УСТУП Мне зь дзяцінства невыносна хацелася нават не машыну Часу.., мне хацелася проста знутры ведаць і чуць увесь чароўны ланцужок Часу, плынь падзей жыцьця: ЯК нораўна жыла мая сям’я, бацькі, дзяды, дзяды маіх дзядоў, люд навакол; ШТО ўвыніку адбылося з маімі продкамі, што менавіта - я – (з маімі інтарэсамі) нарадзіўся на сьвет.
Ведаць гэта, магчыма, ёсьць найболей кароткі шлях да гожай мудрасьці, а значыць – шчасьця. Мне заўсёды здавалася і верыцца цяпер, што мы, кожны з нас, - носім згаданыя веды Часу ў нашым сэрцы, у нашай глыбокай чалавечай існасьці. Яны матэр’яльна дасяжныя праз звычайны здаровы сэнс і, разам, праз бязумоўную веру ў Дабрадзей, які сьветам адлюстраваўся ў продках і, праз увесь спрадвечны і, здавалася б, несканчоны горыч і цемень, з такой неўтаймоўнай прагай дасканаласьці - цяпер на сьвет прывёў мяне.
Нажаль, у маім выпадку, як пазьней атрымалася, таму ўсьведамленьню зусім не спрыялі тагачасныя гора-кіраўнікі краю камуністы. Але, “мары збываюцца!” і цяпер я так блізка да бясцэнных, сваіх уласных і агульначалавечых каранёў, што, здаецца, “ару і капАю”, гарую і сьвяткую – разам зь імі, з продкамі ў любы сведамы момант часу. Напэўна, так і адбываецца шырока-вядомае пераўтварэньне асобы чалавека з (біялягічнага) жыхара – у грамадзяніна, вольнага будаўніка Лепшага Зямлі.
... У шчасьлівы дадатак сюды Ісус некалі казаў людцам:
“Ня зьдзіўляйся таму, што Я сказаў табе – трэба вам нарадзіцца згары...” Але гэта перанараджэньне, заўважым, сёньня патрэбна і ўсяму чалавецтву, што магчыма толькі пры далікатным кантролі інстытуту новай, высока-маральнай Дзяржавы!
Безумоўна, што патрэба ‘нарадзіцца з Гары’ – гэта з маральна-этычнага пункту гледжаньня, як выйсьці з натуральнага (‘камуна-фашыскага’) біялягічнага сьветапогляду ў Рэальны, дзе снуе і недатыкальна-чыстая містыка. Яно неабходна кожнаму чалавеку і пачынацца павінна ўжо з сям’і (прыватна), са школы (грамадзкае). З маральным перанараджэньнем у нас абуджаецца тая кісьля асэнсаваньня цякучага жыцьця, зь якой пачынаецца і фізычнае Вызваленьне, выздараўленьне, што рана ці позна сканчаецца дасканалай, а значыць усебаковай пажыцьцёвай свабодай аддзельнай асобы ў сьветаяднаўчай Праўдзе (ісьціне). А свабода ў праўдзе – безумоўнае шчасьце, да якога ў сілу свайго таленту (да шчасьця), мае быць далучаны кожны аддзельны і, разам, пры падтрымцы дзяржавы – грамадзтва ўцэлым. Адзначым, што сапраўдная, а значыць маральная дэмакратыя інструмэнтам гуртаваньня (далучэньня і паяднаньня) нас мае адпаведны, спэцыяльны культурны слой, які здольны да самаўдасканаленьня.
Унівэрсальная Праўда, раскрытая прыватнай асобай, - гэта натуральны жыцьця-стрыжань, зь якога расьце, не толькі на сваю, але, гарманічна, на агульначалавечую карысьць, любая інтымная, палітычная альбо бізнэс-ініцыятыва.
