як своечасова прыйшоў тут Ісус - менавіта, калі людзі, “падрыхтаваныя” ўжо Кнігай Старога запавету, ў сваёй Маральнай большасьці былі пэўныя ды - гатовыя ацаніць і ўнетрыць праўду, ахвяру іхнага Нябачнага Бога-Бацькі, Творцы, які паслаў дзеля гэтага свайго роднага Сына, Ісуса, нават - на сьмерць. Пера-жыць дзеля іх ажно саму сьмерць - каб “увіньціўшыся” ў іх самае далікатнае - ў чалавечае Сумленьне, даць тут чалавецтву Новы, нязнаны да таго сентымент Перамогі, Пачуцьцё дасканаласьці, (“катарсіс”, як кажуць тэатралы) і гэтым, нялёгкім у дасягненьні, - Таінствам… выратаваць іх жа, зблудзіўшых у граху Саддома і Гаморы…
Тут, праз сумленне, інтымны ўзор, да сёньня людзі і выбіраюць два супрацьлеглыя шляхі: быць з Чыстым або з Брудным, мець веру у найлепшае у іхным Моманце, у станоўчую мараль, або, наадварот, паддацца нізкаму, распусьце, спакусе ад “абы-што”, жыць-як-набяжыць. Грэх жа робіць удушаючую Пустату, вакуум вакол грэшніка, бо “вышчалачвае” і выхалошчвае, - травіць Сьвята, радасьць нашае Прысутнасьці, скрадае наша добрае эмацыйнае “ура!” ды перараджае, прывязвае нас да дрэва “Забароненага яблыку”. А “слодыч” забароненага плоду, эмацыйнае, псіхалагічнае “ура” Граху (як пра тое пісаў у адчаі Высоцкі: “…Слышу, с пагубным васторгам - прападаю, прападаю…”) - гэта Зьверская “свабода” над нейкім багацьцем: над Грашамі, над Уладай, над Целам, над Самім сабой… Амаральная, бясконцая жарсьць ды страсьць; “беспредел”, як кажуць там на Усходзе, калі ўнутраны, Малы чалавек, не “далучаецца”, не прасьвятляецца Справай, а становіцца ў дарослым чалавеку ворагам яму, “зьвярком” і, натуральна, па сваёй дзікасьці, паядае сваё будучае, сябе Дарослага, сталага, - праз алкаголь ды іншае…
А тыя самыя ёгі-дактары (сябры якіх - магі, прыходзілі павіншаваць сьвятую Марыю з Нараджэньнем Ісуса…) пацьверджваюць: “Усякая хвароба мае разумовы пачатак…” Значыць павінна быць ідэйная “санітарыя Розуму”, ідэалістычная вайна сімвалаў, або сымболяў, ідэальная культура супраць акультызму, гарачае сэрца, эмацыйны плач-рытуал пакланеньня Ісусу, Богу, а таксама, простая лінія розуму ў Персьпектыве, халодная галава, чым і ёсьць наша Нацыянальная Справа Скарыны ды Каліны. …Бо сапраўднае “…Слова Божае жывое і дзейнае, ды вастрэйшае, як меч двусечны; яно імклівае, здольнае да раздзяленьня душы і духу, суставаў і мазгоў і судзіць думкі і намеры сэрца…” (Біблія. Да жыдоў. 4/12)
Заўважце, як Бацька яшчэ да Ісуса, у Старым запавеце паказаў сваю Сапраўднасьць, Сілу, сваё прамое Пераўзыходжаньне над ёгамі і магамі: Майсей праз Бога зрабіў куды большыя цуды, чым усе знаныя Фараону магі і толькі пагэтаму(!) фараон адпусьціў з рабства спадароў яўрэяў… Практычна, над язычніцтвам гэта была першая перамога нашага Ідэальнага Бога праз слабога егіпецкага раба-яўрэя.
Сёньня мы - ўзброеныя Навукай Ісусавага таінства і - ўсьведамляем, што цэлая Маральная большасьць Зямлян, прызнаючы агульначалавечую вартасьць Дэмакратыі, нават не ведаючы Ісусавай дакладнай Навукі, інтуітыўна ідзе за нашага, Сапраўднага для усіх людзей, Бога, якога клічуць “Станавіцца” (або “Я-го-ва”).
Вось чаму мы з вамі калісьці ў школе разьбіраліся, (з вялікай дапамогай Міколкі, што - Першае ў Справе Скарыны ды Каліны - гэта Станавіцца: Як? Кім? На сколькі? Ў Якім Узросьце? (а адказ на гэта: “…Век жыві - век вучыся!”)
Сёньня мы, перажыўшыя савецкі сатанінскі дурман, проста павінны(!) сьвядома, навукова весьці Рэй Ісусавай Свабоды, - хто як можа на сваім жыцьцёвым месцы. У нас ёсьць выпакутаваныя падставы быць проста нацыянальна Першымі ў Сьвеце, будуючы асабістыя стасункі з Богам на Навуковай Справе Скарыны ды Каліны: Закон + (над-законная) Малітва, Літасьць пры Бацькавым Адкрывеньні. Такім чынам, нармальны, як Дзіця, разьняволены, - Унутраны чалавек, (напрыклад, прыехаўшы з Захаду на Ўсход) папаўшы ў асяродзьдзе “нармальных” (тут) грэшнікаў, дваровых людзей “замбіраваных” ад юнацтва, адчувае ссушаючую чалавечую пустыню; знаходзіць сябе “нідзе”, у нудзе, і часам у адчаі, (дзе жывуць тубыльцы). Бо, эмацыйны камфорт сярод дарослых тут, - гэты “райскі сентымент” Ісуса, - і зьядаюць сёньня “наменклатуршчыкі” ад Саддома (“Саддама”) ды Гаморы, развратнікі-пры-грашах, акультысты, злодзеі-бальшавікі, ды валюнтарысты-лукашысты. (Дзякуй Богу, - усё роўна сюды ідзе Дэмакратыя.) Такім чынам, Псіхолаг тут робіць самакадзіраваньне, высакамерна не давяраючыся Богу. Сам-нас-сам з грахом бораецца-застаецца і буддыст. (А як кажа сам начальнік будыстаў, Далай Лама, будызм - гэта не рэлігія, гэта псіхааналіз…) Усё гэта робіцца ад народнае бездапаможнасьці.
…Хрысьціянін жа ў той Медытацыі, Малітве проста, праз імя Ісуса, аб’ядноўваецца з Самім Бацькам Нябёсным, сінтэзуе-выпрацоўвае свой новы, “сталы”, дарослы Дух; у чалавека зьмяняецца і простае непасрэднае ўспрыяцьце жыцьця - яго Душа, (“псіхафізіялогія”, як скажуць псіхолагі…) якую ён, - Духоўную, дарэчы, - такім чынам нават выратуе ад Сьмерці… Заўважце - хрысьціянін веруючы, ён не застаецца сам-на-сам у барацьбе з Грахом, ён - з Ісусам., а пагэтаму хрысьціянін Непераможны…
“…Дзякую Вам, Божа, што Вы адкрылі Такое - гэтым малым (духоўна), і скрылі ад тых, сталых (прадажных кніжнікаў, тадышных “ксяндзоў” - ксёнжка-чытальнікаў), якія - бяруць на сябе абавязак быць святарамі, але няўстойлівыя; якія хітрыя але ня-мудрыя”. Успомніце Хто гэта сказаў. Насколькі гэта напамінае сёньняшніх Хрыстапрадаўцаў, “выхавальнікаў” народа, камуністаў, якія сьмяяліся з усяго Сьвятога, а самі, практычна (у нейкім Парадоксе-законе прыроды Духу) - “маліліся” на вобраз звычайнага не-бога, несьвятога чалавека-лідэра (Леніна…), што, як псіхалагічна халасты акт, разам аслабляла ды духоўна нішчыла і ўсіх Паднявольных жыхароў краіны…
Зараз жа, праз веру ў імя Ісуса, хрысьціянін Сам, сваёй “рукой” дастае ўзровень таінства той жа дэмакратыі, якую потым ужо, справядліва як сваю, “ў палёце” паступова пераймае Маральная большасьць усяе Планеты: буддысцкага, мусульманскага, яўрэйскага грамадзтва. “…Як сваю”, бо Яна, быццам, кругла-дасканалае псіхалагічнае “кола” - аднолькава родная для ўсіх ды аб’ектыўная…”
“Анатоль Аляксандравіч, але ў нашым простым “сямейным” беларускім асяродзьдзі людзі не звыклыя да праўдзівага (райскага) рэлігійнага перажываньня, або “Кутка жаданьняў”. Яны кажуць: “Ты шмат гаворыш…” А ці ня можа чалавек зусім жыць без рэлігіі, Анатоль Аляксандравіч?” - спытаў Ясь ціха, засяроджана і незвычайна памяркоўна для яго.
“Але ж Вера Ад Чуцьця, Ясік! “Вера от слышанія” (Біблія). …Пасьля гэтага відавочна, хто правы, хто мае рацыю: ці тыя, якія толькі шэпчацца пра Бога, ці тыя, хто ладзіць адкрытую размову…
А без рэлігіі, без сама-арганізацыі, сінтэзу.., гэта, даражэнькі, як адмовіцца ад персьпектывы агляду, бінокля начнога бачаньня, ад дыханьня, ад вушэй ды здаровых, “гуманных” мрояў і сноў. Рэлігія, як метад вывучэньня Таінства свайго Сэрца, свайго натуральнага існаваньня, для нас ёсьць адзіны прыродны сьродак. Адзін паважаны аўтар па радыё ВВС (БіБіСі) з Англіі нават кажа, што у цяперашнія часы (пасьля бальшавісцкіх ды сэксуальных рэвалюцый) мы, (як Род нейкай істоты сярод жывой прыроды) называючыся Homo Sapiens (Чалавек Разумны), на самай справе маем на ўвазе Homo Religious (Чалавек Рэлігійны), як мелася на ўвазе ў той Час, (да сёньняшняй “Эпохі Амаральнасьці”), калі мы, людзі, знайшлі сабе нейкую Назву сярод дзікай прыроды… Бо быць амаральным, распусным азначала быць Дурным, Ненармальным, зышоўшым з Тропу…”
“А вы ведаеце ангельскую мову настолькі каб разумець англамоўнае радыё?” - узрушана пытаў Мікола.
