Пераходны Перыяд ад Дыктатуры да Дэмакратыі ў Літве (Беларусі).
Ніхто чалавеку не падкажа болей дакладна чым яго ўласнае сумленьне, - як правільна будавацца ў сваім жыцьці., а асабліва ў некаторыя крытычныя, вырашальныя моманты. Ідучы ў свой індывідуальны бок, мы можам і павінны выслухоўваць усе канструктыўныя парады, выпрабоўваць многія, часам, ці ня ўсе!, лёгічныя шляхі да посьпеху ў нашым жыцьці, але – абавязкова павінны зважаць на момант Ісьціны, своеасаблівы час “х”, калі толькі, заўсёды непрадказальнае (творчае) Натхненьне перанясе нас да посьпеху ў нашым жыцьці, на шчасьлівы бераг вострава нашай Мары (ў інтыме – гэта каханьне). Напэўна, да таго як зыйсьці да нас таму абсалютна чароўнаму моманту Перамогі, мы вучыліся, шмат працавалі над сабою, бераглі ў сэрцы малітоўны момант шчырай Цікавасьці, што, нарэшце, праз - то само, уласнай воляй даючае новыя думкі, то насычанасьцю пачуцьця забіраючае прэч наш ўздых, - Цікаваньне, наша інтуіцыя вышкалілася настолькі, што мы сталі здольнымі прыняць усю паўнату даступнай чалавеку дасканаласьці, свайго зямнога шчасьця. Гэта выдатны плён вучонасьці, завершанай пладамі насалоды жыцьця.
...Такі ж прыблізна працэс, як паказвае практыка, адбываецца і з цэлымі грамадзтвамі. Напрыклад, ніхто не мог прадказаць ні адну з тых “рэвалюцый”: маральных, маральнасных і, разам, палітычных; Вельветавых, Ружовых, Аранжавых.., што яшчэ нядаўна адбыліся ў нашых суседзяў ва Ўкраіне, Польшчы, Літве, Латвіі. Але ўсе яны адбыліся ў адзін эпахальны час, зь неадменна адной характэрнай якасьцю: пераход ад дыктатуры (кіраўніцтва дзікай, сваекарысьлівай кучы аднабока адукаваных сэрцаведаў-зламысьнікаў) да пачатку сапраўднай дэмакрытыі, зь яе культам Свабоды, Законнасьці і Канстытуцыйнасьці. Вядома кожнаму зацікаўленаму, як ахвярна цяжка, драматычна, з чалавечымі стратамі, часам, і падпольна і адкрыта, працавалі на гэта самі нацыянальныя патрыёты гэтых суседніх краін.
...Цяпер жа, нават для зусім староннага назіральніка з іншага рэгіёна планэты пры параўнаньні з нашымі выдатнымі суседзямі з Украіны, Польшчы, Літвы ды Латвіі лёгка зразумела, на якім жыцьцёвым пераломе і меркавальнай фазе сёньня знаходзіцца і ўсё грамадзтва ўласна Беларусі:
Мы прагнем Бацькаўшчыны ў абдымках светлага, прадказальнага жыцьця.
Мы прагнем агню Законнасьці над намі, які сагрэе і небывала згуртуе нас у адказнасьці - за сваю нацыянальную адметнасьць у свеце, за просты талент і ня-просты калектыўны чалавечы геній Беларушчыны.
Канешне, шляхі пераходу да дэмакратыі ад сучаснай, абсалютна недарэчнай дыктатуры, могуць розьніцца як асфальтаваная, прамая дарога адрозьніваецца ад пакручастых, вузкіх сьцяжынак, што блукаюць ды губляюцца па лесе. І відаць кожны з гэтых шляхоў пакуль знаходзіць сваіх падарожнікаў: нехта, як “з гразі ў князі”, - у сваіх жыцьця-матывах цяжка асьлеплены прагай палітычнай сілы любым, у тым ліку і незаконным шляхам; нехта ж пад відам палітыка зарабляе сабе “на катэдж”; нехта заляцаецца да мёртвых камянёў язычніцтва нацыянальнага, нехта – да таго ж язычніцтва азыяцкага (“дзэну”). Некаторыя людцы, працуючы ў царкве, думаюць што яны ўжо гэтым прыналежаць да Бога болей чым іншыя., альбо, наадварот, утрапёна набіваючы карманы грашыма, некаторыя думаюць знайсьці шчасьце не зважавючы на сваіх блізкіх, на сваё ўласнае сумленьне, на краіну... Гэта сапраўдныя духовыя тупікі нацыі, якія, нажаль, некаторым трэба прайсьці напалову, ці да канца, каб зразумець сваю неабачлівасьць.
