СТАПРАЦЭНТНАЯ ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЁМКАСЬЦЬ НАЦЫІ.
Каб вызначыць такое бясконца важнае, неабходнае і напэўна, “дзёрзкае” паняцьце, якое заяўлена ў назве гэтай інфа-долькі, нам прыйдзецца зьвяртацца да вызначальных, хоць і нескладаных, але дастаткова своеасаблівых паняткаў і тэрмінаў нашага жыцьця.
...Наперш, што ж такое маецца на мэце, як менавіта, - “стапрацэнтная!,” - а ня меней,- Інфа Ёмкасьць Нацыі (І.Ё.Н., “іён”)?
Праілюстраваць гэта можна наступным.
Часам навукоўцы спрачаюцца над тым, што чалавечы мозг ужывае толькі 5-10% (пяць – дзесяць адсоткаў) ад усёй закладзенай у ім здольнасьці. Іншы фармат, або рамка, якая ўжо не толькі ілюструе, але і болей вызначае сутнасьць пытаньня: сёньня праз бібліятэку ці, лепей, праз Інфа-Сеціва (інтэрнэт) мы можам пабачыць розныя краі, культуры, цывілізацыі, эпохі, дзе чалавек, жывучы ў суседніх краінах, рэжымах, пры амаль аднолькавых гэнэтычных здольнасьцях, выкарыстоўвае непараўнальна розны аб’ем даступных яму рэсурсаў: ідэальных і матэр’яльных. Паўстае элемэнтарнае пытаньне: чаму, ад чаго гэткая якасьць жыцьця залежыць..?
Самая ж дакладная карціна для разгляду гэтай яркай зьявы адчыняецца якраз пры простым, але патрэбным заўсёды (праз усе вякі!) параўнаньні мэханізму дэмакратыі і дыктатуры (манархіі). Калі дэмакратыя грунтуецца на Ўнутраным, на Здаровым Сэнсе кожнага ўдзельнага чалавека, то дыктатура, безумоўна, дыктуючы, - паразытычна прывіваецца заўсёды на вонкавым для здаровага сэнсу, мясцовым, лакальным інфа-адрыве ад рэальнасьці; на наіўнай маладосьці; пры дзікаватай адчужанасьці, невыхаванасьці-непаразуменьні натуры чалавека і яго грамадзтва; на так званых “шэрых зонах псыхікі”. Вобразна, - калі “мозг дыктатуры” гэта зусёды злаякасны “інфа-нарост” на грамадзтве, то мозг дэмакратыі, - гэта толькі самыя дабра-якасныя, спагадлівыя сувязі паміж суседзямі, гэта глыб ажыцьцёўленых ідэалаў справядлівасьці ў пэўным, шырокім народзе, а таксама, даражэйшае за золата – яго нацыянальная дэмакратыя, інтэлігэнцыя. Папросту, чым болей здаровы, свабодны і багаты кожны ўдзельны чалавек – тым лепей дэмакратыя.
...Але, як бачна па сёньняшняй карціне, пры прараўнаньні З.Эўропы ды Паўночнай Амэрыкі, - і дэмакратыя можа быць двух узораў: сапраўдная, “джэферсанаўская” (ЗША) і паверхневая, таварная, лібэральная, як у Заходняй Эўропе. Прынцыповыя адрозьненьні іх у тым, што звычайная дэмакратыя, - не як лібэралізм, - адстойвае цноту маральнай чысьціні чалавека., стымулюе, распрацоўвае яе і потым карыстаецца невыказным, унікальным Рэсурсам маральнасьці для натхненьня грамадзтва і прагрэсу і тым - сябе, дэмакратыі, ...што проста па прыродзе, фізычна не можа вяршыць лібэралізм, які практычна зьяўляецца толькі Пераходнай фазай ад дыктатуры да дэмакратыі і ўсьведамленьня яе згаданага сэнсу.
