Алесь Шпакоўскі
Песьня Хворага Анёла (Сустрэтага на Пікеце БНФ)
1.
Пачуецца новая песьня
А мяне ужо больш не будзе
…І некаму будзе сьмешна
І наўкол будуць тыя ж людзі
І ніхто ніколі не ўцяміць
Як мне было горка і цесна
І якою чорнаю плямай
Была мая лепшая песьня…
Быццам цень прайду я па лёсе
Быццам цень – без праявы.
Мне свету Месяца досыць, -
Пад Сонцам маё няслаўе…
Назаўжды,
мне сюды
Забаронены ход
І бягу я бягом ў Іншы сьвет…
Не шкадуй,
Я пайду,
Між завей
мне лацьвей
І хай мой не праявіцца сьлед…
2.
І можа вырасьце кветка
Простая, палявая
Там, дзе хадзіў я па сьвеце, -
Няхай дожджык яе палівае
Гэта толькі мая будзе тайна
І толькі мая надзея
Што гэта кветка звычайная
Нарадавацца пасьпее…
І хоць простая словаў мудрасьць
Ёй будзе зусім чужая
Ды яе ніхто не адужае
Пракляцьцямі, як нажамі…
Назаўжды…
Песьня Хворага Анёла (Сустрэтага на Пікеце БНФ)
1.
Пачуецца новая песьня
А мяне ужо больш не будзе
…І некаму будзе сьмешна
І наўкол будуць тыя ж людзі
І ніхто ніколі не ўцяміць
Як мне было горка і цесна
І якою чорнаю плямай
Была мая лепшая песьня…
Быццам цень прайду я па лёсе
Быццам цень – без праявы.
Мне свету Месяца досыць, -
Пад Сонцам маё няслаўе…
Назаўжды,
мне сюды
Забаронены ход
І бягу я бягом ў Іншы сьвет…
Не шкадуй,
Я пайду,
Між завей
мне лацьвей
І хай мой не праявіцца сьлед…
2.
І можа вырасьце кветка
Простая, палявая
Там, дзе хадзіў я па сьвеце, -
Няхай дожджык яе палівае
Гэта толькі мая будзе тайна
І толькі мая надзея
Што гэта кветка звычайная
Нарадавацца пасьпее…
І хоць простая словаў мудрасьць
Ёй будзе зусім чужая
Ды яе ніхто не адужае
Пракляцьцямі, як нажамі…
Назаўжды…