Адзначым, без згаданага нораўнага перанараджэньня і далучэньня да космасу маральных унівэсаліяў Праўды, - якія разам, і матэр’яльныя і містычныя, – сучасны (біялёгічны) чалавек і ўсё яго грамадзтва вырачаны на большы ці меншы ТУПІК і ХВАРОБУ. А, як паказвае жыцьцё, “цікаўнага лёс нясе на крылцах, лянівага – цягне пад рукі” - па той жа самай дарозе вышняга маральнага закону і яго (містычнай) МАРАЛІ. Шлях чалавека і дзяржавы заўсёды можна зразумець, бо ён паняткава фармуецца і па сэрцы (па-чуцьцё), і пад згаданым чароўным, (але тлумачальным кожнаму) Вышнім маральным законе (розум), што-абодва парадыгма школы мае ўсебакова дасьледаваць і тым-там -J браць свае сілы натхненьня для ідэалаў юнацтва і пазьнейшай пажыцьцёвай дасканаласьці далучанага. Праўда дачыняецца і да цякучага моманту ("вялікай карцінкі жыцьця"), і да нашых душ - якраз такім натуральным чынам, што кожны мае дамагацца таго каб, “не зьдзіўляючыся ідэалу”, без сумневу найперш берагчыся Чыстага, таго што ад Вышніх, згары, - ўспамінаючы дзядоў, гадаючы аб нашчадках; а самае галоўнае, - каб (нам) трымалася годна і сумленнна жыць СЁНЬНЯ!
“Пачатак Мудрасьці ёсьць страх Божы” – зярнятка гэта ірацыянальнае., гэта чуцьцё, вера, якая кранае сумленьне звонку, зьберагае і разьвівае яго, цягне нас “за вушы” да роськвіту і натуральнага пажыцьцёвага квітненьня. Тады, з Добрай гары народжаны нораў, гэта сапраўдны маральны “кіпень” для любой ‘стравы жыцьця’, фундамэнт-камень няскрушнага палацу волі, падмурак чыткай, беспамылковай самаапекі для кожнага аддзельнага (грамадзяніна!), які быў напачатку – несьвядомым, “біялягічным” чалавекам.
...Нажаль, выйшаўшы з ценяў паганства і абпіўшыся крывёю, анты-грамадзянская, крымінальная, фашыска-камуністычная прапаганда да сёньня ў пераменных формах ў сьвеце існуе і падаўляе далікатную сумленнасьць – грунт дэмакратыі - праз ўтрыманьне чалавека ў звычайным (не-Божым) страху за сваё жыцьцё, за месца працы, - чым папросту кансэрвуе “зямныя” бія-імпульсы (рэфлексы; інстынкт выжываньня) як першасныя і тым не дае доступу з гары ідэальнаму гуманітарнаму духу дзеля нашага радаснага перанараджэньня.
Трэба акрэсьліваць, чаму згаданае называецца ПЕРАНАРАДЖЭНЬНЕМ. Пераход зь (не-шчасьлівых) матэр’яльных, меркантыльных-эгаістычных і эротычных матываў паводзінаў, з аднаго боку, - да самакіраваньня паводле аб’ектыўна шчасьлівых матываў Цнатлівай Любові да жыцьця (Безумоўная любоў Бога; Unconditional love), зь іншага, - называецца ПЕРАНАРАДЖЭНЬНЕМ (з Гары, зь Неба), бо наша простая Верааданасьць стыхіі Праўды закранае УСЕ біялягічныя (вітальныя) КАРАНІ асобы, улічваючы містычныя, і нагадвае факусыроўку вачэй фотаапаратам альбо ранішняе абуджэньне ад сну. Перанараджэньне ва ўсебакова цнатлівым духу адхіляе (“паралізуе”) любыя наркатычныя адхіленьні, залежнасьць, нораўнае рабства і, нават, хваробы.
Працэс якаснага перанараджэньня адбываецца ў прасторы ўсебаковай СВАБОДЫ, якая часта напачатку толькі як фантом, ‘кіна-лентна’ мільгае і амаль непрыкметная для неспрактыкаванага сумленьня.
Перанараджэньне заўсёды мае пачаткам ідэальнае, а менавіта, вонкавы (быццам, ‘патоебаковы’, трансцэндэнтны) Сьвяты дух, што, вядома, найдакладней адлюстраваны ў Новым Запавеце (Біблія). Наша безумоўнае падпарадкаваньне Яму, становіцца мостам і апынаецца дасяганьнем Ім ‘гэтага’ (краю нашага) жыцьця.
Згаданае, па-ідэі, не магчыма без Ісуса Хрыста Новага Запавету, як прамога і містычнага Настаўніка пасьпяховага наступу нябачнага нораўнага вымярэньня Безумоўнай любові, веры і надзеі – на любое зло, - бачнае і схаванае, пабытовае і грамадкае. Зазначым, любоў, вера і надзея, як спэцыяльныя вызвольныя “коды” , настолькі матэр’яльныя, наколькі дэтэрмінуюць, або (як крынічка) вызначаюць, магнетызуюць, матывуюць і пачынаюць нашы штодзённыя мрой-думкі, паводзіны.