“Так, Мікола, я і зараз у вольны час вывучаю-“гадаю” над ёй. Дык вось што сама больш “коле вочы” на Беларусі, калі ты сам дастаткова знаемы з Ідэалам Дамакратыі, - гэта Амаральнасьць, якая амаль “узаконеная” даўно не-законным “кіраўніком”, які снуе над народам як той злосны “рыкаючы леў”, з Прыповесьцяў дзядзькі Саламона. Цэлы народ наш па-большасьці адарваны ад простай рэальнасьці дзядоў, дзе існуе побач, прама ля іх, - хоча іх агарнуць-загаіць Любую рану, - Шал (код) шчасьця. Пасьля камунізму, гэтага грубага, атупляючага псіхэксьперыменту над намі, простыя людзі шчэ не навярнуліся наноў, не злучыліся назад з добрай казкай, якая іх ахутвае ад нараджэньня да сьмерці. Нашы цяперашнія пасьлясавецкія землякі не вераць у Нешта несумненнае, непарушнае, у што верылі нашы продкі да адкрыцьця элекрычнасьці ды космасу. У бездапаможнасьці ламаецца іх воля перад распустай, перад мнагажэнствам, перад грашыма, перад Сілай жарсьці. Як у Турме Граху, яны - унікальныя прыродныя “Інструменты”, Бога-істоты - ламаюцца, губляюць Густ, здаюцца, пераскокваюць і “блакіруюць” Сумленьне.
…Заражаныя распустай з юнацтва, і пазьней слабеючы перад ёй, як загнаныя на флажкі ваўкі, - прадаюць, кідаюць Таінства, пахмельна “прачынаюцца” у цяперашнім мірку (“Сьвеце”) на Зямлі і пераходзяць на бок іхняга ж Ворага. Галівуд гэта часам паказвае як містычныя вобразы кусаючых нас вампіраў, пасьля чаго чалавек міжволі пераходзіць на бок Ворага. Такіх людзей, часта адораных Богам, таленавітых, але неўстаяўшых перад Спакусай, “згубіўшых (добрыя) ілюзіі”, сентымент “Добрай Казкі”, сьлёзны катарсіс-суперажываньне навакольлю - мы і называем “наменклатура” ў ва ўсемагчымых ладах жыцьця і нацыях; мафія амаральнасьці, чараў-магіі.
Гэта “сьлізкі” Слой брудных, неразборлівых але хітрых, як “шпіёны” (ад злых “іншапланецян”), людзей. Гэта “сьметнік”, зь якога Практычна пачынаецца глабальная Бяда. На іх няверачых, бессардэчных рацыяналістах і сканчаецца Рай, які Бог некалі даў Людзям каб “…пладзіцца ды размнажацца”. …Але ў Якім (раі) - усё ж жывуць душы нашых дзетак, а, таксама, - душы прасьветленых, Сьвятых людзей, якімі я і маю на ўвазе непадробных, Сапраўдных інтэлігентаў, …і вас, мае дарагія…” Бялявы не скончыў, бо мы заапладзіравалі, перапоўненыя пачуцьцёвасьцю настаўніка.
“ …Тут жа: “Кожны мужчына пасьля сарака гадоў - падонак…” - знаходжу я выказваньне чалавека ў Брытанскай энцыклапедыі. Гэта адлюстроўвае адчайны боль Зацікаўленага, інтэлігента за тую вытанчаную здольнасьць ліхой сусьветнай наменклатуры - муціць, інтрыгаваць, назіраць нявопытных, неабароненых маладых і распускаць, разврашчаць іх, прывучваць да Граху…”
“Як гэта ахапіць, Анатоль Аляксандравіч? Здаецца гэта проста не-магчыма абмяркоўваць, спавядаць і, тым болей, пасьля ўсяго, - Будавацца, - на гэтым тарфяным, багністым “дне”, - як заўжды, роўным голасам заўважыў Алесь, - так спрабавалі камуністы, фашысты і, немінуча, праваліліся навязваючы чалавеку “маральны кодэкс”…
“Так-так, Алесь, але ты не дадаў тут яшчэ адно слова: “Камунізму”. “Маральны Кодэкс Камунізму” або Спроба жыць без рэлігіі, як інструмента Божага адкрывеньня, дзікі эксьперымент над намі - вось што правалілася перш чым нехта, тыпу спадара Гарбачова ў бясьсільлі падпісаўся пад распадам СССР…
Тое што мае на ўвазе Справа Скарыны ды Каліны - гэта здаровы (бо - рэлігійны), натуральны, як вочы, Маральны кодэкс, “радыё” хваля простай, найкарацешае, непасрэднае сувязі з Рэальным Вышэйшым розумам, вечнасьцю, з блізкай душою Бога, - “Код”, які ўнутрана нясе ў сабе Маральная большасьць чалавецтва і зь якім кашчунна змагаюцца няверуючыя тыпу Сталіна ды Гітлера. …А, таксама, цяперашні “славянскі” цемрашал-тэрарыст ды крымінальнік “кіраўнік” на Беларусі…
“…Вы хочаце сказаць, Анатоль Аляксандравіч, што мы, беларусы тады зможам як суседа разумець таго ж амерыканца? - энергічна спытаў Ясь, - а, таксама, якога гуманоіда зь Лятаючай талеркі?”
“Так, даражэнькі, болей таго, тады, жывучы пры Агульначалавечых каштоўнасьцях, “б’ючыся” за самога сябе, за беларуса, - мы тым самым будзем біцца за агульначалавечую Гуманнасьць, за кожнага на гэтай Зямлі і дзе б гэта не было.., бо мы пачуем у сабе усеагульную Паўнату перажываньня жыцьця, “смак” Свабоды, якую, несумнеўную, прынёс нам наш нябачны Лідэр Ісус гаворачы, на Што трэба стаяць: “І спазнаеце Ісьціну-Праўду і Ісьціна-Праўда зробіць вас Свабоднымі…” Сёньня, ліквідаваўшы “жалезныя” граніцы з Сусьветам, з Захадам мы маем дастаткова старацца, каб зьнішчыць граніцы фінансавыя, культурныя, маральныя. Бо мы, як і кожная нацыя, павінны ўзяць адказнасьць за свой лёс, як за Лёс часткі самаго Сьвету і стаяць тут “на-сьмерць”, аж да Другога прышэсьця Ісуса.
…А гэта пачынаецца ўжо не з наменклатурнага ЦК партыі бальшавікоў і, нават, не ў “дэмакратычна-абраным-урадзе-Еўропы”… Гэта пачынаецца тут, ў сэрцы і ў галаве кожнага беларуса, славяніна, вольнага чалавека.”
***
…“Слухайце, я па-ранейшаму “пухну”, “тарчу” і прачынаюся ў нейкім Іншым сьвеце на факультатыве Бялявага!” - амаль крычаў Ясь калі мы выходзілі са школы.
“Гэта нешта большае, чым проста факультатыў…” - каротка адказваў Алесь.
“Людзі, гэта Справа Скарыны ды Каліны стукае ў нашы сэрцы..!” неспадзявана ўзьнёсла адгукалася ў мяне.
“Бялявы - наш чалавек..!” - шматзначна зазначаў Мікола.
Нейкую хвілю мы ішлі ў маўчаньні.
“…Ты будзеш паступаць куды-небудзь, Скачок?” - тады спытаў у мяне Ясь.
“Так, відаць у Політэх-інстытут, …а потым, пасьля сканчэньня, на філасофію,” - крыху сумеўшыся адказаў я.
“Крута, але ці не зашмат?” - прадаўжаў свой звычайны “допыт” чырвонашчокі весялун Ясь.
“Пасьля політэхнікума я бачу просты (ды лагічны) ход толькі ў палітэхнічны інстытут. …А без філасофіі мне Нецікава…” - адказваў я.
“Ты можаш наведваць больш філасофскіх лекцый у Політэху, - зазначыў дзелавіты Алесь, які “па просьбе” бацькоў ужо вучыўся ў Нархозе (тады: Інстытут Народнай гаспадаркі), - было б тваё жаданьне.”
“…Я хачу ведаць пра філасофію - Усё!” - адкрываючы глыбока стоенае ў сабе і быццам вызваляючыся мовіў я.
“Дык нашто ты ідзеш у Палітэх? - “рэзаў” Ясь, - ідзі адразу ва ўніверсітэт, на Філасофію!”
“Не ведаю…” - пачаў я.
“…Пасьля Палітэху больш плоцяць чымся пасьля філасофіі!” - перабіўшы мяне, незалежна адзначыў Мікола…
Вядома пра што вядуць размовы дваццаці гадовыя хлопцы: пра армію, пра танцы, спорт ды пра дзяўчат.
…Ды з намі было крыху інакш. Мы, адкрываючы сваю беларускую Прысутнасьць сярод “абыякога” ды абыякавага, “расейскамоўнага” ды пасьля-савецкага, маральна дэзарыентаванага асяродзьдзя, несьвядома пачуваліся як бы болей рамантычна, “шляхетна” і, таксама, міжволі прадчувалі нешта Вялікае ў нашых жыцьцях, патрэбу тут цывілізаванай барацьбы, нейкай “місіі”, калектыўнай, маральнаснай і моцнай чыстай сьвятой мужчынскай волі ў “Нашым Беларускім Доме”, як казаў Бялявы…
Такім чынам, Алесь ужо вучыўся ў інстытуце на Эканоміцы і жыў ў сталіцы. Ясь пасьля арміі, таксама, ўжо год як “зарабляў” сабе характарыстыку-накіраваньне на Юрыдычны факультэт Універсітэта і жыў у Барысаве… Мікола, пасьля арміі, шукаў свой лёс у Жодзіне, стажыруючыся на БелАзе. Я колькі месяцаў, пасьля звальненьня з Арміі жыў дома.