...Але менавіта з гэткіх тупіковых кірункаў нашы слаўныя беларускія людцы паступова і навяратаюцца да шырокай дарогі Праўды, чым ўзмацняецца ўся неадступна растучая дэмакратычная пазыцыя Бацькаўшчыны. Бо, не на тых своекарысьлівых, вузка-злосна індывідуальных “куркульскіх” інтарэсах, - як вынікае, - а дэмакратычная нацыя, усё ж, будуецца на ўнікальным бескарысьлівым матыве, своеасаблівым, аб’ядноўваючым нас у спагадзе да дабрабыту кожнага, да сваёй Радзімы. І ніякі іншы матыў, ці-то Страх, ад татараў, Івана Грознага, Сталіна, Гітлера і Лукашэнкі, ці Алейнасьць (‘елейность) княжская-манархісцкая, – не вядзе цела народу да свабоды. Да свабоды вядзе, менавіта, БЕСКАРЫСЬЛІВЫ подых, свяшчэнная вера і прага бязумоўнае, бясконцае справядлівасьці вакол сябе...
Як светапогляд чалавека Залатой сярэдзінкі планеты заўсёды нясе ў сабе некаторае Невызначанае месца, што аддзяляе яго ад астатніх, - загадку, пытаньне і бескарысьлівую маральную здольнасьць да прыняцьця Цуду, - так і Дэмакрат, як асоба засёды мае ў сабе своеасаблівы “незямны” Праменьчык матыву, які дае яму сілу разумець меры, але не спакушацца на “салодкія” плады тых заганных тупіковых паводзінаў.
Для ўзору можна здэкляраваць: кіруючыся менавіта гэтым праменьчыкам сумленьня мы несьвядоома развалілі сваю ўласную Турму – Савецкі Саюз. Менавіта толькі гэтым кіруючыся мы мацнеем з кожным момантам і некалі знясём прэч ад вачэй і ўсялякае кашчунства дыктатуры маскаля (Лукашэнкі). Менавіта ГЭТА крынічная духоўная слодыч нам дасьць у Беларусі непадробнае, плённае і пладатворнае паразуменьне паміж Інтэлігэнтам і Народам.
Каб больш зразумець той унікальны і бескарысьлівы покліч, што вядзе да Свабоды, - можна вольна прааналізаваць прамовы амэрыканскіх прэзыдэнтаў, напрыклад, у час іх Прысягі (Інаўгурацый). Там ніколі няма знаёмых нам ад дыктатур, танных бульбяна-палітычных матываў, а наадварот звыш-тэмай ідзе: “Толькі Свабода нясе нам сапраўдны матыў жыцьця; толькі Свабода вызваляе ды ўсебакова лечыць чалавека; ...і чалавецтва некалі прасякнецца свабодай да ўсялякага і самага апошняга кутка...” Нажаль, сьвядома прарошчваць гэтую бескарысьлівасьць, цэментуючую міжасабовыя зносіны і ўсебаковы дасканалы посьпех, на якім стаіць дэмакратыя, - здольныя толькі вельмі добрыя, душэўна высокаадукаваныя або самыя простыя, непасрэдныя, парадковыя людцы. І, нажаль, гэта не шмат залежыць ад колькасьці дыплёмаў, ці нейкіх шляхецкіх званьняў чалавека.
...Пакуль жа на Беларусі мы маем сытуацыю, калі ў кожнай з Трох сфэраў жыцьця нацыі пануе зграя “акул” (бізнэсу, палітыкі, культуры-рэлігіі). Згодна прыродзе паводзінаў драпежнікаў, натуральна, гэтыя людцы з’арганізаваныя па крымінальнай прыкмеце: прага да палітычнай ды духовай (“сьпіртовай”) Улады, да Грошай і г.д. Нашчасьце, у супрацьвагу ім, яшчэ з часоў СССР, у нас неадступна расьце колькасьць людцаў, якім такія заганныя матывы паводзінаў глыбока чужыя. (І невымернае і ні з чым непараўнальнае шчасьце – гэта некалі знайсьці сябе ў іхным асяроддзі!!!)