Нажаль, лібэралізм гэта якраз тое, што характарызуе сёньня грамадзтвы Заходняй Эўропы, дзе на практыцы ўсё яшчэ можна сустрэць як элемэнты з учорашняе дыктатуры (фашызм, рэлігійны абсалютызм, нарцысызм, нэа-марксызм...), так, ужо і супрацьлеглыя элемэнты з заўтра, з будучай крынічнай дэмакратыі: добрыя тэорыі жыцьця – Канстытуцыі, адрэгуляваны Рынак, усенародную суседзкую талерантнасьць. ...Толькі, пры ўсім тым, сярэднім-вызначальным у Заходняй Эўропе пакуль ўсё ж зьяўляецца вялікае, проста
“да-хрысьціянскае” непаразуменьне паміж агульначалавечым і прыватна-чалавечым. Пры поўнае асабістай вольнасьці – ВЫБІРАЦЬ!, - да грамадзкага ладу і якасьці сапраўднай дэмакратыі тут так не хапае вызнаньня ды выспавяданьня згаданай “разыначкі” дэмакратыі, - Маральнасьці, - якая бязумоўна аб’ядноўвае маральную большасьць усялякага народа і натхняе усялякі прагрэс (а ён не-праграмуемы і не прадказальны розумам). Таму многія сучасныя палітыкі і называюць гэту, заходнюю частку кантынента – Старой Эўропай., дзе які-небудзь прэзыдэнт Францыі са сваёй прэзыдэнцкай трыбуны можа адкрыта і высакамерна заяўляць зноў-далучаным у Э.Зьвяз краінам: “Памаўчыце..!”; маўляў, вы “бедныя згоі”, узятыя намі (Заходняй) на борт карабля, таму пасядзіце (пакуль?) як “мышы пад мятлой”, у час, калі мы, французы, ад імя ўсёй Аб’яднанай Эўропы вырашаем глябальныя праблемы (Ірака).
...Як вынікае, пасьля амэрыканскага вызваленьня Зах. Эўропы ад дыктатуры (нацызму) тут адчынілася знаёмае і нам, Усходняй Эўропе пасьля вызваленьня ад СССР, -
грубае калькаваньне (амэрыканскае) дэмакратыі на свой, Стара-Эўрапейскі, натуралістычны манер. У выніку
Зах. Эўропа, можна сказаць, пераняла толькі індывідуальную свабоду; нават - яе форму, а не сэнс, не ўнікальны дух дэма-крытычнага жыцьця-ладу, чым зьяўляецца зьмястоўны, да трансцэндэнтнасьці бяздонны духоўны, патрыятычны рэсурс спалучэньня ў адно індывідуальнай і (усе)нацыянальнай свабоды пры дзейнай справядлівасьці дэмакратыі. Таму Зах. Эўропа сёньня пераўтварылася ў пэўную “культурную ўскраіну” ЗША з усімі прыкметамі таго. (Як, напрыклад, цяпер і Расея лібэральна на вачах распаясвае свае хужэйшыя, а менавіта - амаральныя ды імпэрскія бакі і якасьці (уплыў на Украінскія выбары), зло-наіўна называючы гэта “дэмакратыяй” па-расейску).
Калі “там”, за акіянам, ў Цэнтры культуры існуе пярэдні фронт, авангард сусьветнай дэмакратыі ды пануе яе сапраўдны росквіт, то, пры пільным досьледзе Зах.Эўропы, тут выяўляецца поўная супрацьлегласьць, чым адчыняецца абсалютны, па глыбіні даходзячы да недарэчнасьці, мясцовы індывідуалізм:
“Пасьляваенны працэс індывідуалізацыі, далей-болей, тлумачыць у вялікай ступені нам сёньняшняе укараненьне “САМАРЭЛІГІІ” ў Зах. Эўропе”,
...Як вядома, здаровы сэнс чалавека ўключае ў сябе заўсёды, як мінімум, ДВА вымярэні, або токі жыцьця: Разуменьне і Адчуваньне. Гэта сувязь паміж розумам і пачуцьцём настолькі цесная, што “кожны аддзельны зь іх страчваецца, калі страчваецца іншы” – піша філёзоф 20 стагоддзя К.Ясьперс. Разьвіцьцё ў чалавеку гэтых задаткаў інтэлекту вынікам нясе прасьветленасьць, якая выпраменьвае спагаду Чалавека Разумнага, як віда. Вядома, так нараджаецца індывід і, нарэшце, грамадзянін сваёй дзяржавы, асоба, што ўжо агранічна суперажывае уласную радасьць жыцьця, агульную гармонію; дасьціпна, пісьменна выкарыстоўвае прыгажосьць ўласнага існаваньня і спагадна шукае салідарнае плячо такога ж чалавека-суседа ва ўжо супольным памкненьні да справядлівасьці. Так нараджаецца ўжо свабоднае прававое грамадзтва, Законннасьць.