…Толькі, нязьменна, дзе б мы ні былі - нейкі дзівосны вір мрояў кружыў нас над нашай добрай старой школай зь яе даўнім “нефармальным” лідэрам - Бялявым. За ўсе пасьляшкольныя гады, за гады Арміі на планетарна агромнай тэрыторыі СССР, мы проста і не сустракалі нідзе больш такога роднага нам кутка. Недзе там, бачачы, часам, самых важных і мудрых персон, мы заўжды, міжволі, супастаўлялі іх са сваім настаўнікам і …ніколі, Ніколі!,- Бялявы не прайграваў ім сваім вобразам, свабодай ды інтэлігентнасьцю сярод любой шэрай “прозы” ці узьнёслай “паэзіі” жыцьця. Цяпер жа, самі ўбіраючыся ў сілу сталага чалавека, мы нечакана знаходзілі ў сваім былым настаўніку зацікаўленага сябра, які, здаецца, ведаў адказы на многія і многія нашы пытаньні маладога жыцьця…
Мы проста як сваё бралі тое, што ён нам тлумачыў, застаючыся верным свайму інтэлігентнаму Настаўніцтву. Мы пачыналі Адрозьніваць “зашмальцаванасьць”, зацёртасьць інтэлігентнасьці традыцыйна абы якіх “настаўнікаў” нашага народа, чужкаў-бальшавікоў, што жылі навокал і, - з другога боку, - родную Прастору, якая клікала нас праз земляка Бялявага, - нашага суседа, настаўніка, брата і бацькі. … А гэта ёсьць проста “магнетычнае” поле прыгажосьці, эстэтыкі чалавечых стасункаў, калі дзеля яго “ўсяўзростнага” факультатыву у суботу, мы маглі адкласьці нават самыя важныя справы каб прыехаць у наш вольны горад.
…Дома, ходзячы па зялёнай муражыне, на “прыродзе нетрывожанай” знаходзіць сябе, свой карэньчык чалавек, - згодна таго ўзгаданага Бялявым верша. Так і мы - гарнуліся сюды, пабыць сярод імпульсаў ды малітваў, у прыстойнай жыцьцёвай прастаце-геніяльнасьці нашых “злучаных штатаў Беларусі”, дзе пятнаццацігадовы юнак, Вацік Асташонак, мог казаць, што, маўляў, наш Вольны горад яшчэ “дасьць фору Менску…” Якую фору, у чым… Я тады толькі гадаў аб прыроднай дзёрзкасьці гэтых “мужыкоў”, простых працавітых беларускіх людцаў - якія, як зьвязаны Волат, быццам, міжволі, “Назаўжды” - зьбіраліся з усяе сваёй сілай, з прыродным дарам, супраць такой чэрствай суперарганізаванай рускамоўнай чорнабровай “інтэлігенцыі”, кіруючай імі.
…Што іх, бясхітрасных, вядзе? Адкуль яны бяруць такую геніяльную вобразнасьць, такія дакладныя “клічкі” адзін аднаму, самаробныя прыпеўкі, ды прыказкі-прымаўкі; …а яшчэ цікавей - куды кіруецца гэта сьцежка, што за жыцьцё гэта будзе у сваёй дасканалай форме, калі мы грамадой, у згодзе, “сустрэнемся” усе разам у нацыянальным “кутку жаданьняў”, як казаў Купала…
Гэту вобразнасьць пазней, езьдзючы па рабоце, я нечакана зноў сустрэў між людцаў у раскошнай вёсцы Мікалаўшчына, у Стаўбцоўскім раёне, на радзіме дзядзькі Якуба (Коласа). Гэта, безумоўны, неадольны нацыянальна ўнутраны вір вобразаў, чыстых мрояў і сноў вядучы цывілізацыю. Гэта таінства ды сакрэт, які ўпоўную глыб можа чэрпаць, дзівіцца, жыць у ім - толькі нехта родны, толькі разняволенае пачуцьцё добрага, веруючага, культурнага чалавека, якімі я і адкрываў усё больш маральную большасьць сваіх Землякоў…
ДРУГАЯ СУСТРЭЧА.
“Вам трэба ў Прэзідэнты Беларусі, Анатоль Аляксандравіч,” - як заўсёды, разраджаючы любую абстаноўку, тут-жа, гучна заяўляў Мікола, калі мы сядалі каб прадоўжыць нашу спакойную, Бясконцую, як рака ўпадаючая ў мора, гамонку.
“Дзякуй на добрым слоўцы, сябра, …але хто мяне падтрымае на выбярах, хто зразумее сапраўды вызваленчую Справу Скарыны ды Каліны, пасьля дзьвухвекавога яе прыгнёты ды тэрору?
Я дзякую Богу што хоць вы тут ёсьціка, “пры ёй”; што хоць вас яна турбуе…”
“Анатоль Аляксандравіч, а мы вас Аб’явім, мы вас выставім у кандыдаты. …Мы “адна каманда” з Вамі!” - падхапіў са сваім вечным энтузіязмам Ясь.
“Дзякуй, Ясік…”
“…А што трэба, каб людзі паўсталі з каленяў на свае ногі, каб зразумелі і заваражыліся блізкай душой Бога, наталяючай іх не толькі маральна але - прама, фізічна.
…Каб зьнялі зацыкленасьць, псіхалагічную фіксацыю на суседзях, на жарсьцях, перасталі сварыцца і пайшлі за Вамі, як за лідэрам Беларусі…” - спакойна, практычна-прагматычна, як бы прыкладаючы Ідэю да рэальнасьці, спытаў памяркоўны Алесь.
“Ну, калі вы сур’ёзна, то шчыра кажучы, я тут, у палітыцы ведаю не на шмат больш чым вы…”
“А хто ведае, Анатоль Аляксандравіч… З-за бальшавікоў ніякай палітыкі свабоды да гэтага часу на Беларусі і не было… Згаджайцеся!” - прадаўжаў гарачы Ясь.
“Давайце усё раскладзём “па палічках”. Першае. СССР так нечакана разваліўся, што такія як я, “небізнэсмэны” ў палітыцы, яшчэ неарганізаваныя дастаткова да нацыянальнага узроўню і знаходзяцца ў падрыхтоўчай, “сама-мабілізуючай” разгубленасьці. Другое. Гордую, яднаючую люд, стыхію Будаўніцтва, або прыкладн`ую, надзённую палітыку Вызваленьня, рамантычную Справу Скарыны ды Каліны, як узор беларускай нацыянальнае Волі да свабоды і дэмакратыі яшчэ тэрарызуюць адкрытыя пра-Маскоўскія кашчуньнікі, …якіх, праўда, сёньня ўжо не прызнае цывілізаваны сьвет і тое дзякуй Богу. Тое, ад чаго вызваляе Справа Скарыны ды Каліны стаіць упоперак горла гэтым вечным “іммігрантам” ды чуж`акам для жывога беларускага народу.
Трэцяе. Нашым выбяроўцам або “выбаршчыкам”, грамадзянству таксама, не хапае “душы”, каб зьмераць сітуацыю і …Будаваць… Над нашым народам пакуль лунае толькі стыхія Бурыць, стыхія пракляцьця Камунізму. …А, зь іншага боку - ўсюдыіснай, дасканала арганізаванай Наменклатуры. Ніхто нас не вучыў Божаму дару - Будавацца грамадоўскі Правільна, натуральна. І тут людцам Залатой сярэдзінкі, замаруджаным простым фізычным выжываньнем у жабрацкім “славянскім” Рэжыме жыцьця, сёньня цяжка адагнаць ад галавы той хворы, стыхійна-сьпецыяльны лагерны савецкі рой-мрой, на якім “стаіць” і які з усяе сілы сілкуе шалёная Дыктатура, яе злосная зграя ды наменклатура “князькоў” цемры. Больш чым яны спаганіць слова “славянскі” (лад жыцьця) супрацьпастаўленьнем яго Дэмакратыі - здаецца проста немагчыма.
…Тое, ад чаго вызваляе Справа Скарыны ды Каліны: штодзённыя ненармальныя клопаты аб грошы, “неўтаймавальная” повязь з грахом інтымным, лішні як хвароба, - Зьедлівы Беспакой у сэрцы, які трэба проста Вы-дых-нуць, - вось што не дае Беларускаму чалавеку сёньня папросту ўзяць той выратавальны шлях, які ўсё больш гартуюць яму адданыя інтэлігенты, адказныя за гэта перад Самім Богам. І калі сёньня наш сталы беларускі чалавек, працяты расейскароднай саманянавісьцю, або проста разбураючым “Гамлетаўскім” сумненьнем да сваёй Нацыі, як да “іншародца”, не-рускага, Бела-руса, - калі ён сустракаецца з Праўдай Беларускай (НЕ-турэмна-савецкай), - а з тым, што тут ў вас, маладых, пры такой размове, выклікае натуральнае і найпрыгажэйшае натхненьне, энтузіязм.., калі (рас-)счараваны чалавек сустракаецца з Ідэяй Справы Скарыны-Каліны, якая патрабуе Правільнага ўзору жыцьця, - ён, навічок у гэтым, адчувае што ў яго пачынаецца боль, барацьба, вайна ўнутры, у сэрцы, (бо, як кажуць: “праз сэрца той праходзіць фронт…”).
А псіха-чорцік (праз наменклатуршыка на радыё-тэлебачаньні) ўдзень і ўначы шэпча яму: “…жыць-як-набяжыць.., …не змагайся, гэта нашы славянскія цэннасьці-“каштоўнасьці” жыцьця…” І тады ён, маральна абгароджаны “сацыялізмам” жудаснага побыту, работай на ры-ГОРА-віча і загнаны, як той зьвер, спыняецца ісьці ў Сваім Унікальным(!), Сьвятым для душы, чалавека накірунку, які ліхадзеі назвалі “чужым”, Заходнім, хоць на самай справе - гэта чыста “Паўднёвы”, са старой Іудэі, Рымскай імперыі, Ісусаў агульначалавечы Заклік. Таму, я настаўнік, яшчэ не маючы “каманды”, партыі, сяброўства ды гурта такіх жа як сам людзей пакуль проста не маю магчымасьці данесьці тую вызвольную Сілу думкі, Энэргію або натуральны Энтузіязм Скарыны ды Каліны, які як Новае паветра, як “кіслародная падушка”, знутры вызваляе тых, хто ім дыхае…
“А да якой партыі Вы сябе вызначаеце, хто Вам бліжэй, Анатоль Аляксандравіч?” - запытаў Алесь.
“Гэта Прагрэсіўны Рух Народнага Фронту. …Нажаль, на Беларусі гэта яшчэ не набрала нейкую нешта вырашальную або Крытычную колькасьць… (Хаця, і без “нас” ужо рух Беларускага жыцьця ўперад - немагчымы, чаму Дыктатура і стаіць на месцы.) Дакладная адпаведнасьць гэтаму у Амэрыцы - партыя спадара Рэйгана, Рэспубліканская; у Брытаніі - партыя спадарыні Тэтчэр, Кансерватыўная…”
“Анатоль Аляксандравіч, - а як пайсьці за Скарынам ды Каліноўскім, каб натхніць народ, каб як мага эфектыўней выкарыстоўваць наш нацыянальны гуманны, чалавечы, дэмакратычны Дар, так бы мовіць, Нацыянальную харызму?” - спытаў я.