Чым жа адносіны паміж народам і рэем дэмакратаў з аднаго боку, адрозьніваюцца ад дыктатурнай улады над народам, зь іншага? Улада над народам, як згадана вышэй, мае заўсёды схаваныя карысныя матывы, а таму, разам, - вялікія (і незарэгістраваныя і) незаконныя грошы, сьродкі, якія працуюць “самі пад сябе”, творачы ўвесь міжчалавечы гной-бруд-блуд. Вершаліна айзьбергу гэтай грамадзкай гразі яўна адчыняецца нам справамі ў паліцыі (“міліцыі”), безвыходнасьцю жывой душы – п’янствам, крыміналам ды, нарэшце, жывёлінай-дыктатурай. Гэта, быццам вірус, плодзіць пастаянна цякучую зламысную таямністасьць, адчужанасьць, (паглядзіце на некаторыя партрэты прысядзента...) і, увыніку, паталёгічную хваравітасьць любой недэмакратычнае, дыктатурнай улады над народам. Такім чынам, Цэнтр цяжкасьці дыктатуры ёсьць маніпулятыўная – ГУЛЬНЯ, у якой чалавека пазабаўляюць свабоды, пад відам “адарэньня” яго свабодай.
Дэмакратыя ж, у супрацьлегласьць усяму таму заяўляе: “Наша валюта – ІНФАРМАЦЫЯ!” Празрыстасьць і зразумеласьць матываў дэмакратычнай індывідуальнасьці карэнным чынам адрозьнівае новае пакаленьне грамадзкіх дзеячаў Бацькаўшчыны, на ўзор, як чысьціня падворка чалавека Залатой сярэдзінкі грамадзтваў Заходняй Эўропы пакуль адрозьніваецца ад таго ж ва Ўсходняй. І, менавіта гэта будзе адрозьніваць і ўсю заўтрашнюю дэмакратычную ўладу ў Беларусі ад амаральнай, кшталту сёньняшняй.
Таму, Цэнтр Цяжкасьці
дэмакратычнай улады – гэта ПАРАЗУМЕНЬНЕ з народам на глебе Здаровага сэнсу ў ідэі росквіту і безумоўнай Квецені. Толькі ў такім рэчышчы зьяўляецца крынічны нацыянальны шанс для усеагульнай свабоды, Законнасьці а, таксама, яснае праграмы жыцьця-адлюстраваньня, якая не ўзятая “зь неба”, а ёсьць непасрэдным і лёгічным запатрабаваньнем сёньняшняга Дня канкрэтнага чалавека і яго народа.
Зыходзячы зь некаторай спэцыфікі сёньняшняга стану беларускага жыцьця а, таксама, у дадатак, - зь інтуітыўных поклічаў, што фармуюць прыгожы (мэтафізычны, эпічны) Куток жаданьняў беларуса, - можна прадпалажыць, што наш ідэал грамадзкага жыцьця не на шмат адрозьніваецца ад таго ж у іншых краінах Паўночнае Эўропы: беларусам патрэбна максымальная падтрымка і камфорт дзяржавы, пры такой жа максымальнай падтрымцы прыватнае ініцыятывы. Адным словам,
балянс паміж дзяржаўным і прыватным сэктарамі эканомікі павінен быць вельмі мудрым: мы маем дастаткова здольны вучыцца, эўрапейскі народ, але пакуль не зрабілі яму “ўзьлётную пляцоўку” для самастойнага сама-забясьпечанага жыцьця.
Такім чынам, давайце ўявім, што нарэшце адбылася бяскроўная, валошкавая (васільковая) “эўрапейская рэвалюцыя” ў Беларусі і да ўлады вярнулася нацыянальная дэмакратыя. На пачатковых фазах такой народнае ўлады
ПЕРШАЕ,
што трэба зьмяніць – гэта Законы, якія колісь прывялі ад народнай дэмакратыі да дыктатуры, рэарганізаваць і збалянсаваць дэмакратычны мэханізм жыцьцявыяўленьня нацыі так, каб надАлей вяртаньне дыктатуры не было магчымым у любых формах.