...Цяпер на цэлай плянэце настаў дзіўны час, калі “усе моры-акіяны пераплытыя, а землі скораныя”. Цяпер з настойлівага і нават грубаватага дыктату тэхнікі (Тэхнолёгій) - гаспадарка чалавецтва мяняецца ды перарастае ў адзін сусьветны горад (або “вёску”, Global Village). Але з ростам тэхнікі, дзіўным чынам павышаецца, глабалізуецца і магчымасьць катастроф. Таму, у прысутнасьці небясьпекі тэрору (атамнага, хімічнага, біё- і ўсялякага іншага шантажу) і, разам з тым, пры “ласкавай” дапамозе Мягкага Інфа-тэрору (МІ) кампутара, Інтэрнэту, - паўстае натуральная патрэба і ў адпаведным, новым сьветапоглядзе: прыватным і глабальным; нацыянальным і сусьветным; над-нацыянальным.
Вядома, што так адным сьвежым подыхам нам сьмяецца-маячыць той сьветапогляд Грамадзяніна Сьвету, які ані не здраджвае далікатнаму нацыянальнаму, а наадварот, праз правільна-ўзятае інтэрнацыянальнае, далучае, узбагачае нацыянальны сьветапогляд паняцьцем па-за гранічнага і, нават, Бясконцага. Ужо сёньня ва ўсялякага дастаткова прасьветленага нацыянальнага чалавека ідэі месьцяцца практычна бязьмежным набыткам ведаў, але якія часта недастаткова арганізаваныя, бо тое патрабуе ірацыяльнага нораўнага, цнатлівага аб’яднаўчага моманту (ісьціны).
Грамадзянства сьвету – гэта бясконцасьць “новых тэрыторый”, што ўлучаюцца ў нацыянальнае, нарэшце, ідэальна: як без каляніяльнае атруты-дваіснасьці, так і без “продажу” сваёй нацыі чужакам. Вобразна кажучы, у сувязі з ПЕРАЎТВАРЭНЬНЕМ, як “глабалізацыя” у любым выпадку, цякучым ужо глабальна, Зямля і Космас цяпер атрымліваюць столькі ж родных “бацькоў-дзяцей”, колькі існуе нацый і, таксама, - “вы багі!” - сколькі ёсьць прасьветленых асоб. Безумоўна, гэта саграе асобу прыватнага чалавека добрай надзеяй на будучае, ...бо - “ладнае цялятка двух матак сьсе...”; бо растучы трывалы лад паміж нацынальным і над-нацыянальным абяцае небывалы мір, бясьпеку, прагрэс і Зямлі, і кожнаму яе жыхару. Дык – “прастуйце ж шляхі..!”
Але на чым тое, - згаданая грамадзкая надзея на добрае будучае, - стаіць? Калі кіравацца Здаровым сэнсам і сьвежа зірнуць на жыцьцё, то можна проста заключыць, што: наша дабра-творная грамадзянская вера, надзея і любоў сілкуецца дасканалым па-чуцьцём перамогі над злом, - у той час як у сьвеце працягваецца спрадвечная, эпічна-адчайная вайна Дабра і зла, (якая дастаткова адлюстраваная і ў мастацкай клясыцы).
Наступнае пытаньне: ХТО мы ў люстры той глыбокай грамадзянскай вайны..? Гамлет, Афэлія ці..? І часам цяжка паверыць у свой гэраізм ці наадварот.., каб сабе прызнацца, - “хто” мы, як нізка мы сапраўды апалі.
У тэхнікай-зьмененай агульна-Зямной сытуацыі, пасьля пераадужаньня катастрафічных тупікоў, як матэр’ялізм і іншыя зла-практыкі., сапраўднае Зло цяпер - то нахабна адкрытае то, наадварот, хаваецца ў шматлікіх (ідэйных) ценях (“служу дыктатару, бо мне дзяцей трэба карміць...”). Зло цяпер, накшталт “кампутарных вірусаў”, часам - у самой тканцы вясёлкі Дабра, калі, напрыклад, дыктатам і недарэчнай, але ўсеабдымнай рэжымнай прапагандай маскаля, сацыяльна неспрактыкаваным беларускім людцам чорнае нахабна выдаецца за белае.