“Ты маеш на ўвазе арганізацыю людзей, або сістэму Дэмакратыю?”
“…Ну, мне мроіцца - ўсё…”
“Першае, што мне прыходзіць у галаву - гэта “выцягнуць бервяно са свайго вока і тады ўбачыш, як дастаць пылінку з вока свайго брата, суседа і земляка…” Зыходзячы з гэтае пра-пазыцыі, вы маладыя людзі павінны авалодаць нейкай Пазіцыяй, прафесіяй, у якой спалучыць сваю “крывінку”, свой Інтарэс са Справай, з цякучай акаляючай абстаноўкай, у якой мы ўсе разам жывём сёньня. Маецца на ўвазе прыватны ўдзел у шырокім нацыянальным жыцьці, кім бы ты ні быў, зарабляючы свае грошы.”
“Гэта ізноў, як у школе, - “кім ты хочаш быць?” - засьмяяўся Мікола.
“Але, заўважце, - “быць!” на самай Справе, зь вялікай літары, - азначае Гамлетаўскае “Быць!” Гэта наперш - Чалавекам, выпрабоўваючым Таінства сваёй добрай натуры, а не “пра-даным” нейкай прафесіі…
Гэта значыць раніцай устаючы не думаць, як здароваму чалавеку “данесці лыжку да ірта…” - паўставаць як на бой, зь верай што Гэта, (штосьці дасканалае), - магчыма!!! …На найлепшы свой парыў шукаць занятак, шукаць незямное, не-шаблоннае, а ваша таемнае, асабістае Натхненьне Усебаковага Бога, шукаць дзядоўскі, спрадвечны гоман, Энтузіязм жыць, - “на Ура!” - пры чыстай душы, не азіраючыся назад. Толькі тады Бог становіцца матэр’яльным, другам на практыцы, нова-дадатковай разумовай крынічкай самакантролю; тады, калі ты Яго Выпрабоўваеш у сваім вопыце, складаеш досвед. “Выпрабуйце Мяне..!” - казаў Ісус. “Вера ад Чуцьця,” ад прылюднага Меркаваньня пра Бога…”
“А як гэта спраўджваецца для Вас, Анатоль Аляксандравіч?” - спытаў нехта.
“…Не так і складана, даражэнькія. Я ўжо калісьці расказваў. Па меры магчымасьці я стараюся як найлепш на працы. Таксама - у сям’і. І, таксама, у асабістым, як мы казалі, сумленьні-таінстве… Я, напрыклад, заходжу ў ва ўсе цэрквы, дзе клічуць Ісуса. Думаю, параўноўваю, прылюдна мяркую… Калісьці ў юнацтве займаўся каратэ, даследаваў Будызм, што было тады модным на цэлай Зямлі, -пасьля ўсеагульнай грубай матэр’ялістычнай эпохі, напрыканцы Халоднае вайны… Потым убачыў што Біблія не абвяргае будызм, а да-Паўняе Звышпрыроднай прысутнасьцю духу Самаго Творцы. (Будызм - псіх-аналіз або распазнаваньне, адрозьненьне-разьяднаньне гэтага, Хрысьціянства - псіх-сінтэз, вера-аб’яднаньне з гэтым…) Біблія адчыняе шлях для персанальнага знаёмства з Самім Бацькам вечнасьці, што Ён загадвае чалавеку на кожны Божы Дзень перабораць, пераадолець, “перамлець”.
…Сёньня мне даступна пакуль толькі маральна, псіхалагічна аб’ядноўвацца з блізкім духам Бацькі, - гэта брыняць яго залатым досведам, набываць неўміручы агульначалавечы аптымізм, Правільную, астральную, а не аднабокую, суб’ектыўна бізнэсоўскую, палітычную або “ценявую” папоўскую інтуіцыю. Памятаеце: “Перш за ўсё прасеце Сьвятасьці, а ўсё астатняе прыдасца, прыйдзе да вас…” Хто ідзе ў бізнэс, палітыку або культуру без гэтага Агульначалавечага памкненьня, сентыменту, або без такога роду работы над сабой, - той псуе наша і сваё жыцьцё “зацыкліваючыся” на Сіле (грошай, дзяржавы, духу прыхаджан царквы). Асьляпляючыся гэтай хітрынкай, гэтай “псіхалагічнай” Часткай Духу, як алкаголік грубай перадазіроўкай, чалавек робіць пекла вакол сябе, духоўны тупік і выраджэньне. Быў народжаны як “Хомо Сапіенс” (Чалавек Разумны), - стаў “Хомо Бізнэсмен”, “Хомо Палітык”, - “Хомо Сэксуаліст…” Вось адкуль хрыстапрадаўцы ды вырадкі роду Чалавечага, якія потым спытаюць у вас: “А ты сам сьвяты?”, - каб апраўдаць сваё “жыць-як-набяжыць”, сваю разбэшчанасьць, уцягваючую ў грэх новыя, нявінныя, дзіцячыя душы…
Хрысьціянін жа шукае абставіны, фізічную форму, маральную ўстаноўку, кліча ў сьведкі свайго жыцьця Ісуса… і, урэшце, цяжка думаючы, ізноў, як тым касманаўтам у бязважкім палёце, становіцца свабодным - эмацыйна, фізычна, душэўна… Гэта таямністае Далучэньне да глабальнай, усеабдымнае касьмічнае любові, або “энергіі”, па-сучаснаму, - як памятаеце - ёсьць простая глеба дэмакратыі, як адносна найсправядлівейшага ладу ў чаканьні Другога прышэсьця да нас Ісуса, калі і палітыка і жыцьцё непазнавальна зьменіцца. Гэта тое, што да гэтага часу не заўважаюць усякага роду Утапісты, пацыфісты, “артадоксы”, даводзячы любы лад жыцьця да дыктатуры або да амаральнага абсурду. (Нажаль, “меншасьці” нішто такое добрае, пазітыўнае глыбока не “чапляе”, бо яны не вераць у магчымую Дасканаласьць сваёй натуры…)
…Усім кіруе комплекс любоў-вера-надзея… Далікатнасьць, павага, перш-наперш, як Пра-пазыцыя. … “Калі хочаце быць лідэрамі - будзьце слугамі сваім падначаленым..!” - гэтак кажа Ісус. (А не “рыкаючым ільвом над народам”, дыктатарам, - як прынята было да Ісуса). Па-сутнасьці, на сапраўды дэмакратычных выбарах і перамагае такая асоба, якая найбольш вабіць вока і сэрца Маральнай большасьці. А стаць такім - і ёсьць таінства, або прычашчэньне да глабальнай касьмічнай матэрыі любові, шчодрай, як вечная вясна і сьвятой, як мудрыя дзяды…
Гэта тое што “ловіцца” Пастом-ды-Малітвай. Гэта не ўнушыш, не закадзіруеш, як прапануе псіхалогія, гэта не зловіш рукамі, і не заслужыш, як дыплом вышэйшай адукацыі. А толькі - пастом і малітвай, што даступнае любому простаму чалавеку, чым ён потым, ужо як Маральная большасьць грамадзтва, і перамагае любыя чары, перамагае зграю бясконца моцна арганізаванай наменклатуркі безбож’я ды яе амаральнай “Асьветы.” А псіхолаг нам сваім халодным розумам кажа, што чалавек для самарэалізацыі, для самаўраўнаважваньня нешта “ўбірае” і потым - “выплёсквае”… Будыст аб тым жа: чалавек мірыцца з такім жыцьцём, якое яно ёсьць ураўнаважваючы ў сабе чорнае зь белым, або “янь” ды “інь”. ...І толькі хрысьціянін проста, нутром, сэрцам чуе сітуацыю і прызнае ўсе гэтыя захады ў Ідэі, паў-крокам у правільным накірунку Вызваленьня, - другая палова кроку - Сэрца, давер’е, вера у прысутнасьць тут роднага духу Бога; неабходнай, агульнаважнай маральнай Прасторы Яго любові. Гэта, - як давер паветру пры дыханьні, а не целу, або лёгкім. Хрысьцянін засяроджваючыся, факусуючыся ды медытуючы на сьвятасьці, адназначна не мірыцца з глабальным Злом.
Як дзіця, наіўна, інтымна, праз імя Ісуса, аб’ядноўваючыся з Глабальнае любоўю, якая мацней глабальнага Зла, - просты чалавек, як сьветлым снам-мроям, дае сюды доступ волі самаго Бацькі нябёснага рабіць тут тое, што Яна хоча. Пагэтаму, і перад хрысьціянінам і “…перад Ім, Бацькам (тады) ідзе па Зямлі зло-зьнішчаючы “агонь” духу, падобнага аздараўляючаму водару красак…”
“Дык атрымліваецца, што каб рабіць Справу Скарыны ды Каліны, мы павінны стаць святарамі, як бацька Франьцішак, або паўстанцамі, як Костусь?” - спытаў Ясь.
“Заўваж, Ясь, мы ўжо атрымалі незалежнасьць. Мара Кастуся збы-ла-ся! Другое, паглядзіце, - сьвятароў шмат, а хто зь іх так проста (прама) мяркуе, як ваш пакорны слуга - звычайны настаўнік..?”
“…Справы Скарыны ды Каліны.” - ўставіў Мікола.
“Дзякуй, даражэньнкі Міколка, - скажам так, - настаўнік Справы Скарыны ды Каліны, або Гісторыі Беларусі. Палітыкі гэтых пераходных часоў ідуць ужо пад сьцягамі Дэмакратыі, а па паводзінах - тая ж наменклатурка ды эгаісты. І …”толькі сэрца не падманеш!”, ды толькі “насільна мілы не будзеш!” - вось дзе наш компас што рабіць ды кім быць. Бескарысна быць сардэчнамі, мілымі, літасьцівымі, дасьледаваць гэта Вымярэньне, рабіць на ім дабрародны бізнэс. Такім чынам, сёньня не хапае “вымярэньня сэрца, вымярэньня прыгожай маральнасьці, пакланеньня, культу, не хапае інстытутаў арганізоўваючых людзей вольнага Сумленьня.”
“…Можа нават масонства, як “цясьлярскага”, асаблівага метаду “каменшчыкаў” - будаваньня грамады..?” - насьцярожана спытаў Алесь.
