Алесь Шпакоўскі
Як Прачнецца Беларус
1.
Як прачнецца беларус –
Сам сабе не давярае
Быццам цёмных мрояў друз
Выганяе яго з Раю
У далінах і барах
У томных гарадах і сёлах
Яшчэ правіць балем страх
І амаль не чутны голас:
Гэй, ліцьвін-беларус
Гэта радасны шанс..!
Ні аб чым не гаруй
У свабодзе паўстань..!
…Калі ты на зямлі сваёй ёсьць гаспадар
то і тварам сваім ты у гразь не удар
а ў геройскім абраньні
у свабодзе паўстань
беларускага зьзяньня
зь неба зорку дастань
2.
Не ўмяшчаюць яшчэ яго словы
Глыбіню яго сумленьня
І у большасьці сваёй, ў выснове
Ўсё стаіць ён на каленях
І зьнясілены страсьцямі-жарсьцямі
Ўрэшце спаць кладзецца
І ўжо можа сто гадоў, як тую самую
Ён мару песьціць:
Гэй, ліцьвін-беларус…
Як Прачнецца Беларус
1.
Як прачнецца беларус –
Сам сабе не давярае
Быццам цёмных мрояў друз
Выганяе яго з Раю
У далінах і барах
У томных гарадах і сёлах
Яшчэ правіць балем страх
І амаль не чутны голас:
Гэй, ліцьвін-беларус
Гэта радасны шанс..!
Ні аб чым не гаруй
У свабодзе паўстань..!
…Калі ты на зямлі сваёй ёсьць гаспадар
то і тварам сваім ты у гразь не удар
а ў геройскім абраньні
у свабодзе паўстань
беларускага зьзяньня
зь неба зорку дастань
2.
Не ўмяшчаюць яшчэ яго словы
Глыбіню яго сумленьня
І у большасьці сваёй, ў выснове
Ўсё стаіць ён на каленях
І зьнясілены страсьцямі-жарсьцямі
Ўрэшце спаць кладзецца
І ўжо можа сто гадоў, як тую самую
Ён мару песьціць:
Гэй, ліцьвін-беларус…