ДРУГОЕ,
Нічога рэзка не мяняць у эканоміцы, а ўзчаць капіталістычны народны рух і фундацыю агульна’нацыянальнай Школы Народнага Капіталізму (ШНК). Задача яе - пачынаючы ад усялякага чыноўніка і аж да самага даўняга дзяржаўнага працаўніка (рабочага дзярж.прадпрыемства), проста, для чалавека, які, нібыта, і не ўяўляе сябе ў ролі прыватнага прадпрымальніка, даць шанс каб - натуральна раскрыўся кожны народны талент да прыватнае ініцыятывы, а таксама, безумоўныя выгоды Малога ды Сярэдняга бізнэсу, што ўсё разам вядзе аддзельную асобу да поўнага грашовага сама-забесьпячэньня, матэр’яльнага камфорту і здаровай сьцяжынкі жыцьця. Такім чынам, вызначальны акцэнт нацыянальнай гаспадаркі, нарэшце, перамесьціцца ад сапраўды злашчасных Акул (бізнэсу, палітыкі, культуры), да асноўнай масы, маральнае Большасьці народа.
А менавіта і канкрэтна: на навукова-сацыяльнай глебе варта ўтварыць бясплатныя дзяржаўныя усяўзростныя Курсы прафэсійнае (пера)арыентацыі, павышэньня адукацыі і маральна-этычнага прыстасаваньня чалавека да самастойнага жыцьця ў Вялікім сьвеце. Там, на тых Курсах, канешне, будзе ўтварацца і вельмі няпросты, каб нарадзіцца пакуль ў іншых умовах, спэцыфічны НАСТРОЙ выяўленьня прыватнае ініцыятывы беларускага чалавека і, нават, ненавязьліва самастойна стануць збірацца першапачатковыя бізнэс-кампаніі на глебе ўзаема-сімпатый і непасрэдных псыхолёгічных магчымасьцей аддзельных курсістаў зь іх бізнэс-поклічамі ды ідэямі пры праэкцыі на патрэбы, тэндэнцыі і навуковыя канцэпцыі нацыянальнае эканомікі...
Напачатку гэта ініцыятыва будзе займаць значныя дзяржаўныя сьродкі, бо мусіць ўтварацца цэлы Новы культурны пласт, які трэба забясьпечыць настаўнікам, кнігай, памяшканьнем-абсталяваньнем, але, зь цягам часу, калі народ, нарэшце атрымае выключнай важнасьці імпульс і навык Самаадукацыі ды смак Самастойнага жыцьця – дзярж’укладаньні ў ШНК стабілізуюцца на невысокім узроўні. Трэба зазначыць, што гэта менавіта задача Дзяржавы – адкрыцьцё і забесьпячэньне народнае самадастаковасьці, калі ў выніку павінна рэарганізавацца, зьмяніцца і расцьвісьці ўсё: і маральнае і эстэтычнае аблічча нацыі, накшталт, як адкрываецца Другое дыханьне ў добра трэніраванага спартоўца-бегуна...
Такое ашчаднае агульнае стаўленьне дзяржавы да працоўнага чалавека, канешне, магчыма толькі пры сапраўднае дэмакратыі і, пачынаючы ад Пераходнага пэрыёду назаўсёды прынясе сюды, на беларускую глебу той дух адносінаў дзяржавы з грамадзянінам, якога, як “апошняга” зьвяна залатога ланцужка – так не хапае Беларусі каб адпавядаць унікальнаму ўласнаму эўрапейскаму паходжаньню.
Разам з тым, прапарцыйна адыходу працоўных у Прыватны Сэктар Самазабесьпячэньня (ПСС) – паралельна трэба пачаць ліквідацыю, продаж і перапрафілёўку нерэнтабельных прадпрыемстваў і цэлых тупіковых галінак вытворчасьці.
...Каб на шляху дэмакратызацыі найбольш эфектыўна нешта рабіць у грамадзкім жыцьці, трэба зразумець ня толькі агульначалавечае значаньне грамадзкага ідэалу свабоды, але абгрунтаваць, умацаваць і разьвіць і ўласныя, менавіта, Нацыянальныя апорныя кропкі датычнасьці да інтэрнацыянальнага досьведу дэмакратыі.