“Абы-на-здароўе” - вось прынцып маральнасьці, цнатлівасьці, неразбэшчанасьці, бо “як топішся, то і за брытву хопішся…” Бярыце тую сьцежку за Ісусам, якую падказвае ваша Сумленьне. Абы ваша Прысутнасьць тут была ганаровай, добрай, мудрай, цёплай і шчодрай, як вечная вясна жыцьця… Бо “…па справах (пладох) іх распазнаеце іх…”; і па сваіх справах - самі сябе і накіруеце і адкарэктуеце. Паглядзіце, у каго сёньня ў рукох Біблія - толькі у скрайне змучаных амаральнасьцю, слабых людзей. Пагэтаму і сьвятары пакуль не здольныя тлумачыць Слова лагічна, з пазіцыі Сілы Здаровага сэнсу жыцьця, прыкладова да канкрэтнай сітуацыі, у якой знаходзіцца той або іншы чалавек. Яны болей падобныя на адчужаных прафесараў логікі, глядзячых у Кнігу, (“…а бачачых фігу” пранеслася ў маёй гарачай галаве, я вінавата зірнуў на Бялявага і ён, чамусьці з усьмешкай, паглядзеў на мяне…) чытаючых Кнігу самаго сёньняшняга Жыцьця, а бачачых толькі Яго гісторыю, літару а не сэрца; распазнаючых толькі галоўнага Героя, , а не Сёньня, не самога сябе і, тым болей, не блізкую Душу Бога, душу суседа, жывую душу Прыроды…
І самае хужэйшае, яны - сьвятары, змагаюцца паміж сабой, а не за вызваленьне сваё або - чалавека ў рэальных умовах. Практычна, усю сёньняшнюю, што разьвіваецца, Цывілізацыю зрабіў Сам Ісус праз прынцып: Калі хочаш быць першым, лідэрам, - будзь слугою сваім выбаршчыкам… Гэта на практыцы сэнс, той тонкі нябёсны водар дэмакратыі, які перамог грубыя зямлістыя пахі дыктатур імкнучыхся проста “аб(за)карміць” (да атупленьня) “свой” народ. Такім чынам, усё лепшае ў паўсядзённым жыцьці, сумленнае прасьвятленьне, мы, 80% насельніцтва Планеты, Залатой сярэдзінкі, - мы павінны проста паставіць у заслугу нябачна жывучаму тут Ісусу… і самі, кожны наіўна ды інтымна, - працягнуць Яму руку, каб Ён павёў нас.
…Але хто з цяперашніх пАпаў ды папоў, ды звычайных рэлігійных людцаў дзякуе Бацьку Нябёснаму, Богу за гэты просты Час, як за лепшы; хто умее Радавацца; хто бярэ гэта на Рахунак Хрысьціянскай Царквы, - Дэмакратыю, - калі кожны чалавек мае права Голасу роўнае з князевым; хто распазпазнае Ягоную, Ісусаву бясконца грандыёзную, каласальную Працу ў паўсядзённым моманце простага грамадзяніна, маючага сёньня навокал сябе абсалютна непараўнальную ніякаму папярэдняму Часу палітыку, эканоміку, культуру, якія да таго ж - пастаянна ў разьвіцьці, - працягні толькі руку. Праца Бога на Зямлі у Слабых руках пакуль за яе не возьмемся мы: настаўнікі, навукоўцы, дактары, пісьменьнікі ды ўсе простыя людзі або інтэлігенты ды, такім чынам, сам Народ! А мы прыйшлі да эпохі, калі Абсалютнае зло ў выглядзе Тэрарызму, - папхнула сусьветнае грамадзтва чыста, наўпрост кантраляваць ды знішчаць злачыныя рэжымы.
…Нам жа, трэба не стамляцца, як на вайне, дабівацца выяўленьня чалавечага прыгожага радыкалізму, ідэалізму, геніяльнасці, закладзенай у кожным з нас, каб гэта квітнела на сваю і агульную карысьць. Скарына жыў у час сталага, народнага язычніцтва, калі бог Пярун быў бачны ды чутны як гром-бліскаваіца, а бог Зюзя быў блізкі як холад ды зіма… Але сьвяты бацька Франьцішак, як сапраўдны нацыянальны Інтэлігент, зрабіў самы сапраўдны гуманітарны скачок, на які адважваліся тады толькі героі: ён даў у рукі беларусам Кнігу жыцьця аўтар якой, - не дзівіцеся, - сам Бог! Цяпер, пасьля некалькіх стагодзьдзяў жыцьця сярод нас прасьвятляючага духу гэтай Кнігі, я, звычайны настаўнік Анатоль, магу дасьведчана заявіць, што раз “Бог ёсьць любоў…”, “Бог ёсьць дух…”(Біблія), значыць насупраць гэтага, гэтай вечнай крынічкі Дабра, зь якой мы п’ём, насупраць Бога - стары Пярун ды Зюзя, ды ўсе разам узятыя ўсемагчымыя язычніцкія багі - па рангу проста божыя Анёлы ды Арханёлы (Архангелы), і часам - злыя, нават - крымінальныя, амаральныя, паўстаючыя ў абліччы папулярных людзей, спевакоў, акцёраў, “рымскіх папаў”. Вось дзе трэба асабовая культура супраць акультызму; трэба Сваё пачуцьцё, непарочная, “дзіцячая” інтуіцыя хрысьціяніна, - каб на-духу адрозьніваць маральнае дасягненьне, дар, талент ад таго, што зь ім робіць слабы чалавек, або звычайны нячысьцік, забраўшы яго.”
“А чым Вы “дыхаеце”, Анатоль Аляксандравіч; як кажуць, - якія вашыя штоймгненныя імпульсы пры самакантролі, чаму, якім вбразам, думкам Вы давяраецеся?” - спытаў Алесь.
“Ведаеш, я …пастаянна ў дыялогу з Богам! Гэты прынцып мне адкрылі сталічныя хрысьціяне-пяцідзесятнікі. (Дарэчы, сярод іх ёсьць нават мае былыя аднакласьнікі і са-службоўцы па Арміі. ...Напрыклад ідзеш па вуліцы абсалютна адзін, ніхто і нішто не адцягвае ўвагу і тады творыш новы маральны “мост” зь Ім, думаеш як молішся: “…Божачка, я Анатоль Смалявіцкі, перш за ўсё прашу ў Вас сьвятасьці.” Як казаў Ісус: “Перш за ўсё - прасеце Сьвятасьці,”- а ўсё астатняе: здароўе, шчасьце, грошы, - прыдасца як прыдаецца прыгожае пер’е птушцы…”
“А Вы Бога клічаце на “Вы”? Чаму?” - спытаў Мікола.
“А памятаеце, нашы беларускія прабабкі як казалі, калі хацелі паклясьціся аб нечым пад Богам: “Далі Бог!.. я сама гэта бачыла на свае вочы…” Не “даў Бог”, а “далі Бог”. Калі вы мяне, настаўніка, клічаце на “Вы”, дык ці не большую павагу трэба аддаць бясконца добраму нашаму Бацьку, геніяльнаму Творцу, які з кожным годам столькі шмат матэр’яльна адкрывае чалавецтву: Свае самыя цікавыя (для нас) тайны, як сутнасьць Дэмакратыі, электрычнасьць, аздараўленьне геннага коду любога чалавека ды іншыя. Такім чынам, я зьвяртаюся да Бога на “ВЫ”.
…Калі я чую амаральныя словы, бачу амаральныя карціны або кадры па тэлебачаньні - я, ўціхую, проста хрышчу святым крыжом экран: “Божачка, даруйце гэтым людцам, бо не ведаюць што твораць…” Бо, вядома, што тое што робіць спявак Майкл Джэксан і яго спаткаемцы на сцэне - робяць звычайныя Афрыканскія шаманы: гэта амаральны эратычны Экстаз, (супраць гожага хрысьціянскага Энтузіязму, які выклікаюць многія песьні Паўлы МкКартні зь “Бітлз”…)
У гэтага ж роду Камуністычны Экстаз, дыктатурнае "кіно", - нас зацягнулі бязбожнікі-камуністы, калі, увыніку, па кату-Сталіне людзі плакалі і тут жа затоптвалі да сьмерці сваіх суседзяў па натоўпе. У Ім, гэтым злым духу, - беларусаў да сёньня трымае кашчунная, незаконная пра-маскоўская ўлада наменклатуркі чарцянят, якія так “працуюць” з народам, што кожны год насельніцтва і так малой Беларусі зьмяншаецца на трыста тысяч чалавек…
Культуру Беларусі яны назвалі “не-славянскай”, бо яна дэмакратычная, і …тэрарызуюць па ўсіх дзікіх законах крымінальнай групоўкі, якую Масква “чуе” як сваю і падтрымлівае таксама, як “родную”. Такім чынам, культура пачынаецца там, дзе сваімі дзеяньнямі я асабіста раблю, матэр’ялізую тое, што падказвае маё Сумленьне, а не Цела; раблю на глебе спрадвечнай дзядоўскай веры ў Дабрадзея, а Не тое што патрабуе мой чалавечы, магчыма, блудлівы Досьвед і Вопыт. Бо, каб апраўдаць ды, нават, узаконіць сваю эратычную распусту, узятую ад тых экранных чорна-белых шаманаў экстазу, - маладыя людзі сёньня кажуць: “…Я эксьперыментую…”
“А калі Вы, Анатоль Аляксандравіч, напрыклад, бачыце прыгожую жанчыну; калі яна сама цягнецца да Вас…” - усхвалявана спытаў Ясь.
“О, гэта мне самаму, без падказак, далося вельмі цяжка. Гэта (“body language” - мова цела,) спецыяльная ды асобая сьфера, - не спудзіць, не пакрыўдзіць Прыгажосьць, якая несьвядомая, як кветка, інтымна, ў Тым таінстве, у ва сьне цягнецца да вас… Але ж, тут розум падказвае, - трэба, не патрывожыць яе Сьвяты “сон”; наадварот, падтрымаць Яе і ў той жа момант не даць у “паветра” ніводнага імпульсу нават для правакацыйнай думкі, не спакусіцца, застацца Роўным ёй, богам-яўленай Прыгажосьці… Бо Ісус “тут” таксама бываў: “…І калі глядзіш на жанчыну з пажадай, прагна, - то ўжо ў сэрцы сваім саграшыў зь ёю.” Але, калі гэтага “тукавага” слою стасункаў урэшце дасягаеш, то здаецца ты на вяршыні Сьвету; то разумееш, што становішся кіраўніком многіх, здавалася б “містычных” сітуацый, становішся больш карысным сабе і грамадзтву; разумееш, што ўрэшце, становішся “большым” хрысьціянінам!