Так, Свабодзе супрацьпастаўляецца Турма, а ў агульным, Чалавеку Разумнаму (маральнаму, цнатліваму), як канкрэтнаму віду ў прыродзе, сёньня пачынае супраць-пастаўляцца самы сапраўдны чалавек-Не-разумны, папросту, усемагчымы мутант.
На ўзор лекаваньня хворых, цяпер паўстае пагроза замбаваньня, “лекаваньня” чалавецтва злом і пазбаўленьня ад безумоўнага Дабра. Нажаль, тое ёсьць “натуральна”, як самі дасягненьні тэхнікі. Напрыклад, нейкі хворы чалавек кожны дзень павінен прымаць таблеткі а гэта, мага, гіпер-стымулюе яго ды, - разам з адхіленьнем хваробы, - часам, груба захінае і усе ягоныя тонкія імпульсы, адхінае ўсе (ці многія) магчымыя яму духовыя пошукі.
Такі ж эфэкт чалавечых самаманіпуляцый, які даюць алкаголь і наркотыкі, цяпер у шмат разоў, на парадкі(!) павышаюць кампутарызаваныя генетычныя тэхнолёгіі і тады перакананы, “ідэйны” мутант зыходзіць з экранаў колішняй “фантастыкі” проста ў жыцьцё. Напрыклад, некаторыя вычварэнцы цяпер прышываюць на цела па некалькі полавых органаў. Тут неверагодна, але гарачы факт: Чалавек Мутант супраць Чалавека Разумнага; Homo Mutant v.s. Homo sapiens..!?!
І, як і ў ранейшыя часы, у гэткім эпічным супрацьстаяньні, падкрэсьлім, - на нашых вачах, - пачынаецца цэлая новая эра на гэтай Зямлі якую, (пасьля цякучай тэхнічнай эры “Хітрасьці”), можна назваць эра Сталасьці, Мудрасьці. Такая назва МУДРАСЬЦІ паўстае ў сувязі зь яе псыхолёгічным швом, калі тэхніка мусіць так інтэгравацца ў жыцьцё, медыцыну і стане настолькі мягкай, што будзе больш паходзіць на магію, чым на тэхніку. І тады адно толькі пачуцьцё-досьвед Сьвяшчэннага (чыстае, дасканалае, сьвячае; меркаваньне далучанае да Горняй праўды) зможа даць шанс чалавеку адрозьніць Ісьціну: праўду ад маны, лад ад разладу, пэрспэктыву ад тупіку, Дабро ад зла...
Датычныя пытаньні:
- ШТО нас па-чалавечы вызначае зь дзікай прыроды і па-добраму аб’ядноўвае?
- дзе, што, на якой такой глебе трэба маральна аб’яднацца тэхнічна ўжо аб’яднанаму чалавецтву (глабалізацыя), каб ніколі не страціць у сэрцы ўсьмешку Мадоны..?
Адказ гэтым нечакана нескладаны і ён асабліва наглядна прыходзіць, калі чалавек, выяжджаючы са сваёй краіны і падарожнічаючы па сьвеце, пападае ў розныя жыцьцёвыя сытуацыі ў асяроддзі іншых народаў, іншых кантынентаў і рас. Тады, пры розным культурным абліччы і форме грамадзтваў, - адчувальным становіцца адзіны для ўсіх, Агульны здаровы СЭНС чалавецтва. Напрыклад, і афрыканскія традыцыялісты (паганцы ў Афрыцы), і эўрапейскія хрысьціяне з аднолькавай горыччу распавядуць вам, што жудасныя наступствы СНІДу “...сталі магчымымі толькі пры старце масавай амаральнасьці”, бо, - маўляў, - хвароба гэта існавала заўжды, але не была масавай, калі ў грамадзтве (Афрыкі) былі цнатлівыя сама-ўстрыманьні ад амаральных полавых паводзінаў...
Як грамадзянін сьвету, пакутуючы за боль і драмы усіх, і каляровых, і белых, людцаў, накшталт, як Дастаеўскі казаў, што “ні адзін сапраўдны чалавек не можа спаць спакойна, пакуль хоць адна горкая сьлёзка зьяўляецца недзе ў чалавецтве”., - ты прыходзіш да высновы, што народы аб’ядноўвае най-глыбокая, вІдавая пры-маральнасьць, а разьядноўвае – любая амаральнасьць (пабытова-нораўная, палітычная, эканамічная).