..Пэўнае ж разьвіцьцё здаровага сэнсу асобы, павышанае да дасканаласьці, як некаторы незямны дарунак, вядзе нас, нават, да вытанчанасьці ды інтэлігэнтнасьці. Таму зразумела, што - больш адукаваны чалавек ўсё - менш паддаецца абману, няўпэненасьці ды таму маніпулятыўнаму грамадзка-сацыяльнаму страху, што засёды зыходзіць ад нейкае банды-дыктатуры. Бо на гожым, запаветным шляху адукацыі і сацыялізацыі-пераўтварэньня да лепшага чалавек ўсё больш становіцца Свабодным! Практычна, ён становіцца настолькі дасьведчаным, самадастатковым і здольным аўтаномна (сама)забясьпечвацца ды жыць у лагодзе са сваімі інтарэсамі, каб, папросту, “аўтарскі”, па-бацькоўску ўтвараць цнатлівы, справядлівы асяродак вакол сябе, - гэту першасную ячку (ячэйка) новай, дэмакратычнай цывілізацыі. І на справе, падтрыманае нацыянальнай дзяржавай, гэта цывільнасьць выглядае вельмі натуральнай,...бо тады ідэал ды крынічка між-асабовага зьдзіўленьня, натхненьня – гэта чысьціня і гэніяльнасьць: свая, суседа, іншае гістарычнай асобы) ў любых праявах і формах, дзе б яна не была, ці ў жывое прыродзе, ці ў навуцы.
...Калі ж пад такім вуглом патрабаваньняў паглядзець на Дыктатуру, то прачынаецца адно крытыка; між людзей сумленнаму дасьледчыку адчыняецца кашчуннае ўзаема-скраданьне пра-роднай (кожнаму) радасьці жыцьця і агульная адсутнасьць пазытыву, сэнсу існаваньня. Зьяўляецца расчараваньне, што такая зьява як дыктат, гэты жудасны “давесак”, - магчымая ў нашым і без таго заўжды нялёгкім жыцьці. Напрыклад, сёньня наяўная нам дыктатура, зыходзячая ад па-эўрапейску хітрай і, адначасова, па-азыяцку “сентыментальнай” (вераломнай, кашчуннай), праваслаўна-ісламскай Масквы, чым ёсьць само лукашэнкаўскі рэжым, – гэта адкрывеннае “разьдзіраньне” ў камуна-фашыскія Скрайнасьці праявы Залатой Сярэдзінкі (дэмакратыі), і тым зьнішчэньне на Беларусі здаровага сэнсу грамадзяніна дзеля сабе-квітнеючай бессумленнасьці “дзяржавы” і паразіта-рэптыліі яе начальніка. Калі сказаць болей вобразна - адбываецца “валачэньне” беларускага чалавека за валасы старым, штучна-створаным сурагатам (магнітам) страху, - сярод, напрыклад, прыхарошаных пад “эўра-рамонт”, на апошнія дзярж. грошы!, менскіх вуліц, - каб, па-сталінску ашаломіць ды пераламаць яго, нябогу ў ахвяру, на свой фантасмагарычны, нечалавечы, калхозны манер. Вёска ж беларуская – тут з-за адсутнасьці сьродкаў ‘адпачывае’ (памірае, гніе) непрыхарошаная ў п’яным, раней знаёмым нам толькі з паездак па Расеі, чыста “расейскім” адчаі, які нясе ёй, беларусачцы, гэты маскаль, калхозны вырадак і перасядзент, кіруючы сваёй намэнклятурай, такімі сапраўднымі “Эскадронамі Сьмерці” для любой нацыі.
...Самім сваім фактам прысутнасьці ля “ўлады” дыктатура абражае нас пэрсанальна, пазбаўляе сэнтыменту здаровай узаемаадкрытасьці ў шырокае грамадзтва ды здольнасьці да творчага, бізнэсовага кантакту і росквіту ў ім. Чаму, - а менавіта, з-за жыцьцёвай патрэбы ўхіляцца ад выплаты падаткаў, - і ўвесь прыватны бізнэс Беларусі сёньня можна назваць Паў-легальным. Чаму і становіцца заганным і некарэктным любы, самы найменшы дыялёг з дыктатурай, як нават, простае называньне яе крымінальнага цэнтра цяжкасьці і фокуса (фокусьніка) – “Прэзідэнтам”. Гэта – Безумоўнае ЗЛО, якім бы на выгляд прыцягальным ці “харызматычным” чыйму-сьці, сапсаванаму і падкаму на “салодкія плады”, вычварнаму густу яно не здавалася.