Такім чынам, адчуваючы побач нябёсны, саграваючы агонь Прыгажосьці, якая, да таго ж, яшчэ і цікавіцца табой, я шапчу сабе (не шавелючы вуснамі) нешта ў стылі: “…паміж намі Бог!” ; “Божа, паўстаньце паміж намі! Божа, будзьце Тут!..” І, вытрымліваючы Такога роду цішу, паўзу, я пераходжу ГЭТЫ невыспавядальны момант з кожным разам усё болей дастойна, усё болей задаволены сабой. Я думаю, што гэта той момант, які часам паўстае мерад кожным чалавекам. Як я разумею, гэта той момант, які Дастаеўскі Раскольнікаў абагаўляе, у яго больш нічога свяцейшага няма, чым бясконцая прыгажосьць Жанчыны… І тут яго псіхалагічная памылка: яму трэба было шукаць здольнасьць “лячыць” гэту Жаночую прыгажосьць або, правільна дыстанцуючыся, асьвячаць, паказваць Ёй яе сапраўдныя карані, напрыклад, ў водары ружы, …у Бога! (…А не крыміналіць…)
Памылка і праблема (“благародіе”) гэтага звычайнага між-славянскага крымінальніка Раскольнікава ў тым, што ён “атравіў” сэрца меркавальнасьцю; …бо прыгажосьць любой жанчыны можа быць парочнай, заводзіць у блуд, іншымі словамі: Сатана можа зьяўляцца ў вобразе Ісуса, добрага анёла… а ён, Раскольнікаў, безаглядна змагаўся за Яе, - гэту прыгажосьць, - без Бога, без Сілы, без Сьвятасьці, якой сабе трэба прасіць перш чым датыкацца як да свайго лёсу, так і да лёсу бліжняга, да жаночай Прыгажосьці...
На самай справе, нам, і беларусам і славянам сёньня трэба назаўжды адкрыць гэты Адраджэнскі рэсурс прыгажосьці ў сабе, урэшце навукова і пачуцьцёва, дасьціпна - разгадаць Усьмешку Мона Лізы (Будды), трэба Ўбачыць гэту аздараўляючую прыгажосьць захаду сонца, менавіта, “Гэту” - пры якой сам Ісус лячыў і целы, і душы сучасьнікаў, - “падсьвядома”, з пазіцыі Сілы Сьвятасьці - перадаючы, закладваючы людзям матэр’яльны досвед і вопыт Таінства, непарочнай гармоніі, а значыць, і непарочнай Прыгажосьці; досьвед Вызваленьня ад Пароку, чым і зьяўляецца Хрысьціянства. Бо усё гэта проста Прысутнасьць, Блізкая душа Бога…
І гэту натуральную частку чалавека, - прыгажосьць красак, прыроды, як фізіялагічную апору здароўя і прыгажосьці (дарэчы, апору і рэлігіі язычнікаў) - забірае, як дзяцінства, як асобую прастору думаньня нячысьцік-наменклатурка у нашага бясхітраснага чалавека Залатой сярэдзінкі. Вось дзе мясцовае хрысьціянства мае прабел, забываючыся, што Ісус, даказваючы Слова Справай, быў вылячыўшы поў-Ізраіля людцаў, а можа і больш… Ён паказваў асаблівы узор, вобраз жыцьця, які мы яшчэ не ўзялі як практычную частку Бібліі; у стыхіі жыцьця, на побыце засталіся язычнікамі… А Ён казаў: “Выпрабоўвайце Мяне!” Бо, практычна, у фізычным жыцьці мы павінны паводзіць сябе на Зямлі як на вялікім касьмічным караблі: рухацца не столькі сколькі нам дыктуюць іх вялікасьць Абставіны, а столькі, сколькі патрабуе наш добры гумор, наша радасьць Руху, а, значыць, - Здароўе! Таксама і ў душэўным жыцьці, Ісус казаў: “Выйдзіце з асяродзьдзя іх (грэшнікаў)…” Значыць павінен быць “тонус дасканаласьці Шчасьця”, “санітарыя” думак, рухаў, якая будзе весьці да душэўнага Выхаду з грубога, стыхійнага асяродзьдзя; да выхаду на тым Узроўні - незямной сьвятой жаночай прыгажосьці; на ўзроўні здаровага пачуцьця або “інтуіцыі”… Бо: “Целы вашыя - ёсьць Храм Божы!” “Палюбеце Бога ўсім Целам…”
"Гэта сапраўды, як вы казалі, Таінства, Анатоль Аляксандравіч,” - быццам, з унутранай барацьбой, нейкім “ламаючымся” голасам “прасьпяваў” Мікола.
“Але, Міколка, гэта так Цяжка патрапіць, калі ў цябе няма “сэнс-сэя”, настаўніка… А нашых усіх разагналі галалобыя камуністы, чаму і прыходзіцца нам з вамі, нібыта, наноў “вынаходзіць кола”, адкрываючы тут зноў пераможны шал крынічнай чыстай душэўнай свабоды, весьці рэй гуманнага. Сам Дастаеўскі адчуваў магчымасьць прыходу да ўлады бязбожнай ды кашчуннае наменклатуркі, якую мы бачым сёньня ў вобразе дыктатуры. Ён называў гэта “жыдоўствам”. Яшчэ каля трыццаці гадоў да 1917 года ён пісаў, што гэта “будзе крах …калі ўся сіла прывыкшага да земляробства расейскага мужыка пяройдзе ва ўладу (гарадзкога) жыда…”
І, ў той жа час, недзе каля 1909 года, невядомы спадар з яўрэйскім прозьвішчам Ашкіназі (што азначае: “яўрэй, які жыве ў Эўропе”), з болем за дабро тут пісаў: “Яшчэ не насыціліся рацыянальным (бессардэчным) уладкаваньнем грамадзтва, …і відаць не насыцяцца, пакуль не вып’е народ поўны кубак гэтай цынічнай (злоснай) атравы…” Так усё і адбылося: 1917, тая канкрэтная групоўка людзей-ленінцаў, пра каго пісалі разам і спадар Дастаеўскі і спадар Ашкіназі прыйшла да ўлады і давяла людзей да Сталінскай істэр`ыі, закрыўшы жывую крынічку усебаковага Духу, - а пасьля “выпіўшы” з народа ўсе сокі, зьнішчыўшы як Від сапраўдную нацыянальную беларускую Дэмакратыю, зламаўшы нашу нацыянальную Гаспадарку, якую да сёньня - Дваццаць першы век! - мы не можам настроіць!
Гэта зрабіла не нейкая аддзельная “жыдоўская”, і не “расейская”, і не “славянская” хітрынка. Канешне, кожны ўклаў тут згодна сваіх “здольнасьцей”. Але, гэты генацыд, пры якім загінула да Ста міліёнаў людзей маскоўскай Імперыі, зрабіла міжкультурная зграя здрайцаў роду чалавечага, так званы, “Камуністычны інтэнацыянал” - чырвоны, крывавы, развратны. На Беларусі да сёньня сталыя людзі раскажуць вам легенду-мару камуністаў: “…Пры камунізьме Сям’і не будзе… Увечары людзі радамі будуць класьціся спаць і камуністы трактарамі будуць нацягваць коўдру адну на ўсіх…” (Уявіце што да сёньня ёсьць наіўныя дарослыя людзі, могучыя і здольныя прапаноўваць гэта ўсур’ёз, як “славянскія” каштоўнасьці жыцьця…)
Вось дзе, су-мляваючы чалавека, дух Дыктатуры, інтэлектуальнае марнатраўства і багна, пра якую, тым не менш, Біблія, дзядзька Саламон, кажа: “…Подум чалавека - глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх..!” А Сам, Бацька нябёсны кажа, што ўсялякая амаральная душа, хто займаецца распустай ды развратам, - выдаліцца з народа… “Спакусам прыйсьці (пры дадзенай Богам свабодзе волі чалавеку) але гора таму, праз Каго яны прыйдуць, бо лепш бы яму не нарадзіцца; лепш бы яму прывязалі камень на шыю ды кінулі ў ваду…” - гэта кажа аб развратніках лідэр сёньняшняга глабальнага Пераўтварэньня, самой цывілізацыі, Справы Скарыны ды Каліноўскага на Беларусі - Ісус Хрыстос!
Сёньня ж, напрыклад, пра Французскую “Духоўную дамінанту” або Кіруючы дух Францыі, - амерыканец можа сказаць: “Больш вытанчанага сэксу, больш інтэлігентны зьнешні выгляд, больш абстрактных (адцягнутых ад моманту) размоў!” - вось прынцып усёй сёньняшняе французкае культуры або, што называецца, “Урокі французкага”. “У міжнароднай палітыцы - не за дэмакратыю, а каб Паказацца, фарсануць…” …І з гэтымі лёзунгамі я магу ў Францыі бегчы і выйграць усіх..! Гэта значыць атрымаць народнае суперажываньне, “падтрыманьне”. (Дарэчы, якая ж тады “Дамінанта” на “рэжымнай”, застрашанай Беларусі, нават, эратычна разврашчонай праз інтэрнацыянальнае “славянскае” КГБ..?)
Брытанская Духоўная дамінанта тым жа спадаром-амерыканцам будзе характарызавацца, як “сухасьць”, чэрствасьць, фармалізм жыцьця; абсалютная адсутнасьць увабразеньня ў побыце, мастацкасьці ў англійскіх “мастацкіх” творах, дрэнны густ у адзеньні, адсутнасьць добрай нацыянальнае Кухні. (Француз ды Англічанін, называючы ўсе гэтыя прыкметы “вытанчанасьцю французкай або англійскай душы”, какетліва назавуць Амерыканца грубіянам…) Нямецкая Дамінанта будзе тут характарызавацца, як “белагаловы інтрыган і просталінейны грошаблуд ды забойца” у Дваццаць першым веку, вядучы свае карані ад нямецка-славянскае сузіральнасьці, бескампраміснага пакланеньня знешняе прыгажосьці, а ў выніку, - простага фашызму ды варварства над нябачнай чалавечай душой.
