Алесь Шпакоўскі
МРОЯ
1.
І ўбачыў я Беларусь у свабодзе,
Ну а радасьці я не бачыў канца,
І мой голас чуўся цьвёрда і горда,
Людзкі пошум мне мір і спакой абяцаў
…Ласку словаў, спагаду, любоў і каханьне
І бясконцую праўду нябачнае тайны.
Я наўкол бачыў вочы новага сьвету
Небывалае моцы Беларускай планеты.
І натоўп ужо быў мне нябёснай прасторай,
Не сухой і наіўнай, а – родным сузор’ем…
І мой гонар за край расьцьвітаў да Нябёс,
І я Бога над намі вітаў ў поўны рост…
2.
Не была гэта казка, або эйфарыя,
Бо адкрыты у кожным быў цуд-чалавек,
І было больш ня страшна
Быць вясёлым старым.
Маладым і сур’ёзным тут –
Выклікаўся давер…
Не ляцелі ў бездань масты
І хацелі мы бачыць Сьвятых.
Не вязалі мы больш хараство
І таму між нас кожны быў “свой”…
3.
Гэта новая фаза, гэта новае неба,
Гэта новы парадак, кранальны да сьлёз…
Як нябачная база задушэўнага сьпеву,
Як любові улада, без чаго не складаецца лёс…
І мой гонар за край расьцьвітаў да нябёс,
І я Бога над намі вітаў ў поўны рост…
МРОЯ
1.
І ўбачыў я Беларусь у свабодзе,
Ну а радасьці я не бачыў канца,
І мой голас чуўся цьвёрда і горда,
Людзкі пошум мне мір і спакой абяцаў
…Ласку словаў, спагаду, любоў і каханьне
І бясконцую праўду нябачнае тайны.
Я наўкол бачыў вочы новага сьвету
Небывалае моцы Беларускай планеты.
І натоўп ужо быў мне нябёснай прасторай,
Не сухой і наіўнай, а – родным сузор’ем…
І мой гонар за край расьцьвітаў да Нябёс,
І я Бога над намі вітаў ў поўны рост…
2.
Не была гэта казка, або эйфарыя,
Бо адкрыты у кожным быў цуд-чалавек,
І было больш ня страшна
Быць вясёлым старым.
Маладым і сур’ёзным тут –
Выклікаўся давер…
Не ляцелі ў бездань масты
І хацелі мы бачыць Сьвятых.
Не вязалі мы больш хараство
І таму між нас кожны быў “свой”…
3.
Гэта новая фаза, гэта новае неба,
Гэта новы парадак, кранальны да сьлёз…
Як нябачная база задушэўнага сьпеву,
Як любові улада, без чаго не складаецца лёс…
І мой гонар за край расьцьвітаў да нябёс,
І я Бога над намі вітаў ў поўны рост…