Дэмакратыя стаіць на іншым:
“Задзіночаньне людцаў бывае найболей глыбокім і гуманным па якасьці, толькі ў тым выпадку, калі яно заснавана на “няведаньні” (якое утрымлівае прырода здаровага духу): тады людцы, аб’яднаныя перад Траснсцэндэнтнай Тайнай; перад праўдай гэтага апошняга НЯВЕДАНЬНЯ (згодна сваёй ‘душэўнай’ прыроды –А.Ш.), – і тады яны трымцяць і зьнятыя скоранасьцю ды дзівам (дэмакратыі), а не фанатызмам і самаспадзевам (дыктатуры)” – піша згаданы сп.Ясьперс
(1883–1969, вялікі філёзоф 20 стагоддзя).
Такім чынам, як выяўляецца на згаданым прыкладзе з сучаснай Заходняй Эўропай, мала “таварна” забясьпечыць вольныя выбары і напісаць дэмакратычную Канстытуцыю. Каб адпавядаць непадробнай прыродзе Свабоды, нарэшце разьняволенаму эўрапейцу-беларусу, дзеля ГАРАНТЫІ ўласнага росквіту цяпер загадваецца ўсім лёсам выпакутаваць і ўзьняць сапраўдную нацыянальную палітычную звыш-задачу, якая не скапіявана зь іншых, а тоесна адпавядае высокароднаму ідэалу народнага беларускага жыцьця, што канешне, - Людзьмі Звацца, - закладзена ў душы кожнага самаго беларуса; пакуль такога гаротнага, разгубленага і расьсеянага дыктатурай (дэмаралізаванага). На практыцы гэта, - ‘дасканалае’, Куток Жаданьняў, - знаходзіцца заўжды ў Нацыянальнай Ідэі (НІ), якая пры самаўсьведамленьні, усё больш маральнасна аб’ядноўвае супольнасьць сваіх шчасьлівых, бо маючых своеасасаблівае новае, “дадатковае” вымярэньне жыцьця, уладальнікаў.
Нац.Ідэя – гэта, канешне, казачна цудоўная, як гарачае сэрца Зямлі, вечна кіпячая нацыянальная легэнда. Яно бывае заўсёды інфармацыйна праўданоснае, трансцэндэнтнае (усебаковае, містычнае...) і тым для некаторых “недасягальнае”, - што ўсё разам і нясе ў штодзённасьць паэтычны, інтэлігэнтны (інтэлігібны) імпульс Цуду, пэўным чынам настрайваючы нашу інтуіцыю, чым у выніку заўсёды і вызначаецца далейшая агульная эвалюцыя, пераўтварэньне грамадзтва. Заўважым, нам для Бацькаўшчыны патрэбна дэмакратычная эвалюцыя НЕ на рацыянальным (як у Зах.Эўропе., ці Расеі) - “вытаптаным і ўтрамбаваным” да плоскасьці, бясплодным, пустынным, выедзеным думкай, лысым.., грунце, дзе запісныя “мудрацы”, а на справе, - навуковыя эпігоны, бессардэчныя пякельныя утрымальнікі рэжыму салонных, “парыжскіх” каштоўнасьцей, - могуць “глыбакадумна” казаць, апраўдваючы міжчалавечае пекла амаральнасьці, маўляў “...трэба каб у грамадзтве было ўсё: і Царква і Публічны дом...”
Гэта сатанінская мана..! Наадварот, нам трэба тое, што зьяўляецца вядучым, а не трымаючым(!) Ідэалам (любое) Дзяржавы – гэта лад заснаваны на сэньсе, усьведамленьні, распрацоўцы і ЧУЦЬЦІ СПРАВЯДЛІВАСЬЦІ! І трэба падкрэсьліць, толькі і менавіта на прынцыпах сьвядомага
імкненьня за ідэаламі і магчыма патрэбнае нам, ня менш як пастаяннацякучае грамадзкае пераўтварэньне:
на плённай, “цёплай”, эмацыйна здобранай Нацыянальным, глебе пад промнямі сэнсу сонца ідэй; ў валявым памкненьні да Справядлівасьці, Чысьціні і Прыгажосьці (не толькі “хімічна-подыюмнай” і халоднай). Не застой а Рух – вымывае бруд. Абсалютна відочна, што нам не патрэбна чарговая пасьля містыцызму (падкопнай матэр’ялістычнай усходняй “высакаідэйнасьці”) камуны, новая мазгапрамывальня чалавека цяпер - “заходнім”, мёртвым сьветам тавараў, бяздушным прадметным прэсам, або так званая, грашовая “масавая гонка пацукоў”, ужо забіраючая прэч і непамерна палонячая творчую энэргію значнай часткі нашага народа, хворых на грошы, “новых беларусаў”.