Руская Духоўная дамінанта зьявіцца ў гэтым рэчышчы вам як “расьпяцьце і забойства жаночай Прыгожосьці на драўляным дапатопным коле…” Ненармальная, містычная, артадаксальная версія хрысьціянства-самаедзтва, самакатаваньня, пры той жа “арыйскай” сузіральнасьці, вядучая не па сутнасьці, а толькі па паверхні у вартасьці ды каштоўнасьці чалавечага жыцьця ды прыводзячая да непазьбежнага маральнага гніеньня грамадзтва, калі нейкі поп-камуніст усім містычна кіруе, а чалавек не тое што не валодае сваёй душой, але нават не ў стане навесьці парадак у хаце… бо ў яго, высмактанага містычна, на “спраўным”, дзейным узроўні - тады проста “няма сілы”. Чалавек цьвёрдае дно тады знаходзіць у гарэлцы …ды ў бездапаможнае паэзіі тыпу: “Умом Россію (чытай - гарэлку) не обняць, …не ізмеріць, …в Россію (у-гарэлку) можно только веріць…”
Гледзячы на ўсё гэта з нашага ўласнага беларускага пункту гледжаньня і горкага досведу “народнай падрымкі” злоснага Рэжыму на Беларусі, можна дакладна заявіць: “Цэлы народ можа(!) памыляцца…” Неважка якім “генацыдам” ён да гэтага дайшоў: выцясьненьнем незвычайна, не-артадаксальна настроеных людцаў або іх шматвекавым дабравольным ад’ездам у Амэрыку ці, - дзікім камуністычным-фашысцкім зьнішэньнем нейкага Віду людзей… Усё гэта магло агаліць у нас у Эўропе тыя псіхалагічныя мелі і “рыфы”, пра якія настойліва будзе акцэнтаваць “яшчэ-той” амэрыканец, выклікаючы нейкім чынам да Руху дум, да “глабальнай” дыскусіі аб Запаветным ды Сьвяшчэнным, аб хутчэйшым агульна-карысным пераўтварэньні на цэлай Зямлі…
Адным словам, славяне, камуністы, калі вы “за Ідэю” - дэмакратычна “Прастуйце шляхі не Сталіну-Леніну, а - самаму Бацьку нябёснаму”… бо ніякі Камунізм без галавы, без Бога - проста Немагчымы!”
“...Гэта як бы першы крок чалавека, яго Мары, - сярод роднай грамады, першы крок ужо грамадоўца а не авантурыста-утапіста і, урэшце, крымінальніка-забойцы ў імя фантасмагорыі, або камуністычнага масавага псіхозу. Гэта як бы пачатак “ дастаеўскай ” доўгашуканай народам інтэлігентнасьці,”- уставіў я.
“Але, але, шаноўны Міхась, толькі такая “народная інтэлігентнасьць” - гэта ўжо нешта такое, пра што пакуль бясплённа марыць той глыбакадумны беларускі Летуценьнік, рэфлектарна паводзячы сябе як Раскольнікаў і, нават, не падазраючы сваёй простай Ролі ў дзейнай сутнасьці, - накіраванай у вечнасьць, - Справы Скарыны ды Каліны, каб смакаваць сапраўды “эвалюцыныя” Акцэнты на кожны Божы дзень ягонага, чалавечага, асабістага жыцьця, ідучы за Ісусам ды нават простай сваёй прысутнасьцю ашчасьліўліваючы матар’яльнае Жыцьцё навокал. А тут, як кажуць, “што ўбіў - тое ўехаў”: насколькі кожны з нас ужыўся, патрапіў ідэю свайго асабовага Вызваленьня - настолькі свабодная і Беларусь… Тут, - а гэта Першы псіхалагічны рух, - трэба Зьмірыцца перад Ісусам і Пакаяцца перад ім…
Канечне заўжды ёсьць ганарліўцы ды "гардзяліўцы" перад Богам, дзеці “сваёй” прыроды, а не Бога, хто не здольны схіліць голаў перад Бацькам нябёсным. Яны спачатку здадуцца вам “сьвяцей Ісуса” ў нацыянальнай Справе… Але, паступова, яны праявяцца, як самаўлюбёныя “кветкі-мужчыны” або “нарцысы”, як навуковыя верхагляды-эпігоны, як тыя звычайныя “пра-засядаўшыяся”… Гэта ўжо нацыянальная “наменклатурка” ды кар’ерысты… Іх не трэба баяцца, - “проста-вуха-трымай-востра!” - каб адрозьніваць фальш. А іхны, “незалежны” ад імя Ісуса, век вельмі шмат драматычны..!”
“А ці можа кожны стаць такім як Вы, Анатоль Аляксандравіч?” - запытаў Ясь.
“…Бо мне даўно здаецца, што Вы і ёсьць беларускі арыстакрат і Прасьветлены,” - неяк “на тым жа духу” дадаў я.
“Ну дзякуй, хлопцы, на такім добрым слове! Толькі, нажаль, не многія беларусы яшчэ адрозьняць “сінюю” кроў распуснага арыстакрата ад… ад інтэлігентнага пасьлядоўніка Справы Беларускай, хрысьціяніна, што прагне Сьвятасьці. Але ж я і сам за сабой заўважаю гэту джэнтль-менскую іскрынку. …Толькі з-за яе я жыву ў пустаце: маскалі-камуністы разьмялі маіх патэнцыйных сяброў на Беларусі, як “нянавісных нац-дэмаў”… Цяпер жа мы, “хто задумаўся”, - маем усьведамляць сябе як першыя добрыя парасткі на вытаптанай ды выпаленай беларускай глебе. Гэта, канешне, агромністы Гонар для асобы, але такая ж і Адказнасьць - тварыць кожны твой новы момант; “будаваць” асабісты час спачатку - у пустаце, а потым, праз хвілю - у Вечнасьці Справы, як непарочны адбітак чагосьці роднага-не-свайго, а Божага, агульначалавечага…
Ды, - чым далей - тым лягчэй..! Бо калі нават пасьля геннацыду, пасьля такога глыбокага зьнішчэньня, калі не тое што антысавецкія размовы, але нават антысавецкія думкі(!) пагражалі чалавеку цяжкімі наступствамі, - мы набылі, не дармавую, а праросшую на той нацыянальнай крыві нацыянальных дэмакратаў, незалежнасьць - значыць сам Бог падтрымлівае гэта непадробнае адраджэньне персоны-беларуса, песьціць гэта нявіннае дзіцятка - Беларусь. Такой жа крыві ды генацыду ад Масквы, можа ні ў кога з нашых суседзяў было. Але, гэта тое, як мы з вамі сёньня выглядаем на казачным-эпічным мастацкім фоне Агульначалавечага жыцьця…”
“На “галівудзкім…” - “выпрабоўваючы” сябе або сітуацыю, уставіў я.
“…Вам трэба пісаць кніжкі, Анатоль Аляксандравіч!” - ў нейкай, паўсталай маўклівай хвілі адзначыў Мікола.
“Кніжкі пісаць,” “быць Прэзідэнтам”… - і, у той жа час любіць настаўніцтва - усё разам цяжка магчыма… Узгадайма, “Лепш меней - ды якасьней!” - вось што мне падабаецца, - працягваў Бялявы, - а наконт таго: “ці можа кожны стаць такім, як Вы, Анатоль Аляксандравіч?” - можна сказаць вельмі дакладна: можа! Напрыклад, у Ісуса, як мы ўжо калісьці казалі, ёсьць, так званая, “Нагорная прыповесць”. Якраз тут Ён і апісвае розных людцаў у Адным вымярэньні-духу, так бы мовіць, пад адным “знамянальнікам”.
…Заўважце, любы, - хто добра чуецца ў сабе ды жыве па біблейскіх запаветах: “Не забі!”, “Не ўкрадзь!..” - “наследуе Царства нябёснае”. Але, ходзячы сярод людзей, - як і мы сёньня з вамі, - Ісус бачыць, што ў рэальным жыцьці адныя з нас, - Яго пасьлядоўнікі, - выглядаюць як неграматныя, нішчымныя, “нішчыя” духам, другія як міратворцы, трэція, як “багатыя духам” і гэтак далей. Вось тут-то і ёсьць розны “Аб’ём” сьвядомасьці, як скажуць ёгі, які не перашкаджае кожнаму па-свойму быць хрысьціянскім чытачом і выканаўцам Бібліі, Выратавацца, быць з Ісусам Хрыстом жыўшы тут. Такім чынам, слабейшыя, “зь меншым аб’ёмам сьвядомасьці” або “нішчыя-убогія духам” добрыя простыя людцы - пойдуць проста ў Царства нябёснае. Мацнейшыя, “з большым аб’ёмам сьвядомасьці” або міратворцы - “сынамі Божымі назавуцца”; трэція - насьледуюць Зямлю, …каб даглядаць за божым Стварэньнем, раем, весьці рэй Калінавай Справядлівасьці. Але ў кожнага з нас Бог спытае - Аддзельна, індывідуальна, згодна нашага (дадзенага Ім) таленту, які “прыбытак” мы прынесьлі, якое дрэўца вырасьцілі, што мы з сабой, або на Зямлі зрабілі… Вось дзе “пачатак Мудрасьці - страх Божжы” - добры, пазітыўны, інтымны адказны страх недаразьвіцца, або задзівіцца сабою, на свой талент, і стаць “нарцысам”, ці проста, - зьбіцца з тропу і нашкодзіць, “накрыміналіць”…
І матар’яльнасьць гэтай біблейскай праблемы такая дзейсная і вялікая, агульначалавечая, - што знаходзіць водгук нават у абсалютна не-хрысьціянскіх сэрцах. Напрыклад, Махатма Ганьдзі, вялікі індыйскі (не-хрысьціянскі) палітычны лідэр-дэмакрат, (палітычны - па-біблейску, пэўня, азначае “міратворац”) некалі сказаў так: “Калі мы, буддысты (ёгі) знойдзем агульнае месца з хрысьціянамі і пагадзімся на глебе Нагорнай прыповесьці Ісуса Хрыста, то мы вырашым не толькі праблемы Індыі і Захаду, але і праблемы - Усяго сьвету!” Вось дзе “Інтэрнацыянал Здаровага сэнсу” і крынічка дэмакратыі, агульнапрызнанай рознымі, у тым ліку і не-хрысьціянскім народамі. Сёньня, амаль міліярдная Індыя - самая буйная ў сьвеце Дэмакратыя, да чаго, не гледзячы на “індустрыяльнасьць” цэнтральна-эўрапейскай Беларусі, - у зьверскіх абдымках яе усходнім “братам”-мядзьведзем, - яшчэ блукаць ды блукаць па “славянскай-беспредзельнай” дарозе.