Так, прааналізаваўшы усе магчымыя паганствы і рэлігіі, разумееш – Чалавечая душа (фізыялёгія) Хрысьціянка(!). Падмур-камяні прынцыпы “...не забі, не ўкрадзь”, на справе, выкрываюць фэномен СУМЛЕНЬНЯ; яны жывуць у першаснай прыродзе Чалавека ды ўяўляюць сабою пэўныя Веды Сэрца, што, як каханьне, – аднолькавыя для абсалютнай большай часткі кожнага магчымага народа, незалежна ад паходжаньня, расы, часу, эпохі. У выніку, досьлед сумленьня выкрывае цэлы унівэрсальны маральны Закон этыкі, або Вышні Маральны Закон (ВМЗакон). (...А нават, прабачце, жывёлы то здаецца так, то відавочна “любяць” сваіх дзяцей). Калі перакласьці сутнасьць гэтага ВМЗакону на кампутарную мову (кібэрнэтыка), то сумленьне закладзена ў чалавечай папуляцыі як фактар самарэгуляцыі: калі сумленьне “зьядае”, чалавек мяняе паводзіны і часам, нават, сьвядома ці не – самазьнішчаецца (да паходжаньня хвароб...)
Па назіраньнях, аб сумленьні усе народы Зямлі нацыянальнымі сымболямі сваіх культур разважаюць заўжды толькі так: “чыстае сумленьне, або нячыстае”. Так спакваля адкрываем, што гэта невыпадкова і, практычна, цэлы сьвет аб’ядноўваецца пачуцьцём гожага нораву цнатлівага Сумленьня, якому супрацьстаіць злое, маральная эрозыя, распад.
І тут калі ё натуральнае пытаньне – якая ж навука аб чалавеку (этыка, рэлігія) найболей мудрая і адпавядальная прыродзе чалавека, то трэба адразу зазначыць, што сумленьне найболей поўна тэставана і тэкставана ў Бібліі і што менавіта на глебе Сумленьня Ісус стварыў новы сьветапогляд і з тым, нават, цэлую Эўра-цывілізацыю.
У нашы ж часы Сумленнасьць (а не Сіла) ўжо вызнаецца як безумоўная адзіная крыніца грамадзкага пагадненьня на ўсёй Зямлі. Можна сказаць, што мы, людцы Зямлі згодна простай ўласнай прыродзе, па-добраму аб’яднаныя настолькі і так доўга, наколькі мы прызнаём аднолькавыя вартасьці маральнасьці: “...да людцаў стаўся добра, калі хочаш каб яны паважалі цябе ў адказ” і г.д.
Падабенства усіх рас настолькі глыбокае і кранальнае, што “...няма (мэнтальнай -А.Ш.) розьніцы паміж адукаванымі прадстаўнікамі розных рас” (Канфуцый, кітайскі мысьляр).
Адпіхваючыся ад сумленьня - гэтага ірацыянальнага і, як лічба, нязьменнага агульна-гуманнага “знамянальніка”, - лёгічна прыходзіць выснова: значыць, на глебе адпаведнага досьледу сумленьня мага адрадзіць Маральны грунт дасканалага агульначалавечага і міжнароднага (палітыка) ўзаемапаразуменьня. Дзеля бясьпечнага і шчасьлівага Заўтра, дзеля здаровага глабальнага Гораду (ці Вёскі, Global Willage) на Зямлі гэта асабліва пільна патрэбна ва ўмовах, калі “тэхніка дэтэрмінуе і мяняе аблічча Зямлі” да стану (працэс) глабалізацыі і калі гэнная (і этычная) адказнасьць за свой лёс пераходзіць “ад Бога ў рукі самаго чалавецтва”. Заўважым, што далейшую простую папулярызацыю (ў “масы”) навукі сумленьня дазваляе і школа, і ўся відочна растучая грамадзянская інфармаванасьць ды адукацыя чалавецтва.
Згаданая плённая “глеба”, чым ёсьць навука аб чыстым (агульначалавечым) сумленьні, на выгляд цяжкая, бо пачуцьцёвая (ірацыянальная і трансцэндэнтная) – але ўсё ж тое выяўляецца матэр’яльна і тэкстуецца. Гэта магчыма ў выніку ўсебаковага дасьледаваньня Пабытовай Будзёнасьці здаровым сэнсам, - але толькі з “маячком”-мэтай высакамаральнага прасьвятленьня асобы.