...Аднак, замест таго нам, колішнім ліцьвінам, да сёньня выстаяўшым у эпічным, сьмяротным асабістым змаганьні з дыктатурай маскаля і, - скажам сьмела, - ацаніўшым цяпер і Заходнюю Эўропу, а значыць, “маральна даросшым” да яе (і перарастаючым усё больш, калі хто разумее...), надалей на Бацькаўшчыне і магчымы і патрэбны толькі сапраўдны, самасьвядомы, просты, арганічна-народны беларускі капіталізм пры творчай, маральна вытанчанай “пераліўнай” (-Абдзіраловіч) духовай дамінанце ў народзе. Гэта і няўлоўны настрой, які “ў паветры”, гэта і законны, канстытуцыйны палітычны лад, што назаўсёды стабілізуючы жыцьцё, ўбірае ў сябе ўсе тыя Ідэальныя Токі прыроды чалавека, якія некалі вялі жыцьцё да разрухі, рэвалюцый, бо, незразуметыя чужкамі князьмі-намэнклятурай, а значыць непазьбежна, як непрынятыя, не-скарыстаныя ...залацінкі таленту справядлівасьці, Божага дару народнага, - былі неарганізаванымі, хаотычнымі, адчайнымі і, таму, бессэнсоўнымі імпульсамі. “Гусьлям, княжа, не пішуць законаў..!” (Курган).
...Нажаль, у Зах. Эўропе вельмі бракуе подыху нейкай выразнай нацыянальнай ідэі, заўжды патрэбнай для ідэйнага вяршэньня дэмакратычнага ладу. Падобна, што звонку, крывёю ЗША вызваленая ад дыктатуры, Зах. Эўропа, проста не атрымала досьведу ўласнага ўнутранага змаганьня за Свабоду, - які “праз кроў барацьбы з дыктатам” атрымліваем сёньня мы, - і, таму нібыта, завісла або завязла ў (згаданым таварным, рацыянальным) міжчасоўі, паміж натуралізмам, карцінна-іконнай вонкавай прыгажосьцю (падворкаў, тэхналёгіі) пры моцнай, проста “дыктатурнай” самадысцыпліне, якая нам сьведчыць і аб пэўнай маральнай пустаце., з аднаго боку і, зь іншага, - перад рэалізмам, адказнай, сьвядома маральнаснай, непрыдуманай дэмакратыяй будучага.
Беларусь сёньня, канешне, толькі пазбаўляецца ад “славянскай” сентыментальнасьці, ад яе характэрнай хваробы-дыктатуры. Але якраз у такое сытуацыі творчага і таварнага голаду, які ў нас ўтварае дыктатура, уяўляецца вельмі важным не паддавацца на “рэакцыю” Адмаўленьня, якую правакуе нянавісны рэжым, не шукаць адваротныя скрайнасьці нейкай каўбаснай “рэлігіі”. Трэба шукаць дакладны КОРАНЬ: як пустазельля праблемаў, так і безумоўнага іх вырашэньня, чым ёсьць каардынаты поўнай і безумоўнай Перамогі Беларушчыны, або таго ўсеабдымнага пераўтварэньня, якое надалей будзе весьці нас проста-прэч з усёй апраметнай дыктатуры да спакойнай пабытовай і калектыўнай мудрасьці і, зь іншага боку, - да палкай усьвядомленай сам-арганізацыі, дэмакратыі і яе наймацнейшай гаспадаркі.
...Калі ўсьвядоміць і ўсім разам, грамадой пагадзіцца, што ў адрозьненьне ад Зах. Эўропы, менавіта амэрыканцы найбольш прайшлі на шляху разгадкі Унівэрсальнага Коду Свабоды, безумоўна даступнага ды кроўна патрэбнага і нам, беларусам, - то паўстае простая задача пошуку тых, моцных валявых нораваў дзеля ўтварэньня ўласнае нацыянальнае Майстроўні Свабоды на беларускай глебе. Як ні дзіўна, але з гэтай, жыцьцёва неабходнай і прыгожай задачай нам разам спалучаецца і адчыняецца магчымасьць увасабленьня усіх максымальных амбіцый асабістых, агульнанацыянальнай ідэі, як і пэўнай Звышзадачы беларускай нацыі, накшталт узгаданага сп. З.Пазьняком у нэт-канфэрэнцыі:
“Павінен быць палітык, які паставіць задачу пабудаваць вольную, магутную, моцную і самую дасканалую ва Ўсходняй Эўропе дзяржаву Беларусь”.