Таму, адначасна са згаданым увасабленьнем Капіталістычнага народнага руху, напрыклад, дасьледаваньне ды выяўленьне нацыянальнае Ідэі “Людзьмі Звацца”, як і ўсёй нашай сьвяшчэннае ліцьвінскае быліны-легэнды, гэта першая, Маральна-Культурная апора штодзённага Самапачуваньня, якое цяпер перад усім так неабходна беларусу: замест ідэолёгічнага вакуўму цяжкога пераходнага пэрыёду – нарэшце, клясыка вечнага, адпаведнага (гісторыі) прыродзе рэчаў нацыянальнага сьветапогляду. І парадаксальна, гэта ідэйна новая мэнтальнасьць, чым ёсьць Гістарычнае вымярэньне свайго жыцьця нацыянальным індывідуўмам, дадасьць эфектыўнасьць, завершанасьць і арганічную дасканаласьць там, дзе можа яе і не чакаюць – да ўсяе матэр’яльнае Народнай Гаспадаркі Беларусі, а, таксама, да ўласнага дзярж-мэханізму на фоне паважаных суседзкіх, міжнародных. Чаму, - бо тады наш зямляк, беларускі чалавек будзе мець Маральнасны грунт (самаўпэненасьць) таго ж узроўню матываў, што ўжо мае і астатні, самы прагрэсіўны сьвет. Такім чынам, некаторы культ і нябачная прысутнасьць у народзе згаданай маральнаснай звышзадачы ды падтрыманая дзяржавай, - папросту, спакваля, верне нас дамоў, у Эўропу, у нармальную якасьць тутэйшага мысьленьня, назад ад азыяцкага бесчасоўя атрутнай расейскай кабальнай містэрыі і тамтэйшага ‘беспрадзелу., дзе асоба пакуль “прадае” сваю асабістую звышзадачу дзяржаве. Болей таго, на чароўным фоне гуманнасьці ўтворанай сытуацыі, ад нас тады запатрабуецца вызначаць сваю чалавечую індывідуальнасьць і, нават, (пажадана) – сваю Выключнасьць... Хоць тое ёсьць і немалая задача для аддзельнае чалавечае асобы, але, абавязкова пазьней ці раней кожны з гэтым сутыкнецца. З гэтым сутыкаецца і грамадзтва і дзяржава кожнай нацыі. І, менавіта, першая задача дзяржавы ўсебакова спагадаць у таінстве гэткай унівэрсальнай арыентацыі ўдзельнаму чалавеку, бо па-ідэі дэмакратыі, толькі разам, - Асоба і Дзяржава, - здольныя да настолькі высокаэфектыўнага, хоць па старых мерках і нязвычнага, але абсалютна неабходнага, сапраўды гэраічнага жыцьця, якое вымагае ад нас адно найлепшага на шматпакутнай зямлі роднай Бацькаўшчыны. Таму лепей каб ўжо мы рахаваліся дзёрзка-сьвядома, адназначна ды мудра удасканальваюча працавалі над сабою і сваім аколеньнем матэр’яльным і маральным. Натуральна, тады і агульная дарога да ўсёй і кожнай свабоды і выгоды будзе найкарацейшай.
...Зазначым, імкнучыся да сваіх патаемных прыгожых ідэалаў, не трэба шмат зважаць на тое, што некаторыя вядомыя грамадзкія лідэры да гэтага часу ніводнага – ні слова, ні духу – з усяго згаданага вышэй, не разумеюць і меркавальна наіўна, амаль па-камуністычнаму, чапляюцца толькі за нешта матэр’яльнае: “(учорашняе)-нацыянальнае, зямлю і хлеб”. Сам Народ заўсёды патрабуе і індуктыўна выклікае найвышэй разьвітых асобаў, а не тыя лідэры. Той, Найвышэйшае Разьвітасьці трэба ня толькі даваць шанс, але і старацца - усьвядоміць прынародна, таксама – мастацкімі і іншымі сьродкамі; падтрымліваць, правакаваць, стымуляваць дзярж’укладаньнямі... І не нейкая аддзельная палітычная суполка людцаў а, менавіта Народ, як калектыўнае “Я” – натхняе такіх сапраўдных лідэраў, якія змогуць нароўні размаўляць ня толькі з недалёкімі Масквой-Варшавай, але і з Заходняй Эўропай, з Амэрыкай і, прабачце, з Самім панам Богам, як намякаў слынны пісьменьнік Караткевіч і як рабілі тыя крынічна-біблейскія парлямэнтарыі (прарокі)!