ПРАКТЫКА сумленьня.
...Мяняюцца-растуць у загадкавую дасканаласьць тэхнолёгіі і таму, каб гуманна ўкіраваць йімі, нам патрабуецца пастаянная падстройка і ўдасканаленьне цякучай сучаснай сыстэмы жыцьця-гаспадараньня на Зямлі. Цяпер, разам з крахам сусьветнай сыстэмы камунізму і сканчэньнем сусьветнай Халоднай вайны, адпала сумненьне ў вартасьці індывідуальнай свабоды аддзельнага чалавека, адпала альтэрнатыва капіталізму. Але, нажаль, якасьць ладу-пераможцы, альбо таго віду капіталізму, які сёньня стаўся безумоўна прызнаным глабальна, - яшчэ недастаткова вытанчаная, каб разам з падтрымкай свабоды прыватнай ініцыятывы, ў роўнай ступені патрабаваць а, нават, і вымагаць ад чалавека-прадпрымальніка й адпаведна высока разьвІтага сумленьня пры гаспадараньні ў асяродку іншых суграмадзян., на далікатнай Зямлі.
Болей таго, можна заявіць, што сёньня на Зямлі прысутнічае цэлая сьвядомая змова амаральных інтрыганаў шэрага і чорнага бізнэсу, йіх “таварышаў-банкіраў” (ілюмінаці), якія сьродкамі атруты падсьвядомасьці і сумленнасьці чалавецтва набываюць супэр-вялікія грошы. Доказам таму ёсьць, нават, мультфільмы згатаваныя для нашых анёлкаў-дзетак, дзе для азначанага кашчуннага, сатанінскага эфэкту назавем гэты фактар: ПАДСЬВЯДОМ-эфэкт; sub-liminal misguidance) ўстаўлены:
- непрыстойныя малюнкі, што дзейнічаюць як падсьвядомыя (sub-liminal) зомбі-коды, падмешаныя, часам, да самых таленавітых твораў. “Джэймс Бонд – агэнт 007” і бясконцая колькасьць прыгожай і папулярнай мастацкай прадукцыі сьвядома замешаныя на вытанчаным зьмесе трох прымітыўных сьмяротных інстынктаў чалавека: сэкс, пісталет ды ўсёдазволенасьць., што закліканыя падтрымаць глыбокую, экзыстанцыйную уладу (караля, арганізацыі, банды) любымі сьродкамі.
Таксама, у відэа-рэкляме на Тэле-Бачаньні выкарыстоўваецца вядомы 21-шы кадр – непрыкметнае нам “сатанінскае вока у душу гледача”, праз які, замбіруючы дзеля грошай, кіна-індустрыя пасьпяхова ўнушае і дзіцяці, і незадумліваму даросламу любую, часам самую непатрэбную ідэю. У гука-вытворчасьці (аўдыё) існуе вядомы згаданым “сьлесарам-духоўнікам”, той жа падкопнай якасьці сем-герц-частаты (7) эфэкт, калі сьпІнны мозг слухача “кіпіць” у тэхно-экстазе, праз які (“ў нірване”), дзеля тых жа брудных грошай нам ўнушаецца “вартасьць” любога песеннага глупства і, нават, кашчунства ці маральнага сама-ашуканства. Так чалавек непрыкметна для сябе маральна апускаецца і ў гісторыі рок-музыкі ёсьць выпадкі судовых працэсаў, калі самазабойства было зьдзейсьненае пасьля прослуху юнай душой згаданых сьмертаносных тэкстаў пад музыку. Існуюць вядомыя журналістам, вытанчаныя прыёмы падмесу ілжы да вонкава “праўдзівай” інфармацыі; віды зманлівай, падкопнай кампаноўкі артыкулаў. У вынтку, век Навуковага мэтаду паварочвае так, што любая сучасная інфа сфэра, - мэдыя, мода, рэкляма, філязофія, псыхолёгія, кнігі, - гэта зман ці псыхічныя “лекі”, накіраваныя на “посьпех”, вытрасаньне грошай любым шляхам. Нават ШКОЛА аднабокая і скіроўвае нас у дарвінізм і матэр’ялізм, а не рыхтуе чалавека быць сумленным. Такім чынам, крынічка свабоды – сумленнасьць – застаецца практычна за-гранічнай для масавага разуменьня.