Толькі, як бачна ў дадатак да выказваньня сп.Пазьняка, тут не “адзін” палітык павінен завіхацца., а кожны чалавек, які ўсьведамляе сябе Нацыянальным інтэлігэнтам, дэмакратам ці проста патрыётам вечнай бацькаўшчыны. А як Дух агульнай свабоды, павінен разьвівацца да агульнанацыянальнага ужо сёньня унікальны пачын (пачатак) нефармальнага народнага руху да Лепшага, як ёсьць, напрыклад, уся большасць сёньняшніх акцый нашай нязломнай, беларускай дэмакратычнай апазыцыі рэжыму маскаля. Болей таго, трэба – і, як гнуткая законнасьць гэта менавіта: Дзяржаўная праца! - ўтварэньньне спэцыяльнага “паветра” жыцьця ў краіне, якое можна будзе назваць Прастора Свабоды (ПС), дзе ў нас, беларусаў, зьяўляецца магчымасьць нават большых перамог у будучым, чым мы загадваем сёньня, седзячы ў “мінулым”.
...У якасьці высновы з усяго вышэйсказанага можна заявіць, што
ў выніку, калі ідучы за ўласнае Нацыянальнай Ідэяй, на шляху да духу і ладу Свабоды дэмакратычнага грамадзтва Беларусі, мінуць скрайнасьці дзяржаўнай бяз’ідэйнасьці, ляноты, матэр’ялізму, або за-глыбокага індывідуалізму Зах. Эўропы і “дзікага” індывідуалізьму Масквы, то беларусам зьяўляецца матэр’яльная магчымасьць ня толькі выраўніваньня з найвышэйшым узроўнем эканамічнага жыцьця на кантынэнце Эўропа, але і прамога “амэрыканскага” культурна-палітычнага дамінаваньня ды сапраўднага, ўжо прадказальнага – лідэрства (!) ў культурна-палітычнай сфэры нашага рэгіёна планэты. Вось такая, як вынікае, цяпер наша нацыянальная Звышзадача; палітычная, маральная, эканамічная. Каб Бог дапамог!!!
Як усе гэтыя дабрародныя, моцныя амбіцыі ні цяжка выказваць, але калі такая годная авантура сапраўды лёгічна ці песьняй існуе ў чыіхсьці думках (можа быць, пакуль больш ў дыяспары), то яе трэба матэр’ялізаваць і ўсяляк усьведамляць, як пачэсную прыкладную усе-нацыянальную Звышзадачу.
Цяпер трэба шукаць: Дзе наша сіла, у чым той Рэсурс, Як усё гэта робіцца? ...Як паказваецца, увесь сакрэт такога роду посьпеху збольшага – унутры нас! Робіцца ж уся і любая грамадзкая самамабілізацыя праз малітву удзельнага чалавека за свой народ, праз агульныя высокаразьвітыя, культурныя, кожны раз узважаныя узаемадачыненьні ў асяроддзі беларусаў; праз медыя (радыё, газэты, Інфасеціва...). Падобна што, менавіта, сетка найдасьціпнейшых узаемакантактаў, шчырага, сумленнага, простага маралізатарства – гэта плённая глеба той жаданай, добрай, забаўнай няспыннай эвалюцыйнай авантуры дома. Потым падключаюцца аддзельныя (навуковыя, мастацкія...) напрацоўкі, фінансы., за імі - большыя нацыянальныя, глабальныя зьдзяйсьненьні беларусаў. Што ўсё гэта не высакапарнасьць, не патас - пацьверджваецца і ў яшчэ адной ідэі згаданага мысьляра сп.Ясьперса:
“Параўнаньне чалавека з жывёльным сьветам выяўляе інфа-камунікацыю, або грамадзкі дыялёг, як сапраўды найпершаю умову паўнацэннага чалавечага побыту (быцьця)”.