…Таму, каб перамалоць усю, завалася б, неўгамонную бяду на Зямлі, ідэал чалавека - гэта глядзець на людцаў проста, з сэрцам, па-сапраўднаму казачна-эпічна, як на братоў, без той, знаёмай кожнаму у нас, “лягернае” злосьці, якая па-сутнасьці зьяўляецца псіхалягічным тупіком чалавека. (Нават: “Малецеся за ворагаў вашых; бласлаўляйце крыўдзячых вас…”- “…гэтым вы зьбярэце гарачае вугольле на голаў ім…” Стары Запавет.)
Бо не ўсе могуць стаць “багатымі духам”, або міратворцамі. Бо ўсё роўна нехта любіць больш тэхніку, а нехта - музыку… Ды, як родныя дзеці ў Бацькі, па душы, па добра-сумленнай сутнасьці чалавечай - перад Богам усе мы роўныя. Прыповесьцю (“Нагорнай”, бо казаў пры гары), Ісус паказвае - як успрыняць гэту Розьніцу паміж сабой і людцамі, бо вы яе ўсё роўна заўважыце паміж сабой і сваімі суседзямі…
Драпежнікі ж бальшавікі ды іхная наменклатурка, бачучы гэту розніцу і капаюць атруту на душу суседа… Такім чынам, на глебе нармальнага Божжага раскладу талентаў, пярэваратні-бязбожнікі складаюць наменклатурку маральных “паляўнічых”. Тады ў іх: “закон што дышла - куды павярнуў, туды й выйшла…” - бо яны пачынаюць заблытваць убогага духам, плутаваць, класьці на яго амаральны “Сусьветны іерогліф Салона”, пакуль той бедалага не пераламаецца-суксіцца ў (маскоўскага) халопа і раба, як мы ўжо некалі казалі пра гэта.
“Іерогліф” - гэта тая сістэма амаральных жэстаў, вобразаў, слоў, Сусьветная пад-мова, “сьленг” Нянавісьці, або чуцьцёвы сьленг, які ідзе прама з турмы, з распусты “сэкс-мяншынстваў”, з артадаксальных рэлігіяў ды скрайніх партыяў… Для апраўданьня сваёй рэзбэшчанасьці ў іх складаецца цэлая “падземная” філасофія падпольнага жыцьця. Па-сутнасьці гэтыя паразіты і ёсьць Зямныя, планетарныя “пекланосы”, якія думаюць што валодаюць “вечнай” Прафесіяй прасьцітуткі ды душагуба. Толькі гэта ўсё больш становіцца відочна - яно не-вечнае!., хоць і больш шкоднае чым сіцылійская мафія… Кола вакол іх неадступна звужаецца; ясна, што яны не вечна будуць шчыраваць.
І гэта асабліва востра відаць, калі чалавек перажыў крушэньне Імперый Зла, фашыскай Германіі ды Савецкага Саюзу, - бо каб такое Ўбачыць - трэба “нешта перажыць”, як людцы кажуць, ператрываць. …Крушэньне гэтай апошняе сусьветнай “Імперыі Зла”: Тэрору, Амаралу ды Крыміналу, гэтай імперыі “Нечыстага сумленьня” таксама немінуча, - бо мы, выжыўшыя з Чыстым і свабодным сумленьнем беларусы, бачым Сёньня яе безнадзейныя апорныя кропкі, шытыя “белымі ніткамі” псіхалагічныя швы, як бачылі тыя у “тысячагадовых” Рэйхаў ды саюзаў “нерушымых”, што Ўчора пышыліся, здавалася б, Непераможным злом …
Мы бачым агульначалавечы, жывы, ацаляючы, дзейсны ды родны для нас, беларусаў, - вынік плёну ўніверсальнае Ісьціны - прасьвятленьне Справай Скарыны ды Каліны!”
Рэшта (resta, rest) Другой часткі.
ЧАСТКА 3
МІСТЫКА.
Нашы штотыднёвыя сустрэчы адбываліся з зайдроснай рэгулярнасьцю. Кожны прыязджаў на выходныя дамоў, да бацькоў, - і не складала аніякай цяжкасьці зазірнуць “на агеньчык” у школу.
За дзьве гадзіны сустрэчы тут мы пасьпявалі шмат абмеркаваць, папіць кавы і, часам, нават пасьпяваць “ваенныя” беларускія песьні тыпу: “А ў бары, ў бары
Дзьве дарожанькі”…
Або: “Ой, бярозы ды сосны,
Партызанскія сёстры”…
Мы, канешне, запрашалі на сустрэчы ўсіх жадаючых, але касьцяком суполкі “Справы Скарыны ды Каліны” – заставаліся мы: Алесь, Ясь, Мікола і я.
Відаць, ў нас пачыналі адбывацца і некаторыя перамены характару. Нейкім чынам мы пачыналі адрозьнівацца ад акаляючых нас маладых людзей. Напрыклад, аднойчы да мяне, як птушка ў хату, стала “залятаць” прыгажунька-дзяўчынка: нявінная і стомленая ад безгустоўнасьці распушчаных маладых людзей што былі навокал. Яна была вельмі прывабная, але, як я адчуваў, - нечым істотна адрозьнівалася ад мяне. Тады я аднойчы проста сказаў да Бацькі нябёснага: “Божачка, дайце ёй прыгожую ды адпавядаючую ёй пару, …жаніха”! Праз некаторы час яна “супакоілася”, заручыўшыся дружбай са мной і, потым, - лёгка выйшла замуж, як я ўтайне ёй і зычыў…
Таксама, некалі, ў часе нашай прыязьні я бачыў сон, што яна, нібыта, “прыносіць мне рыбку”. На другі дзень – усё так і адбылося! Карцінка была, як кажуць, “адно ў адно”! Потым, зноўку яркая містыка: аднойчы ў ва сьне я ўбачыў, што выкінуў ва ўнітаз тры бульбіны. …Назаўтра адзін мой не вельмі важны таварыш па інтэрнаце прыйшоў і папрасіў у мяне “тыя ж”(!) тры бульбіны. Я даў. Ізноў, - карцінка паўтарылася адно-ў-адно! Такія ўспаміны пра той час можна было б прадоўжыць. І кожны, - псыхоаналітык, з аднаго боку, і хрысьціянін, з другога, - па рознаму растлумачыць гэты натуральны пачатак магіі ў жыцьці любога чалавека.
Толькі ж мне такое ніколі не было важна. Я быў ужо дастаткова сьвядомы, каб ведаць што, як мой бацька казаў, - “за вадой” пойдзеш – назад вярнуцца сілы не знойдзеш”! Мне было важней тое, што нейкім чынам прасьвятляюцца мае сны (а дрэнныя сны “забралі” маю маму), і што я, значыць, не апошні на ўвазе ад пана Бога…
Замест любое магіі – я шукаў подступы па нябачных сьлядочках Культуры, - да прыгожага пісьменства, верша і мэлёдыі! І, Бог сьведка, - гэта было не проста ва ўмовах пасьля-бальшавісцкага асяродку, калі сапраўдныя фантазёры, людзі безумоўнай дабраладзі, - калісьці, як цэлы “абраны з Эўропы народ”, - зьехалі ў Амэрыку; сапраўдных гаспадароў і філосафаў-любамудраў – проста, фізычна зьнішчылі бальшавікі, ды іхныя расейскамоўныя служкі, рабы граху на Беларусі… Мне не давала спакою і памяць пра тое, як майго старэйшага брата КГБ “цягала” за тое, што ён “нацыяналіст, антысаветчык”…
Калісьці, пасьля некаторага часу работы ў камсамоле, я ўбачыў шмат твораў сапраўднага мастацтва кіно, сацыялізуючыя, прасьвятляючыя чалавека мастацкія фільмы тыпу “Крамэр супраць Крамэра” , “Трукач”… і расчараваўся ў тым шляху, якім ішлі скуксіўшыеся “славяне” – чырвоныя (бальшавікі), - абалваньваючы, а не прасьвятляючы нармальных людзей.
Як малады чалавек, які пасталеў за два гады Арміі, я пачынаў разумець, што Сёньня, мы грамадой вызваліўшыся ад уціску сумленьня і адкрыўшы чалавеку Выбар да аб’ектыўнай прысутнасьці Бога на Зямлі, - паміж намі маем чыста “амэрыканскую” мару грамадзтва: “Моцная Сям’я - Моцная Краіна - Моцная Эканоміка”. …Адно толькі, - задача апрадмеціць, народна матар’ялізаваць гэты Геній “Новага Ізраіля”, якім становіцца кожная нацыя не маючая ў галаве куміра-Караля, Цара, Князя, - а толькі дэмакратычна моцны Закон і дзяржаўную Літасьць Бога і Сына, і Сьвятога духу…
Пра некаторыя падзеі тагачаснага майго жыцьця я расказваў Бяляваму, пра некаторыя сябрам, - такім чынам, праз іх несьвядомую рэакцыю на гэта, а таксама – меркаваньне, - шукаючы сваё эмацыйнае, Астральнае, “дарослае” месца ў жыцьці. Я падазраю, так рабілі і мае сябры па гуртку; так робяць і ўсе маладыя людзі сталеючы. Мне неяк нескладана ўдалося паступіць на філасофію. Я вучыўся завочна і адначасова працаваў электрыкам. Сярод маіх калегаў па рабоце былі розныя людцы. Напрыклад, інжынер-энергетык, гадоў 50 мужчына, самавіты, накшталт кіна-актора Алена Дэлона і з вачамі крывапійнае блыхі. Другі, таксама, інжынер, разумны чалавек, толькі ўшчэнт раздвоены ды “растроены” ў ва ўсім жыцьцёвым Пытаньні.
Былі, канешне і людзі, так званай, “залатой сярэдзінкі” грамадзтва - рабочыя. Адзін зь іх характарызаваўся здольнасьцю “справядліва наказваць” …праз “загавор-малітву”! Ён сам, неяк, мне пра такое паадкрывеньнічаў. І сапраўды, на адлегласьці да 20 метраў ад яго я мог адчуць, напрыклад, недзе ў пятцы нагі, - фізычныя імпульсы і наступтвы узьдзеяньня ягонага біяполя, або нейкага крытычнага, крытыкуючага, судзячага духу. На шчасьце, у асноўным, ён быў на маім баку.