Да Жыдоў, разьдзел 2. Новы Запавет.
1 Дзеля таго патрэбна нам асабліва зважаць на чутае, каб ніякім чынам не адпасьці (ад Далучанасьці да Духа Сьвятога).
2 Бо, калі слова, сказанае праз Анёлаў, было цьвёрдае, а ўсялякае (нашае) парушэньне і непаслухмянасьць спасьцігала справядлівая адплата (пакараньне Божае),
3 дык як цяпер мы ўцячэм (ад пакараньня), - (мы), што ня рупімся аб гэтым Збаўле́ньні (ад граху), якое, абвешча́нае спачатку Госпадам, (потым) умацоўвалася ў нас тымі, якія ад Яго самі чулі,
4 (потым умацоўвалася) пры сьве́дчаньні Богам праз знаме́ньні і цуды, і розныя (выяўленьні) Сілы, ды праз раздаваньне (людцам) Духа Сьвятога паводле волі Яго?
5 Бо не для Анёлаў скарыў Бог сьве́т Будучы, аб якім клапоцімся (рупімся);
6 …засьве́дчыў жа не́хта не́дзе, кажучы: «Што́ ёсьць людцы, што (Ты) памятаеш аб іх, ці сын чалаве́чы, што клапоцішся аб ім (натхняючы)?
7 Мала Ты панізіў іх перад Анёламі; славай ды гонарам ўвянчаў Ты іх і паставіў іх па-над творамі рук Тваіх;
8 усё паклаў Ты пад ногі іх.» (Псалтыр 8, 5—7). Калі-ж падпарадкаваў ім ўсё, дык нічога не пакінуў непаддатным ім. Цяпер жа яшчэ не бачым, каб усё было ім (людцам) спакорана;
9 але бачым, што Ісус, - мала чым ума́лены перад Анёламі, - за муку сьме́рці ёсьць ўвянчаны славай і гонарам, - ды так, каб, зь літасьці Божае, адзін за ўсіх паглынаўся сьме́рцю (каб ніхто з людцаў болей не памёр у граху).
10 Бо пры ўвядзеньні многіх сыноў і дачок у Славу, гэтак было патрэбна, што Бог, - для якога і праз якога Ўсё існуе, - зробіць дасканалым, праз (сьмяротныя) пакуты, што ён (Ісус) перацярпеў, Лідэра іхнага (людзкога) выратаваньня (Далучэньня).
11 Бо і той, Хто (Ісус) асьвяча́е, і тыя, што асьвяча́юцца (мы), усе́ — ад Аднаго; дзеля гэтага Ён (Ісус) не сароміцца называць іх братамі, кажучы (да Бога):
12 “Абвяшчу імя Твае́ братам Маім, пасярод (іх) царквы́ засьпяваю гімн Табе́.” (Псал. 21, 23).
13 I яшчэ: «…Я буду ўкладаць мой спадзеў на Яго.» (Ісая 12:2). I яшчэ: «Вось тут я і дзе́ці, якіх даў мне́ Бог.» (Ісая 8:17—18).
14 Калі-ж дзе́ці сталіся супольнікамі це́ла і крыві (Ісуса), дык цяпер і Ён (Ісус) таксама іхны супольнік на шляху, каб праз Яго (сьвяшчэнную) сьме́рць зьнішчыць самаго таго, хто ма́е сілу сьме́рці, - гэта ёсьць д'ябал, -
15 і вызваліць тых іх, якія пад страхам сьме́рці праз усё жыцьцё былі ва уладзе (грахоўнага) рабства.
16 Бо запраўды не Анёлам дапамагае Ён, але насе́ньне Аўраа́мавае ратуе (ад граху).
17 Дзеля гэтага Ён павінен быў быць створаным як яны, зусім звычайным чалавекам, каб потым стацца (натуральна, арганічна) міласэрным і ве́рным Архірэем людцаў перад Богам, здольным адкупіць (у Бога паводле Яго закону і літасьці) грахі народу;
18 бо, як Сам Ён пакутаваў (у сваёй чалавечнасьці) у час спакусы (і выпрабаваньня), таму цяпер можа і іншым спакушаным (збочаным) дапамагчы (вызваляючы іх ад граху і пакутаў).
http://knihi.com/none/Novy_Zapaviet.html#chapter253
http://www.audio-bible.com/niv/