...Таму, наперш у цяперашняй нацыянальнай сытуацыі падаецца вельмі проста-дасяжным, самым “танным” і, тым ня менш, парадаксальна, - самым ВАЖНЫМ, гэтая прамая 100% камунікацыя паміж намі (“вечная самамабілізацыя”): усё, чым ёсьць наша асабістая памяркоўнасьць, годнасьць, гонар, прымененыя ва ўсе праявы ўзаемадачыненьняў, узаемадапамогі, стасункаў навокал нас і ўнутры беларускага грамадзтва. І некалі патрэбная дасканаласьць ды вытанчанасьць абавязкова сама-засьведчыць аб сваёй прысутнасьці, - калі да сёньняшняй вонкавай, апісальнай, зьнешняй прыроды, нашага ўзаемапаразуменьня (“па прафэсіі”), да пэўнай “сухасьці” суседзяў-беларусаў, дарэчы, як гэта “намэнклятурна” характэрна і пакуль шырока прынята ва (Ўсёй) Эўропе, - прыйдзе наша разьняволеная беларуская іскрынка, ўсенародная, нацыянальная самасьвядомасьць, ліцьвінская легэндарнасьць і раскаванасьць сэрца. Грамадзянская супольнасьць пачынаецца пры добрым, патрыятычным кантакце сэрцаў, пры спалучэньні усёй ІДЭАЛЬНАЙ (унутранай, сардэчнай, псыхолёгічнай, душэўнай) прасторы грамады - ў чалавечых манерах, па-суседзку, па-сяброўску, а таксама, сродкамі медыя, літаратуры, мастацтва., і канешне, – спэцыяльнымі інстытуцыямі дзяржавы. Мала адкрыць просты факт штодзённых падзей жыцьця. Для пазбаўленьня ад трагедый трэба вышкаленасьць інтуіцыі ў пазытыве, для чаго, у сваю чаргу, трэба самавыхаваўча ўсьвядоміць не надта складаны вобразны рэй (код свабоды), які ад згубнага прыводзіць нас да хуткага пошуку найлепшага. Таксама, вядома, што для тых правільных, шчасьлівых стасункаў трэба ня толькі мэханічна ведаць нейкі “кодэкс” годнасьці, але умець не губляцца і з ўпэўненым сумленнем (су)перажываць лініі Дабра ўнутры і вакол сябе, сярод любых непісьменных ці элементарна зламысных людцаў (намэнклятуры), накшталт як піша іншы фамяніты мысьляр Дж.Мід:
- “Самасьць, самастойнасьць чалавека – гэта сыстэма жыцьця, накіраваная на рэалізацыю канцэпта “Я – добры” і атрыманьня ў сувязі з тым усялякай палёгкі пры зьмяншэньні трывогі. ...
- Узьнікненьне асобы (я, the self; духу, mind), - гэта калі ў дыялёгу абудзілася здольнасьць чалавека духам, вобразна стаць на пункт гледжаньня суседа, на момант прыняць на сябе ролю гэтай, іншай душы ў дочыне да самога сябе”.
... “І спазнаеце праўду і праўда зробіць вас вольнымі!” Дык спазнайма ж нарэшце праўду, землякі-беларусы, дык станемся ж не абы як, не вонкава, а па-праўдзе, па-сутнасьці свабоднымі!
І для дасягненьня пэўнага, кожны новы час найвышэйшага, Вызначанага Культурнага Піку ды, разам, пераадоленьня пустых, куртатых “каштоўнасьцей” салонаў масквы-парыжу, якія сёньня вядуць народ да жорсткага і згубнага грош-культу, - на роднае беларускай глебе варта адаптаваць найлепшыя сусьветныя творы (мастацкія). Напрыклад, пакідаючы агульначалавечае, эпіку, ідэю твора, - перапісваць яго, падстаўляючы нацыянальныя імёны, беларускі кантэкст (“Несьцеркі”), нацыянальных гэрояў замест тамтэйшых, напрыклад, у клясыку кіно, тыпу “Сьпяваючыя пад Дажджом” (“Singing in the Rain”), як і ў незьлічоныя іншыя, ўжо існуючыя каштоўныя жамчужыны сьветапогляду Чалавека Разумнага. Дарэчы, у свой час менавіта так рабіў амэрыканскі мастацкі сьвет з “занадта эўрапейскім” Гамлетам і іншымі вартымі рэчамі Старой Эўропы. “Новая Эўропа”, сьвядома., не рэвалюцыйна, а эвалюцыйна вырастаючая на сусьветным Лепшым, – вось наша цяперашняя нацыянальная беларуская АДКАЗНАСЬЦЬ!
Такім чынам, прапаноўваецца ПАЛІТЫКА: Сацыялізм Капіталізму. ...“Сыстэма самапэўнасьці (“я” чалавека, грамадзянскасьць), на справе зьяўляецца дзея-адкрытай сыстэмай і можа удасканальвацца пад уплывам досьведу (вопыт). У любым выпадку, самасьць (нармальна разьвітае “я”) – гэта прынятая, максымальна магчыма якасная манера паводзінаў і мовы чалавека (яго міжчалавечых паняткаў). Маральнасны Рост грамадзяніна – гэта пашырэньне манеры паводзінаў, а любыя праблемы (сацыялізацыі, паляпшэньня чалавека) – узьнікаюць з-за адсутнасьці ў манерах патрэбных схэмаў (хітрыкаў) і здымаюцца адпаведным навучаньнем.” (Дж. Мід).