Практычныя, або навуковыя досьледы паказваюць, што вібрацыі музыкі жыцьцядайныя, вітальныя і што, нават, “рытмы групы Bee Gees могуць ратаваць ад сьмерці...” (са-аўтар навук. працы Дэвид Мэтлок, Ілінойскі Унівэсытэт. 2008).
Згодна “старых”, але часта мадэрніскіх і дастаткова дзікіх прыказак, перамога (тут - над чалавечай прыродай!) – “...апраўдвае любыя сьродкі; або, грошы апраўдваюць усё, бо - “калі маеш грошы, то і сам харошы...” Так Грошы становяцца ворагам, слова-формай аднагучнай слову “грашыць” і кіруюць атруту зла ў жыцьцё ды агрэсыўна супрацьпастаўляюцца Дабру. Сюды трэба дадаць, што тэхнолёгічная Мазга-мыйка (brainwashing) у імя ўлады ці грошай - самае жудаснае вычварэньне над чалавечай прыродай, што прынесла агульназямныя трагедыі дыктатур камунізму і фашызму. Напрыклад, ад аднаго савецкага камунізму загінула да сотні (100 000 000 !) міліёнаў людцаў. Сёньня маральнае калецтва мазгамыйкі перанялі новыя патасныя служкі сьмерці – мусульманскія тэрарысты, а разам зь імі і дыктатуры Азыі, Латынскай Амэрыкі, як і неа-камунафашызм у эўрапейскай Беларусі:
“У свой час Гэрманія была паднята з руін вядомым Адольфам Гітлерам дзякуючы вельмі жорсткай уладзе... Нямецкі парадак фармаваўся вякі; пры Гітлеры гэта фармаваньне дасягла найвышэйшага пункту. Гэта тое, што адпавядае нашаму панятку прэзыдэнцкай Рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта..,” – заявіў у радыё-інтэрв’ю дзейны “прэзыдэнт”, (міжнародна не-прызнаны) кіраўнік Беларусі карэспандэнту Маркусу Цыммэру (Markus Zimmer), нямецкая газета “Handelsblatt”, на пачатку 21 стагоддзя.
(“...В своё время Германия была поднята из руин, благодаря очень жёсткой власти известным Адольфом Гитлером… Немецкий порядок формировался веками, при Гитлере это формирование достигло высшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской Республики и роли в ней президента...”)
Заўважым, што дыктатурная прапаганда і згаданы вышэй падсьвядом фактар (subliminal) – разам і ёсьць тая сучасная багна мёртвай інфармацыі, што, калі не апекавацца, кашчунна паглынае чалавецтва амаральным Тэхнолёгічным Сном, дзе зьмешваецца ў (шэрае) адно і чорнае, і белае; і добрае, і благое і дзе ўсё – ёсьць таварная “любоў” (але адсутнічае каханьне). Цэлыя згубленыя для Рэальнасьці, часткай якой ёсьць містычнае настаўніцтва Ісуса Хрыста, пакаленьні, што бяруць натхненьне з “сэксу, музыкі і наркаты”, пакінулі ўжо на Зямлі сваю “культуру” і нават каралІ гэтых пакаленьняў (рок’н’рола, як Элвіс Прэслі, Джымі Хэндрыкс, Фрэдзі Мэркюры...) – паміраюць маладымі ад наротыкаў і гома-сэксуалізму. Таксама і зваднае кола брудных крымінальных і нарка-грошай, што працуюць самі пад сябе ды спараджаюць новыя злочыны – круціцца наўсю, зьнішчаючы, нават, клімат і чыстую, сьвятую натуру Зямлі.