Агульнанацынальны жыцьцясьцвярджальны дух, акадэмія і школа народнага капіталізму, дасьціпнае (граматнае) дасьледваньне жыцьця і Законнасьць - прымянёныя ў асяродак беларусаў, непазьбежна дадуць якраз той (не-маскальскі) шчасьлівы “сацыялізм” капіталізму, які нам, кожнаму беларусу будзе служыць “джынам” цывільнасьці, цывілізацыі свайго Роднага асяроддзя, разьвіцьця яго магчымасьцей да 100%, існуючых у кожны новы “гэты” момант.
ЭКАНОМІКА: Унікальнасць Нацыянальнага.
Інтэграванасьць у сусьветны Гаспадарчы мэханізм (рынак) канешне не азначае анархію на “ўласным базары”. Наадварот, усё пачынаецца з сябе: 100 працэнтная інфаёмкасьць нацыі патрабуе ад дзяржавы вытанчанай лініі эканамічнага праліку (прагноз). Самае цікавае, што на справе, як і для ўсялякага сапраўднага бізнэсоўца, для кожнай нацыі
– заўсёды - існуе простаадкрытае “вакенца” вечнага матэр’яльнага квітненьня, або міжнародная эканамічная ніша, якую
- заўсёды - застаецца толькі адкрыць, вынайсьці любымі сьродкамі. Высокія тэхнолёгіі не могуць быць запазычаны, або ўкрадзены.
На непрыдатнай глебе, у не-цывілізаваным грамадзтве яны проста “зьвянуць”, выхаласьцяцца, накшталт як некалі добрая ідэя у практыцы збору машыны “жыгулі” у СССР. Тэхнолёгіі, ўжываныя пры адкрытым рынку ў нацыянальнай гаспадарцы, павінны быць не проста найвышэйшымі, а – УНІКАЛЬНЫМІ, і пры тым адпавядаць рэальнаму выгляду і характару нацыянальнае эканомікі, вырастаць зь яе. На нешкадаваныя любыя грошы пралік павінен быць роблены пастаянна, дарагі і на самыя вялікія, “астральныя” перспэктывы. Інакш – ідзе аўтаматычная эканамічная самаакупацыя (цьвільлю) ў сучасным багатым і багацеючым сьвеце. Патрэбная да таго крынічка, Маральны фактар эканомікі – гэта дасьледчыцкі, дызайнэрскі, піянэрскі дух нацыянальнай навукі, усялякага бізнэсу тут, як і, такія ж прыватныя якасьці датычнага, прыватнага чалавека, бізнэсоўца. Як выяўляецца ўсё яскравей, у тым ліку і на прыкладзе эканамічных цудаў тыпу Ганконгу, у эканоміцы і тэхнолёгіі няма невырашальных задач. Ёсьць “невырашальныя”, нерашучыя, чужа, своекарысьліва настроеныя людцы, дзеячы, групы – як, пакуль, тая ж млявая, старарэжымная намэнклятура Бацькаўшчыны, што толькі грае на нэрвах народа і ўсяляк гуляе ролю (прафанацыя) яго “лідэра”. Менавіта тут, у адносінах з гэтым застарэлым нацыянальным Багном – НАША задача і пярэдні край усёй нацыянальнае эканомікі сёньня, як і жыцьця астатняга.
...Такім чынам, мяркуючы, - “на 100%”, стапрацэнтная Інфармацыйная Ёмкасьць нацыі –
гэта, па-ідэі, той мінімум, дзеля якога мы ўжо і шавелімся кожны дзень, але, нажаль, яшчэ не 100% згуртаваныя; шавелімся пакуль не 100% змабілізаваныя прыкладнымі, народнымі ідэаламі. ...Бо нацыянальнай дзяржавы – пакуль няма; бацькаўшчына пакуль ляжыць у маральнасных руінах і, пакуль, - яе, прызнаную ўсім сьветам сувярэннай, БЕЛАРУСКАЙ, - вытоптвае нага ваўка (ў авечай скуры “патрыёта” ці “беларуса”), вычварэнца, дзікога маскаля і жудаснага, халоднага, своекарыснага Кашчуньніка.

- калі грамадзянін ашаломлены неспадзяваным вызваленьнем ад спрадвечнай навязанай, вонкавай, неўсьвядомленай тутэйшай дысцыпліны, нарэшце даходзіць да парадаксальнай і недарэчнай скрайнасьці асабістай свабоды ад той дысцыпліны (рэжыму), заяўляючы:
“...я сам сабе вызначаю, што ёсьць Дабро, а што – Зло”.