...Зыходзячы з азначанага жудаснага і, як радыёхвалі, ўсюды-існага баласту зла, бачна, што кожнаму(!) чалавеку трэба, будзіцца і некалі паўстаць над такім прымітыўным, але навязьлівым пеклам. Нашаму “дзіцячаму” (біялёгічнаму) сумленьню і душы - сёньня па-ранейшаму цяжка сягаць да сталасьці патрэбнай як паветра (шчасьця), да волі-свабоды, - хаця, завалася б, з кампутарам “інфа-час спыніўся”, інфармацыя болей практычна не губляецца і інфармацыйна здаволеныя людцы быццам бы сталіся “бліжэй” адно да аднаго; свет стаўся “меншым”... Толькі сучасная драма адбываецца з таго, што на справе, тэхнолёгія ёсьць мёртвая як агонь і грэе-росьціць столькі Дабро, колькі ж, разам, і зло. А сучасная парадыгма школьніцтва і масавая тэхна-матэр’яльная “асьвета” асьляпляе нас агульнымі й нашымі ж уласнамі жарсьцьмі ды, лунна “прасьвятляючы”, пакуль зусім парадаксальна і неабачліва прывівае калецтва (амаральнасьці) ды вядзе ў новы гістарычны палон да бессумленных людзей грош-мяшкоў, “дзядзі-кампутара”, - бо наперш, пакуль, абслугоўвае тыя ж патрэбы машын (таварны выраб), а не гуманныя глыбінныя інтарэсы Дабра ў імя кожнага жывога Чалавека. Трэба дадаць, што некаторыя сучасныя гіпэр-магнаты ды банкіры, як выяўляецца, ужо мараць аб Новым Сусьветным Парадку (НСП; NWO, або New World Order) ды ўсур’ёз думаюць аб гіпэр-вычварным кантролі Зямлі (вядомая псых-праграма МК-ультра/MK-ULTRA) і чалавецтва праз інтрыгі, тэхнолёгіі і грошы, накшталт, як нацысты-камуністы раней (хацелі праз ідэі).
Зразумела, што тэхніка (тэхнолёгія), як факт, сама-па-сабе не можа дадацца, каб палепшыць сьвет і тым паслужыць фармаваньню грамадзяніна сьвету і яго шчасьлівай будучыні. Палепшыцца сьвет можа толькі на маральнай глебе, бо як долару дадацца можа толькі новы долар, так ДАБРУ можа саслужыць толькі дабро, ...узятае з жывое творчасьці кожнай аддзельнай душы.
Грошы павінны заставацца не мэтай, а толькі сьродкам, служкамі Дабра. Таму, у сучасным сьвеце, каб мінаць згубу псыхічнага тэхна-выхалошчваньня (мутацыі) праз нораўнае знясіленьне і блуд ва ўжо, амаль, магічным лесе тэхнікі ды, наадварот, гожа валодаць інфа-джынам на ўласную чалавечую карысьць, - разам з новымі тэх-вынаходзтвамі, - нам патрэбна і поўнае усьведамленьне іх і, з тым, як высновы, пастаянна-цякучае вынаходзтва Правілаў Маральнаснай Бясьпекі (ПМБ), адпаведных моманту гісторыі. Тут мы маем гуманітарна самапекавацца з дапамогаю як далікатных уласных здольнасьцей сумленьня (“кволых” асабістых, індывідуальных), так і дзяржаўных (моцных усеагульных).
Магчыма, царква таксама абуджаецца назад, да акцыі, калі Папа Рымскі заяўляе (2008), што выратаваньне чалавецтва ад гомасэксуалізму або транссэксуальных паводзінаў зьяўляецца настолькі ж важным, як выратаваньне ад зьнішчэньня трапічнага лесу. "(Царква) павінна абараніць чалавека ад самазьнішчэньня. Чалавеку патрэбна гуманітарная экалёгія", - заявіў Папа Бенедыкт 16, - "Трапічныя лясы заслугоўваюць наша абароны. Але чалавек, як істота, заслугоўвае гэтага не меней..."
...У гэтым рэчышчы (дзеля будучай сыстэмнай ПМБ’-бясьпекі)., вызначыць дакладныя, унівэрсальна-зразумелыя рысы дабра і зла ў сёньняшняй плянэтарнай сытуацыі – і ёсьць задача гэтай кнігі. Вядома, гэта і пачэсная задача кожнага чалавека, які хоча быць вольным, мець здаровы сьветапогляд і безумоўную гарантыю шчасьлівай будучыні. Такім чынам, простая інтэлігэнтная і сумленная выява Дабра і зла вакол нас цяпер пры (ўсе?-) магутным “джыне” тэхнолёгій, – як учора была “халодная вайна”, - сёньня становіцца сапраўдным фронтам Глабальнай Сусьветнай Бясьпекі.
Беларусь. Нацыянальная ідэя. Хрысьціянства і свабода.